Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Хрыстос прызямліўся ў Гародні. Евангелле ад Іуды

Караткевіч Уладзімір Сямёнавіч

Шрифт:

Натоўп узвыў. Пабеглі за мышамі.

…І вось сядзім мы ўсе ў нейкай пуні за мноствам клетак. Тумаш дастае з клетак мышэй, а мы іх дзёгцем мажам. І ўсё гэта здорава нагадвае фабрычны канвеер [82] . Правільна гэта Братчык прыдумаў, а Фама — Тумаш пацвердзіў. Мыш — ён дзёгця не любіць. Пусціш такога — ён іншых перапэцкае, тыя — іншых. Мышы палову жыцця мыюцца, а дзёгаць языком не адмыеш. Пачнуць яны кідацца, у другія дамы бегчы, у свае і там пэцкаць. Пачнецца страшэнная бойка. І сама позняе праз дзень усе мышы

з горада выйдуць.

82

Зноў жа невядома, адкуль людзі XVІ стагоддзя ведалі пра фабрыкі, канвееры і вынаходніцтвы Форда. Можа, было гэта ад падазронай абазнанасці Братчыка. А хутчэй за ўсё, выявіўся тут вылікі промысел Божы.

І вось мы працуем. Дастаем — трымаем за хвост — квачом плюхаем. І Іуда тых мышэй у норы выпускае.

…І выйшлі мы з пуні тае, і зноў узнялі нас на рукі, і паабяцаў Хрыстос, што заўтра мышы пойдуць з горада, бо пачуў бацька ягоны на небе маленні чалавечыя.

Усё было б добра, але тут Іуда ўбачыў, як Лотр з Балвановічам глядзяць на Братчыка, нібы на сваё стварэнне. І ўсміхаюцца, быццам ацэньваючы: «А нішто», — і рукі іхнія сустракаюцца ў моцным поціску.

Так непамысна тады зрабілася. Нібыта будучы лёс свой убачыў.

…Потым уражанне ад абяцання мінула, і тут усе гэтыя людзі са змарнелымі тварамі, бледныя кабеты, жабракі ў лахманах, дзеці няшчасныя — усё гэтае беднае мора адчула, што галоднае яно, што рызыкавала жыццём за гэтага чалавека і мае цяпер права прасіць аб найвялікшым дзіве, якое магчыма на зямлі, аб кавалку хлеба. І пачалося маленне аб другім дзіве:

— Хле-ба! Хле-ба! Хле-ба!

Рукі цягнуць. І тут разгубіліся ўжо не толькі мы. Разгубіліся і «простыя галубы», князі царквы.

Шчасце вялікае, што некаторыя пачулі маленне людское, падумалі, што вось сапраўды дасць хлеба і тым гандаль падарве, дый ад аднае тае думкі трохі пашалелі. Глядзім — праштурхаліся праз натоўп ад сваіх крам два чалавекі. Адзін худы, рыжы і вэнджанай рыбаю пахне. Другі — нібы з боханаў хлебных збіты. І апошні са з'едлівасцю такою Хрысту кажа:

— Але. Хлебчыку. Ствары ім цуд.

А другі з такой фарысейскаю мордаю пытае:

— Што ж не нагадуеш іх хлебам і рыбай?

Братчык маўчыць.

— Ці не можаш, і гандлярам трэба рабіць гэта? — пытае хлебнік.

І тут свежанькі наш Хрыстос нібыта зразумеў нешта. Паглядзеў на гандляроў. На крамы. На цэхавыя знакі над іхнімі дзвярыма.

— Гэта вашы склады?

— Н-ну, нашы.

— То прасцей, відаць, было б, каб гэта вы людзей нагадавалі.

— У нас нямашака, — кажа хлебнік. — Евангеллем святым клянуся.

— Ды яны ў нас пустыя, хоць ты сабак ганяй.

— Добра, —

кажа Братчык. — Што ў вас ёсць, людзі?

Пашукалі ў натоўпе. Урэшце кажуць:

— У нас тут толькі пяць хлябоў і дзве рыбіны.

— Вось і добра, — усміхаецца шкаляр. — Вось мы іх зараз і парэжам. А каб не бачылі вы на свае вочы Божага дзіва, мы зробім так. Ты, Тумаш, вазьмі трохі апосталаў і дзве рыбіны, ды ідзіце ў тыя дзверы (вось я іх бласлаўляю). А я з шасцю хлеб вазьму ды пайду сюды… А вы, людзі, ставайце ў хвост, не штурхайцеся, без чаргі не лезьце, хопіць на ўсіх. А хлеб і рыбу падаем праз акенца.

Хлебнік з рыбнікам кінуліся былі да яго. Той голас узвысіў так, што глядзець на яго страшна стала.

— Чаго вам? Людзі, вы ўсе чулі! Гэтыя евангеллем кляліся, што ў іх там пуста. То чаго шкодзіць вам свой хлеб атрымаць?

Толькі мы і чулі, як шыпеў хлебнік ля сваіх дзвярэй.

— Нельга сюды. Канкурыруеш, пан Езус.

Натоўп насунуўся бліжэй. І тут залямантаваў ля сваёй крамы рыбнік:

— Па жаданні веруючых цуду не будзе!

Але іх адцерлі ўжо. Хрыстос твар свой амаль да самых вачэй рыбнікавых прысунуў:

— Ану, ляці адсюль!

Той не хоча.

— У вас жа там нічога няма? — зноў спытаў Хрыстос.

— Н-ну.

— Тады ізыдзіце…

І пацяклі натоўпы. Дзве вялізныя змяі чалавечыя. А мы падавалі і падавалі праз акенцы хлябы, вэнджаную і салоную рыбу, мяхі з сухарамі і збожжам.

Пазней сказалі нам, што хлебнік з рыбнікам спалохаліся, што разарве іх галодны натоўп, але да самага канца глядзелі, як гэта можна з пустых складаў дзвюма рыбамі і пяццю хлябамі нагадаваць увесь горад. Надта гэта ім цікава было.

І нібыта хлебнік сказаў:

— Гадавец! А яшчэ Хрыстос. Ці Хрыстос бы так зрабіў?

А рыбнік нібы адказаў яму:

— А я здзіўляўся яшчэ ў царкве, якія гэта дурні крычалі: «Распні яго!» Дур-рань стары!

І нагадавалі мы тымі хлябамі і рыбінамі ўвесь горад, і ў запас людзям далі, і самі наеліся так, што лоб і жывот былі аднолькавай цвёрдасці. Ды яшчэ і засталося дванаццаць кашоў аб'едкаў.Адно насцерагала. З моманту гэтага большасць «апосталаў» адчула смак у салодкім жыцці і страціла адвечную пільнасць валацуг. Яшчэ б, то кралі, а тут самі нясуць табе. І нікуды не трэба ўцякаць, і тут добра, а катавальня — гэта нешта далёкае. Лявон — Пятро нават блюзнерыў, гладзіў сябе па пузе і ўздыхаў: «Царства Божае ўнутр мяне ёсць». А як Братчык сказаў яму, што не скончыцца гэта дабром, ён яму кінуў: «Уцякаць не ўздумай. Выдадзім. Тут грошай — рэкі». І як ні казаў Іуда, што разумны чалавек даўно б падумаў, як адсюль навастрыць лыжы, — ніхто пра гэта сур'ёзна не думаў, бо рэдкая гэта з'ява на зямлі — розум.

Поделиться:
Популярные книги

Хозяйка усадьбы, или Графиня поневоле

Рамис Кира
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.50
рейтинг книги
Хозяйка усадьбы, или Графиня поневоле

Дракон с подарком

Суббота Светлана
3. Королевская академия Драко
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
6.62
рейтинг книги
Дракон с подарком

Законы Рода. Том 11

Flow Ascold
11. Граф Берестьев
Фантастика:
юмористическое фэнтези
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Законы Рода. Том 11

Титан империи

Артемов Александр Александрович
1. Титан Империи
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Титан империи

Неудержимый. Книга XV

Боярский Андрей
15. Неудержимый
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Неудержимый. Книга XV

Пленники Раздора

Казакова Екатерина
3. Ходящие в ночи
Фантастика:
фэнтези
9.44
рейтинг книги
Пленники Раздора

Учим английский по-новому. Изучение английского языка с помощью глагольных словосочетаний

Литвинов Павел Петрович
Научно-образовательная:
учебная и научная литература
5.00
рейтинг книги
Учим английский по-новому. Изучение английского языка с помощью глагольных словосочетаний

Возвышение Меркурия. Книга 17

Кронос Александр
17. Меркурий
Фантастика:
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Возвышение Меркурия. Книга 17

Крещение огнем

Сапковский Анджей
5. Ведьмак
Фантастика:
фэнтези
9.40
рейтинг книги
Крещение огнем

Купец V ранга

Вяч Павел
5. Купец
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Купец V ранга

Законы Рода. Том 7

Flow Ascold
7. Граф Берестьев
Фантастика:
юмористическое фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Законы Рода. Том 7

Измена. Избранная для дракона

Солт Елена
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
3.40
рейтинг книги
Измена. Избранная для дракона

S-T-I-K-S. Пройти через туман

Елисеев Алексей Станиславович
Вселенная S-T-I-K-S
Фантастика:
боевая фантастика
7.00
рейтинг книги
S-T-I-K-S. Пройти через туман

Сумеречный Стрелок 3

Карелин Сергей Витальевич
3. Сумеречный стрелок
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Сумеречный Стрелок 3