Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Каласы пад сярпом тваiм. Кнiга II

Караткевіч Уладзімір Сямёнавіч

Шрифт:

А сам думаў: “Лухта! Якая лухта! Перад гэтым, што насоўваецца, такая лухта. Бурак, каноплі, торба мукі”.

– Я б на таваім месцы падумаў, – сказаў сына Вежа. – Нешта ва ўсім гэтым ёсць. – І, паглядзеўшы на ўнука, злітаваўся, сказаў пану Юрыю: – Ідзі адпачывай. Я вось яму пару слоў скажу і таксама паганю спаць. А галовы ў нас дзеці, га, Юрась?

– Галовы, – наіўная і хітрыя вочы пана Юрыя смяяліся. Ён торгаў хвалісты вус, прыкрываючы ўсмешку.

Пайшоў. Дзед і ўнук сядзелі моўчкі.

– Пачакай ты тут. Не пакутуй – не паможаш... Сам прыдумаў?

Сам. Я пайду.

Дзед зразумеў: трэба супакоіць. Хоць на хвіліну адцягнуць думкі.

– Як думаеш Гелену забяспечыць?

– Хіба ўсё будзе добра?

Стала цішыня.

– Мнямля, – сказаў дзед. – Першынцу!.. Зямлю тых двух маёнткаў, што за Сухадолам. Дом у Ведрычах.

Алесь ускінуў вочы:

– Дзядуля.

– Што “дзядуля”? Дам, нічога не зробіш.

Схіліўся да Алеся:

– Хадзем, вып’ем з табою.

Гадзінай пазней Алесь зноў хадзіў туды і сюды па калідоры. Вакол была тая самая нясцерпная цішыня.

Здалося? Не , не здалося. У цішыні раптам прагучаў балесны стогн. Яшчэ стогн... Яшчэ... Стогны былі ціхія, стрыманыя, але кожны працінаў сэрца.

Не ведаючы, куды схавацца, Алесь адчыніў дзверы. Нявялікая, амаль пустая камора. Акенца ў дзве далоні.

Ён стаў між пустых бляшанак і торб з мукою і гарохам і чакаў. Стогны... стогны... Ці гэта ў вушах?

Вітахмоўцы, кажуць, калісьці былі чарадзеі. Перад родамі муж доўга глядзеў жонцы ў вочы, а потым знікаў з хаты, ішоў у пушчу і там крычаў і біўся аб дрэвы. І жонкі раджалі лягчэй, а мужчыны, кажуць, нават адчувалі боль, яны нібыта бралі частку пакут на сябе.

Потым, як заўсёды, ад гэтага засталася адна абалонка. Ніхто амаль не ўмеў “браць на сябе”, але ў пушчу ўсё адно ішлі... Гэта звалася кувада... Няўяўнай старадаўнасці звычай...

Ён не ведаў, як пакінуў камору, як арынуўся зноў ля дзвярэй. Была цішыня, і ён зразумеў, што стогны яму толькі здаваліся і, магчыма, даўно ўжо адбылося горшае.

Адчыніліся дзеры. Не заўважыўшы яго, выскачыла і пабегла некуды сядзелка. Праз шчыліну ён на імгненне ўбачыў лекара. Лекар стаяў і трымаў у руках нешта чырвонае.

І раптам пралунаў калідорам крык. Слабенькі, але на ўсесь палац, на ўвесь свет – крык.

З дзвярэй выйшла павітуха, прыкрываючы ручніком балейку.

Голас у пакоі нібы дзіўна перабіваўся, распадаўся і зноў злучаўся:

– А-а! А-а-а! А! Э-э-э! Гэ! Гэ! А-а-а!

Еўфрасіння выкацілася з дзвярэй. У яе трэсліся вусны.

– Двайняты! Князюхна, мілы! Хлопчык і дзяўчынка.

Спляснула рукамі, пабегла некуды. Дзве сядзелкі пабеглі назад у пакой. Пачалася мітусня. Ніхто не звяртаў на яго ўвагі, і ён сеў на нізкае падвоканне.

Густа сцямнела за акном, як заўсёды перад золкам.

...Зноў Глебавічна. Аж захлынаецца:

– А божа ж мой! Вырастуць дзеткі! Прывядзе яна іх пад грушку. Будзе для іх сяпяжаначкі рваць. А тыя будуць есці ды смяяцца на сонейка.

З усмешкай праз слёзы зірнула на Алеся і раптам шырока расплюшчыла вочы:

– Паніч! – і пацалавала ў лоб...

Зноў

заплакала:

– Такая ўжо мне радасць! Не было ж у мяне дзетачак. Ні ад мужа-нябожчыка, ні потым...

Выцірала кулакамі вочы. Так, як ніколі не рабіла пры пану Данілу.

Два скруткі ў руках Глебавічны. У верхняй частцы кожнага скрутка было нібы акенца.

У кожным акенцы было нешта чырвонае і непрыгожае. Кожнае непрыгожае муляла нечым, зусім непадобным на рот.

– Патрымайце, гэта трэба.

Ён трымаў гэтае, цёплае, праз тканіну, а жанчына падтрымлівала. І ён баяўся, што заламае гэта ці возьме неяк не так.

І раптам гэтыя, як па камендзе, расплюшчылі вачы. Вочы былі шэрыя і ўжо доўгія. Ці, можа, гэта так здавалася? Шэрыя і доўгія. Ягоныя.

– Глебавічна, мне здаецца, я іх люблю.

Жанчына недаверліва глянула на яго:

– Ідзі-ідзі. Не хлусі.

...Перад сабою, на высокіх падушках, ён бачыў пацямнелае маленькае аблічча за пакусанымі вуснамі.

– Прыехаў? – хутчэй загадаўся, чым пачуў, ён.

Ён проста стаў на калені і асцярожна прынік галавою да яе рукі:

– Даруй мне.

Ён не чуў яе слоў. Толькі бачыў няўлоўныя рухі вуснаў:

– Я цярпела... Суткі... А потым не вытрымала і застагнала. Не магла ўжо, – вочы яе заззялі. – І раптам мне стала лягчэй. Я зразумела: з’явіўся ты. І чамусьці мне стала зусім лёгка.

Ён глядзеў на яе з нямым пытаннем.

І атрымаў нямы адказ: нічога не змянілася. І не зменіцца.

У бібліятэцы гарэла святло. Дзед не спаў. Яму забылі паведаміць. І ён чакаў.

Ускінуў падбароддзе насустрач унуку. І той зразумеў, на што дзед перш за ўсё чакае адказу.

– Адмовілася.

– Я ведаў, – сказаў дзед. – Хто?

– Двайняты.

– Што-о? – Вежа выпрастаўся.

– Хлопчык і дзяўчынка, – Алесь сеў да каміна і наліў сабе віна.

Было маўчанне.

Ад віна, ці, можа, яшчэ ад чагосьці, нібы матляла.

– Бацька будзе кумам, – сказаў дзед. – Клейна – кумою. Каб не было падазрэння на імёны.

– Якія імёны?

– Юры і Антаніда. Якія ж яшчэ?

– Дзядуля, – сказаў Алесь. – Я думаю, ёсць бог на свеце.

Алесь расказаў пра дарогу, пра размову з прафесарам, пра тое, як гучала песня ў снягах, пра пагрозлівы сон.

– Так часам у нас бывае. Разумееш, як ад нечага забытага кліч. Калі-небудзь я пастараюся расказаць табе пра другія патаемныя нашы веды, выпадкі, дзівы. Гэтага ніхто не разумее, але гэта ёсць. Пры чым жа тут бог? Гэта твая трывога, жаденне, еднасць душ на адну хвіліну. Часам, у бойцы, шалёныя прыступы ярасці ў нашых людзей. Калі сілы нібы ў дзесяць разоў узрастаюць. У нарвегаў – “берсеркерства”, у нашых – “п'aна”. Бачыш, нават словы асобныя ёсць. Рознасць нерваў ці яшчэ нешта? Або, кажуць, індусы могуць часам болю не адчуваць. Або наш інстынкт да дрыгвы. Восем з дзесяці дзяцей, нават упершыню трапіўшы, не праваляцца. Як, ты скажы, вядзе іх нешта. І што ўжо там бог? Мы самі багі. Сёння вось – багі. Бываем свінні, а сёння – багі.

Поделиться:
Популярные книги

Птичка в академии, или Магистры тоже плачут

Цвик Катерина Александровна
1. Магистры тоже плачут
Фантастика:
юмористическое фэнтези
фэнтези
сказочная фантастика
5.00
рейтинг книги
Птичка в академии, или Магистры тоже плачут

Офицер

Земляной Андрей Борисович
1. Офицер
Фантастика:
боевая фантастика
7.21
рейтинг книги
Офицер

Барон ненавидит правила

Ренгач Евгений
8. Закон сильного
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Барон ненавидит правила

Комендант некромантской общаги 2

Леденцовская Анна
2. Мир
Фантастика:
юмористическая фантастика
7.77
рейтинг книги
Комендант некромантской общаги 2

Леди Малиновой пустоши

Шах Ольга
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
6.20
рейтинг книги
Леди Малиновой пустоши

Возрождение Феникса. Том 2

Володин Григорий Григорьевич
2. Возрождение Феникса
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
альтернативная история
6.92
рейтинг книги
Возрождение Феникса. Том 2

И только смерть разлучит нас

Зика Натаэль
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
И только смерть разлучит нас

Собрание сочинений в пяти томах (шести книгах). Т.5. (кн. 1) Переводы зарубежной прозы.

Толстой Сергей Николаевич
Документальная литература:
военная документалистика
5.00
рейтинг книги
Собрание сочинений в пяти томах (шести книгах). Т.5. (кн. 1) Переводы зарубежной прозы.

Адептус Астартес: Омнибус. Том I

Коллектив авторов
Warhammer 40000
Фантастика:
боевая фантастика
4.50
рейтинг книги
Адептус Астартес: Омнибус. Том I

Солнце мертвых

Атеев Алексей Григорьевич
Фантастика:
ужасы и мистика
9.31
рейтинг книги
Солнце мертвых

Камень Книга седьмая

Минин Станислав
7. Камень
Фантастика:
фэнтези
боевая фантастика
6.22
рейтинг книги
Камень Книга седьмая

Кодекс Крови. Книга VII

Борзых М.
7. РОС: Кодекс Крови
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Кодекс Крови. Книга VII

Вечный. Книга V

Рокотов Алексей
5. Вечный
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
рпг
5.00
рейтинг книги
Вечный. Книга V

На границе империй. Том 10. Часть 4

INDIGO
Вселенная EVE Online
Фантастика:
боевая фантастика
космическая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
На границе империй. Том 10. Часть 4