Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Хрыстос прызямліўся ў Гародні. Евангелле ад Іуды

Караткевіч Уладзімір Сямёнавіч

Шрифт:

— Глядзіце, — шапянуў Лотр. — Галава, якая гаворыць.

Басяцкі ўсміхнуўся:

— Уценьце гловы свентэго Яна, даруй мне, грэшнаму.

— Сљдзіце вы нас не як суддзі ізраільскія. Няправедна судзіце. А самі не чулі, хто такі Ян Каток. — І ён ударыў сябе шчыпоццю ў грудзі. — Утучняеце сябе, нібыта свінні непатрэбныя, а не ведаеце, што і храм Божы не гэтак для душы ўратавальны, як я.

Ён палез у кішэнь і дастаў адтуль голуба. Голасна зашаптаў яму «на вуха»:

— Ляці да Пана Бога. Скажы: фокусніка самой Маткі

Боскай судзяць.

Падкінуў голуба, і той вылецеў у акно.

Каток чакаў. Потым аднекуль, і здавалася — з ягонага зада, пачалі гучаць струны арфы. Фокуснік нібы прыслухоўваўся да іх:

— Га? Га? Кажаш, не за тое, што трэба, судзяць? Правільна, не за тое. Кажаш, адмечу цябе дабратворнасцю? Адмячай, адмячай.

У Карнілы, а потым і ва ўсіх, палезлі на лоб вочы: проста з ілба ў Яна Катка вырас і пацягнуўся ўгору куст ружаў, якія струменілі ззянне і водар.

— Ммм-а, — зажмурыўся Жаба.

— І яшчэ прагну раскошы тваёй…

Вакол бандыцкай морды запалаў зорны німб. Каток склаў рукі на грудзях і заплюшчыў вочы. І тут успыхнуў рогат. Фокуснік азірнуўся і плюнуў. У тонкай ягонай механіцы нешта не так спрацавала.

— У Яна Катка вырас вялізны і зіхоткі павін хвост.

— Тфу. Памылачка атрымалася.

— А казаў жа я… Пі… піць не трэба было.

— І ўрэшце ты, апошні, — сказаў цыганаватаму кардынал. — І хутчэй. Бо першая варта ідзе да канца.

— Пане Божа, — уздыхнуў Лявон. — То ж бо, гляджу, я аж раз'юшыўся, так есці хачу.

— Нагаду-уюць вас, — іранічна сказаў Лотр. — Назаўсёды нагадуюць… Ну, кажы.

Вясёлы чорны чалавек відавочна махлярыў, нават вачыма.

— Я Міхал Іліяш. Майстра на ўсе рукі.

Ягоны рот усміхаўся вуснамі, зубамі, мускуламі шчок. Дрыжэлі, нібы ад затоенага смеху, бровы.

Апавяданне Міхала Іліяша

— Спачатку я… гм… гандляваў конямі… У мяне бабуля цыганка. Каралева краіны Цыганіі. Тут ужо нічога не зробіш. Супраць крыві не папрэш. Так наканавана, і гэта яшчэ Ян Багаслоў казаў, калі ўвесь іхні апостальскі хаўрус абвінавацілі ў канакрадстве.

— Няпраўда, — сказаў Камар. — Якое там яшчэ канакрадства? Іх не за тое…

— Хэ! А як яны белага асла дасталі? Бог ім сказаў, а яны пайшлі браць, а гаспадары спыталі, нашто ім асёл… А тыя ўзялі. То конь асёл ці не? Конь. То што вам яшчэ трэба? Шкада толькі, што так павольна дабрэе чалавек. Тады Пану Богу нашаму за гэта некалькі калоў загналі. Цяпер беднаму цыгану заганяюць адзін, але так, што гэта не лягчэй, і ніякага я тут поступу не бачу… Але дзед мой і маці з бацем былі тутэйшыя… Кінуў я гэты занятак. Нездаровы занятак дужа. Пайшоў прафесарам у акадэмію.

— Дабрэча ты іх, відаць, вучыў, — сказаў Басяцкі.

— А чаго? Студэнты ў мяне былі цямлівыя, кемныя. Як, скажам, вы. Налажыліся да сваёй вучобы лепей, чым пан нунцый да латыні. Бывала, прыйдзе такі дзікі — жах. А там, глядзіш, і нічога.

І

вось аднойчы стаю я на акадэмічным двары з улюбёным сваім студэнтам, Міхасём, ды вучу яго: «Так, братка. Ану, паўтарэнне. Яно, братка, матэр студыёрум. Ану, дыяканскую велікодную службу… Ды, так, ведаеш, каб зразумела было, што п'яны».

— Глупства кажа, — сказаў Камар. — П'янству ніякага дыякана вучыць не трэба. Гэта ў іх у крыві.

— Міхась лапы счапіў ды як раўне.

— Чакай, якія лапы? — абалдзела спытаў Лотр.

— Дык я ж, бацю, у якой акадэміі выкладаў? Я ў Смаргонскай. Я мядзведзяў вучыў. І такі гэты Міхал быў кемны, такі здаравеня!

Пасля велікоднай службы я яму і кажу:

— Так. Ану, пакажы, як нашы панкі да сябе дабро грабуць?

Ён і тут усё ведае. Сеў на пілавінне з пяском і пачаў яго да сябе лапамі грэбці. Азвярэла грабе.

Гэты самы пясок з пілавіннем мяне і падвёў. Прыглушыў конскія крокі. Загадваю гэта я, а за маёй спіною стаяць трох коннікаў. І галоўны з іх пан — гетман Агінскі.

— Э-эх, — кажу, — Міхась. Ты мацней, весялей грабі. Панскага размаху ў цябе няма.

Міхал лапамі мацней замахаў. І тут мне ззаду — карбачом між вушэй. І ўбачыў я ў адну хвіліну і Частагоў, і матку Астрабрамскую, і ўсе чыста, колькі іх ні ёсць, цэрквы дый мячэці. Таму што цыганы заўсёды былі той веры, якая ў той вёсцы, ля якой стаў табар.

— Пане гетман, — крычу, — пане… Міхал! Міхал! Ану пакажы, які пан Агінскі смелы, ды прыгожы, ды мужны на вайне.

Тут яно і здарылася. Ад многай навукі мядзведзь адурэў. Ці то ён зблытаў з бабай, якую муж з іншым заспеў, ці дужа быў разумны — толькі схапіўся ён за жывот і зароў. А потым пачаў стагнаць і качацца на пяску.

Гетман — за меч. І было б тут два Іліяшы, ды я раптам… убачыў… паказваю рукой:

— Бацюхны, глядзіце!

На Іліяшавым твары быў такі нясцерпны жах, што сінедрыён увесь нібы сціснуўся, гледзячы туды, куды ён паказваў. У наступны момант усе пачулі, як Карніла ціха сказаў: «Гэ-э, брэшаш…» Усе зноў павярнуліся. Сотнік ля дзвярэй трымаў Іліяша за шкірку.

— Ды не ўцякаю я. Гэта я вам проста паказаць хацеў, як я тады ўцёк. Яны ўсе азірнуліся, а я скочыў цераз плот і кінуўся бегчы, як ніводны ніколі не бегаў. Яны за мной. Я ад іх. Лесам. Да Віллі.

…Скочыў я са стромы да ракі і пакаціўся. І тут убачыў човен, а ў ім дванаццаць чалавек.

— Браткі, ратуйце!

…Коннікі выскачылі на крутаяр… Але човен з намі ўжо закруціла, панесла сястрычка Вілля.

Пасля хвіліны маўчання Лотр сказаў ціха:

— Што ж. Самазванства, спроба выдаць сябе Бог ведае за каго. Твая, Братчык, ерэтычная дабрыня да іншаземцаў, твае сумненні ў веры… І тое, што ты разам з іудзеем начальнікаў у народзе тваім зласловіў, і адкупшчыкаў асуджаў.

— І тое, што совы лёталі над галавою, — сказаў Басяцкі. — І мача, якой зубы паласкаў.

Поделиться:
Популярные книги

Прогулки с Бесом

Сокольников Лев Валентинович
Старинная литература:
прочая старинная литература
5.00
рейтинг книги
Прогулки с Бесом

Война

Валериев Игорь
7. Ермак
Фантастика:
боевая фантастика
альтернативная история
5.25
рейтинг книги
Война

Аргумент барона Бронина 3

Ковальчук Олег Валентинович
3. Аргумент барона Бронина
Фантастика:
попаданцы
аниме
сказочная фантастика
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Аргумент барона Бронина 3

Вперед в прошлое 2

Ратманов Денис
2. Вперед в прошлое
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Вперед в прошлое 2

Жена фаворита королевы. Посмешище двора

Семина Дия
Фантастика:
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Жена фаворита королевы. Посмешище двора

Барон играет по своим правилам

Ренгач Евгений
5. Закон сильного
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
фантастика: прочее
5.00
рейтинг книги
Барон играет по своим правилам

Ваше Сиятельство

Моури Эрли
1. Ваше Сиятельство
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Ваше Сиятельство

Надуй щеки! Том 6

Вишневский Сергей Викторович
6. Чеболь за партой
Фантастика:
попаданцы
дорама
5.00
рейтинг книги
Надуй щеки! Том 6

Темный Лекарь 7

Токсик Саша
7. Темный Лекарь
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
5.75
рейтинг книги
Темный Лекарь 7

Хозяин Теней 3

Петров Максим Николаевич
3. Безбожник
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
фантастика: прочее
5.00
рейтинг книги
Хозяин Теней 3

Кодекс Охотника. Книга XVIII

Винокуров Юрий
18. Кодекс Охотника
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Кодекс Охотника. Книга XVIII

Возвращение Безумного Бога 2

Тесленок Кирилл Геннадьевич
2. Возвращение Безумного Бога
Фантастика:
попаданцы
рпг
аниме
5.00
рейтинг книги
Возвращение Безумного Бога 2

Санек 4

Седой Василий
4. Санек
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Санек 4

Тот самый сантехник. Трилогия

Мазур Степан Александрович
Тот самый сантехник
Приключения:
прочие приключения
5.00
рейтинг книги
Тот самый сантехник. Трилогия