Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Хрыстос прызямліўся ў Гародні. Евангелле ад Іуды

Караткевіч Уладзімір Сямёнавіч

Шрифт:

Быў хворы нехта Лазар, з… сяла, дзе жылі Марыя і Марфа, сястра яе.

Іаан, гл. 11, ст. 1

І хадзілі яны па зямлі беларускай і, не дужа выказваючы сябе, глядзелі, што робіцца на ёй. І Хрыстос шукаў і не мог знайсці, і ўсё больш верыў, што адзіная ў свеце жанчына падступна кінула яго. І дайшло да таго, што стаў ён казаць, што не кахае яе, а хоча адшукаць і адпомсціць. А Іуда не верыў гэтаму, бо кожны час бачыў вочы Хрыстовы.

Магдаліна то ішла, а то і ехала на

муле. Не забывала з кожнага мястэчка галубоў адпускаць. А апосталы ад нудзьгі патроху сварыліся. Каток, напрыклад, даводзіў Шалфейчыку, што Тадэй — апостал вышэй за Якуба, а той на гэта рэзонна заўважаў, што гэта нават толькі зірнуўшы, і то ясна, хто вышэй. Ён, Якуб, дыяканам быў, а тыя амаль спрэс рослыя. А Тадэй — скамарох бяскосты, смаржок. Пасля чаго дужа пашкадаваў Тадэй, што ў яго хадуляў няма, бо йначай гэткаму бамбізе і ў морду не плюнеш…

І засумавалі яны.

Але блізкі ўжо быў час, калі зноў давялося ім давесці здольнасць сваю тварыць дзівы.

Прыйшлі яны ў гарачы вечар у весь Збланы, што ля Нёмана, і ўбачылі, што ляжыць пасярэдзіне вуліцы і перакачваецца ў пыле з боку на бок багата апрануты чалавек. І селянін і нібыта не селянін. А над ім квокчуць дзве бабы: старэйшая і маладзейшая. І клічуць яны яго: «Лазар! Лазар!», а той толькі: «Жад-даю пам-міраць. Адкасніцеся!»

— Лазар! Гэта ж я, Марта! А Божачка мой! А ці ён набраўся, як жаба гразі, ці гэта ён памірае? Марылька, падтрымай ты яго, ліханька наша горкае, апошняе.

— І памру, — сказаў Лазар і ляснуўся ў пыл.

І кінулася тады Марта да прышлых людзей і пачала лямантаваць:

— Ратуйцелюдзідобрыятамуштопамёрбратнаш Лазарзгорадавярнуўшыся — ізасталісямыўдзвюхзсястроюсіротыняшчасныяінеабароніцьнасніхто!

А Хрыстос заціснуў далонямі вушы. І ўбачыў малодшую, дзіўнага смаку вясковую кабету. І ўсміхнуўся.

— Лазар, брат наш, памірае, — сказала яна. — А ты хто?

— Я? Я Хрыстос, — і ён схіліўся і прыўзняў галаву таго, хто ляжаў. — Лазар… Паўстань, Лазар…

Лазар, пачуўшы тое, расплюшчыў вочы. Плыло над ім чорнае сонца, а ўбаку, над акаёмам, весела скакаў цёмна-барвяны серпік месіка.

— Сонца ператворыцца ў цемру і месяц у кроў, — шапянуў ён.

— Лазар, гэта я, Хрыстос.

— Хрыстос? Пане Божа, у рукі твае аддаю дух мой.

А потым узніклі перад ім два Хрыстосы… Пасля яшчэ два… Сорак… А за імі — незлічоная колькасць апосталаў.

— Легіёны Гасподні, — сказаў ён, і ўпала ягоная галава.

Тады Марыля, сястра Лазара, пачала гаротна плакаць і стагнаць, а Марта, ломячы рукі, залямантавала:

— Аказаліўцарквенексмерціхваробатаяалекславебожайхайпраславіццапразяесынбожы-ы-ы… Восьбачышпанебожакабтыбыўтутнепамёрбыбратмой.

— Не памёр, але спіць… Дзе тут бліжэйшая крыніца.

— Там, пане мой! — і Марыля паказала ім у яр, зарослы хмызнякамі.

— Добра, — сказаў Братчык. — Ану, Іакаў, Піліп, Багдан, бярыце яго за белы рукі, нясіце за мной.

А крыніца тая была дзівосная. Пясчаная, узятая ў зруб, уся

пад крутым схілам.

Падала ў яе вада танюткім, чыстым, як шкло, струменьчыкам з трубачкі балігалова, устаўленай проста ў жарало.

І пасадзілі яны яго ў крыніцу па шыю і так, каб струмень падаў на галаву, а самі адышлі і сталі чакаць Божага дзіва.

— Ты адкуль даведаўся, што п'яны? — спытаў Піліп з Віфсаіды. — Я… гэна… нізавошта б не даведаўся.

Юрась пацягнуў носам:

— Ды гэта і адсюль чуваць. Слівянка… Мёд… Жытняя гарэлка.

— Прыгарэлая, — Якуб абіраў сцябліны лопуха і еў іх. — Ужо я ведаю.

Тумаш чысціў шаблю.

— Ну і дурыла. Гэта не ад яе дымком цягне, — ён аблізнуўся. — Гэта зельвенская аржанка. Яны назнарок робяць, каб з дымком.

— А я кажу — прыгарэлая, — сказаў Якуб.

— З дваранінам ён яшчэ аб гарэлцы будзе спрачацца. Хам!

Невядома, чым бы ўсё гэта скончылася, але ў гэты час мярцвяк у крыніцы заляскаў зубамі.

— Б-б-божа, в-в-ваз-зры на мяне. У по-по-порубе сяджу… Це-цемра непрасвя-цімая, скро-скро-скрогат зубоўны.

І пачалі глядзець у той бок Марта і Марыля, якіх паклікаў Баўтрамей, і з'явілася надзея ў вачах іхніх.

— Лазар! Ідзі прэч! — узгаласіў Братчык.

— В-в-в, — адказаў Лазар і, густа-сіні, з'явіўся з зарасцяў.

— Пане Божа… — Марта ўпала ў ногі Юрасю.

— Н-н-ну, Б-б-божа, н-навекі я цяпер р-раб твой. На крыж нацягнуць пакліч — прыйду.

І павёў іх Лазар у хату, і выбілі яны донцы з бочак, і засмажылі кормных цяльцоў, і распачалі пір сілен. І села Марыля ля ног Хрыстовых і слухала яго. А Марта не села, бо такую плойму нагадаваць ды напаіць — гэта вам не байкі слухаць.

І ўсё менш верыў Езус у тое, што дзяўчына з месячнага саду выкрадзена кімсьці, а ўсё больш верыў, што падманула яна яго.

А было між тым не так. Было тое, што новую манахіню ніхто ніякімі сродкамі не мог прымусіць жыць так, як жылі ўсе ў Машкаўскім манастыры. Да імшы не хадзіла, у хоры спяваць адмаўлялася, высокім гасцям прыслужваць не хацела. Ціхая і сціплая раней, трымала яна сябе цяпер так, нібы ў яе ўсяліўся бес. І ўрэшце ігумення не вытрымала, сама прыйшла да яе ў келлю і завяла апошнюю размову. Не паслухае — хай наракае на сябе. Сказала, што калі апаноўваюць цябе д'ябальскія думкі, дык трэба пасціцца, а не то — бічавацца, а не слухаць старэйшае пакаленне — гэта ўжо зусім нікуды не варта.

Анея не глядзела на яе.

— То што, даслаць бізун?

— Дашліце яго гародзенскім айцам царквы. Ён з іх крыху юру выпусціць. А я ні маліцца, ані бічавацца не буду. І вы не робіце — і я не буду.

— У нас д'ябальскіх думак няма.

— У каго ж яны тады ёсць? Кажу: бізун пакіньце сабе.

— Што ж гэта, паня такая?

— Нельга ўзняць руку на плоць Божую. У мяне можа быць сын.

— Адку-уль?

— Не ведаеце, як бываюць дзеці? Дзіўна, мне здавалася, што менавіта вы павінны ведаць гэта лепей за ўсіх… Я г о н ы сын.

Поделиться:
Популярные книги

Идеальный мир для Лекаря 12

Сапфир Олег
12. Лекарь
Фантастика:
боевая фантастика
юмористическая фантастика
аниме
5.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 12

Газлайтер. Том 10

Володин Григорий
10. История Телепата
Фантастика:
боевая фантастика
5.00
рейтинг книги
Газлайтер. Том 10

Возвышение Меркурия. Книга 5

Кронос Александр
5. Меркурий
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Возвышение Меркурия. Книга 5

Курсант: Назад в СССР 4

Дамиров Рафаэль
4. Курсант
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
7.76
рейтинг книги
Курсант: Назад в СССР 4

Бомбардировщики. Полная трилогия

Максимушкин Андрей Владимирович
Фантастика:
альтернативная история
6.89
рейтинг книги
Бомбардировщики. Полная трилогия

Том 13. Письма, наброски и другие материалы

Маяковский Владимир Владимирович
13. Полное собрание сочинений в тринадцати томах
Поэзия:
поэзия
5.00
рейтинг книги
Том 13. Письма, наброски и другие материалы

Интернет-журнал "Домашняя лаборатория", 2007 №8

Журнал «Домашняя лаборатория»
Дом и Семья:
хобби и ремесла
сделай сам
5.00
рейтинг книги
Интернет-журнал Домашняя лаборатория, 2007 №8

Бастард Императора. Том 8

Орлов Андрей Юрьевич
8. Бастард Императора
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Бастард Императора. Том 8

Ведьмак (большой сборник)

Сапковский Анджей
Ведьмак
Фантастика:
фэнтези
9.29
рейтинг книги
Ведьмак (большой сборник)

Камень. Книга шестая

Минин Станислав
6. Камень
Фантастика:
боевая фантастика
7.64
рейтинг книги
Камень. Книга шестая

Последний из рода Демидовых

Ветров Борис
Фантастика:
детективная фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Последний из рода Демидовых

Хранители миров

Комаров Сергей Евгеньевич
Фантастика:
юмористическая фантастика
5.00
рейтинг книги
Хранители миров

Кристалл Альвандера

Садов Сергей Александрович
1. Возвращенные звезды
Фантастика:
научная фантастика
9.20
рейтинг книги
Кристалл Альвандера

Идеальный мир для Лекаря 3

Сапфир Олег
3. Лекарь
Фантастика:
фэнтези
юмористическое фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 3