Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Хрыстос прызямліўся ў Гародні
Шрифт:

— Б-бацюхна… — старая кульнулася ў ногі.

— Н-ну, добра, — злітаваўся той. — Восенню адробіш. На срэбную. Не тая, вядома, раскоша, але — літасцівы Пан Бог.

Старая паўзла да іконы Маці Божай. Імкнулася паўзці хутчэй, бо надта хацела, каб карова хутчэй устала, але часам спынялася: разумела — непрыстойна. Малады, гожы, уседаравальны твар глядзеў з вышыні на другі твар, зморшчаны, нібы сухі яблык. Старая павесіла сваю мізэрную кароўку якраз ля вялікага пальца нагі «Ціоці».

Вочы Хрыстовы бачылі вадаспад золата… Кароўку, якая самотна пагойдвалася

пад ім… Скурчаную старую, што, укленчыўшы, аж калацілася… Твар старасты, які светлымі вачыма глядзеў на ўсё гэта.

Магдаліна схапіла была Хрыста за руку. Той павольна, ледзь не выкруціўшы ёй рук, вызваліўся. І тады яна ў раптоўным жаху адхіснулася ад чалавека, у якога дрыжэлі ноздры.

Юрась пашукаў вачыма. Позірк ягоны ўпаў на валасяны аркан, абвязаны вакол пояса ў крымчака.

— Дай!

— Ны можна. Ны дзеля таго.

— Ты проста не разгледзеў, на што гэта яшчэ прыдатна, — праз зубы адказаў Юрась. — Дай!

Ён таргануў за канец. Татарын шалёна закруціўся, як ваўчок, падсцёбнуты пугай.

— Бачка!

Але аркан ужо разрэзаў паветра. На твары старасты пралёг чырвоны пісяг. Ад удара нагою ўпала стойка. Золата з шоргатам і звонам пацякло пад ногі людзей.

— Памагай Бог, бацька, — басам сказаў Фама. — А і я дапамагу.

Да іх кінуліся былі. Але яны працавалі нагамі і рукамі, бы ўтрапёныя. Змеем свістаў у паветры аркан. Сыпаліся грошы. Храбусцелі, ламаліся пад нагамі свечы.

— Гандляры, навалач! — Вочы Хрыстовы былі белыя ад ярасці. — Гандляры! Што вам ні дай — вярцеп разбойніцкі зробіце. Хрысці іх, Фама! Хрысці ў натуральную веру.

Яны раздавалі выспяткі і аглушальныя поўхі з неймаверным спрытам. Праз вокны, праз дзверы, з прыступак ляцеў, сыпаўся, скатваўся, выў натоўп. Тумаш загнаў старасту ў бабінец, і той, адступаючы, упаў у купель з вадою. Фама даў яму свяцільнікам па галаве.

І здарылася дзіва. Дваіх раз'ятраных выціснулі з храма, рассеялі, пагналі, як хацелі, натоўп гандляроў.

Ля прыступак сядзеў з нявіннай мордай Раввуні і часам бліскавічна высоўваў наперад нагу: ставіў падножкі тым, што беглі. Пераважна тоўстым. Некаторых ён паспяваў яшчэ, падчас іхняга падзення, копнуць ступаком у азадак.

Хрыстос адкінуў аркан.

…Перад храмам стаяў аслупянелы народ і глядзеў, як чалавек сыпле ў далоні старой залатых коней, кароў, свінняў… Крымчак убаку трымаў свой аркан і здзіўлена глядзеў на старую, на золата, на шкаляра.

— Бабуля, бедная. На, купі каровы, купі ўсё. Ніхто нам, бедным, не паможа. Брэшуць усе. Брэшуць усе на свеце. Брэшуць.

Малады асцярожна сціснуў сівавусаму локаць:

— Кажаш — мазурык?… А я думаю — праўду казалі. Бог прыйшоў. Бог. Мы людзі бітыя. Ніхто, акрамя Бога, не пашкадаваў бы, не ратаваў. Я іх ведаю.

Татарын, пачуўшы гэта, пачаў павольна штурхацца праз натоўп да свайго каня… Ускочыў… Пусціў каня ў намёт, прэч ад храма.

Юрась закрыў далонямі вочы. Усё — ад кабылы, на якой ён ляжаў, ад вогнішчаў, ад чорнай імшы і да гэтай хвіліны бою, — усё гэта перапоўніла яго. Ён не хацеў, не мог глядзець

на белы свет. Пасля яго ўразіла цішыня. Павольна спаўзлі з вачэй пальцы.

Людзі стаялі на каленях.

РАЗДЗЕЛ ХХVІІІ ЕЖА ДЗЕЛЯ МУЖЧЫН

Року таго ж… маючы вожа дарог, ведама Марлора імем… уварваўся і, пабіўшы людзей, што (кожнае) чалавечае места да кгрунту спаліў…

«Кроніка Белай Русі»

Хто не есць свежага мяса і не п'е свежай крыві — таго паляўнічага класці і аброццю з бляхамі або і нагаем добрым сыпаць у тое самае месца, каб ведаў і прывучаўся.

Статут сакольнічага шляху

Татарын імчаў нагім полем, як шалёны. Двойчы перасядаў ужо на заводнага каня, даючы магчымасць другому адпачыць.

Вакол было бязлюддзе. Ані душы. Колькі вокам сягнуць, нідзе не было відно ані чалавека. Толькі луналі недзе наперадзе, магчыма над нейкім ярам, крумкачы. Кружлялі чорнымі чаінкамі, але не сядалі — нешта трывожыла іх.

Крымчак падумаў, узяў трохі правей і пад'ехаў да спадзістага адрожка. Дном ягоным скаціўся ў яр.

Ніхто б не мог нават і падумаць, што мёртвае бязлюддзе можа быць такое падманлівае.

…Яр, наколькі вокам можна было акінуць да павароткі, на вярсту і напэўна яшчэ далей, быў набіты людзьмі. Стаялі нерассядланыя, калманогія конікі простых воінаў, елі сухую канюшыну арабскія скакуны сотнікаў. У большасці коней былі на нагах аўчынныя макасіны, а на храпах — перавязкі.

Сядзелі і з усходняй непарушальнай цярплівасцю чакалі людзі. Ля кожнага дзесятка і сотні тырчалі ўторкнутыя ў зямлю бунчукі, падпёртыя круглымі шчытамі. Блішчэлі сталь дзід і срэбныя піхвы крывых татарскіх шабляў.

З глыбокай катлавіны, выкручанай, відаць, весняй вадою, высіліся бакі, гарбатая спіна і лабастая галава велічэзнага слана. Змаршчакаватая скура ягоная была, як зямля ў засуш. Цемнаскуры пагоншчык-індыянін вохраю і кармінам наводзіў вакол ягоных вочак застрашлівыя, жоўта-барвяныя вачніцы. Зброя пагоншчыка — востры анк — і зброя слана — адпаліраваны, таўшчынёю ў руку ля пляча і даўжынёю ў два сажні ланцуг — ляжалі ўбаку. Слон уздыхаў.

Крымчак спешыўся і куцалапа павалюхаў да невысокага белага шатра, каля якога сядзеў на кашме мажны, яшчэ не стары татарын. Сядзеў нерухома, як бажок, глядзеў нібы праз таго, хто падыходзіў.

Малады даволі нядбала схіліўся перад ім:

— Бацьку майму, цёмніку, хану Марлоры звесць. Добрая звесць.

Толькі тут ля вачэй татарына склалася сетка ўсмешлівых зморшчын. Прадубленая ўсімі вятрамі і сонцамі скура ля рота і рэдкіх вусоў прыйшла ў рух:

— Увесь дзень скакаў, сын мой, першародны Сялім-мурза?

— Спяшаўся, бацька мой.

— Дай мне, Сялім, — сказаў стары хан.

Сын адкінуў потнік са спіны свайго ўспененага каня, дастаў з-пад сядла тонкі і вялікі, далоні на чатыры, скрыль сырога цёмнага мяса. Працягнуў.

Поделиться:
Популярные книги

Жена на пробу, или Хозяйка проклятого замка

Васина Илана
Фантастика:
попаданцы
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Жена на пробу, или Хозяйка проклятого замка

Идеальный мир для Лекаря 9

Сапфир Олег
9. Лекарь
Фантастика:
боевая фантастика
юмористическое фэнтези
6.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 9

Этот мир не выдержит меня. Том 2

Майнер Максим
2. Первый простолюдин в Академии
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Этот мир не выдержит меня. Том 2

Жена со скидкой, или Случайный брак

Ардова Алиса
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
8.15
рейтинг книги
Жена со скидкой, или Случайный брак

Титан империи

Артемов Александр Александрович
1. Титан Империи
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Титан империи

Кодекс Охотника. Книга VI

Винокуров Юрий
6. Кодекс Охотника
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Кодекс Охотника. Книга VI

Санек 3

Седой Василий
3. Санек
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Санек 3

Адаптация

Уленгов Юрий
2. Гардемарин ее величества
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
альтернативная история
аниме
5.00
рейтинг книги
Адаптация

Бестужев. Служба Государевой Безопасности. Книга 5

Измайлов Сергей
5. Граф Бестужев
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Бестужев. Служба Государевой Безопасности. Книга 5

An ordinary sex life

Астердис
Любовные романы:
современные любовные романы
love action
5.00
рейтинг книги
An ordinary sex life

Личник

Валериев Игорь
3. Ермак
Фантастика:
альтернативная история
6.33
рейтинг книги
Личник

Мама из другого мира...

Рыжая Ехидна
1. Королевский приют имени графа Тадеуса Оберона
Фантастика:
фэнтези
7.54
рейтинг книги
Мама из другого мира...

Идеальный мир для Лекаря 26

Сапфир Олег
26. Лекарь
Фантастика:
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 26

Свет Черной Звезды

Звездная Елена
6. Катриона
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.50
рейтинг книги
Свет Черной Звезды