Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Шрифт:

У садзе каля асвечаных вокан ходзяць, абняўшыся па двое, хлопцы i дзяўчаты. Дзяўчаты звiняць смехам, а хлопцы пробуюць спяваць:

Не хадзiла, не гуляла,

Рана спаць лажылася...

Першыя два радкi памагаюць падводзiць дзяўчаты, а пасля сцiхаюць, ёсць такое ўстанаўленне, што дзяўчыне шмат якiх слоў трэба саромецца...

Спяваюць моцна, бо ведаюць, што поп, выселены ў другую палавiну дома, любiць цiшыню. Цяпер ён, пэўне, ходзiць недзе па двары i нюхае пах вялай травы. У садзе пiльнуе познiя яблыкi стары Гiрш - за свае

яблыкi ён смелы i спакойна спiць у будцы. I добра, што ён стары - хоць выспiцца сабе як мае быць. Бо, каб быў ён хоць трохi малодшы, не заснуў бы ён тут усё роўна... I толькi нямыя i да ўсяго абыякавыя кусты агрэсту i малiны з'яўляюцца сведкамi... Дзяўчаты залiваюцца слаўным срабрыстым смехам, бесклапотным i чыстым - нашто раней часу забiваць голаву думкамi аб алiментных правах.

Слаўна адчуваецца блiзкая восень. Мякка абнiмае зямлю празрыстая ноч. За дзве вярсты адсюль адчуваецца аеравай вастратою рэчка, пажаўцелыя крушыны i каржакаватыя хвоi над ёю. Над паплавамi лазiць туман густым малаком...

Дзве постацi вiдны ў змроку - iдуць, прыцiснуўшыся адна да другой, i два галасы пераплятаюцца таксама, як i постацi ў абнiмку, - падаюць яны нiзкiм шзптам. Я пазнаю дачку дзядзькi Язэпа - смуглявую маленькую Досю - i, пазнаўшы, адганяю ад сябе журботную трывогу, раптам скрабянуўшую мяне; заспакойваю сябе нават некаторымi фiласафiчнымi развагамi...

Яны ўдваiх садзяцца на суседнюю прызбу i шэпчуцца.

– З кiм гэта яна?
– цiха гаворыць мне дзядзька Язэп.

Я горды тым, што ён давярае мне свае думкi, але, ад малых дзён падказанай мне людзьмi неабходнасцi браць усё пад кантроль, я раскiдаю думкамi, хто ж такi дзядзька Язэп? Трохi падумаўшы аб гэтым, я не адганяю ад сябе гордасцi нашай блiзасцю i пачынаю пазнаваць, з кiм сядзiць Дося. Цераз хвiлiну я падсоўваюся блiжэй да дзядзькi Язэпа i паведамляю яго:

– Гэта студэнт-практыкант. Той, што прыехаў з каморнiкам зямлю мераць.

– М-м-мгу...

I тут я не пазнаў дзядзькi Язэпа, першы раз за час сваёй блiзасцi з iм не пазнаў. Нiколi ён так безудзельна да ўсяго не адносiўся. Гаворачы аб студэнце i ведаючы дзядзьку Язэпа, я быў упэўнены, што ён зараз жа пачне выводзiць свае пераконаннi - добра гэта цi кепска i як да гэтага трэба адносiцца. А цяпер ён аднёсся да гэтага так, як бы гэта Дося яму не дачка, а студэнт не малады хлапец, а якая-небудзь танная iстужка, што выпадкова i без нiякiх слядоў пасля сябе абнiмае Досiну шыю.

Цяпер, значыць, дзядзька Язэп думае толькi аб Мiхале.

I мы так седзiмо моўчкi. Дзядзька Язэп чухае каленi, мабыць, пойдзе зараз спаць.

– Добры вечар!

Вырасла аднекуль са змроку шэрая постаць, прыткая i лёгкая.

"Чаго гэта поп ходзiць ноччу па вулiцы, няўжо яму мяшаюць спаць галасы ў саду?" - думаю я.

А ён углядаецца, каб пазнаць нас, пасля гаворыць дзядзьку Язэпу:

– Стары ты чалавек, табе ж памiраць хутка пара прыйдзе, а Бога забыўся, хоць бы адслужыў па Мiхалу панiхiду...

Дзядзька

Язэп маўчаў.

– Стрэў я ўчора Астапа Варывончыка - так i так, кажа, Язэпаў Мiхал памёр, я аж умлеў.

Голас у папа танклявы i порсткi, i ўвесь ён, як на iголках, стаiць i гойдаецца, перабiрае на жываце пальцы, гладзiць пальцам шчуплую бародку. Дзядзька Язэп, слухаючы яго, нагiнаецца i кладзе рукi на каленi.

– ...Дык ты, Язэп, заўтра прыйдзi да мяне, дык мы аб панiхiдзе пагаворым...

Поп моўчкi прысеў каля мяне, павадзiў пальцамi па бровах i закурыў. Моцна запахла добраю самарослаю табакаю, дым гэты змяшаўся з пахам вымазаных варволем папоўскiх ботаў i потам яго шыi. Суконная вопратка дзядзькi Язэпа пахла пыльным бульбянiкам i сухiм выветраным хлебам; ад усяго гэтага хацелася драмаць.

– Ну то як?
– сказаў поп. I, сказаўшы, адвярнуўся ў другi бок ад маўклiвага дзядзькi Язэпа.
– Гэта ў цябе, Язэп, ад таго, што занудзеў ты па Мiхалу. Паспакайней трохi.

I пайшоў у свой бок, раптам усхвацiўшыся.

– Не сумуй, дзядзька, - сказаў я.

– Нуда агарнула.

I гэта сказаў ён слаўна, бо не скардзiўся, а выказаў факт. Да нас падышоў раптам Тамаш Арлоўскi - барадаты i моцны стары, з другога канца вулiцы.

– Я да вас, хлопцы.

– Ну?

– Зрабеце маёй жонцы хату.

– Гавары, чаго прыйшоў?

– Я ж гавару. Дошкi ў мяне ёсць, толькi ж вельмi сукаватыя, ёсць без сукоў, ды ў гразi - гэблi патупiце!

– Што, твая старая памерла?

– Але.

– Нешта ж яна мала хварэла. Не чутно было.

– Тыдзень.

– А-а-а...

– Нястраўнасць гэта ў яе. Павячэрала, а назаўтра не ўстала з пасцелi.

– Ага.

– Дык можа б ты цяпер за работу, Язэп, узяўся?

– Цяпер то я не магу, заўтра зранку можна будзе. Толькi дай ты мне добрых памочнiкаў; прасi Мiкалая.

Тамаш глянуў у мой бок.

Рабiць труну з дзядзькам Язэпам! Я быў малады, i ў маёй сталасцi былi некаторыя элементы надуманасцi. Часамi яны неўзаметку пачыналi сплываць. Але я з малаком мацеры атрымаў людскую прывычку, хоць часам i нявiнна, хiтраваць. I я сказаў:

– Калi часу няма, лiха на яго. Бацька нездароў, дык я адзiн.

– Ды што табе гэты час? Што, ты ўмiраць нiколi не будзеш?.. Але, праўда, табе яшчэ далёка.

"Значыцца, пачаў ён вымяраць мяне меркаю смерцi, - падумаў я, - годзе ламацца".

I я сказаў:

– Добра.

– Дай яшчэ аднаго, - сказаў дзядзька Язэп.

Тамаш моўчкi пастаяў i пайшоў.

I тут выйшла незвычайнае ў гэтую хвiлiну з дзядзькам Язэпам. Ён затрос барадою ад смеху, трос галавою.

– Чаго ты, дзядзька?

– Тамашыха памерла! Павячэрала, кажа, як мае быць, а назаўтра з пасцелi не ўстала... Нястраўнасць! Як ты думаеш, сынку, колькi пудоў яна важыла?..

I раптам змоўк ён, узяўся рукамi за каленi, пасядзеў так трохi i ўстаў.

Поделиться:
Популярные книги

Город Богов 2

Парсиев Дмитрий
2. Профсоюз водителей грузовых драконов
Фантастика:
юмористическое фэнтези
городское фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Город Богов 2

Кодекс Крови. Книга Х

Борзых М.
10. РОС: Кодекс Крови
Фантастика:
фэнтези
юмористическое фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Кодекс Крови. Книга Х

На границе империй. Том 8. Часть 2

INDIGO
13. Фортуна дама переменчивая
Фантастика:
космическая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
На границе империй. Том 8. Часть 2

Прорвемся, опера! Книга 2

Киров Никита
2. Опер
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Прорвемся, опера! Книга 2

Лучший из худших-2

Дашко Дмитрий Николаевич
2. Лучший из худших
Фантастика:
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Лучший из худших-2

Жена со скидкой, или Случайный брак

Ардова Алиса
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
8.15
рейтинг книги
Жена со скидкой, или Случайный брак

Вор (Журналист-2)

Константинов Андрей Дмитриевич
4. Бандитский Петербург
Детективы:
боевики
8.06
рейтинг книги
Вор (Журналист-2)

Старая дева

Брэйн Даниэль
2. Ваш выход, маэстро!
Фантастика:
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Старая дева

Газлайтер. Том 6

Володин Григорий
6. История Телепата
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
аниме
5.00
рейтинг книги
Газлайтер. Том 6

Черт из табакерки

Донцова Дарья
1. Виола Тараканова. В мире преступных страстей
Детективы:
иронические детективы
8.37
рейтинг книги
Черт из табакерки

Гарем на шагоходе. Том 3

Гремлинов Гриша
3. Волк и его волчицы
Фантастика:
юмористическая фантастика
попаданцы
4.00
рейтинг книги
Гарем на шагоходе. Том 3

Душелов. Том 4

Faded Emory
4. Внутренние демоны
Фантастика:
юмористическая фантастика
ранобэ
фэнтези
фантастика: прочее
хентай
эпическая фантастика
5.00
рейтинг книги
Душелов. Том 4

Идеальный мир для Лекаря 16

Сапфир Олег
16. Лекарь
Фантастика:
боевая фантастика
юмористическая фантастика
аниме
5.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 16

Небо в огне. Штурмовик из будущего

Политов Дмитрий Валерьевич
Военно-историческая фантастика
Фантастика:
боевая фантастика
7.42
рейтинг книги
Небо в огне. Штурмовик из будущего