Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Каласы пад сярпом тваiм. Кніга другая. Сякера пры дрэве

Караткевіч Уладзімір Сямёнавіч

Шрифт:

— Злодзей цяпер ты, — спакойна сказаў Алесь. — Тут няма цяпер Майкі Раўбіч. Тут ёсць мая жонка перад богам і людзьмі — Міхаліна Загорская… Я раю табе лепей ехаць дадому, Франс. Мы можам сустрэцца потым, калі хочаш.

Франс развёў рукамі.

— Відаць, досыць, — сказаў ён. — Давайце бярвенні, людзі.

— Не рабі гэтага, — сказаў Алесь. — Не рабі таго, аб чым пашкадуеш. Я люблю цябе, браце. Ты сапраўды цяпер мой брат. Не я завёў тую свару. Я заўсёды хацеў, каб быў мір. Нам абрыдла, што з-за дурной спрэчкі

гінуць лепшыя нашы гады. І таму я вымушаны быў пайсці на гэта, хоць я вельмі шкадую, Франс. І я прашу твайго даравання.

Раўбіч, здаецца, не ведаў, што яму казаць.

— Бач, запяяў, — сказаў, — сказаў Ілля Хаданскі.

— Я не баязлiвец, Франс, ты ведаеш. Я проста хачу мiру. Не крыўдзь сваёй сястры, а маёй жонкi.

— Досыць, Франс, — сказаў стары Хаданскі. — Ты можаш ісці. За крыўды адплацім мы.

— Як? — спытаў Франс.

— Яна зробіцца ўдавой Загорскага, не паспеўшы зрабіцца жонкай.

Алесь змрочна кінуў:

— Я не хачу і тваёй крыві. А ты, Франс, запамятай: што б ні здарылася, я ніколі не стану страляць у цябе. Мне дарагая мая жонка.

— А калі стрэлю я? — спытаў Франс.

Алесь паціснуў плячыма.

— Не прыніжайся, — раўнуў раптам Мсціслаў.

— Я не прыніжаюся, ты бачыш.

— Мы яму не дамо расстрэльваць цябе, — пачырванеў Паўлюк. — Я буду страляць. Чуеш, я?!

— Чуеш, Франс? — сказаў Алесь. — Магчыма, яны. Але не я.

— Адчыні, — сказаў Раўбіч, — не заўдавай сабе ганьбы.

— Я не магу гэтага зрабіць, — спакойна сказаў Алесь. — Я не веру вунь тым. Я схіліў на гэтую справу сяброў і адказваю за іхняе жыццё і бяспеку.

Франс адышоў прэч ад царквы. Нешта горача казаў яму Ілля Хаданскі. Раўбіч ашчаперыў рукамі галаву. Хаданскі казаў далей. Франс ківаў галавою. Потым глыбока ўздыхнуў і агледзеў вежы і гульбішча царквы.

— Франс, — сказаў Алесь, — адумайся, пакуль не позна.

Замест адказу пралунаў стрэл з купкі дваран ля старога Хаданскага. Паляцела грубая жоўтая атынкоўка

ля галавы Алеся.

У адказ галерэя залапатала нягучнымі стрэламі.

— Людзі! Людзі! Адумайцеся! — гарлаў Алесь. — Што вы робіце? Людзі!

Замалаціла свінцовым бобам па свінцовых чарапіцах над галавой.

Мсціслаў сунуў у Алесевы рукі стрэльбу.

— Бі! Бі і не крычы! Яны гэта не так зразумеюць!

І тады Загорскі, захлынаючыся гневам і роспаччу, прыпаў да прыклада.

Стрэльба была новая, пістонная. Яна нечакана зручна лягла да пляча. Алесь убачыў на канцы рулі галаву Іллюка Хаданскага і націснуў курок.

Ілля схапіўся за галаву і павольна заваліўся назад, на рукі сябрам.

— Няўжо забіў?

— Ну і чорт з ім, хоць і забіў, — прахрыпеў з правага боку мурын.

— Не забіў! — раптам амаль з радасцю крыкнуў Андрэй Кагут. — Не! Бач, устае. Аглушыў, відаць, толькі.

Ра-та-та, — сыпанула па чарапіцах. —

Ра-та-та.

— Бач ты, — сыпануў Кандрат. — Гэтак вельмі проста і забіць могуць.

Стрэлы з галерэі нібы паступова апаясвалі царкву.

Янка Клейна, першы з закранутых, сядзеў на каменных плітах падлогі і, лаючыся, накладаў корпію на прастрэлены мускул прадплечча.

— Глядзі, — сказаў Кандрат. — Чырвоная.

— Яна, браце, ва ўсіх чырвоная ды аднолькавая, — сказаў Андрэй. — Ва ўсіх людцаў, колькі іх чыста ёсць на зямлі… Сволачы… Навалач, прама сказаць… Што, Янка, кусь?

— Кусь, — усміхнуўся той. — Нічога, неяк зажыве.

Мсціслаў прыглядаўся, што робіцца ўнізе.

— Глядзі, — сказаў ён. — Вось нягоднікі.

Людзі ўсталёўвалі наводдаль дзве гарматы. Парадныя. З Раўбічавага ганка.

Алесь адчуў холад у пазваночніку. Холад пракаціўся некуды ўніз і знік у нагах.

— Гэта, калі і не пацэліўшы, у галаву патрапіць, — сказаў Кірдун. — То пэўна дзірка будзе з палац пана

Вежы.

Запанавала маўчанне. Потым стары Кандраці павольна перажагнаўся.

— Гарматы, — сказаў адзін з палясоўшчыкаў.

Кандрат Кагут абвёў усіх вачыма.

— Мы народ сур'ёзны, — сказаў ён. — Жартаваць не любім.

Са свістам хвастанула па балюстрадзе і даху карцеч.

— До жартаў, хлопцы, — сказаў Мсціслаў. — Біце па гарматах, іначай жывыя не выйдзем.

Алесь высунуў галаву. Ілля Хаданскі падносіў шматок зыркага пакулля да запальніка. На галаве ў Іллі

бялела павязка.

І раптам нешта здарылася. Чыясьці рука выхапіла кнот з рукі ў графа. Той паспрабаваў быў перахапіць яго назад. І тады тая самая рука гучна прыпячаталася да шчакі маладога чалавека.

— Чакайце, хлопцы, — непаразумела сказаў Мсціслаў. — Не страляць. Баба.

Сапраўды, між людзей, што трымалі абдогу, рухаліся дзве жаночыя постаці.

— Дамоў, — сказала жанчына голасам Надзеі Клейны.

— Я раіў бы ісці дамоў вам, пані Надзея.

— Ідзі дамоў, Франс, — паўтарыла Клейна. — Там зараз адна Ядвінька. Яна баіцца. Нават лекара яшчэ няма. Паслалі ў Вежу.

— Гэта нашто?

— Маўчы. Хадзем, Эвеліна.

Клейна ўзяла руку Раўбічаву пад руку і рушыла з ёю да царквы.

— Гэй, — сказала яна, — кідай зброю! Янка, гэта ты там, паршывец? Кідай зброю, кажу.

Янка крэкнуў.

— Мужыкі-і, — сказала Клейна. — Вайны ім пільна не хапала. Жонкам ды маткам варта было б за вас узяцца. Ды каб кожная па галаве знянацку дала, каб аж Маскву ўбачылі… Ану, кідай зброю! Хто там галоўны? Загорскі малады? Ану ўставай, яны страляць не будуць. Ды Міхаліну сюды, скура б на ёй так гарэла.

Паўлюк і Андрэй пабеглі па Майку. Прывялі.

— Ты што ж гэта нарабіла, га? — спытала ваяўніца. — Бачыш, маці ледзь на нагах трымаецца. Канчай вайну. Міхаліна!..

Поделиться:
Популярные книги

Краш-тест для майора

Рам Янка
3. Серьёзные мальчики в форме
Любовные романы:
современные любовные романы
эро литература
6.25
рейтинг книги
Краш-тест для майора

Последняя Арена 9

Греков Сергей
9. Последняя Арена
Фантастика:
рпг
постапокалипсис
5.00
рейтинг книги
Последняя Арена 9

Хозяйка поместья, или отвергнутая жена дракона

Рэйн Мона
2. Дом для дракона
Фантастика:
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Хозяйка поместья, или отвергнутая жена дракона

Пышка и Герцог

Ордина Ирина
Фантастика:
юмористическое фэнтези
историческое фэнтези
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Пышка и Герцог

Желудь

Ланцов Михаил Алексеевич
1. Хозяин дубравы
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Желудь

Завод: назад в СССР

Гуров Валерий Александрович
1. Завод
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Завод: назад в СССР

Найденыш

Шмаков Алексей Семенович
2. Светлая Тьма
Фантастика:
юмористическое фэнтези
городское фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Найденыш

Генерал Империи

Ланцов Михаил Алексеевич
4. Безумный Макс
Фантастика:
альтернативная история
5.62
рейтинг книги
Генерал Империи

Генерал Скала и сиротка

Суббота Светлана
1. Генерал Скала и Лидия
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
6.40
рейтинг книги
Генерал Скала и сиротка

Надуй щеки! Том 5

Вишневский Сергей Викторович
5. Чеболь за партой
Фантастика:
попаданцы
дорама
7.50
рейтинг книги
Надуй щеки! Том 5

Надуй щеки! Том 6

Вишневский Сергей Викторович
6. Чеболь за партой
Фантастика:
попаданцы
дорама
5.00
рейтинг книги
Надуй щеки! Том 6

Шлейф сандала

Лерн Анна
Фантастика:
фэнтези
6.00
рейтинг книги
Шлейф сандала

Фронтовик

Поселягин Владимир Геннадьевич
3. Красноармеец
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Фронтовик

Я подарю тебе ребёнка

Малиновская Маша
Любовные романы:
современные любовные романы
6.25
рейтинг книги
Я подарю тебе ребёнка