Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Шрифт:

– Хадзем, сынку.

– Зараз.

Ён пайшоў, а я сяджу адзiн i думаю:

"Што гэта ў яго? Няўжо гэта толькi затым, што Мiхал сын яму, а Тамашыха чужая i любiла паласкаць косцi другiх?"

Я падумаў аб гэтай таўстой, грузнай, як хмара, жанчыне. Куды нi iдзе усё жуе нешта, каго нi стрэне - правядзе зiркам мiзэрнага абгавору...

– Братка Мiхал, - сказаў я цiха, - ёсць жа людзi, смерць якiх не выклiкае думак змагацца з прыродай... Але ты памёр!

Цiха было на вулiцы i ў папоўскiм садзе... Дося сядзела з практыкантам на прызбе. Я ўстаў, каб iсцi, але, адышоўшыся, не мог не пастаяць трохi мае

фiласафiчныя развагi ад мяне ўцяклi, бо хвалi душы не былi вялiкiмi.

– Досечка, - шэпча ён, - мiленькая...

Яна маўчыць, i яны злiваюцца ў адну цёмную постаць...

Слаўна глядзяць на мiлую зямлю цiхiя зоры.

III

У доўгiм Тамашовым гумне, на вiльготным таку, мы робiм Тамашысе труну. Моцны, як дуб, на тоўстых звязiстых нагах, стаiць на мяккiх стружках дзядзька Язэп з алоўкам у руках i рысуе па каструбаватых дошках лiнii, а мы ўдвух - я i Астап Варывончык - сядзiм вярхом на абструганай дошцы i габлюем яе "бараном".

Дзядзька Язэп сягоння зусiм маўчыць, скажа толькi некалькi слоў, калi трэба, аб труне ды дошках; ён паволi тупае вялiкiмi ботамi, сагнуўся нейк шырокаю спiною, i на вусах яго пiлавiны - былi яны на рукаве, а рукавом ён разгладжваў вусы.

Сягоння я забыў трохi пра дзядзьку Язэпа i ўпiкаю сябе гэтым, зусiм не думаю i аб Мiхале; у мяне ў галаве, па жылах тупа стукае кроў, галава трохi балiць, i думкi неяк атупелi - некуды згiнула з самай ночы вастрата, задрамалi мае ўсякiя развагi. Упарта i без патугi думаецца толькi аб адным аб маленькай смуглявай Досi. Салодкi смутак апаноўвае мяне.

Астап Варывончык, як заўсёды, вясёлы, падморгвае мне хiтрымi вузкiмi вочкамi i раз-поразу аблiзвае губы.

– Чаго ты мне падморгваеш?

– Чаго ты так звяў сягоння?

– Не выспаўся.

– Ну, пэўна ж, што гэта не ад лiшняга сну.

Я маўчу.

– Я, як быў малодшым, дык чорт яго калi i спаў - бабы спакою не давалi. Але я быў за цябе мацнейшы, вялым нiколi не быў.

Я зноў маўчу.

– Ты што, бабу маеш?

У мяне з'яўляецца патрэба пачухаць каля вушэй.

– Пот, - гавару я.

Астап Варывончык хiтра не спускае з мяне вачэй.

– Пот, - зноў гавару я.

I маўчу. У мяне злосць на Астапа Варывончыка. Чаго ён дапытвае мяне, чаго варушыць тое, ад чаго смутак мучыць мяне. Твар яго проста перада мною. Гэта круглы i рыжы твар, малады i сыты; толькi тонкiя маршчынкi i сiнiя кругi пад вачыма, i галава пачынае лысець. Дзядзька Язэп глядзiць мне ў вочы з хвiлiну, пасля, як бы аб чым дагадаўшыся, вызваляе мяне з майго становiшча:

– Iдзi, Мiкалай, мне тут у гэтай дошцы капт згаблюй - я збiваць пачну.

Цяпер я зусiм упэўнiваюся, што ён ведае, аб кiм я думаю. I мне прыемна глядзець на яго сухую i моцную, прысадзiстую постаць. Я iду да яго, а Астап Варывончык запускае руку ў белыя стружкi ў кутку - нядаўна прыходзiў да нас у гумно Тамаш, прынёс нам бутэльку гарэлкi i сухой кiлбасы на закуску.

– Пеце, браткi, ды канчайце, - сказаў ён, - жонка хаты не мае.

– Няўжо злуе на цябе твая жонка за гэта?
– ухмыльнуўся Астап Варывончык. Маўчыць, хоць бы слова.

Мы прымецiлi, што ён ужо паспеў выпiць... Да яго ў хату iдуць людзi бабы ўсё найбольш. З мужчын адзiн толькi стары Апанас Ярмалiцкi - дый той у хату не заходзiў - угледзеўшы нас у гумне, ён падышоў цераз агароды i пагаварыў з намi трохi

аб пагодзе i спелых гарбузах.

Цяпер Астап Варывончык налiвае з бутэлькi ў вышчарбленую шклянку i падносiць дзядзьку Язэпу. Той трохi выпiвае i аддае назад.

– Чаму не ўсё?

– Не хачу.

– Цяпер ты, Мiкалай, дапiвай.

Ён яшчэ трохi падлiў мне, i я выпiў. Сам Астап выцягнуў цэлую шклянку, i мы закусваем сухою кiлбасою. Дзядзька Язэп паволi жуе, стоячы пасярод тока. Неўзабаве з'яўляецца Тамаш i прыносiць нам два селядцы - сяк-так аскрэбаныя i паклычаныя пальцамi.

– Хоць бы ты, сынку, пiў, - гаворыць ён мне, - можа аслабеў, габлюючы, дык от выпi яшчэ чарку.

– Не пi, - абарочваецца да мяне дзядзька Язэп, -зашкодзiць.

I, як бы апраўдваючыся, звяртаецца да Варывончыка i Тамаша:

– Што ж з яго будзе за работнiк, калi ён нап'ецца?

– Можа вам дошчак не хапае?
– клапоцiцца Тамаш.

У гумно раптам з'яўляюцца двое - вяртлявы i маленькi Пятрусь Мiхалiнчык i доўгi, тонкi i пануры Яўхiм Стрыгун, з вострым тварам, белымi валасамi i босы. Я гляджу на гэтую маўклiвую i нейкую нясмелую постаць, i мяне апаноўваюць думкi, што гэта, мусiць, прырода стварыла яго такiм для таго, каб якой-небудзь чулай натуры па-брацку трохi пасмяяцца над iм, а пасля над iм жа горка заплакаць. Ён глядзiць на нашу работу, i на твары яго, поўным рабацення, застыла нясмешная ўсмешка. Пятрусь Мiхалiнчык весела садзiцца каля Астапа Варывончыка, ляпае яго рукою па калене i падае голас:

– Я нюхам чую, дзе п'юць. Яўхiм мне памог: пацягнуў носам ды кажа хадзем.

– Жартуеш, - апраўдаўся Яўхiм.

– Я вам прынясу, хлопцы, другую шклянку, - па-гаспадарску клапоцiцца Тамаш.

– Хопiць i гэтае.

I я не ўспеў агледзецца, як Пятрусь Мiхалiнчык ёмка выпiў, крактануў i ўзяў кусок селядца. Тамаш паднёс Яўхiму. Той спачатку адмовiўся, а пасля, бачачы, што яго больш не просяць, узяў i выпiў. Адламаў кусок кiлбасы, агледзеў прытульную мясцiну на дошках, каб спакойна было есцi, сеў i пачаў паволi жаваць. Рэшту гарэлкi дапiлi неяк раптоўна Варывончык з Мiхалiнчыкам i адразу сталi смешна-вясёлымi.

Я вам, браткi, прынясу чаго паесцi, - неяк радасна сказаў Тамаш; радасна, мусiць, затым, што ў яго гумне вясёлыя людзi.

Яму нiхто нiчога не адказаў, i ён, пастаяўшы трохi, падаўся спярша ў бок Яўхiма, а пасля пайшоў у хату.

Астап Варывончык, скрывiўшы раптам набок дробны твар свой, заспяваў:

Охцi мне, о-ох;

На балоце мо-о-ох...

Хлопец па дзяўчыне

Сем гадоў со-о-о-ох!..

Пятрусь Мiхалiнчык уставiўся вачыма ў яго твар, сцiснуў каля кiшэнь портак кулакi, з нецярплiвасцю чакаючы, пакуль той скончыць. Як скончыў, заспяваў раптам прыпеўку з другой песнi:

Там хадзiла, там гуляла

Дзеўка малада!..

Пасля падумаў трохi, махнуў рукою, змянiў раптам матыў песнi на вясёлы i паўтарыў:

Там хадзiла, там гуляла

Йэх!..

Дзеўка малада!..

Яўхiм спакойна жаваў кiлбасу.

Дзядзька Язэп стаў у варотах i глядзiць на пажоўклую траву перад гумном...

Ясна ад сонца i шырока ад першага подыху блiзкай восенi. Слаўна пахне з садоў бэрамi, блiшчаць першыя нiцi белага павуцiння; скрыпяць на вулiцы вазы - возяць познi авёс, але цiха ад пажаўцеўшых клёнаў... Плюхае вада i спяваюць пеўнi.

Поделиться:
Популярные книги

Город Богов 2

Парсиев Дмитрий
2. Профсоюз водителей грузовых драконов
Фантастика:
юмористическое фэнтези
городское фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Город Богов 2

Кодекс Крови. Книга Х

Борзых М.
10. РОС: Кодекс Крови
Фантастика:
фэнтези
юмористическое фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Кодекс Крови. Книга Х

На границе империй. Том 8. Часть 2

INDIGO
13. Фортуна дама переменчивая
Фантастика:
космическая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
На границе империй. Том 8. Часть 2

Прорвемся, опера! Книга 2

Киров Никита
2. Опер
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Прорвемся, опера! Книга 2

Лучший из худших-2

Дашко Дмитрий Николаевич
2. Лучший из худших
Фантастика:
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Лучший из худших-2

Жена со скидкой, или Случайный брак

Ардова Алиса
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
8.15
рейтинг книги
Жена со скидкой, или Случайный брак

Вор (Журналист-2)

Константинов Андрей Дмитриевич
4. Бандитский Петербург
Детективы:
боевики
8.06
рейтинг книги
Вор (Журналист-2)

Старая дева

Брэйн Даниэль
2. Ваш выход, маэстро!
Фантастика:
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Старая дева

Газлайтер. Том 6

Володин Григорий
6. История Телепата
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
аниме
5.00
рейтинг книги
Газлайтер. Том 6

Черт из табакерки

Донцова Дарья
1. Виола Тараканова. В мире преступных страстей
Детективы:
иронические детективы
8.37
рейтинг книги
Черт из табакерки

Гарем на шагоходе. Том 3

Гремлинов Гриша
3. Волк и его волчицы
Фантастика:
юмористическая фантастика
попаданцы
4.00
рейтинг книги
Гарем на шагоходе. Том 3

Душелов. Том 4

Faded Emory
4. Внутренние демоны
Фантастика:
юмористическая фантастика
ранобэ
фэнтези
фантастика: прочее
хентай
эпическая фантастика
5.00
рейтинг книги
Душелов. Том 4

Идеальный мир для Лекаря 16

Сапфир Олег
16. Лекарь
Фантастика:
боевая фантастика
юмористическая фантастика
аниме
5.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 16

Небо в огне. Штурмовик из будущего

Политов Дмитрий Валерьевич
Военно-историческая фантастика
Фантастика:
боевая фантастика
7.42
рейтинг книги
Небо в огне. Штурмовик из будущего