Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Каласы пад сярпом тваiм. Кнiга I

Караткевіч Уладзімір Сямёнавіч

Шрифт:

– А ён зразумеў, што гэта душа павiнна лётаць апошнюю ноч. Iначай чаго б ёй ледзь не ў твар Петрусю кiдацца i так страшна галасiць... I вось ледзь ён пачуў удары – як застогне, як заскуголiць нешта над iм. Як хворае дзiця. Дзед нават павеў крылаў адчуў на твары. I тады дзед перахрысцiўся ды i кажа: “Нiна. Нiна будзе тваё iмя. А ты памянi жонку-нябожчыцу, Нiну. Скажы, што i я ўжо хутка...” Тут нехта застагнаў, быццам з палёгкаю. А потым душа ўздыхнула. I паляцела далей, i толькi далёка ўжо стала паўтараць: “Нi-iна, Нi-i-на”. Панесла iмя да госпада.

– Трэба будзе старому рыбы налавiць i прынесцi, – грубавата сказаў Павал. – Няхай душою пацешыцца. Ён стары, яму бруха напiхаць

абы-чым нельга.

– Добра зробiш, – сказаў Андрэй. – Толькi ты яму не напамiнай. Не любiць. Скажы, што цябе хутка ў падлеткi стрыгчы будуць i ты грахi павiнен акупляць.

– Якiя гэта ў мяне перад iм грахi? – буркнуў Павал.

Андрэй мякка ўсмiхнуўся:

– А грушу ягоную хто латашыў?

Усе засмяялiся.

Ноч ляжала над вогнiшчам, над спакойным недалёкiм Дняпром. Мяккая цеплыня гэтай ночы зрабiла Андрэя гаваркiм, а хлопцаў маўклiвымi. I гэта было зразумела i добра, як шолах лазы, як песня жаб, што гулi ў пустыя бутэлькi па ўсiм абшары затокi. I таму нiкога не здзiвiла, калi ў свеце нарадзiлася пакуль што яшчэ цiхая песня.

А ўжо човен вады повен, з чаўна вада свiшча. Ой, там хлопец дзеўку клiча, не голасам – свiшча.

Магутны, мяккi, як гэта ноч, тэнар пачаў з нейкiх асаблiва патаемных, глыбокiх таноў. I, здавалася, нiчога прыгажэйшага за гэтую песню не раджала глухая ноч i цiхая плынь Дняпра. А голас лёгка пералiваўся, плакаў i малiў кагось:

Няма вёслаў, вецер човен ад берага ўносiць. Выйдзi, ясачка, на бераг, кiнь любаму косу.

Лiлася, лiлася песня, i гэта было падобна на дзiва. I радасна стала ўсiм, калi хлопец выйшаў на бераг i абое пайшлi дахаты, а дзяўчына сказала:

Пi, матуля, тую ваду, што я нанасiла. Шануй, мацi, таго зяця, што я палюбiла.

Голас замоўк, але ўсiм здавалася, што ўсё яшчэ адказваюць, адгукаюцца яму i паплавы з шолахам дубоў, i Дняпро, што пялёскаўся ля берага. А Андрэй, не даючы iм апамятацца, заспяваў зноў:

Ад усходу да заходу Вятры павяваюць, А там голуб галубачку З слязамi шукае. А дзе ж тая галубачка, Што з намi лятала? Аддаў бы я свае жыцце, Каб мяне нахала.

I зноў мякка сарваўся, заплакаў голас:

Не я цябе, сэрца, суджу, Судзяць на нас людзi, Што з нашага каханейка Нiчога не будзе.

Песня раптам абарвалася. Алесь убачыў насцярожаныя, утаропленыя ў змрок за вогнiшчам Андрэевы вочы. Хлопец павярнуўся i глянуў туды.

Амаль за яго спiною, кронак у пяцёх ад вогнiшча, узвышаўся чалавек на вараным канi. Менавiта ўзвышаўся, бо конь быў

ледзь не ў два разы вышэйшы за гэтых коней, якiх пасвiлi хлопцы. Так, ва ўсякiм разе, здавалася.

Коннiк гэты ўзнiк, як здань, быццам сама цемра спарадзiла яго якраз на тым самым месцы, дзе ён стаяў цяпер. Магчыма, мяккая трава прыглушыла конскую ступу, магчыма, хлопцы, заслухаўшыся, проста не звярнулi ўвагi i палiчылi ступу варанога за тупат сваiх коней...

Конь быў вараны. Пад iльснянай скурай пералiваўся кожны мускул. Цуглi адцягвалi маленькую галаву трохi ўбок, i дзiка бялеў у цемры бялок вока, падобны на аблупленае яйка. А коннiк сядзеў на канi, i дарожны плашч, таксама чорны, падаў з яго плячэй на крыж каня ледзь не па самую рэпiцу хваста. Доўгi чорны плашч. Як абвiслыя вялiзныя крылы.

– Добра спяваеш, хлопчык, – сказаў чалавек, усмiхнуўшыся.

Алесь бадай што перапалохана глядзеў на яго. Больш страшнага твару яму яшчэ нiколi не даводзiлася бачыць. Шырокi i загарэлы ледзь не да гарчычнага адцення, ён увесь быў папаласаваны i зрэзаны страшнымі шнарамi [8] , якiя толькi нейкiм дзiвам не закранулi носа i вачэй. Тоўстага гарбатага носа i бязлiтасных блакiтных вачэй пад чорнымi брывамi. Вусы былi таксама чорныя i доўгiя, але нават яны не маглi схаваць ганарыстых, напышлiва падцiснутых вуснаў. А вось чорныя кудлы на галаве нехта густа перавiў сiвым павуцiннем. Павуцiнне ляжала цэлымi жмутамi, чаргуючыся з чорнымi пасмамi, i падала на плечы коннiка, на каўнер карычневага паляўнiчага адзення, калiсьцi багатага, а цяпер пацёртага i там-сям нават запэцканага.

8

Шнар – шрам.

Вышываныя саквы [9] , якiя носяць аўчары, былi перакiнуты спераду цераз збялелую ад часу скуру сядла. З адной саквы, ля самай рукi, што сцiскала павады, тырчала дзяржальна пiсталета, вiдаць, вельмi дарагога, панскага.

– Добра спяваеш, хлопчык, – паўтарыў чалавек.

Алесь устаў. Ужо каму iншаму, а яму не выпадае цяпер хаваць вочы толькi таму, што другi сядзiць на панскiм канi.

– Хто вы? – спытаў ён больш цiха.

Чалавек не адказаў. Проста працягнуў руку i кончыкам нагайкi прыўзняў падбароддзе хлопца.

9

Саквы – перамётныя сумы.

– У зрэб’i, – сказаў ён. – Але гэта не тое. Памаўчаў i ўладна спытаў:

– Чый?

– Загорскi, – адказаў замест Алеся Андрэй,

– Гм, – усмiхнуўся чалавек, – не вывеўся, значыць, яшчэ звычай. Што ж, Загорскiя, пазней трапiце да д’ябла ў лапы.

I, жорстка ўсмiхнуўшыся, дадаў:

– Не думаў, што ў некаторых хрыбцiна ёсць... Хлопцы маўчалi, цесна прыцiснуўшыся адзiн да аднаго. Маўчаў i чалавек.

– Хто скажа, як праехаць на Раўбiчы? – сказаў ён нарэшце. – Разводдзi, дарогу там-сям залiло. Блытаў паплавамi.

Дзецi вагалiся.

Ну? – сказаў чалавек.

– I тады Алесь узняў руку.

– Туды, – сказаў ён. – Проста туды, цераз паплавы.

– Бачыце, iскра, – дадаў Андрэй, – дык гэта якраз акно ў Раўбiчавым доме.

– Акно ў Раўбiчавым доме, – пакiваў галавою чалавек. – Важна. Што ж, буду кiравацца туды... А ты спявай, хлопчык. Спяваць добра... Спявай, пакуль даюць.

Ён рушыў каня i пачаў агiнаць вогнiшча, але раптам спынiўся. I на твары яго Алесь пабачыў няўмелую i таму нават вартую жалю ўсмешку.

Поделиться:
Популярные книги

Шлейф сандала

Лерн Анна
Фантастика:
фэнтези
6.00
рейтинг книги
Шлейф сандала

На границе империй. Том 9. Часть 5

INDIGO
18. Фортуна дама переменчивая
Фантастика:
космическая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
На границе империй. Том 9. Часть 5

Черный Маг Императора 9

Герда Александр
9. Черный маг императора
Фантастика:
юмористическое фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Черный Маг Императора 9

Офицер империи

Земляной Андрей Борисович
2. Страж [Земляной]
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
альтернативная история
6.50
рейтинг книги
Офицер империи

Отвергнутая невеста генерала драконов

Лунёва Мария
5. Генералы драконов
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Отвергнутая невеста генерала драконов

Многорукий бог Далайна. Свет в окошке

Логинов Святослав Владимирович
Шедевры отечественной фантастики
Фантастика:
научная фантастика
8.00
рейтинг книги
Многорукий бог Далайна. Свет в окошке

Служанка. Второй шанс для дракона

Шёпот Светлана
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Служанка. Второй шанс для дракона

Измена. Право на счастье

Вирго Софи
1. Чем закончится измена
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Измена. Право на счастье

Убивать чтобы жить 8

Бор Жорж
8. УЧЖ
Фантастика:
боевая фантастика
космическая фантастика
рпг
5.00
рейтинг книги
Убивать чтобы жить 8

Черный дембель. Часть 4

Федин Андрей Анатольевич
4. Черный дембель
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Черный дембель. Часть 4

Кодекс Крови. Книга ХII

Борзых М.
12. РОС: Кодекс Крови
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Кодекс Крови. Книга ХII

Законы Рода. Том 4

Flow Ascold
4. Граф Берестьев
Фантастика:
юмористическое фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Законы Рода. Том 4

Хозяйка покинутой усадьбы

Нова Юлия
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Хозяйка покинутой усадьбы

Надуй щеки! Том 6

Вишневский Сергей Викторович
6. Чеболь за партой
Фантастика:
попаданцы
дорама
5.00
рейтинг книги
Надуй щеки! Том 6