Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Каласы пад сярпом тваiм. Кнiга I

Караткевіч Уладзімір Сямёнавіч

Шрифт:

– Гэй, – няголасна сказаў ён, – гэта вам.

I, дастаўшы з сакваў, кiнуў да ног Алеся... змяю. Змяя варухнулася пару разоў i замерла.

Алесь не адскочыў. Яму ўпершыню вось так падымалi нагайкай галаву. З хвiлiну ён i коннiк глядзелi адзiн аднаму ў вочы. Потым чорны адвярнуўся i шэнкелямi крануў каня з месца.

Праз якую хвiлiну i каня i коннiка паглынула цемра. Быццам iх нiколi i не было. Быццам змрок нарадзiў iх i змрок адразу ж забраў.

Дзецi яшчэ нейкую хвiлiну стаялi аслупянелыя i глядзелi ў цемрыва. Потым Алесь нагнуўся.

– Укусiць, – з жахам сказаў Павёлка. – Не бяры яе.

Алесь адмахнуўся i падняў змяю, трымаючы каля галавы.

Падышоў да вогнiшча. I толькi тут Кандрат здзiўлена цмокнуў языком.

Змяя была вырабам.

З тых вырабаў, што майструюць людзi, якiм вельмi доўга i люта няма чаго рабiць. З доўгай цэльнай палкi, рассечаная амаль наскрозь глыбокiмi выразамi – праз кожную чвэрць дзюйма – i ўмацаваная па баках, спiне i жываце жыламi на ўсю даўжыню, яна нават пафарбаваная была. Спiна i бакi стракатыя, жывот жоўты. Сям-там бакi i разяўленая пачала былi крануты густым кармiнам.

Хлопец варухнуў рукою, i змяя начала выгiнацца, зусiм як жывая.

Падабенства было такое поўнае, што Павал грэблiва сыкнуў.

– Дай, – кiнуў Алесю Андрэй.

Яны зноў паселi вакол вогнiшча i пачалi разглядаць пачвару.

– Нават джала ёсць, – сказаў Кандрат. – I вочы. Во, поскудзь!

Андрэй круцiў змяю ў руках. Потым плюнуў i кiнуў яе ў агонь. Жылы, вiдаць, сталi карабацiцца, бо змяя зноў пачала выкручвацца i вiцца, на гэты раз сама. Драпежна ўздымала галаву i ледзь не ставала на хвост.

– Нашто ты яе? – спытаў Кандрат. – Можна было б суседскiх дзевак пужаць.

– Ды яе ў рукi ўзяць гiдка, – азваўся Павал.

– I гэта, – уголас падумаў Андрэй. – Ды яшчэ i невядома, што за чалавек. Чорны ўвесь. А конь злы, як д’ябал.

Змяя ўсё яшчэ выгiналася, ахопленая агнём.

– Не, хлопцы, – пераканана сказаў Андрэй. – З Раўбiчам нешта не тое. Можа, гэты якраз па яго душу ехаў. Нездарма на ягоны агонь кiраваўся... Тут ужо добрага не чакай, калi па начах такiя шныраць вакол па балоце i з акон вачэй не зводзяць... Прыедзе вось такi – уночы, – абдыме гаспадара, i знiкнуць абодва... Вы глядзiце, не кажыце пра гэта нiкому, а то поп эпiцiм’ямi замучыць.

Кандрат сеў на кукiшкi i пачаў разграбаць жар, а потым прысак.

– Гатова, – сказаў ён, выкочваючы на траву адну бульбiну за другой. – I плюньце вы, хлопчыкi, на гэтыя пабрахенькi. Страшна будзе да ветру ў хмызы схадзiць. Ешце во лепей.

I першы абскроб бульбiну аж да ружовай лушпайкi, разламаў, – пара так i павалiла з сопкага разлому, – i, ашчадна пасалiўшы, пачаў есцi.

Елi бульбу з тонкiмi скрылёчкамi сала. Бульба была смачная, i таму ва ўсiх аж за вушамi трашчала, так намiналi. Павал дык той, наогул, не трацiў часу, каб аскрабаць, i таму увесь рот у яго быў чорны, як у злога сабакi.

– А ты не кажы, – сказаў нарэшце Андрэй. – Пабрахенькi-пабрахенькi, а такiя вось, як гэты, балотныя паны ча-аста па начах лётаюць. Гаўрыла з Драгавiчаў манiў, думаеш?

– А я i не чуў нiчога, што ён там баяў, – сказаў Кандрат.

Дык ты скажы, Андрэйка, –· папрасiў Павал.

Андрэй кашлянуў, збiраючыся з думкамi.

– Гаўрыла гэты з панскага дазволу палюе. Калi там старому Загорскаму-Вежы качкi спатрэ6iцца цi яшчэ што, дык Гаўрылу кажуць. I вось пайшоў ён раз у пушчу i заблудзiў. Бачыць, што да ранiцы ўсё адно дарогi не знойдзе, i вырашыў начаваць. А багна вакол, дык ён выбраў сухое месца, расклаў на iм цяпло i сядзiць, грэецца. Пачаў быў ужо драмаць. Аж тут бяжыць з цемры нейкi ягамосць, худы, вёрткi i тварам цемнаваты. “Як ты, мужык, смееш на панскiм шляху вогнiшча палiць?! Тут паны хутка будуць ехаць!” “Паночак, – узмалiўся Гаўрыла, – якая тут табе дарога, калi адно багнiшча ўсюдых. Жыватом хутчэй наложыш, чым канем праедзеш”. Той i слухаць не стаў, параскiдаў у багну галавешкi, аж тьrя засычэлi толькi, а сам пабег далей. Гаўрыла стаiць i чакае. Во, думае, напасць. Вiсус нейкi, басурман, жартаваць надумаў з хрысцiянскай душы. А потым чуе: тупочуць капыты, вiшчаць колы. Кацiць карэта шасцерыком, вакол яе конныя. А зверху на карэце паля прывязана. Крык, рогат, конi ржуць. А паны, – i у карэце, i на конях, – усе чорныя,

акурат як тэты, са змяёю. Твары цёмныя, валасы чорныя, вопратка чорная з золатам. I карэта чорная. “Набок, мужык!” – крычаць. Тут Гаўрыла i зразумеў: балотныя паны. Кацяць па дрыгве, як па сухiм. Гарэзнiкi! I так цэлымi начамi ганяць будуць. Але Гаўрылу губляць няма чаго: яшчэ, можа, i ўдзень з дрыгвы не выйдзеш. Дык ён пачаў прасiць: “Мае вы паночкi, мае галубочкi, пакажыце дарогу, як мне выйсцi. Заблукаў”. Тыя рагочуць: “Чапляйся ззаду за карэту”. Гаўрыла падчапiўся – як памчалiся яны. Памчалi, як куля. Грукат, дрэвы паабапал валяцца, рогат. Блiзка-далёка-вузка-шырока i вышэй, вышэй. Дух заняло. Зоры вось-вось нiжэй колаў будуць. I тут якраз над галавою галiна высокага дрэва. Ён – цуп за яе! Карэта з-пад ног iрванула i памчалася далей. Толькi хурман зарагатаў i крыкнуў: “Ну, маеш шчасце!” – ды канцом доўгай пугi – мiж вушэй. Гаўрыла заверашчаў, але галiны не адпусцiў. Трымаецца, крычыць гвалту. А далей агледзеўся – аж гэта ён у сваiм двары, вiсiць на перакладзiне, на сваiх варотах. Жонка з хаты выходзiць. Якраз першыя пеўнi. I жонка яму кажа: “Звечара, – кажа, – прапаў, халера. Чаго ты туды палез, чаго ты гарлаеш, чаго лопаiссi, п’янюга?”

Кандрат пакiваў галавою i адразу заўсмiхаўся, таксама ўспомнiў:

– З Гаўрылавым шваграм яшчэ лепей было. Той дачуўся ад кагось, што калi не есцi цэлы дзень у апошнiя дзяды перад каляднымi запускамі i потым аднаму легчы ў хаце i не гаварыць, не смяяцца, дык можна ўбачыць “дзядоў”. Так i зрабiў. А вечар цёмны, лiстападаўскi. Во ён ляжыць i бачыць, – лезуць праз вяршок для дыму... Спачатку бацька ягоны, нябожчык, лезе, потым дзед, потым прадзед. Пэўна, усiх, аж да самога Адама, пабачыў бы. Аж за прадзедам лезе дзядзька. Святога жыцця быў чалавек, службы нiводнай не прапусцiў. Вечна яго жыццём малому вочы калолi, як, бывала, забярэцца ў чужы гарох цi рошчыны цiшком возьме i наесца. Лезе дзядзька i лезе, амаль увесь ужо прасунуўся, аж тут яго нешта затрымала: як нi тузаецца– не пралазiць, i ўсё. Аж гэта ў яго да пояса барана прывязана. Украў у зямным жыццi i нават на споведзi не пакаяўся. Тут Данiлаў швагер прыпомнiў усе мукi, што праз дзядзькаву святасць нацярпеўся, ды як зарагоча. Ну i ўсё. Вылецелi яны ўсе ў вяршок i знiклi. Паклаў у вогнiшча вялiкую сухастоiну.

– Кладзiцеся ўсе, хлопцы. Досыць.

...Усе паклалiся. Алесь толькi як ляжаў, так i застаўся. Андрэй паклаў кажух побач з iм, укруцiўся, цiха гукнуў.

– Спiць? – спытаў Кандрат.

– Спiць, – шапнуў Андрэй. – А ты заўважыў, што ў Раўбiча агонь пагас?

“I не сплю зусiм”, – хацеў быў сказаць Алесь, але адразу правалiўся ў такi глыбокi сон, што не паспеў нават варухнуць вуснамi.

Дзецi спалi. Сухастоiна павольна дагарала, рассыпаючы жар. Туман узняўся з лагчыны i падступiў блiжэй, быццам хацеў паслухаць сонныя подыхi. Конi таксама ўжо танулi ў тумане, i толькi iхнiя галовы ды доўгiя шыi ўздымалiся над малочным туманным возерам.

IV

Палявая дарога нырала ў лагчыны, узбiралася на пагоркi i зноў звiвiста падала ўнiз. I так было без канца, а вакол ляжала густа-зялёная, без анiводнай праплешыны рунь, такая маладая i вясёлая на ўзгорках i бяздонная ў лагчынах, такая прагрэтая на сонцы i сцюдзёна-шызая ў ценю, што аж дух займала.

Вельмi-вельмi рэдка траплялiся пасярод бясконцага зялёнага кiлiма вялiзныя, як дубы, дзiчкi, ды там-сям, дзе ў яры выбiвалася крынiчка, схiлялася над ёй срэбная вярба.

I зноў рунь, адна толькi рунь. А над рунню, прывязаныя нябачнымi нiцямi, трапечуць жаўрукi. А на зямлi, на ўсiм яе густа-зялёным абшары, толькi адна рухомая кропка: едзе дарогаю рысорны англiйскi кабрыялет, а ў iм хлопчык адзiнаццацi год i трыццацiгадовы мужчына.

Хлопчык у белым палатне, як мужык. Мужчына ў чашунчовай тройцы, чаравiках i шыракаполым саламяным брылi...

– Можа, вам брыль аддаць, панiч? – голас у мужчыны легкаважны, з выразным польскiм акцэнтам. – Галоўку напячэ.

Поделиться:
Популярные книги

Шлейф сандала

Лерн Анна
Фантастика:
фэнтези
6.00
рейтинг книги
Шлейф сандала

На границе империй. Том 9. Часть 5

INDIGO
18. Фортуна дама переменчивая
Фантастика:
космическая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
На границе империй. Том 9. Часть 5

Черный Маг Императора 9

Герда Александр
9. Черный маг императора
Фантастика:
юмористическое фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Черный Маг Императора 9

Офицер империи

Земляной Андрей Борисович
2. Страж [Земляной]
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
альтернативная история
6.50
рейтинг книги
Офицер империи

Отвергнутая невеста генерала драконов

Лунёва Мария
5. Генералы драконов
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Отвергнутая невеста генерала драконов

Многорукий бог Далайна. Свет в окошке

Логинов Святослав Владимирович
Шедевры отечественной фантастики
Фантастика:
научная фантастика
8.00
рейтинг книги
Многорукий бог Далайна. Свет в окошке

Служанка. Второй шанс для дракона

Шёпот Светлана
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Служанка. Второй шанс для дракона

Измена. Право на счастье

Вирго Софи
1. Чем закончится измена
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Измена. Право на счастье

Убивать чтобы жить 8

Бор Жорж
8. УЧЖ
Фантастика:
боевая фантастика
космическая фантастика
рпг
5.00
рейтинг книги
Убивать чтобы жить 8

Черный дембель. Часть 4

Федин Андрей Анатольевич
4. Черный дембель
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Черный дембель. Часть 4

Кодекс Крови. Книга ХII

Борзых М.
12. РОС: Кодекс Крови
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Кодекс Крови. Книга ХII

Законы Рода. Том 4

Flow Ascold
4. Граф Берестьев
Фантастика:
юмористическое фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Законы Рода. Том 4

Хозяйка покинутой усадьбы

Нова Юлия
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Хозяйка покинутой усадьбы

Надуй щеки! Том 6

Вишневский Сергей Викторович
6. Чеболь за партой
Фантастика:
попаданцы
дорама
5.00
рейтинг книги
Надуй щеки! Том 6