Хрыстос прызямліўся ў Гародні. Евангелле ад Іуды
Шрифт:
Коні аддаляліся, а яна ўсё бачыла над натоўпам яго прасветлены ад неймавернага шчасця твар.
…Юрась не заўважыў гэтага. Ён глядзеў на манаха, які крычаў, гарлаў, лаяўся, нібы гандляваў салонай рыбай. Братчыка раздражняў гэты нахабны балаган.
Ён шмат чуў аб гэтым чалавеку. Адзін з самых удачлівых гандляроў дараваннем, ён прыносіў прастолу столькі грошай, колькі не прыносіла сотня другіх махляроў, а сабе ў вацок клаў не менш. Яму і далі гэтае месца як знак асаблівай прыхільнасці папы Льва. Сябравалі ў юнацтве. І агульныя круцельствы чынілі.
Гэты мазурык, неабазнаны і непісьменны, як вяленая вобла, разам з намеснікам Пятра ў юнацтве перадаваў жанчынам
Хрыстос ведаў, што разумней было б прамаўчаць, але злосць аж душыла яго, і ён адчуваў: яму не вытрымаць. А там хай будзе, што будзе.
— Купляйце! Купляйце! — гарлаў манах. — Купляйце дараванне. Вы можаце купіць сабе адпушчэнне нават за тое, што згвалціце адзінаццаць тысяч вядомых святых дзеў — оптам ці ў розніцу, калі хопіць на гэта моцы вашай, якая — ад Бога… Вы, цёмныя доўбні, можаце нават вызваліць з чысцяца ўсіх родных і знаёмых. Вось пергамент. За 24 гадзіны між першым і другім днямі ліпеня вы можаце колькі хочаце разоў заходзіць у храм, чытаць там «патэр ностэр» ці нават «ойча наш» і выходзіць. Гэта будзе лічыцца як малебен. Колькі малебнаў — столькі і душ, вызваленых з агню. О слодыч! О велькая Боская літасць!
Юрась сказаў даволі голасна:
— Адзін, кажуць, на гэтым звар'яцеў. Бегаў туды і назад цэлы дзень. Вызваліў увесь гарадок. І ніхто там больш не купіў ніводнай індульгенцыі. І такая была страта для папскай кішэні! То каб гэтага не было — войскі зраўнавалі ўсё мястэчка з зямлёй і ўсіх жыхароў выправілі проста ў рай.
Натоўп засмяяўся. Волесь, аднак, распінаўся далей:
— Ты атрымаеш свяшчэннае паўнамоцтва папскае. Хіба наша справа не стане тваёй?! Справа Хрыста — папежа Льва — кардынала Лотра і мяне, грэшнага. Не сумнявайся, ты ўвойдзеш у наша воінства. Бо галоўнае не тое — злодзей ты, прыгнятальнік, распуснік, садаміт або скаталожнік, а галоўнае — адданасць справе нашай і святому храму, царкве. Ты можаш украсці срэбную агароджу вакол труны Пятра або накласці ў дарахраніцельніцу ягоную срэбную, вагою ў тысячу шэсцьсот фунтаў. Ты можаш, калі прыйдзе табе ў галаву такая фантазія, згвалціць самую Матку Боскую на залатой надгробнай пліце апостала Пятра, пастаўленай Львом ІV… І нават больш. Прасвятая Дзева панесла толькі па асобым загадзе Пана Бога і, маткай стаўшы, засталася цнатлівай… То вось, нават каб нехта надумаў узнагародзіць Пана Езуса зямнымі братамі і сёстрамі, а Юзафа — цеслю — рагамі і каб ён паспяхова зрабіў гэта — будзе адпушчаны яму і гэты грэх.
— Слухай ты, — азваўся раптам Юрась. — Лягчэй наконт зямных братоў. У яго былі яшчэ браты і сёстры. Чацвёра братоў і сёстры.
Гіменіус не разгубіўся:
— Ну, гэта пасля. Яна зрабіла сваю справу і далей магла трымаць сябе, як хоча.
— Пэцкаеш ты ў тое самае карыта, з якога ясі, — сказаў Хрыстос. — Урэшце, усе вы так.
— Мала таго, — паспрабаваў замяць размову Волесь. — Вы можаце купіць тое, што Маці Божая перад смерцю сама з'явіцца да вас, каб асабіста аднесці душу вашу ў рай.
— Жанчына нясе ўласнага гвалтоўніка. Думай, што гаворыш.
— Слухай, сатана, кінь вывяргаць гразь!
— Гразь — справа твая…
Магдаліна, сама не ведаючы чаму, паспрабавала затрымаць яго, але ён вызваліўся. І яна зразумела: усё. Час, прызначаны Лотрам, настаў. Дзень пройдзе, два, тры. І тады давядзецца ёй займацца іншай справай. Лотр
— Чорт яго ведае, што там напісана, — сказаў Хрыстос. — Можа, лаянка?
— Прачытай! — з бруднай мніхавай пашчы ляцела сліна.
— Адкуль ім чытаць?
— А хто забараняе?
— Папа Сабініян, як вядома, пад пагрозай анафемы забараніў простым вучыць грамату.
— Дык ці не паўтарыць таго і нам?
— Да таго ідзе.
Натоўп ажывіўся і зашумеў.
— Забараняйце, — чырванеў Братчык. — Усіх запішыце ў манахі. А хто вас тады будзе гадаваць? Гэта ж яны і без таго, як жывёлы… Урэшце дай і мне адну індульгенцыю. На адзін грэх. Колькі?
Мніх усміхнуўся:
— Дзесяць грошай. Бачыш, і цябе праняло. Наш папа гэта табе не папярэднік, не паршывец Юлі Другі. Вялікая розніца.
— Вядома. Абодва хворыя на неапалітанскую хваробу. Адзін ад яе памёр. Другі дзякуючы ёй прыдбаў тыяру.
— Блюзнерыш? — мніхавы вочы зрабіліся вострыя. — А святая служба?
Юрась паказаў яму кавалачак пергаменту.
— Дзеля таго і купіў. Маўчы.
Народ засмяяўся.
— Блюзнеру цяпер колькі хачу, аж пакуль не спынюся… Дзіўна, як гэта ў вас. Паскуднік Баніфацый VІ праклінае мярзотніка Фармоза І, Стафан VІІ праклінае Баніфацыя, а труп Фармоза аддае публічнаму ганьбаванню [96] , Раман І адмяняе ўказы Стафана наконт Фармоза і бэсціць Стафана… Леў бэсціць Юлія. І кожны аб'яўляе, што ён непагрэшны, а папярэднік — адроддзе Сатанііла, і выкрывае яго ўтрапёна і з жывёльнай нянавісцю. То хто мазурыкі, мы ці яны?… Ёлупы! Сячэце сук, на якім седзіцё. Трэба ж мне навучыць хаця адну тваю дурную галаву. Раз падманулі… два… дзесяць. Аднаму раскрылі твар, другому… сотаму. І яшчэ думаеце, што вам будзе нехта верыць. Ужо і зараз ведаюць людзі, што то за птушка — Леў.
96
Папа Стафан загадаў выкапаць згніўшы труп Фармоза (быў пахаваны ўжо сем месяцаў), прыцягнуць за ногі, пасадзіць на трон, надзець на галаву тыяру. Над трупам учынілі суд з адвакатамі, але тыя адмовіліся бараніць яго і пачалі абвінавачваць. Пасля труп адлучылі ад царквы, папа ўдарам нагі скінуў яго з прастола. Труп распранулі, адсеклі тры пальцы правай рукі, пераламалі рукі і ногі, адсеклі галаву, пасля кінулі астанкі ў Тыбр.
Змоўк.
— Скончыў? — спытаў мніх. — Вось і добра. Індульгенцыі!.. Індульгенцыі!
— Можаш прадаць яшчэ адну, медналобы?
— Колькі пажадана будзе, — нахабна сказаў Гіменіус.
— Адрэж яшчэ на адзін учынак.
Волесь пачаў арудаваць нажніцамі. Юрась кінуў яму манету.
— К-колькі пажадаеце.
— Вось дзякуй, — сказаў Хрыстос.
І раптам адвесіў манаху пярунападобную поўху. Той вякнуў, адлятаючы. Братчык паматляў рукою ў паветры. Вакол зарагатаў народ.
— Не маеш права падымаць руку на пасланца папы, — захныкаў Гіменіус.
— А на Маці Божую, значыцца, маю, варта толькі паперку купіць? Чуеце, людзі?
Служкі Гіменіуса пачалі былі набліжацца.
— Вось добра, — сказаў Хрыстос. — Гэтым я і без грошай морду наб'ю. Тры чалавекі. Па трыццаць тры з трэццю грошы за рыла. Даволі танна. Увесь век хадзіў бы дый лузаў.
Служкі спыніліся. Манах варушыў сківіцай, але прыходзіў ужо да прытомнасці.
— Спаймаў ты мяне, невядомы, — няшчыра ўсміхаючыся, сказаў манах. — Ну, індульгенцыі! Індульгенцыі!
Идеальный мир для Лекаря 12
12. Лекарь
Фантастика:
боевая фантастика
юмористическая фантастика
аниме
рейтинг книги
Газлайтер. Том 10
10. История Телепата
Фантастика:
боевая фантастика
рейтинг книги
Возвышение Меркурия. Книга 5
5. Меркурий
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
аниме
рейтинг книги
Курсант: Назад в СССР 4
4. Курсант
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
рейтинг книги
Бомбардировщики. Полная трилогия
Фантастика:
альтернативная история
рейтинг книги
Том 13. Письма, наброски и другие материалы
13. Полное собрание сочинений в тринадцати томах
Поэзия:
поэзия
рейтинг книги
Интернет-журнал "Домашняя лаборатория", 2007 №8
Дом и Семья:
хобби и ремесла
сделай сам
рейтинг книги
Бастард Императора. Том 8
8. Бастард Императора
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
рейтинг книги
Ведьмак (большой сборник)
Ведьмак
Фантастика:
фэнтези
рейтинг книги
Камень. Книга шестая
6. Камень
Фантастика:
боевая фантастика
рейтинг книги
Последний из рода Демидовых
Фантастика:
детективная фантастика
попаданцы
аниме
рейтинг книги
Хранители миров
Фантастика:
юмористическая фантастика
рейтинг книги
