Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Хрыстос прызямліўся ў Гародні
Шрифт:

— Ты раскажы пра сябе.

— Яно, пане… з сагнаных я. Перавялі з зямлі нашы магнаты ўсіх нас, бедалагаў, у загонавую шляхту. Яно можна б і жыць, ды толькі нобіль наш упаў вокам на маю дачку… Прыёмную. Сябра нябожчыка… Я, прызнацца, і жанаты не быў… Шкада стала сірату. Пайшоў беззямельнікам з ёю. А яе і задумай адабраць, — голас у чалавека быў слабы, ён нібыта мяўкаў. — Яно… моцныя людзі — што скажаш? Але і на моцных ёсць Бог… Ёсць!… Яна таго не вынесла. Прасіўся я, каб мне хаця вусы мае на ганьбу выдралі, ды не чапалі дзіця… Не вынесла… Каб ганьбы не было — павесілася…

Няўжо яна пеклу душу сваю аддала, каб гонару не страціць? Не можа быць такога жорсткасэрддзя. Што можа бяссільны?… Вось і хаджу ўжо дзесяць год. Бог смерці не дае… То курачку было насіў з сабою. Дзе гной на дарозе або зерне нехта рассыпаў — выпушчу, падзяўбе. А яна мне часам — яечка. Ды ад старасці няспрытная стала. Забіў яе капытом магнацкі конь… Беленькая, так яна крывёю і аблілася… Сям-там і я, як яна, падзяўбу. Ды вось учора прыйшоў сюды ды ў карчме малака трохі купіў. Даўно не піў малака, а тут…

— До, — сказаў камісарый. — Агаварыў цябе той самы чалавек.

— Ды ў чым, ойча? Мне і памерці даўно трэба, і ў турме мне лепей будзе, сыцей, дый усё адно. Але ж праўду таму чалавеку шанаваць трэба. У чым?

— Ты пераўвасоблены чорны кот, што належаў раней мясцоваму касцельнаму арганісту.

— Зроду не быў катом… Вы мне, можа, растлумачыце?

— Спачатку ты растлумач і давядзі, што гэта не так.

Лягла паўза.

— Бачыш, не можаш. А мы давядзём. Мы ўсё ведаем, і ты нам пра курачак не брашы. Ты паглядзі на сваю Богу брыдкую морду.

Аблічча ў чалавека было сапраўды падобнае да аблічча старога гаротнага ката. Маленькі круглы тварык, зеленаватыя галодныя вочкі, выцертыя кароткія валасы на галаве — чорныя, у проседзь, вусы — рэдкія, спрабуюць тырчаць.

— Ты на сябе паглядзі. Вусы рэдкія, унь якія — раз.

— Раз, — паўтарыў пан Коцкі.

— Прозвішча — два.

— Каюся, два.

— Ты з'явіўся, а ў той самы дзень кот знік — тры.

— Не ведаю я гэтага. Нашто мне кот? Я і сам вечна галодны.

— Арыштавалі цябе, калі піў у карчме малако, — чатыры.

— Піў. Хацеў малачка.

— Бачыш? А які добры хрысціянін з таго часу, як першая карчма з'явілася, піў у карчме малако?! Га?!. Пераўвасобіўся воляй сатаны.

— Ды я… Што ж мне рабіць, ойча?

— Пераўвасабляйся назад, бо шкоду прынёс ты арганісту. Лаві мышэй.

— Зроду я мышэй не лавіў, — жаласна ўсміхнуўся чалавечак. — Не магу.

— Упарціцца, — сказаў камісарый. — У памылковых думках непапраўны. Адвесці да тых.

Стары апусціў галаву. І раптам Хрыстос сам адчуў, як цяжка, са свістам, ён дыхае, адчуў цеплыню нагрэтай рукаяці корда. Ён агледзеўся, нібы непрытомнасць толькі што пакінула яго.

Яны адарваліся ад усіх. Побач з ім стаяў пузаты Фама, сціскаючы шаблю. Побач з Фамою — іудзей, Ільяш, яшчэ пара апосталаў. А супраць іх стаяла некалькі дзесяткаў латнікаў з дзідамі і мячамі. Маленькі натоўп павольна знік перад вачыма Хрыста. Ён шумна ўздыхнуў.

— Нічога не здолеем, — ціха сказаў ён. — Роўна нічога. Адыдзем, Тумаш. Памаліся ты свайму Богу, Іуда, а ты, Фама, свайму. Можа, мы вымалім праклёны на іхнія галовы і на ўсё гэта паскуднае жыццё.

Яны

адышлі на старое месца, адчуваючы, што яны — як пабітыя псы. Камісарый, відаць, заўважыў іхні дэмарш і сказаў голасна:

— Нагадваю жыхарам, што пры спробе вызваліць ерэтыкоў вёску спаляць, а жыхароў аддадуць святой службе… Наступны!

Падвялі бабу. Не звязаную. Стаяла яна незалежна. Камісарый, відаць, спяшаўся скончыць суд:

— Вінавацяць цябе, што адбірала ў кароў малако, крала цёплыя захады і насылала чырвоныя, што прарочаць раннія зазімкі.

— Ідзі ты ведаеш куды, поп, — сказала баба. — Калі я і вінаватая ў чым, то хіба ў тым, што рэпа мая буйнейшая, чым у жонкі агаворшчыка, святой курвы Тэадоры…

У Хрыста пацямнела ў вачах.

— Кошт буйнай рэпы, — сказаў ён.

— Д'яблавай сілай, — камісарый трымаўся за гэтыя словы, як п'яны за плот. — Ясна. Адвядзіце… Наступны.

Наступны, малады чалавек, быў настолькі зламаны катаваннем, што ледзь ішоў. Манахі спрабавалі былі падтрымаць яго пад рукі — ён гідліва адштурхнуў іх.

— Забойства клірыка, — нагадаў камісарыю пісец. — Жонка дужа веруючая.

— За што забіў? — спытаў камісарый.

— Справа не твая, казёл, — сказаў падсудны.

— Т-так, — сказаў камісарый, відаць, палічыўшы, што ў гэтым выпадку трэба даць нейкія тлумачэнні. — А між тым існуе закон, прыняты яшчэ пры пантыфікаце Стафана Восьмага, які забараняе такім мужаланам, як ты, адразу хапацца за мяла або цэп. — Ён узняў палец. — Ведай! «Міране не маюць права ніколі вінаваціць свяшчэннікаў, нават калі спаймаюць іх са сваімі жонкамі або дочкамі. Веруючыя павінны ў такіх выпадках думаць, што клірык пажадаў даць іхнім блізкім блаславенне ў больш цёплых, сардэчна-сяброўскіх і інтымных абставінах…» Н-ну? Што скажаш ты цяпер?

Твар маладога мужчыны быў бледны.

— Дай я па галаве за гэта звычайнаму чалавеку, суседу — копны суд судзіў бы за «бойку з рэўнасці». Але дай я за гэта заступніку перад Богам, уладару — і вось вы пачынаеце казаць тое, што казалі мне на прэнгу. Ужо не бойка, ужо «збіццё карыснага дзеля царквы чалавека, блажэннага дзеяча яе». І тады суда нам, простым, няма, акрамя смерці. Ужо мы зрабілі гэта, бо мы «ў змове», бо «назнарок хацелі забіць», бо «ерэтыкі і схізматыкі-дысыдэнты падбухторвалі нас». Ужо мы «змоўшчыкі, чарнакніжнікі, ворагі і паўстанцы, віжы і шпегі». Суд толькі для нас, а вы — без суда… І вось я падумаў, а чаму так? І калі няма на вас суда Божага і чалавечага, то ці не я — суд? Можа, нехта другі падумае, перш чым беспакарана рабаваць і гвалціць.

Кулакі яго сціснуліся. З лікаваннем у голасе ён сказаў:

— Я не браў мяла і цэпа. Вось пад гэтым кулаком расселася, як шкарлупіна яйка, галава гэтай збрадлівай жывёліны. Я не шкадую, абы і другія рабілі так… Таму што вы — грамада зброду, шыбенікаў, уладалюбцаў і бруднай свалаты.

— Адвесці.

У гэты момант вочы Хрыстовы зірнулі ўбок, і ён ледзь не анямеў ад здзіўлення. Тыя манахі, якіх ён сустрэў, вялі па плошчы гаспадара. Ён ішоў увесь светлы і ўсё паскараў хаду. Падышоўшы да стала, зямно схіліўся камісарыю:

Поделиться:
Популярные книги

Сердце дракона. Танец с врагом

Серганова Татьяна Юрьевна
2. Танец с врагом
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.25
рейтинг книги
Сердце дракона. Танец с врагом

Леди Малиновой пустоши

Шах Ольга
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
6.20
рейтинг книги
Леди Малиновой пустоши

Право на месть

Ледова Анна
3. Академия Ровельхейм
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Право на месть

Флеш Рояль

Тоцка Тала
Детективы:
триллеры
7.11
рейтинг книги
Флеш Рояль

Старшеклассник без клана. Апелляция кибер аутсайдера 2

Афанасьев Семен
2. Старшеклассник без клана. Апелляция аутсайдера
Фантастика:
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Старшеклассник без клана. Апелляция кибер аутсайдера 2

Ваше Сиятельство 6

Моури Эрли
6. Ваше Сиятельство
Фантастика:
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Ваше Сиятельство 6

Холодный ветер перемен

Иванов Дмитрий
7. Девяностые
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
6.80
рейтинг книги
Холодный ветер перемен

Отморозок 4

Поповский Андрей Владимирович
4. Отморозок
Фантастика:
попаданцы
фантастика: прочее
5.00
рейтинг книги
Отморозок 4

Барон Дубов 6

Карелин Сергей Витальевич
6. Его Дубейшество
Фантастика:
юмористическое фэнтези
аниме
сказочная фантастика
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Барон Дубов 6

Точка Бифуркации

Смит Дейлор
1. ТБ
Фантастика:
боевая фантастика
7.33
рейтинг книги
Точка Бифуркации

Возвышение Меркурия. Книга 16

Кронос Александр
16. Меркурий
Фантастика:
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Возвышение Меркурия. Книга 16

Секретарша генерального

Зайцева Мария
Любовные романы:
современные любовные романы
эро литература
короткие любовные романы
8.46
рейтинг книги
Секретарша генерального

Последняя Арена 11

Греков Сергей
11. Последняя Арена
Фантастика:
фэнтези
боевая фантастика
рпг
5.00
рейтинг книги
Последняя Арена 11

Начальник милиции. Книга 4

Дамиров Рафаэль
4. Начальник милиции
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Начальник милиции. Книга 4