Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Хрыстос прызямліўся ў Гародні
Шрифт:

І ехала на велізарным, падобным на сабаку, ільве Анея. Чамусьці не глядзела на яго, і ён спалохаўся, што не заўважыць, і кінуўся да яе…

Рып, галасы і крык жывёлы былі не ў сне. Ён убачыў на грабяні скамянелую постаць Іуды, глянуў і жахнуўся.

Бег натоўп. Знясілены, выснажаны, ён, праўдзівей, хацеў бегчы, ды не мог. Нібы ў жахлівым сне.

Гналі чароды: няшчасных кароў, запыленых авечак. Дзяўчынка ледзь перастаўляла ногі, несучы на руках кацяня. Цягнулі нейкія каляскі, штурхалі тачкі з мізэрным скарбам. Ехалі

вазы і рыпелі, рыпелі, рыпелі.

Брудныя, пыльныя, многія ў лахманах. Зноў тое, што заўсёды бачыў дагэтуль: боль, гнеў, асуджаная пакора, тупасць. Ля ног машынальна пераступаюць сабакі з высалапленымі языкамі. А гэтыя ідуць, такія заўсёдныя, такія брудныя і непрыгожыя. Вочы. Тысячы абыякавых вачэй.

І ўсё ж у гэтых вялікіх ад пакуты вачах было столькі чалавечага, столькі ад т ы х, што ў Хрыста ўпала сэрца. Гэтыя лахманы, падобныя на абрыдлівы брудны кокан. Якія матылі хаваюцца ў вас?!

Ён глядзеў. Многія слізгалі па ім пакутным позіркам і зноў ішлі.

— Што ж ты не даў знаць?

— А чаго? — голас у Іуды быў суровы. — Я адразу ўбачыў, што не татары. Чаго было будзіць стомленых? Каб паглядзелі?

Вочы ягоныя пачарнелі. Змрочныя вочы.

Прачнуліся і другія. Таксама падышлі. Натоўп не звяртаў увагі на людзей, што на ўзгорку. Рэдка хто кідаў позірк.

Магчыма, мора так і праплыло б паўз іх, але ў ім ішлі тры старыя знаёмыя Хрыста, тры «сляпыя» прайдзісветы, і адзін з іх заўважыў яго, штурхнуў сяброў.

— Ён, — сказаў нехта з іх пасля роздуму.

— А што, хлопцы, ці не свярбіць у вас тое месца, куды ён тады… — другі махляр пачухаў азадак.

— Ды не было ў яго, пэўна, больш.

— Кі-інь. Ну, не было. Дык баяцца павінен. Украсці, а даплаціць… Ну, як хочаце. Я не з міласэрных.

Астатнія ў знак згоды схілілі галовы. І тады махляр шалёна і прарэзліва залямантаваў:

— Браты ў го-ры! Лю-удзі! Ніхто нам не дапамога! Бог толькі адзін!

— Вось ён! — паказаў другі. — Ад слепаты вылечыў мяне!

— Ён Гародню ад голаду ўратаваў!

Людзі пачалі запавольваць хаду. Хто мінуў — аглядаўся назад. Заднія напіралі… Шалёна крычала старая, трымаючы за вяроўку, наматляную вакол рог, карову:

— Гандляроў выгнаў! Карову вось гэтую мне даў! Глядзіце, людзі, гэтую!

— Не трэба далей ісці! Ён тут! — загарлаў нехта.

— У Гародні — чулі?…

Братчык раптам убачыў, што натоўп зварочвае з дарогі і плыве да ўзгоркаў. Ён чуў крык, але словаў разабраць не мог. І толькі пасля нібы прарэзаліся з агульнага галасу паасобныя крыкі:

— Ён! Ён! Ён!

— Гэта яны чаго? — спытаў дурыла Якуб. — Біць будуць?

— А табе што, у першы раз? — Сымонавы вочы шукалі коней.

— Жах які, — сказаў Тадэй. — Хвалі, што пеняцца сарамотамі сваімі.

Раввуні паціснуў плячыма.

— Гэта азначае — прыйшоў час, — сказаў Раввуні.

Натоўп набліжаўся, паступова аточваў іх. І раптам стогн, здаецца, скалануў узгорак:

— Божа!

Божа! Бачыш?!

Цягнуліся чорныя далоні, худыя жылаватыя рукі. І на закінутых тварах жылі вочы, у пакуце сваёй падобныя на вочы тых, у сне.

— Прадалі нас! Рада царкоўная з татарынам спелася!

— Войскі стаяць… Не ідуць!… Не ратуюць!

— Адзін ты ў нас застаўся!

— Зброі!

— Прадалі… Хаты спаленыя.

Тысячавокі боль знізу поўз да шкаляра.

— Забітыя яны ўсе! Стань галавою! Ратуй!

— Людзі! Што я магу?…

— Ратуй нас! Ратуй!

— …Я жабрак, як вы, бяссільны, як вы.

— Пакажы сілу тваю! Дзяцей пабілі.

Клікалі вочы, рукі, раты.

— Я — самазванец! Я — махляр!

Але ніхто не чуў, бо словы танулі ў агульным ляманце.

— Ратуй! Ратуй!

— Што рабіць? — ціха спытаў Раввуні.

— Нічога, — сказаў Фама. — Тут ужо нічога не зробіш.

І Братчык зразумеў, што тут сапраўды нічога ўжо не зробіш. І ён узняў рукі і трымаў іх над крыкам, а пасля над цішынёю.

Ён памятаў, якімі ён бачыў іх у сне.

Увесь дзень і ўсю ноч кіпела, віравала тысячарукая чалавечая праца. Згодна з невядомым пакуль планам Братчыка людзі прыйшлі на гэта возера, з трох бакоў абкружанае лесам. Вялікае, плыткае і топкае возера са шматлікімі астраўкамі.

На самым вялікім з астраўкоў быў калісьці замак Давыдавічаў-Кароткіх, нашчадкаў колішніх пінскіх князёў. Замак даўно быў разбураны. Заставалася толькі затравелая дарога праз лес. Яна калісьці была засыпана каменем, таму і не зарасла.

Сутыкнуўшыся з возерам, дарога ўспаўзала на штучную дамбу і ішла возерам яшчэ сажняў трыста, пакуль канчаткова не абрывалася. Калісьці, як замак яшчэ быў цэлы, людзей і коней перавозілі адсюль да вострава на вялікіх цяжкіх плывіцах. Цяпер і плывіцы дагнівалі па берагах ды на дне. Дый сама дамба зарасла па абодвух схілах вялікімі ўжо меднастволымі хвоямі, чорнай вольхай, дубкамі і хуткімі ў росце волатамі ясакарамі.

Натоўп займаўся тым, што цягнуў дамбу яшчэ далей. Мільгалі рыдлёўкі, рыпелі коламі вазы з пяском, сыпалася зямля. Угразаючы ў глеі, людзі цягнулі вярэйкі з зямлёй, трамбавалі. Кіпела шалёная праца. Усе верылі: не паспееш зрабіць справу ў тэрмін — канец. За суткі дамбу працягнулі яшчэ сажаняў на дзвесце. Да астраўка заставалася яшчэ столькі, колькі было зроблена, з невялічкім гакам. І тут работу спынілі. Пачалі забіваць у дно палі з роўна зрэзаным верхам.

Толькі тут ачуняла Магдаліна. Загадала паклікаць Хрыста. Замест яго прыйшоў цыган Сымон Кананіт, сказаў, што Хрыстос, Фама, Іуда і яшчэ некалькі чалавек ловяць дарогаю ўцекачоў і прымушаюць іх ісці ў Крыцкае ўрочышча, дзе сабраўся ўжо сякі-такі народ: рэшткі разбітых вартавых атрадаў з маленькіх гарадкоў, узброеныя вольныя мужыкі, дробная шляхта… Магдаліна ахнула, даведаўшыся, колькі была ў непрытомнасці.

Поделиться:
Популярные книги

Кодекс Охотника. Книга XIX

Винокуров Юрий
19. Кодекс Охотника
Фантастика:
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Кодекс Охотника. Книга XIX

Камень. Книга шестая

Минин Станислав
6. Камень
Фантастика:
боевая фантастика
7.64
рейтинг книги
Камень. Книга шестая

Черный Маг Императора 6

Герда Александр
6. Черный маг императора
Фантастика:
юмористическое фэнтези
попаданцы
аниме
7.00
рейтинг книги
Черный Маг Императора 6

Сделай это со мной снова

Рам Янка
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Сделай это со мной снова

Свадьба по приказу, или Моя непокорная княжна

Чернованова Валерия Михайловна
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.57
рейтинг книги
Свадьба по приказу, или Моя непокорная княжна

Наследник

Шимохин Дмитрий
1. Старицкий
Приключения:
исторические приключения
5.00
рейтинг книги
Наследник

Убивать чтобы жить 5

Бор Жорж
5. УЧЖ
Фантастика:
боевая фантастика
космическая фантастика
рпг
5.00
рейтинг книги
Убивать чтобы жить 5

Пять попыток вспомнить правду

Муратова Ульяна
2. Проклятые луной
Фантастика:
фэнтези
эпическая фантастика
5.00
рейтинг книги
Пять попыток вспомнить правду

Сумеречный стрелок 7

Карелин Сергей Витальевич
7. Сумеречный стрелок
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Сумеречный стрелок 7

Старшеклассник без клана. Апелляция кибер аутсайдера 2

Афанасьев Семен
2. Старшеклассник без клана. Апелляция аутсайдера
Фантастика:
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Старшеклассник без клана. Апелляция кибер аутсайдера 2

Точка Бифуркации

Смит Дейлор
1. ТБ
Фантастика:
боевая фантастика
7.33
рейтинг книги
Точка Бифуркации

Болотник 2

Панченко Андрей Алексеевич
2. Болотник
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
6.25
рейтинг книги
Болотник 2

Мастер 4

Чащин Валерий
4. Мастер
Фантастика:
героическая фантастика
боевая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Мастер 4

Лучший из худших

Дашко Дмитрий
1. Лучший из худших
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
5.25
рейтинг книги
Лучший из худших