Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Хрыстос прызямліўся ў Гародні
Шрифт:

І адны ў дамініканаў казалі:

— А я кажу вам: любіце ворагаў вашых, благаслаўляйце тых, хто праклінае вас, чыніце дабро тым, хто ненавідзіць вас, і маліцеся за тых, хто крыўдзіць вас і гоніць вас.

А другія казалі ў Каложы:

— Бо Ён загадвае сонцу свайму ўзыходзіць над злымі і добрымі… Нявартыя тыя, хто дзеяннямі сваімі падмяняе волю яго.

І ляцелі ў крывавым дыме коннікі з апакаліпсіса.

Толькі праз

некалькі дзён атрымалі яны першы і апошні адпор. Вымчалі з хмызоў на бязмежную вапняковую пустку, укрытую рэдка плямамі, шорхлай травою, узнялі капытамі хмару ядучага белага пылу і спынілі коней, уражаныя.

Далёка-далёка, белыя на белым, з'явіліся расцягнутыя ў рэдкі ланцуг кропкі.

…Невялікае войска стаяла на дарозе арды. Людзі таго, што тады плюнуў у храме. Іх было вельмі мала, але твары, у прадчуванні канца, былі суровыя.

Усе пешыя, у латах і кальчугах, са звычайнымі і двухручнымі мячамі ў руках, з авальнымі шчытамі, у якіх былі ўпісаны шасціканечныя крыжы, у белых плашчах, яны стаялі на бялёсай вапняковай зямлі, пад гарачым апошнім сонцам. Белыя на белым.

Увесь акаём перад імі варушыўся. І тады нехта заспяваў старажытную «Багародзіцу». Страсным і грубым голасам:

Пад тваю літасць…Пад тваю літасць прыпадаем, Багародзіца Дзево,Маленняў нашых не адрынь у журбе,А ад бед ізбаві нас,Адзіна і чыстая і благаславёная.

Журботныя, празрыстыя галасы падхапілі яе, панеслі:

На цвярдыню тваю мы ўпаваем, Багародзіца Дзево.

Плыў над імі, над пусташшу страсны харал. Нібы на мячах, узнятых угору. Цягнуўся пусткаю доўгі ланцуг.

Наперадзе, моцна адарваўшыся, ішлі военачальнікі ў белых плашчах.

Яка імя тваё!Яка слава твая!

У апошняй мужнай і безнадзейнай тузе ўзляталі галасы. А вочы бачылі, як вырваўся наперад слон, страшная, нібы пекла, жывая гара, як паляцела конніца.

О ўсяпетая…О ўсяпетая Маці,Рождшая ўсіх святых свяцейшае Слова.Сённяшняе наша прыемшы прынашэніе,Ад усяакія збаві напасці ўсіхІ будучыя ізмі мукі табе вапіюшчых.Алілуя.Алілуя!Алілуя!!!

Слон уварваўся ў рады. Са свістам разрэзаў паветра ланцуг.

Праз гадзіну ўсё было скончана.

Апошнія гукі харала змоўклі. У атачэнні бурых, жоўтых і шэрых целаў ляжалі на бялёсай зямлі, на рэдкім верасе белыя целы.

Толькі

ў адным месцы купчыўся натоўп конных і пешых крымчакоў. У іхнім паўколе трубіў, як струны, напінаючы вяроўкі, ашалелы слон.

А перад ім, таксама распяты вяроўкамі, ляжаў кіраўнік асуджанага заслону. Дзве крывавыя палосы расплываліся па белай тканіне плашча. Адна нага была ненатуральна, як не бывае, падгорнута. Попельныя валасы ў белым пыле і крыві.

Сціснуты ўтрапёны рот. У шэрых вачах асуджанасць, адсутнасць і спакой. Ён зусім не хацеў глядзець. І ўсё ж бачыў, як высіцца над ім, як пераступае на месцы, грузна танцуе слон, як касяць ягоныя налітыя крывёй вочкі. Ён не баяўся яго цяпер.

Ён не хацеў бачыць і іншага. І ўсё ж бачыў схілены над ім, рэдкавусы твар Марлоры. Хан выскаляў зубы:

— Рыхтуецца нехта яшчэ на бойку? Не? Адны?

— Не ведаю, — абыякава сказаў ён.

Яму куды цікавей і да апошняга значней было тое, што высока над ім, над ханам, над сланом круціліся ў сінім небе і чакалі крумкачы. Калі гэтыя, урэшце, адчэпяцца і пойдуць — крумкачы рызыкнуць спусціцца. Яны думаюць, што напалохаюць яго тым, што рыхтуюць. А гэта ж лепей, чым жывому, без змогі рухацца, адчуць вачыма павеў крылаў.

Дый хіба не ўсё адно?

— Адкасніцеся, — сказаў ён і дадаў: — Два ў нас скарбы было: зямля ды жыццё. А мы іх аддалі. Даўно. Чужым… Жабракі… Усё адно.

— Чаго ты дабіваўся?

— Я хачу памерці.

Марлора даў знак. Змаршчакаватая, вялізная слановая нага павісла над вачыма.

— А цяпер што скажаш?

— Я хачу памерці, — паўтарыў ён.

— Бог у вас, кажуць, з'явіўся? Ён дзе? Што робіць?

— Ягоная справа. Ён жывы. А я хачу памерці.

Марлора ўзмахнуў рукою. Слон апусціу нагу.

РАЗДЗЕЛ ХХХІ ВІНО ЯРАСЦІ БОЖАЙ

Той будзе піць віно ярасці Божай, віно цэльнае, прыгатаванае ў чашы гневу…

Апакаліпсіс, гл. 14, ст. 10

Ад твайго дзяржаўнага бегу па паднябессю ў жаху трапечуць сузор'і! Ты павядзеш гнеўна брывом — і ў небе загрукочуць маланкі, валадар!

Гімн Азірысу

Ты чаго яшчэ хочаш? Ад Бога выспятка?!

Прымаўка

Нешта дні праз тры пасля бітвы на вапняковай пусташы апосталы пад началам Хрыста падыходзілі да невялічкага манастыра сярод дубовых гаёў і палёў канюшыны. Рачулка абкружала падножжа ўзгорка, на якім ён стаяў. Перагароджаная ў некалькіх месцах грэблямі, яна ўтварала тры-чатыры стаўкі, што адбівалі бляклае падвячэрняе неба.

Трынаццаць мужчын і жанчына ішлі над вадою, успуджвалі з дзікіх макаў конікаў і думалі толькі аб тым, каб дзе-небудзь знайсці прытулак.

Поделиться:
Популярные книги

Сердце дракона. Танец с врагом

Серганова Татьяна Юрьевна
2. Танец с врагом
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.25
рейтинг книги
Сердце дракона. Танец с врагом

Леди Малиновой пустоши

Шах Ольга
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
6.20
рейтинг книги
Леди Малиновой пустоши

Право на месть

Ледова Анна
3. Академия Ровельхейм
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Право на месть

Флеш Рояль

Тоцка Тала
Детективы:
триллеры
7.11
рейтинг книги
Флеш Рояль

Старшеклассник без клана. Апелляция кибер аутсайдера 2

Афанасьев Семен
2. Старшеклассник без клана. Апелляция аутсайдера
Фантастика:
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Старшеклассник без клана. Апелляция кибер аутсайдера 2

Ваше Сиятельство 6

Моури Эрли
6. Ваше Сиятельство
Фантастика:
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Ваше Сиятельство 6

Холодный ветер перемен

Иванов Дмитрий
7. Девяностые
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
6.80
рейтинг книги
Холодный ветер перемен

Отморозок 4

Поповский Андрей Владимирович
4. Отморозок
Фантастика:
попаданцы
фантастика: прочее
5.00
рейтинг книги
Отморозок 4

Барон Дубов 6

Карелин Сергей Витальевич
6. Его Дубейшество
Фантастика:
юмористическое фэнтези
аниме
сказочная фантастика
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Барон Дубов 6

Точка Бифуркации

Смит Дейлор
1. ТБ
Фантастика:
боевая фантастика
7.33
рейтинг книги
Точка Бифуркации

Возвышение Меркурия. Книга 16

Кронос Александр
16. Меркурий
Фантастика:
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Возвышение Меркурия. Книга 16

Секретарша генерального

Зайцева Мария
Любовные романы:
современные любовные романы
эро литература
короткие любовные романы
8.46
рейтинг книги
Секретарша генерального

Последняя Арена 11

Греков Сергей
11. Последняя Арена
Фантастика:
фэнтези
боевая фантастика
рпг
5.00
рейтинг книги
Последняя Арена 11

Начальник милиции. Книга 4

Дамиров Рафаэль
4. Начальник милиции
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Начальник милиции. Книга 4