Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Каласы пад сярпом тваiм. Кніга другая. Сякера пры дрэве

Караткевіч Уладзімір Сямёнавіч

Шрифт:

— Тфу! Ты ідзі глянь, як у Магілёве лупалаўскія кажамякі жывуць?! Як грабянечнікі ў Падуспенні?! Крывёй харкаюць, а вольныя людзі.

Лагодны Андрэй змяніўся з твару. Пяшчотны глыбінны румянец заліў твар.

— І тое праўда, — сказаў раптам Аўтух. — З добрых пачнем, а як за злых возьмемся — то бараніць іх салдат нагоняць.

Бацька здзівіўся. Глянуў на сына нават з нейкай павагаю. І словы Аўтуха прымусілі задумацца нават Корчака.

— Чаго спрачаемся? — упарта сказаў Корчак. — Я не згодзен. Але я

і кажу: не па зубах. То з каго?

— З Кроера, — сказаў з дуба Лявон Кахно.

— З яго, — сказаў Пятрок. — з яго, сабакі.

— I тое, — сказаў Корчак. — Я сам казаць не хацеў. Падумалi б: з-за сябе. Згода, Кроер. Яшчэ хто?

— Браніборскі, — сказаў Юллян Лапата.

Аўтух запыхкаў, як вожык.

— Нашто? Ён, кажуць, волю даць хацеў.

— А ты спытаў мужыкоў? — вочы Паківача бліснулі. — Не хочуць яны такой паганай волі, без зямлі.

— Нам, хлопцы, наогул цяжка будзе, — раптам сказаў Іван. — Час трохі не той, — ён сарамяжліва ўсміхнуўся. — Я не баюся, але проста… чуткі гэтыя, што вось-вось волю дадуць. З зямлёю. Каму ахвота, чакаючы на такое, галаву скручваць? Кожная грамада — як крушня каменная. Не зрушыш. Ляжыць на сваім лапіку поля і маўчыць.

Iван нiбы выказаў думку кожнага. Бо ўсе тут баялiся i падсвядома ведалi: вялiкай грамады цяпер не ўзняць. Але i чакаць было горш за смерць.

А Корчак ведаў усё лепш за iншых. Не ўзняць грамаду. Усе чакаюць. Не ўзняць. Хiба што потым, калi воля выйдзе нейкая не такая, якую чакалi.

Але яму было няўсцерп чакаць. Яшчэ i яшчэ чакаць. Як сем год ужо чакаў. Маўчаць. Хавацца i перахоўвацца. Мгчыма, зноў тры-чатыры-сем год.

Не трэба было выказваць ім сваіх думак. І ён з трохі ненатуральнай рашучасцю сказаў:

— Уздымем, не ўздымем. Гэта тады ясна будзе. Не ўздымем, то пачакаем. Пад намі не гарыць. А паспрабаваць трэба. Быдла ўжо мы, а не людзі — вось да чаго давялі. Кроер рабуе. Мусатаў страляе ў людзей… Абароны цёмнаму чалавеку няма. Прыйдзеш у суд — што давядзеш, калі гаворкі іхняй не разумееш?.. Ваўкі. А з ваўкамі — па-воўчы. — І перапыніў самога сябе: — Значыць, вырашылі: Браніборскага… Яшчэ каго?

Запанавала маўчанне.

— Раўбіча, — сказаў раптам Кандрат.

— Ты што? — паспрабаваў быў спыніць брата Андрэй. Але Кандрат павярнуўся да яго і аднымі вуснамі кінуў:

— Маўчы!

Аблічча было такое рэзкае і гнеўнае, што Андрэй змоўк.

— Раўбіча, — паўтарыў Кандрат.

— Нашто? — спытаў нехта.

Над чаўнамі павісла няёмкая маўчанка. Ніхто, акрамя Андрэя, не разумеў, чаму Кандрат Кагут аддае грамадзе, будучаму разгрому і агню, суровага звонку, але памяркоўнага пана Яраша.

Андрэй сядзеў і толькі маліўся сам сабе, каб ніхто не здагадаўся аб прычыне, аб ганьбе Загорскіх. Але ніхто, відаць, нічога не ведаў.

— У Раўбіча можна разжыцца на зброю, — сказаў Кандрат. — Можна

і ў іншых багатых радоў, але тыя сцерагуцца.

— Несумленна, — сказаў Пятрок.

— То і памры на сваім сумленні, як страляць пачнуць, — сказаў Кандрат.

— А праўда, — сказаў Аўтух Лапата. — Я не чуў, каб Раўбiч… нешта такое… Але, пэўна, пад добрай скурай — дрэнь.

— Гэта чаму? — спытаў Пятрок.

— Куды дачку… аддае? — сказаў сонны Аўтух. — З кім… парадніцца хоча?

Андрэй пакутліва пачырванеў. Размова ўвесь час скакала вакол небяспечнага: Хаданскі — Раўбічы — прапановы дзядзькаванага брата… Вось-вось…

— Ваўка да ваўка цягне, — змрочна сказаў Корчак. — Згода, пускаем агонь.

Аблічча Кандрата ззяла гнеўнай радасцю.

— Раўбiча, — нiбы не мог адарвацца ад гэтага прозвiшча, паўтарыў ён. — Вужак ганяць сабралiся, а пра гадзюку нiхто не ўспомнiў. Хаданскiх палiць трэба.

— Хіба толькі паліць? — гэта сказаў усмешлівы Лявон з верхавіны дуба.

— Вынішчыць, — сказаў стары Лапата.

— Значыць так, — сказаў Корчак. — Як толькі тут супакояцца — хай нават праз год, — збіраемся і ідзём. Спачатку дзелімся на дзве гурмы. Адна — на Кроера. Другая — на Хаданскіх, адтуль…

— На Раўбіча, — сказаў Кандрат.

— …на Раўбіча, а потым, Браніборскага попелам пусціўшы, на дапамогу тым, што ў Кроераўшчыне.

— Чаму так няроўна? — спытаў Янук.

— Вельмі проста, хлопча, — сказаў Корчак. — Ты там не быў, а я меў шчасце. У яго гэтых сабутэльнікаў, загонавых прапойцаў, сотня, дый чаркесаў ён наўрад ці адпусціць. Ведае. Малой крывёю не абыдзецца. Так што адны абложаць, каб сарока не праляцела, падмогу не паклікала. А другія справы свае зробяць дый прыйдуць.

Сіняе мора повені ляжала вакол. Скакала па ім залатое рабацінне. З верхавіны дуба пачуўся раптам голас Лявона:

— Човен з гэтымі двума.

Людзі пачалі збірацца, адвязваць чаўны. Лявон спрытна, як куніца, спускаўся з дрэва.

— Пагаварылі, — сказаў Корчак. — А шкада, нельга… Мужык побач. Падплысці б ды адправіць гэтага гарлачыкі расціць.

I тут Андрэй са здiўленнем убачыў, як страшна — нiколi ў жыццi такога не бачыў — змянiўся з аблiчча брат.

Кандрат Кагут спрытна, як кошка, не абапіраючыся рукамі, устаў на ногі: душагубка амаль не загайдалася.

— Ты пашкадуеш, калі зачэпіш яго ці кагосьці з Загорскіх.

Корчак пачырванеў. І адразу на гэтым загарэлым абліччы выступілі два, крыж-накрыж, шнары: сляды Кроеравага карбача. Яны былі ледзь прыкметны, але здагадацца — хто ведаў — можна было.

— Ого, — сказаў Корчак. — Ану.

Пад свiткай, ля ног Пакiвача, варухнулася руля стрэльбы. Андрэй узяў у рукi свае восцi.

Корчак абвёў натапыраных праціўнікаў вачыма і стрымаўся:

— Тлумач.

— Ён мой брат. І гэтага досыць.

Поделиться:
Популярные книги

An ordinary sex life

Астердис
Любовные романы:
современные любовные романы
love action
5.00
рейтинг книги
An ordinary sex life

Папина дочка

Рам Янка
4. Самбисты
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Папина дочка

Наследник павшего дома. Том I

Вайс Александр
1. Расколотый мир
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Наследник павшего дома. Том I

Ваше Сиятельство 3

Моури Эрли
3. Ваше Сиятельство
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Ваше Сиятельство 3

Законы Рода. Том 10

Flow Ascold
10. Граф Берестьев
Фантастика:
юмористическая фантастика
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Законы Рода. Том 10

Последняя Арена 6

Греков Сергей
6. Последняя Арена
Фантастика:
рпг
постапокалипсис
5.00
рейтинг книги
Последняя Арена 6

Жестокая свадьба

Тоцка Тала
Любовные романы:
современные любовные романы
4.87
рейтинг книги
Жестокая свадьба

Имперский Курьер

Бо Вова
1. Запечатанный мир
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
фантастика: прочее
5.00
рейтинг книги
Имперский Курьер

Ваше Сиятельство

Моури Эрли
1. Ваше Сиятельство
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Ваше Сиятельство

Темный Лекарь 3

Токсик Саша
3. Темный Лекарь
Фантастика:
фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Темный Лекарь 3

Идеальный мир для Лекаря

Сапфир Олег
1. Лекарь
Фантастика:
фэнтези
юмористическое фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря

Темный Лекарь 2

Токсик Саша
2. Темный Лекарь
Фантастика:
фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Темный Лекарь 2

Лолита

Набоков Владимир Владимирович
Проза:
классическая проза
современная проза
8.05
рейтинг книги
Лолита

Академия проклятий. Книги 1 - 7

Звездная Елена
Академия Проклятий
Фантастика:
фэнтези
8.98
рейтинг книги
Академия проклятий. Книги 1 - 7