Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Каласы пад сярпом тваiм. Кнiга I

Караткевіч Уладзімір Сямёнавіч

Шрифт:

Дзед перастаў граць. Толькi голас, засмучаны і журботны, вельмi цiха вёў песню.

Бог салдата свайго не паслухаў, Даў загад Мiколу i Касьяну. Вось абодва спусцiлiся з неба I пайшлi па сёлах i вёсках. Быў Мiкола ў кужэльнай свiтцы, А Касьян у парчы залацiстай.

Струны раптам так застагналi, што стала страшна. Гэта былi ўсё тыя ж чатыры-пяць нот, але, здаецца, большай роспачы i болю не было яшчэ на зямлi.

Ходзяць, ходзяць. Ад болю i жалю У Мiколы заходзiцца сэрца: Панства горш за цароў турэцкiх, Басурманы
не так лютуюць...

Алесь нясмела ўзняў вейкi i ўбачыў, што пальцы малога Юрася, сцiснутыя ў кулачкi, аж збялелi на суглобах. Убачыў жорсткi вялiкi рот Паўла. Ён i сам адчуваў, што ў яго перарывiста ўздымаюцца грудзi i гарачыя робяцца шчокi...

Раззлаваўся нарэшце Мiкола: “Хопiць iх шкадаваць, сыраядцаў. Пойдзем, браде Касьяне на неба, – Хай заб’е iх бог блiскавiцай”. Адказаў Касьян чорнавалосы: “До, Мiкола, пароць гарачку. Хлопы лепшых паноў не варты, П’юць гарэлку, бярвеннi крадуць, На мяжы б’юцъ вiламi брата. Кожны заслужыў свайго пана. А калi паноў паб’еш маланкай – Хто тады нам храмы збудуе? Хто тады нам ладан запалiць? Здохнем з голаду, дурань, на небе”.

На нейкi асаблiва ганарысты i жорсткi твар дзеда падалi апошнiя праменнi сонца. Цiха гулi струны, прыглушаныя рукой. А голас з жорсткага рабiўся мяккi i спеўны:

Пакiваў Мікола галавою, I пайшлi яны моўчкi на неба... Вечар крадзецца над зямлёю, Недзе у пупrчы ваўкi завылi. Чуе у дрэвах хрыпы Мiкола, Чуе ён няпэўныя рухi.

Янька з круглымі ад жаху вачыма забiлася памiж плячом дзеда i сцяной, i дзед толькi на адно iмгненне адарваўся ад струн, каб накiнуць ёй на плечы крысо дзiравай свiткi. Алесь убачыў гэта i сцiснуў далонямi скронi, так шкада яму стала сябе i ўсiх.

“Хто такi? – спытаў Касьян Мiколу. – Цi не мiшка, баранi нас божа?” “Не, не Мiшка, – проста кабыла”, – Адказаў Мiкола спакойна... Памiж хвояў стаiць кабыла, – Не кабыла, а здань без цела. Страшна рэбры стырчаць, як латы З абадранай страхi сялянскай. Карак збiты, бяльмо на воку... I... жарэбiцца тая кабыла!

Голас дзеда сарваўся.

Пацягнулася да святога, Як дзiцёнак хворы, зiрнула: “Можа, гэты мне дапаможа?” Стаў Мiкола, макаўку пачухаў: “Брат Касьян, давай дапаможам”. Тут, як чорт, Касьян раззлаваўся: “Гэтай падле найлепей здохнуць, Чым цягаць барану i бярвеннi Ды жывiцца гнiлою саломай. Канавал я, цi што, нарэшце? Хочаш – пэцкай мужыцкiя рукі. Я прыйду на неба незайманым, Чыстым стану прад божыя вочы”.

Юрась з жахам глядзеў на дзеда. I дзед спаймаў яго позiрк, усмiхнуўся i без музыкi, – струны яшчэ замiралi, – амаль скорагаворкай, пaвёў песню далей.

Тут Мiкола склаў сваю свiтку, Вогнiшча развёў мiж лаўжамi. Сеў Касьян да цяпла, рукi грэе, А Мiкола стаiць ля кабылы, Мацае ёй бруха рукамi, Па крыжы далонямi гладзiць... Каб ля Оршы ён быў канавалам Паўрубля яму б заплацiлi, Завалiўся б грашыма Мiкола.

Нясмелая ўсмешка дрыжала ў краёчку вуснаў Паўлюка. Ён нягучна крануў Алеся ў бок, i Алесь адказаў усмешкай. Зноў павялi свой напеў, загулi струны. Цiха-цiха.

Не спявалi яшчэ i пеўнi, Як
кабыла глыбока ўздыхнула:
Мокры, цёплы белы жарэбчык Мякка лёг у Мiколавы рукi. Аж да поўдня чакаў Мiкола, А пасля ён пагнаў худобу, I за ёй жарабятка пабегла.

З палёгкаю ўздыхнула i легла на бок Курта, быццам i яна зразумела, што ўсё скончылася добра. А сонца сядала, i зелень дрэў набыла аранжавае адценне.

Йшлi яны i прыйшлi на паляну. На паляне – курная хата. Каля хаты чвэртка валокi I сухая старая дзiчка. Стаў Мiкола у лесе i бачыць: Гаспадар бяжыць да кабылы. На нагах падраныя поршнi, Твар змарнелы, на твары слезы. Адвярнуўся Мiкола i кажа: “Вось i ўсё, хадзем, брат Касьяне, Паспяшаем хутчэй на неба, Дасць нам бог за затрымку па шыi”.

Юрась варухнуўся, думаючы, што ўжо канец, але злавiў строгi позiрк дзеда i застаўся сядзець нерухома...

Перад богам стаiць Мiкола, Порткi ў се заляпаны граззю, На кашулi крывавыя плямы, Твар знябыты, чырвоныя вочы. На Мiколу бог раззлаваўся: “Ля карчмы ацiраўся, вядома, З дзеўкамi качаўся па гумнах, Размяжулiлi нос табе хлопцы. Прэч з вачэй!” Тут Касьян засмяяўся: “Што табе я казаў, Мiкола? Як прыходзiш, каток, на неба, – Трэба чыстае мець адзенне, I не варта таго кабыла, Каб гнявiў ты госпада бога”. “Пра якую кабылу ты кажаш Бог спытаў. I тады Мiкола Расказаў яму пра кабылу, Пра зямлю,пра бедныя весi: “Божа, божа, ты бачыш пакуты. Крыж у хлопаў паны здзiраюць, Каб ярмо нацягнуць на шыю. Мужыкi на зямлi азёрнай. Ўсю салому са стрэх паздзiралi, Ўсю кару з сасонак паелi”.

Алесю стала цяжка, ён лёг жыватом на траву i схаваў твар у далонi.

Бог задумаўся, цяжка, глыбока, I сказаў: “Даруй мне, Мiкола. Я ўсё гэта давеку запомню”. Гнеўна бог зiрнуў на Касьяна: “Чысты ты, Касьян, i прыгожы. Край мой бедны ваўкi раздзiраюць, – Ты ж аб чыстай адзежы дбаеш. А цi думаў ты, браце Касьяне, Што для сэрца майго даражэйшы Нават цёмны, апошнi злодзей. Ён царкву маю абдзiрае, На прастол брудным поршнем лезе, Але лезе з чыстай душою, Бо ад голаду дзецi канаюць I ў яго, i ў яго суседа. Ты пра гэта не думаў, Касьяне, I таму я даю Мiколу Кожны год два вялiкiя святы, Каб Мiколу славiлi людзi, А табе я даю, неразумны, Дзень апошнi, дваццаць дзевяты, Ў лютым месяцы, месяцы гурбаў”.

Сонца амаль дакранулася ужо да зямлi. I твар дзеда стаў ружовы.

Тут Касьян, як бабёр, заплакаў: “Божа, божа, за што караеш? Ты пакрыўдзiў свайго святога За адроддзе паршывай кабылы!” I сказаў яму бог спакойна: “А цi думаў ты, браце Касьяне, Што з мячом я з’яўлюся хутка, Што надыдзе пан бог у славе Ратаваць свае белыя землi?

З цiхай пагрозай заспявалi струны. Цяпер ужо не толькi колка, але i рука дзеда павольна бегала па iх. Ценi ляжалi ў вачнiцах i пад вуснамi старога, а твар быў чырвоны, быццам аблiты полымем i крывёй.

Поделиться:
Популярные книги

Измена дракона. Развод неизбежен

Гераскина Екатерина
Фантастика:
городское фэнтези
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Измена дракона. Развод неизбежен

Золотой ворон

Сакавич Нора
5. Все ради игры
Фантастика:
зарубежная фантастика
5.00
рейтинг книги
Золотой ворон

Real-Rpg. Еретик

Жгулёв Пётр Николаевич
2. Real-Rpg
Фантастика:
фэнтези
8.19
рейтинг книги
Real-Rpg. Еретик

Бастард Императора. Том 8

Орлов Андрей Юрьевич
8. Бастард Императора
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Бастард Императора. Том 8

Феномен

Поселягин Владимир Геннадьевич
2. Уникум
Фантастика:
боевая фантастика
6.50
рейтинг книги
Феномен

Курсант: Назад в СССР 4

Дамиров Рафаэль
4. Курсант
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
7.76
рейтинг книги
Курсант: Назад в СССР 4

Пипец Котенку! 2

Майерс Александр
2. РОС: Пипец Котенку!
Фантастика:
юмористическое фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Пипец Котенку! 2

Идеальный мир для Лекаря 7

Сапфир Олег
7. Лекарь
Фантастика:
юмористическая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 7

Законы Рода. Том 9

Flow Ascold
9. Граф Берестьев
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
аниме
дорама
фэнтези
фантастика: прочее
5.00
рейтинг книги
Законы Рода. Том 9

Переиграть войну! Пенталогия

Рыбаков Артем Олегович
Переиграть войну!
Фантастика:
героическая фантастика
альтернативная история
8.25
рейтинг книги
Переиграть войну! Пенталогия

Сумеречный Стрелок 4

Карелин Сергей Витальевич
4. Сумеречный стрелок
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Сумеречный Стрелок 4

(Не)свободные, или Фиктивная жена драконьего военачальника

Найт Алекс
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
(Не)свободные, или Фиктивная жена драконьего военачальника

Мастер 2

Чащин Валерий
2. Мастер
Фантастика:
фэнтези
городское фэнтези
попаданцы
технофэнтези
4.50
рейтинг книги
Мастер 2

Измена. Мой заклятый дракон

Марлин Юлия
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
7.50
рейтинг книги
Измена. Мой заклятый дракон