Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Каласы пад сярпом тваiм. Кнiга I

Караткевіч Уладзімір Сямёнавіч

Шрифт:

– І таксама не ўбачаць ніколі, – уздыхнула яна.

Зоры мігцелі над паркам.

– Алесь, – спытала яна, – можа нарадзіцца чалавек з такімі вачыма, што ўбачыць іх?

– Не ведаю, – сказаў Алесь. – Вочы ва ўсіх розныя. Бачыш Коўш?

– Бачу.

– А вунь другая зорка ў ягонай ручцы. Паглядзі, што ты бачыш ля яе?

– Ой, – шапнула Майка. – Яшчэ адна зорачка.

– Гэта Міцар і Алькор, – сказаў Алесь. – У цябе добры зрок. А вунь тую зорку як ты бачыш?

– Ніяк, зорка як зорка.

– А я ведаю, што яна падвойная. Гэта альфа Вагаў. Настаўнік

здзіўляецца, якія ў мяне вочы. Ён правяраў. Ён бачыць толькі ў трубу тое, што я добра бачу і так. Ведаеш, Вечарніца мае сярпы, як месяц. А калі на ёй серп, то часам можна заўважыць, што астатняя яе частка попельная... Я заўважаю нават яшчэ больш. Ля Воўчага Вока [67] ёсць дзве зусім малюсенькія зорачкі. Але я іх бачу толькі ў прыцемку, калі на небе зусім мала зор. Тады ніхто не забівае іх сваім ззяннем.

67

Юпіцер.

Памаўчаў.

– Можа, і народзіцца некалі чалавек з такім зрокам, што ўбачыць на зорках людзей.

– Слухай, – сказала яна. – Давай зробім... ведаеш што?

– Ведаю, – сказаў ён, нейкім шостым пачуццём адгадаўшы, што яна думае. – Трэба назваць дзве гэтыя зоркі ля Воўчага Вока. Іх жа ніхто не бачыць. Дык мы дамо адной тваё імя, а другой – маё. І гэта будзе наша таямніца. І нашы імёны будуць вечныя, як тыя зоркі. Заўсёды.

– Заўсёды-заўсёды, – сказала яна. – Нават калі нас не будзе... праз тысячу год... Зорка – Майка і зорка – Алесь.

...Святкі ішлі далей: у танцах, пераапрананнях, варажэннях, у палёце санак, а хутаных вясёлкавым

снежным пылам. А ля Воўчага Вока жылі і свяціліся, нікому невядомыя, зорка – Майка і зорка – Алесь. Ім было

добра і весела разам з усімі, але яшчэ лепш адным.

Яны гаварылі і гаварылі. Алесь расказваў ёй аб сустрэчы на поплаве з Чорным Войнам. Яна аж пахаладзела, дачуўшыся, як ён падобны да яе Лазніка. Але яна нічога не сказала яму аб ім.

...Аднойчы, на чацвёрты дзень каляд, яны ўцяклі ад усіх і пайшлі ў далёкія, нежылыя пакоі дома “шукаць цікавага”. Цікавае было ўсюдых. То гэта была “скрыначка Пандоры”, якую яны знайшлі на століку ў кутнім пакоі. Яны доўга не маглі адчыніць яе, а потым выпадкова націснулі бліскучую пласцінку, і са скрынкі, адразу за адкінутым вечкам, выраслі кавалер і дама з бісквіту [68] . Яны павольна круціліся ў нейкім невядомым танцы, а вакол іх, жвава пагойдваючыся, круціўся чорт.

68

Непаліваны, матавы фарфор.

Цікавыя былі старыя партрэты, бо яны не маглі прачытаць лацінскіх і вязевых надпісаў на іх. Цікавы быў калейдаскоп, які яны знайшлі ў пустым пакойчыку. Калейдаскоп ляжаў у скрынцы, разам з рознакаляровымі шкельцамі. Дзеці селі на канапу і пачалі праз гэтыя шкельцы глядзець

у акно, на дрэвы і аблокі.

Яны паглядзелі праз сіняе шкельца – і свет за акном стаў сіні і нежывы.

– Я не хачу такой зямлі, – сказала яна.

– Я таксама. Н'a табе жоўтае шкло.

Жоўтае было вясёлае і радаснае. Свет ляжаў перад Майкай жоўценькі, і яна смяялася.

А потым трапілася чырвонае шкельца. Застрашлівае барвянае неба, цяжкія крывавыя аблокі, такія няўмольныя, павольныя, жахлівыя.

– Страшна, – сказала яна. – Вазьмі хутчэй.

Яны сядзелі моўчкі, аглушаныя страшным відовішчам. Майка была такая прыгнечаная... Алесь сам не ведаў, як гэта ў яго выйшла. Але ён абняў яе зусім бязважкімі рукамі і няўмела пацалаваў у нерухомы раток.

На хвіліну яна была раззлавалася, але потым толькі сышла з канапы і села на маленькае крэселка каля сцяны. Яна сядзела маўклівая і такая танюткая ў сваёй бэзавай сукенцы, што яму стала шкада яе.

Але ён не ведаў, як выпрасіць дараванне. Ён проста глядзеў на яе вялікімі ўмольнымі вачыма. А Майка нават павек не ўзняла на яго.

Тады ён адвёў вочы на сцяну і заўважыў дзіўнае. Заходняе сонца ляжала на сцяне пакоя. І там жа, на сцяне, Алесь убачыў чарнатварую Майку з фіялетавымі валасамі і ў сукенцы аранжава-барвянага колеру. Чорную-чорную Майку з фіялетавымі зіхоткімі валасамі.

– Майка! – крыкнуў ён такім голасам, што спалохаў яе. – Майка, глядзі на мяне. Доўга-доўга глядзі.

Непаразумелая, яна ўсё ж падпарадкавалася.

Захад ляжаў на сцяне пакоя. Яна глядзела на хлопчыка, на яго зялёную куртку, бачыла яго ўмольныя і спалоханыя вочы і разумела, што дарэмна пакрыўдавала на яго.

– А цяпер глядзі на сцяну.

Яна адвяла вочы і ўбачыла чорны цень Алеся, апрануты ў пурпур.

– Ты, – сказала яна, – ты... зусім чорны, ты зліваешся з ценем, цябе не відаць. Толькі адзенне барвянае... плавае.

– А ты ў аранжава-барвяным... Твае валасы ліловыя.

Яны паўтаралі і паўтаралі дослед, спалоханыя да глыбіні душы.

...Чорны хлопчык у пурпуры. Майка нездарма чытала раманы.

– Як... галаву табе адсеклі, – сказала яна. – Як... прывід барвянага чалавечка.

Ён пільна глядзеў на яе. І тады яна спахапілася:

– Ой, я нешта не тое сказала. Даруй мне, Алесь.

Устаўшы з месца, яна хуценька падышла да канапы, схілілася над ім і, абняўшы яго за шыю, сама, бязважка і чыста, пацалавала яго ў прыгожы рот.

XXII

...Алесь чытаў, седзячы на зашклёнай тэрасе. Шыбы былі вельмі старыя і таму набылі лёгкае фіялетавае адценне. За садам плыло сонца, свецячы проста Алесю ў твар, і літары ў кнізе здаваліся чырвонымі.

Ён знайшоў у дзедавай бібліятэцы Яна Баршчэўскага. Кніга звалася “Шляхціц Завальня, або Беларусь у фантастычных апавяданнях”. Зараз ён адольваў ужо чацвёрты том. Гэта было першае пацверджанне, што не ён адзін адкрыў Мора, і таму ён шмат мог дараваць аўтару.

Поделиться:
Популярные книги

Война

Валериев Игорь
7. Ермак
Фантастика:
боевая фантастика
альтернативная история
5.25
рейтинг книги
Война

Инквизитор Тьмы 2

Шмаков Алексей Семенович
2. Инквизитор Тьмы
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
аниме
5.00
рейтинг книги
Инквизитор Тьмы 2

Город воров. Дороги Империи

Муравьёв Константин Николаевич
7. Пожиратель
Фантастика:
боевая фантастика
5.43
рейтинг книги
Город воров. Дороги Империи

Эволюционер из трущоб. Том 4

Панарин Антон
4. Эволюционер из трущоб
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
фантастика: прочее
5.00
рейтинг книги
Эволюционер из трущоб. Том 4

Невеста драконьего принца

Шторм Елена
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.25
рейтинг книги
Невеста драконьего принца

Никто и звать никак

Ром Полина
Фантастика:
фэнтези
7.18
рейтинг книги
Никто и звать никак

6 Секретов мисс Недотроги

Суббота Светлана
2. Мисс Недотрога
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
эро литература
7.34
рейтинг книги
6 Секретов мисс Недотроги

Его нежеланная истинная

Кушкина Милена
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Его нежеланная истинная

Чужбина

Седой Василий
2. Дворянская кровь
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Чужбина

Иоанн Антонович

Сахаров Андрей Николаевич
10. Романовы. Династия в романах
Проза:
историческая проза
5.00
рейтинг книги
Иоанн Антонович

Газлайтер. Том 10

Володин Григорий
10. История Телепата
Фантастика:
боевая фантастика
5.00
рейтинг книги
Газлайтер. Том 10

Темный Лекарь 3

Токсик Саша
3. Темный Лекарь
Фантастика:
фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Темный Лекарь 3

Убивать чтобы жить 9

Бор Жорж
9. УЧЖ
Фантастика:
героическая фантастика
боевая фантастика
рпг
5.00
рейтинг книги
Убивать чтобы жить 9

Вторая невеста Драконьего Лорда. Дилогия

Огненная Любовь
Вторая невеста Драконьего Лорда
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.60
рейтинг книги
Вторая невеста Драконьего Лорда. Дилогия