Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Хрыстос прызямліўся ў Гародні. Евангелле ад Іуды

Караткевіч Уладзімір Сямёнавіч

Шрифт:

Здаючыся, ён панікнуў, забыў аб усім, што думаў. І адначасова ў яго сам сабою падабраўся голы зад. Як у раба.

— Гэй, кат, — раптам сказаў Братчык вельмі «звычайным» голасам. — Штосьці мне тут ляжаць абрыдла. Ногі, разумееш, пацерплі. Рукі, разумееш, перацягнулі, халеры. Ну, чаго там з-за дробязаў, з-за глупства. Ладна. Апостал дык апостал.

— Хрыстом будзеш, — сказаў Камар.

— Не. Апосталам. Адказнасці меней.

— Хрыстом, — з пагрозай сказаў Лотр.

— Ды я ж недавучка!

— А ён, цесля, думаеш, што ўніверсітэт

у Саламанцы скончыў? — усміхнуўся дамініканец.

— Ды я ж чалавек! — таргаваўся шкаляр.

— А ён? Памятаеш, як у Лукі Хрыстова радаслоўная заканчваецца?… «Еносаў, Сіфаў, Адамаў, Богаў». І ты ад Адама, і ты ад Бога. Семдзесят шэсць пакаленняў між Хрыстом і Богам. А ўжо амаль тысяча пяцьсот год з Галгофы мінула. Значыць, з таго часу яшчэ… колькі пакаленняў прайшлі. Значыць, ты больш высакародны і род у цябе больш старажытны. Зразумеў?

Гэты бацька будучых езуітаў, гэты сябра Лайёлы плёў сваю казуістыку нават без усмешкі, дакладна, як павук. Ён і блюзнерыў з адчуваннем, што гэта неабходна справе. І гэта было глупства, але страшнае глупства, таму што яно мела падабенства праўды і логікі. Жахлівая машына ваяўнічай царквы, усіх ваяўнічых цэркваў і ордэнаў, колькі іх было і ёсць, стаяла за гэтым няспешным пляценнем.

— Зразумеў, — сціснутым голасам сказаў Братчык. — Адвязвайце, ці што.

— Ну вось, — прымірэнча сказаў Лотр. — Так яно лепей. Праўда і талент — гэта зброя слабых. Таму яны яе і патрабуюць. Ды яшчэ і з дурной стойкасцю.

Адвязаны Братчык плюнуў.

— То ж бо вы, моцныя, закруціліся, як на патэльні.

— Нічога, — паблажліва сказаў Лотр. — Думай, што хочаш, абы танцаваў па-нашаму, пан Хрыстос.

Між тым брама дагарала. Пунсавела разжараная бронзавая луска. Палавіны амаль абваліліся. Сычэў жар, на які лілі ваду.

— Малімончыкі, — нявесела жартаваў Кляонік. — «Хрысто-ос! Хрысто-ос!» Калі вы ўжо так верыце, што Хрыстос, то чаго вы пяткі свае парэпаныя падсмаліць баіцеся?

— До ўжо табе, — змрочна кінуў Гіаў Турай. — Спадзявацца — яно трэба, але волю Божую выпрабоўваць — справа апошняя.

За брамаю ўсё яшчэ шалёна ляскалі мячы. Варта, закутая ў сталь, гінула, не пускаючы абложнікаў з муроў.

— Пайшлі! — сказаў каваль.

Мяшчане з бервяном рушылі проста ў пару і дым. Ударыла ў агонь бервяно. Узвіўся фантан іскраў. Паляцелі галавешкі і вуголлі.

…Карніла, ужо без стралы, уварваўся зноў у катоўню:

— Гінем!

— А вам за што плацяць? — спытаў Жаба.

— З апошняга б'ёмся! Знемагаем! — прахрыпеў сотнік. — Хутчэй, вось-вось уварвуцца.

— Ну вось, — сказаў Лотр. — Тут справа важлівая, ролі размяркоўваем, а ты — не сказаўшыся, а ты — без дакладу.

Карніла прагна хапаў паветра.

— Дык вось, пан Хрыстос, — непарушна сказаў Лотр. — Адна перад табою ўмова: праз месяц — кроў з носа, а ўзнясіся. Каб усшэсце на славу было.

— Я, можа, і раней.

— Гэ, не. Пакуль не паробіш усіх спраў тваёй царквы —

і не думай. Ты, Карніла, за ім сачы. Захоча, халера, раней узносіцца — бі яго ў маю галаву і цягні сюды.

— Гэта Бога?

Лотр пачырванеў:

— Ты што, вышэйшы за святога Паўлу?! — гаркнуў ён. — А Паўла «раздзіраў і шкамутаў царкву, уваходзячы ў дамы і цягнучы мужчын і кабет, аддаваў у цямніцы».

За нізкім лобам у сотніка нешта варочалася. Хутчэй за ўсё, непамернае здзіўленне.

— Ды ну?

— Настаўнікі нашы кажуць! Намеснікі Божыя! Выканальнікі ягонай волі! Першыя правадыры царквы на зямлі!

— Дзіўна…

— Імем Хрыста клянуся.

Сотнік выцягнуўся:

— Слухаюся.

— Сачы. І глядзі, каб не прывабіў цябе філасофіяй і пустою спакусай.

Па сотнікавым твары адразу было відаць, што спакусіць яго ніякай філасофіяй немагчыма.

— Гэтыя філосафы маюць нахабства пра жыццё і смерць разважаць. А жыццё і смерць — гэта наша справа, царкоўнага суда справа, моцных справа. І гэта нам разважаць, жыццё там каму або смерць, і нікому больш…

Лотр абвёў вачыма бадзяг. Убачыў Роскаша, які трымаўся ўсё з той жа годнасцю, ганарліва адставіўшы нагу.

— Значыцца, так, — сказаў Лотр. — Ты, Багдан Роскаш, за шляхецкую ўпартасць тваю, зныня — апостал Фама, Тумаш няверны, іначай званы Блізнюк.

Чырвоны, як памідор, твар «апостала Тумаша» пачырванеў яшчэ больш:

— Мала мне гэтага па роду майму.

— Хопіць. Лявон Конаўка, рыбак.

— А! — тытунёвыя вочкі нядобра забегалі.

— Цябе з рыбакоў ледзь не першага завербавалі. Быць табе Кіфай, апосталам Пётрай.

Конаўка пачухаў лысіну, якая пачынала прабівацца між буйных кучараў, падступна ўсміхнуўся:

— А што. Я гэта заўсёды ведаў, што ўзвышуся. Я ж… незаконны сын караля Алеся. Кроў! Дык першым апосталам быць, гэта мне — лузанцы.

— Брат ягоны, Аўтух… Быць табе апосталам Андрэем.

Танклявы Андрэй сутаргава праглынуў сліну.

— Нічога, — сказаў Лотр. — Ім таксама спачатку страшна было.

Лотр моцна забраў у свае рукі справу, і Басяцкі яму не перашкаджаў. Высунуў ідэю, уратаваў усім шкуры — і до. Цяпер, калі Ватыкан будзе незадаволены — можна будзе казаць, што думку кінуў, а далей усё рабіў нунцый. Калі будуць хапаць, ён воленсноленс заступіцца за мніха — адной вяроўкай звязаны. А Лотрава рука шмат чаго вартая. Магутныя сваякі, сувязі, багацце.

Каплан унутрана ўсміхаўся.

— Сіла Гарнец, — сказаў Лотр.

Гарганцюа плямкнуў платаядным ротам і засоп.

— Ты Іакаў Зеведзееў, апостал Якуб.

— Хай.

— Яны таксама рыбачылі на галілейскім моры.

— Цікава, якая там рыба вадзілася? — спытаў новы апостал Якуб.

Пытанне засталося без адказу. Трэба было спяшацца. Лотр шукаў вачыма падобнага на дзяўчыну Ладыся.

— А брат твой па жанчынападобству, Іаан Зеведзееў, апостал Ян, евангеліст Ян.

Мудрагелістыя вочы Ладысевы пашырыліся.

Поделиться:
Популярные книги

Чапаев и пустота

Пелевин Виктор Олегович
Проза:
современная проза
8.39
рейтинг книги
Чапаев и пустота

(Не)нужная жена дракона

Углицкая Алина
5. Хроники Драконьей империи
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
6.89
рейтинг книги
(Не)нужная жена дракона

Газлайтер. Том 12

Володин Григорий Григорьевич
12. История Телепата
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Газлайтер. Том 12

Я не Монте-Кристо

Тоцка Тала
Любовные романы:
современные любовные романы
5.57
рейтинг книги
Я не Монте-Кристо

Полковник Империи

Ланцов Михаил Алексеевич
3. Безумный Макс
Фантастика:
альтернативная история
6.58
рейтинг книги
Полковник Империи

Болотник

Панченко Андрей Алексеевич
1. Болотник
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
6.50
рейтинг книги
Болотник

Назад в СССР 5

Дамиров Рафаэль
5. Курсант
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
6.64
рейтинг книги
Назад в СССР 5

Найди меня Шерхан

Тоцка Тала
3. Ямпольские-Демидовы
Любовные романы:
современные любовные романы
короткие любовные романы
7.70
рейтинг книги
Найди меня Шерхан

Доктор 2

Афанасьев Семён
2. Доктор
Фантастика:
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Доктор 2

Бастард Императора

Орлов Андрей Юрьевич
1. Бастард Императора
Фантастика:
фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Бастард Императора

Попаданка для Дракона, или Жена любой ценой

Герр Ольга
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
7.17
рейтинг книги
Попаданка для Дракона, или Жена любой ценой

Купи мне маму!

Ильина Настя
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Купи мне маму!

Экономка тайного советника

Семина Дия
Фантастика:
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Экономка тайного советника

Жена на пробу, или Хозяйка проклятого замка

Васина Илана
Фантастика:
попаданцы
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Жена на пробу, или Хозяйка проклятого замка