Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Каласы пад сярпом тваiм. Кніга другая. Сякера пры дрэве

Караткевіч Уладзімір Сямёнавіч

Шрифт:

Ён раптам убачыў, што яе туфлікі таксама цёмныя ад расы. Працягнуў руку — гэта здавалася яму натуральным — і дакрануўся пальцамі да ступні.

— І вы яшчэ смееце даваць мне парады? Ану вазьміце назад свае пантофлі.

— Я да агню.

Алесь пашукаў вычыма і ўбачыў на кіліме чорна-чырвоны плед.

— Прыпадыміце ногі… Вось так… І так…

Ён узняў вочы, і яны сустрэліся з яе вачыма. Большыя, чым ва ўсіх людзей на зямлі, яны ўважліва, нібы ўпершыню бачылі, глядзелі на яго.

Чырвань

плесканулася па ягоных шчоках. Ён зразумеў, што зрабiў нешта такое, пасля чаго нi яму, нi ёй нельга будзе нават здалёк зiрнуць адно на аднаго, а не тое што гаварыць, як усе астатнiя людзi.

Яна ўзяла яго руку.

— Што з вамі здарылася? Што?

Ёй дорага каштавалі гэтыя словы і гэты рух. Сэрца падала. Але яна бачыла гэтую пакутную чырвань і тое, як ён потым збялеў.

— Не ведаю, — сказаў ён.

Яго сапраўды калаціла.

Прыклала нерухомыя вусны да яго лоба.

— Нічога. Гэта проста ад цеплыні выходзіць холад.

Рука хлопца ляжала ў руцэ жанчыны. Ён асмеліўся і, працягнуўшы другую руку, узяў далоньку і схаваў яе ў сваіх далонях.

— Глупства, — сказаў ён. — У мяне ў вёсцы была вавёрка. Калі, бывала, зробіш з далоняў "хатку" з круглым уваходам, то яна адразу залезе туды, накрыецца хвастом і спіць. Вось так і зараз.

Яна паварушыла вялікім пальцам схаванай далонькі.

— Вось і хвост… Сапраўды, глупства.

— Вядома, глупства.

Скакаў агонь. Чырвоныя водбліскі бегалі па яе абліччы. Яно было бледнае, з пяшчотнай і дзівосна гожай скурай.

— Добра? — спытала яна.

— Добра, — сказаў ён.

— То навошта было ісці ў ноч? Чалавеку нельга быць аднаму.

— Чалавеку, які ненавідзіць, нельга быць з людзьмі. Яго трэба цурацца, як заразнага. І я не маю права на паблажлівасць людзей.

— Чаму?

— Я сёння забіў двух чалавек… Ці то я не забіў… Але я ўявіў сабе, як гэта буду рабіць.

— Такое злачынства ёсць у кожнага.

— Хіба? І ў вас?

— Вядома. Памятаеце, як мы на масленай зрабілі гулянку ў "дзікай зале"? Акторы і вы. Памятаеце, крылы былі вакол, і лікі, і жэсты пакоры і гневу?

— Памятаю, — сказаў Алесь.

— І песні памятаеце?

Гукі "Каханага" ўзніклі ў вушах Алеся. Клікалі і як быццам абяцалі нешта галасы. І ён зноў плакаў ля ног гранітнай фіванскай малпы: "Божа, аддалі ад мяне".

— Памятаю, — збялеў ён.

— Ну вось. Я разумела тады. Яны таксама зрабілі нешта накшталт забойства.

— Вы не спявалі, — сказаў ён.

— Я не спявала.

— Я не магу ненавідзець, — сказаў ён. — Не магу забіваць. Не магу, каб свет быў як здзек. Не магу, каб холад. Я хачу, каб між людзьмі заўсёды было… вось так.

— Так будзе, — сказала яна.

— Калі?

— Хіба я знаю калі? Напэўна тады, калі вось гэтыя старыя

дачакаюцца дзяцей. Усіх. Тых, што забылі і што здрадзілі, і тых, што ў кайданах, і забітых. І, галоўнае, тых, што кожны дзень рабілі для другога хоць маленькае дзіва. Калі чалавек, кожны чалавек, вельмі захоча зрабіць другому хоць маленькае дзіва — свет зробіцца светам дзіваў.

Ён схіліўся і прынік галавою да яе рук.

Яна ціха ўстала, падышла да акна і расчыніла яго. У пакой уварваўся салаўіны пошчак.

Потым яна села зноў на сваё месца. З птушынай песняй нібы ўладна ўвайшло сюды, у ціхі пакой, тое, што ён пакінуў на беразе сажалкі: гартанны крык леляка, ап'яненне хмызоў і прыгажось, падобная на здзек.

Ён узняў на яе вочы i ўсё зразумеў.

— Не ідзі, — сказала яна глуха. — Застанься… Калі ласка, хутчэй, хутчэй пацалуй мяне.

Несцерпна калацілася сэрца. Яго ўдары былі, як грозныя ўдары молата. Распасцёрты на спіне, як зрынуты нечым магутным і пагрозлівым, ён бачыў праз адчыненыя дзверы зыркае полымя каміна — і гэта было як быццам яго збіраюцца катаваць агнём.

Полымя. Полымя. Жарынкі ў каміне нібы хутка мяняюцца месцамі. З акна плыве сіняя халаднаватая ноч. У ёй водар лістоты і вільготны пах ставоў, вада якіх настоена на вярбовай кары, карчах і водарасцях.

Але ўсё гэта пакрывае, глушыць утрапёны салаўіны гром. Нібы толькі адна, апошняя ноч засталася ім для песняў і жыцця.

Расплываецца, адыходзіць некуды сляпая нянавісь. З кожным ударам сэрца расце і запаланяе істоту холад, замілаванне, чысціня і боль. І яшчэ вялікі, да самага краю зямлі, і злітны, нібы з аднаго сэрца, посвіст маленькіх птушак у вільготных хмызах.

Залатая галавешка ўпала ў каміне, узняўшы полымя і рассыпаўшы іскры. У яе святле ён убачыў доўгія іскрыстыя валасы і вочы, якія зараз былі толькі чорныя і глядзелі на яго, нібы просячы літасці і адначасова адмаўляючыся ад яе.

Яны ляжалi побач, ён — на спiне, яна — прыцiснуўшыся да яго, на баку, i глядзелi ў ноч.

— Чуеш, гэта вярбовая кара, — сказаў ён. — А вось ландышы… А там, відаць, з самага глыбокага яра, дзе сплывае адзіны лапічак снегу… бо ледзяныя крыніцы… чуеш?

— Не. Кару чую, ландышы чую… А што?

— Апошняя анемона… А вось пабегі вампір-травы.

— Чаго?

— Ну, яшчэ завуць вужова зелле. Зноў ландышы… І вось "лясны мёд".

Маўчанне.

— Не чую. Нічога больш не чую.

Салаўі грымелі, як перад загібеллю. І ад гэтай песні і ад дотыку рукі пашыраліся грудзі і цямнела ў вачах…

…Ля сваіх вачэй ён бачыў яе вочы.

Яны былі большыя, чым ва ўсіх людзей на зямлі.

…Пагрозлiва схiленае аблiчча блiжэй i блiжэй.

…Зaграва на ім.

…Вусны шукаюць яе вуснаў.

Поделиться:
Популярные книги

Ненаглядная жена его светлости

Зика Натаэль
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
6.23
рейтинг книги
Ненаглядная жена его светлости

Прометей: повелитель стали

Рави Ивар
3. Прометей
Фантастика:
фэнтези
7.05
рейтинг книги
Прометей: повелитель стали

Беглец

Бубела Олег Николаевич
1. Совсем не герой
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
8.94
рейтинг книги
Беглец

Надуй щеки! Том 5

Вишневский Сергей Викторович
5. Чеболь за партой
Фантастика:
попаданцы
дорама
7.50
рейтинг книги
Надуй щеки! Том 5

Страж Кодекса. Книга V

Романов Илья Николаевич
5. КО: Страж Кодекса
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Страж Кодекса. Книга V

Система Возвышения. (цикл 1-8) - Николай Раздоров

Раздоров Николай
Система Возвышения
Фантастика:
боевая фантастика
4.65
рейтинг книги
Система Возвышения. (цикл 1-8) - Николай Раздоров

Надуй щеки! Том 4

Вишневский Сергей Викторович
4. Чеболь за партой
Фантастика:
попаданцы
уся
дорама
5.00
рейтинг книги
Надуй щеки! Том 4

Волков. Гимназия №6

Пылаев Валерий
1. Волков
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
аниме
7.00
рейтинг книги
Волков. Гимназия №6

Лэрн. На улицах

Кронос Александр
1. Лэрн
Фантастика:
фэнтези
5.40
рейтинг книги
Лэрн. На улицах

Вечная Война. Книга II

Винокуров Юрий
2. Вечная война.
Фантастика:
юмористическая фантастика
космическая фантастика
8.37
рейтинг книги
Вечная Война. Книга II

Николай I Освободитель. Книга 2

Савинков Андрей Николаевич
2. Николай I
Фантастика:
героическая фантастика
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Николай I Освободитель. Книга 2

Купи мне маму!

Ильина Настя
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Купи мне маму!

Шаман. Похищенные

Калбазов Константин Георгиевич
1. Шаман
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
6.44
рейтинг книги
Шаман. Похищенные

Кодекс Крови. Книга II

Борзых М.
2. РОС: Кодекс Крови
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Кодекс Крови. Книга II