Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Хрыстос прызямліўся ў Гародні. Евангелле ад Іуды

Караткевіч Уладзімір Сямёнавіч

Шрифт:

— Час табе, Божа, узносіцца. Грошай дамо. Дзеўку гожую дамо. Тую — Лілею.

І асекся — так раптам гыркнуў на яго Хрыстос.

— Сам вазьму. Бач, ашчаслівілі. Сам знайду сваю дзеву Марыю… І ідзі ты са сваім узнясеннем!..

Бекеш у пакоі зачыніў акно. Шум нібы адрэзала.

— Махляры. Сыны сіманіі [89] . Адроддзе пекла. Глядзеў — і ўспаміналася: «Бачыш гэтыя вялікія будынкі? Усё гэта будзе разбурана, так што не застанецца тут каменя на камені…» Гандляры праўдай…

Толькі б хутчэй разнеслі тут усё ўшчэнт… Гандляры Богам… Сука! Вялікая блудніца.

89

Сіманія — гандаль царкоўнымі годнасцямі.

І ён сціснуў кулакі.

Раздзел ХІV. «Філосаф Велій, кнігалюб…»

Хрысціяніну, каб не папсавацца ў розуме, Біблію чэсці самому не належыць, а толькі слухаць з вуснаў пастыра.

Парада сынам духоўным

Глядзіць у кнігу, а бачыць хвігу.

Прыказка

І ў тую ноч сеў ён вывучаць святыя кнігі.

Святліца ягоная была ў верхнім жытле гасцёўні на Старым рынку, невялікая, з белымі голымі сценамі, з ложкам, з кіламам на падлозе, з нізенькай падстаўкай для кніг. І слабы свяцільнік асвятляў яе. І ён радаваўся, што ў ягоны пакой асобны ўваход, па вонкавых сходах.

Са смяценнем у душы прыступіў ён да справы. Ён, можа, і ўцёк бы, але апосталы ўчыстую разбасячыліся. Нават Фаму толькі што мучыў гонар, а так ён быў задаволены. Нават Раввуні, які ўсё жыццё надрываў жывот, радаваўся спакою і сытасці.

А кінуць іх ён не мог, бо звёў іх і звабіў, а цяпер адчуваў адказнасць.

І не было яснасці ў душы ягонай, і таму ён, шукаючы яе, узяў пудовы, пераплецены ў скуру том, паклаў яго на пахілае вечка падстаўкі і, скінуўшы хітон, сеў перад кнігай па-турэцку.

Усё адно. Цяпер яму трэба было ведаць гэта. Ён быў — Хрыстос. І адсюль ён павінен быў чэрпаць нормы сваіх паводзін. І тут ён павінен быў знайсці ісціну, бо нязведанасць мучыла яго. Ісціну, агульную для ўсіх людзей і народаў гэтай цвердзі. Ён прыблізна ведаў асноўнае, галоўны запавет, які даў ім — так яны верылі — Бог. Яго цікавіла, што самі яны дадалі за вякі да гэтага запавету, што цяпер павінен ведаць ён, адзін з іх, былы мірскі шкаляр і шалбер. Ён вырашыў не ўставаць, пакуль не зведае гэтага.

Ён чытаў ужо некалькі гадзін. Месячнае святло падала ў акенца. Набліжалася поўнач, даўно ўжо варта загадала гасіць агні, а ён быў не бліжэй да ісціны, чым тады, калі сеў.

Ён прачытаў «Быціе» і абурыўся Богам, і злосцю, і крыважэрствам — і не зразумеў нічога. І ён прачытаў «Выйсце» і абурыўся яшчэ і людзьмі (таму што да характарыстыкі Бога не было чаго дадаць). Абурыўся як фараонам, так і Майсеем, і людзьмі іхнімі таксама, і блуканнямі ў пустыні, але галоўнае тым, што з гэтых трызненняў зрабілі вечны нязменны закон.

І прачытаў ён кнігу «Лявіт» — і ўвогуле не зразумеў, нашто гэта і якая каму б то ні было справа да таго, куды кідаць валляк ахвярнага голуба?

І чым

далей ён чытаў, тым менш разумеў, аж пакуль не ўпаў у адчай. А зразумеў ён толькі адно, што кніга прапаведвае любоў да бліжняга, калі ён, вядома, не ерэтык, не іншаверац і не інапляменны. І ён ведаў, што ўсе людзі зразумелі з кнігі таксама адно толькі гэта.

Тады ён падумаў, што з ягонага боку гэта самаўпэўненасць: так, адразу знайсці верную дарогу. І ён падумаў, што, можа, Бог або лёс пакажуць яму яе, калі ён аддасца на іхнюю волю і пачне разгортваць кнігу наўздагад.

Ну, вядома ж, пакажуць. Яны любяць, калі нехта спадзяецца на іх.

Ён разгарнуў кнігу з заплюшчанымі вачыма і торкнуў у адну старонку пальцам.

«І прыступіў я да прарочыцы, і зачала, і нарадзіла яна сына».

Гэ-эх. Не тое гэта было. Добра, вядома, але чаму трэба было выбіраць менавіта прарочыцу? І якія гэта мела адносіны да яго?

І ці была ў гэтым праўда, патрэбная не дзеля яго, злодзея, а дзеля ўсіх?

І ён яшчэ раз гартануў том.

«Вось я дазваляю табе замест чалавечага кала каровін памёт, і на ім гатуй хлеб свой».

І тут у яго ўвогуле палезлі на лоб вочы. Але ён не схільны быў занадта верыць сабе і сумняваўся.

— Лухта, здаецца, — ціха сказаў ён сам сабе і паглядзеў, чыё гэта. — Ды не, не можа быць лухтою. Бо Іаан Багаслоў. Подзівамі апентаны? [90] Ды быць не можа. Ану яшчэ… «Дай мне кніжку». Ён сказаў мне: «Вазьмі і з'еш яе; яна будзе горкая ў чэраве тваім, але ў вуснах тваіх будзе салодкая, як мёд».

Ён сам адчуваў, што ад непасільных разумовых намаганняў у яго дыбарам устаюць валасы. І яшчэ ён зразумеў, што, калі ён не кіне гэтай справы, ён сапраўды і давеку папсуецца ў розуме або неадкладна зап'е.

90

Шызафрэнік.

Таму ён непрытворна ўзрадаваўся, калі ў пакой ягоны раптам прыйшлі высокія госці: Басяцкі і Балвановіч з сувоямі. Узрадаваўся, бо не ведаў яшчэ, якое новае выпрабаванне зазнае сёння яго разумовая нармальнасць.

— Чытаеш? — спытаў Балвановіч.

— Чытаю. Занадта гэта ўсё, на маю галаву, разумна. Мудрасць дужа вялікая.

— А ты думаў…

— То што ў вас, святыя айцы?

Абодва выпрасталіся і адкашляліся.

— Пасланне табе ад намесніка прастола святога Пётры ў Рыме.

— І ад патрыярха маскоўскага табе пасланне, Божа.

— Ну, чытайце, — сказаў узрадаваны Братчык. — Чытай ты першы, каплан.

Балвановіч пакрыўдзіўся, але месца саступіў. Мніх з шолахам разгарнуў сувой:

— Була: «Да глыбіні…» Ад намесніка святога Пятра, папы Льва Дзесятага.

— Ну, давай. Якая там глыбіня…

— «Да глыбіні ўсхваляваныя мы другім прышэсцем тваім, месія. Будзем трымаць у імя тваё прастол святога Пятра. Молім цябе прыбыці ў вечны горад, але, думаецца, лепей зрабіць гэта як мага пазней, калі навядзеш ты парадак на любімай мною зямлі беларускай, вышпурнуўшы адтуль схізматаў праваслаўных, што гавораць ад святога імя твайго. Лабызаю ступакі твае.

Поделиться:
Популярные книги

70 Рублей - 2. Здравствуй S-T-I-K-S

Кожевников Павел
Вселенная S-T-I-K-S
Фантастика:
боевая фантастика
постапокалипсис
5.00
рейтинг книги
70 Рублей - 2. Здравствуй S-T-I-K-S

Студиозус 2

Шмаков Алексей Семенович
4. Светлая Тьма
Фантастика:
юмористическое фэнтези
городское фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Студиозус 2

Бастард Императора. Том 5

Орлов Андрей Юрьевич
5. Бастард Императора
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Бастард Императора. Том 5

Башня Ласточки

Сапковский Анджей
6. Ведьмак
Фантастика:
фэнтези
9.47
рейтинг книги
Башня Ласточки

Доктор 2

Афанасьев Семён
2. Доктор
Фантастика:
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Доктор 2

Warhammer 40000: Ересь Хоруса. Омнибус. Том II

Хейли Гай
Фантастика:
эпическая фантастика
5.00
рейтинг книги
Warhammer 40000: Ересь Хоруса. Омнибус. Том II

Кодекс Охотника. Книга XIII

Винокуров Юрий
13. Кодекс Охотника
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
аниме
7.50
рейтинг книги
Кодекс Охотника. Книга XIII

Убивать чтобы жить 7

Бор Жорж
7. УЧЖ
Фантастика:
героическая фантастика
космическая фантастика
рпг
5.00
рейтинг книги
Убивать чтобы жить 7

Кодекс Охотника. Книга XIX

Винокуров Юрий
19. Кодекс Охотника
Фантастика:
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Кодекс Охотника. Книга XIX

Неудержимый. Книга XV

Боярский Андрей
15. Неудержимый
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Неудержимый. Книга XV

Корсар

Русич Антон
Вселенная EVE Online
Фантастика:
боевая фантастика
космическая фантастика
6.29
рейтинг книги
Корсар

В осаде

Кетлинская Вера Казимировна
Проза:
военная проза
советская классическая проза
5.00
рейтинг книги
В осаде

(Не)нужная жена дракона

Углицкая Алина
5. Хроники Драконьей империи
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
6.89
рейтинг книги
(Не)нужная жена дракона

Клан

Русич Антон
2. Долгий путь домой
Фантастика:
боевая фантастика
космическая фантастика
5.60
рейтинг книги
Клан