Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Кастусь Каліноўскі

Караткевіч Уладзімір Сямёнавіч

Шрифт:

Яўхіміха (Кастусю). А ты вастры кол!

Кастусь вострыць. I тут з-за хаты з’яўляецца капітан фон Юнген з салдатамі. Натоўп за сталом прыйшоў у рух. Людзі п’юць і відавочна “п’янеюць”.

Яўхім. Бяседа нішто сабе!

Арсень. Ты цёшчу на другі дзень набі, чым пад руку трапіць.

Чортаў Бацька. Дзеля чаго?

Арсень. Так... Каб ведала.

Яўхіміха (да

Гарэліхі). Плач, кажу табе. Плач.

Гарэліха (галосіць). А-а родная ж мая матачка! А-а сама ж ты йшла за роднага татачку! А-а мяне ж ты аддаеш за чужога мужыка!

Гамонка робіцца бязладнай, твары – чырвонымі. Ідзе геніяльная містыфікацыя. Гульны, п’яны, шалёны натоўп не звяртае аніякай увагі на афіцэра і салдат.

Яўхіміха. Горка!

“Маладыя”, вагаючыся, цалуюцца. Гарэліха непрыкметна сплёўвае. Шум сціхае.

Арсень. Пі, кажу, пі, каб ты дзёгцю ўжо дзе была напілася!

Яўхіміха. Вой, упілася!

Вастравух. Пі!

Заруба. Білі мяне... малацілі... Вось вам і свята.

Арсень (суцяшае). Ну і чорт з ім, што набілі. Свята без мучаніка не бывае.

Юнген. Ці-ха!

Шум сціхае.

Ч аму зборышча? Якая прычына? Чаму з сякерай?

Чортаў Бацька. Жанюся, паночак, выпі, не пагрэбуй. (Падносіць Юнгену чарку.)

Вастравух (шэптам). Здурэў, ёмашнік стары... Вада ж...

Юнген (жорстка ўсміхаецца). Каму прапануеш, хам? Стайню забыў? П’яныя напіліся, халеры.

Чортаў Бацька далікатна дыхае ўбок.

Хто чалавек з сякерай? Што робіць?

Гарэліха (падкаціўшыся да яго). Госць... Аднадворац! Калок вострыць!

Юнген. нашто?

Гарэліха. А л-любенькі. Вядома нашто... (I засаромелася.)

Яўхіміха. Забіваць ля хаты жаніха будзем. Каб трымаўся моцна, як кол, – усё жыццё, аж пакуль не спарахнее.

Юнген. Дзікуны.

I тут успыхвае сумная, прыгожая песня.

Яўхіміха.

Прывяжу я свайго коня

Да ліповага кола,

Яўхім.

А сам пайду да каханай

У вясёлае кола.

Яўхіміха.

Прывяжу я свайго коня

Да адрыннай плятушкі,

Вастравух.

А сам пайду да каханай

На белы падушкі.

Юнген. Ціха! Што за тлум? Які кол, мужыцкія морды? Як забіваць?

Каліноўскі

падносіць кол блізка да салдат, торкае ў зямлю – у вачах ягоных небяспечная гарэзлівасць – і абухам пачынае заганяць яго глыбей.

Кастусь. Вось як!

У вачах у Яўхіма злосць змянілася чымсьці чартоўскім, помсліва-вясёлым. Ён падыходзіць, нахіляе кол.

Яўхім. Не лезе! Вады падліць.

Яўхім хапае цэбар і вылівае пад кол. Цяпер яны б’юць з Кастусём у дзве сякеры. Пасля першага ж удару пырскае гразь. Удары мацнеюць. I раптам страшэнны струмень гразі ляціць на салдат і афіцэра.

Юнген. Но!

Толькі хвіліну людзі стаяць страшна і сурова. Потым натоўп завірыў. А гразь пырскае і пырскае.

Чортаў Бацька. Жыве-е! Каб вам, бабачкі, Барданос сасніўся.

Закруцілася кола. Вяршыцца язычаскі страсны абрад “калка”. Урэшце ўсё змяшалася. Хто скача, хто коціцца па зямлі. Вось ужо ўтварылася “куча малая”. I грукаюць, грукаюць сякеры, пырскае гразь. I староняцца, староняцца салдаты і Юнген. I раптам, у той момант, калі салдаты ўжо зусім збіраліся пайсці, – глухі далёкі стрэл перарваў і вяселле, і музыку, і ўсё. Людзі застылі хто як быў.

Юнген. Што гэта?

Паўза.

Салдаты, у ружжо!

Салдаты выбеглі.

Яўхім. Ну, хлопцы, іншай дарогі нам цяпер няма... У ружжо!!!

Карцiна сёмая

Кабінет Аляксандра ў Зімнім палацы. За вокнамі пахмурая асенняя Нява. Гарыць камін. Мякка прабіў недзе англійскі гадзіннік. У кабінеце граф Мураўёў і жандарскі палкоўнік Лосеў. I раптам варухнуўся, зрабіў крок наперад чалавек на партрэце цара. Толькі тады, толькі ў гэты момант мы разумеем, што перад намі не партрэт, а дзверы і жывы імператар, які заходзіць у пакой.

Аляксандр. Сядайце, панове. (У яго завучаны ветліва-абыякавы тон і сляпуча халодная ўсмешка.) Я задаволены разведкай і не задаволены ўладай. Я задаволены вамі, палкоўнік Лосеў, і не задаволены вамі, граф.

Лосеў. Я раблю сваю справу для вас, ваша вялікасць.

Мураўёў (паморшчыўся). А я раблю сваю справу не для вас, ваша вялікасць. Я раблю яе для ідэі імператарскай улады, якая – увесь ваш род і, адначасова, ніхто з вас... Магчыма, палкоўніку будзе няёмка чуць такое, але яна вышэй, бо яна – сімвал, ідэя.

Поделиться:
Популярные книги

Кодекс Крови. Книга ХVI

Борзых М.
16. РОС: Кодекс Крови
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Кодекс Крови. Книга ХVI

Красноармеец

Поселягин Владимир Геннадьевич
1. Красноармеец
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
4.60
рейтинг книги
Красноармеец

Ни слова, господин министр!

Варварова Наталья
1. Директрисы
Фантастика:
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Ни слова, господин министр!

Под Одним Солнцем

Крапивин Владислав Петрович
Фантастика:
боевая фантастика
5.00
рейтинг книги
Под Одним Солнцем

Сердце Дракона. Том 8

Клеванский Кирилл Сергеевич
8. Сердце дракона
Фантастика:
фэнтези
героическая фантастика
боевая фантастика
7.53
рейтинг книги
Сердце Дракона. Том 8

Надуй щеки! Том 7

Вишневский Сергей Викторович
7. Чеболь за партой
Фантастика:
попаданцы
дорама
5.00
рейтинг книги
Надуй щеки! Том 7

Бастард Императора. Том 6

Орлов Андрей Юрьевич
6. Бастард Императора
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
аниме
фэнтези
фантастика: прочее
5.00
рейтинг книги
Бастард Императора. Том 6

Возвышение Меркурия. Книга 8

Кронос Александр
8. Меркурий
Фантастика:
героическая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Возвышение Меркурия. Книга 8

Поле боя – Земля

Хаббард Рональд Лафайет
Фантастика:
научная фантастика
7.15
рейтинг книги
Поле боя – Земля

Чехов

Гоблин (MeXXanik)
1. Адвокат Чехов
Фантастика:
фэнтези
боевая фантастика
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Чехов

Неудержимый. Книга XX

Боярский Андрей
20. Неудержимый
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Неудержимый. Книга XX

Белые погоны

Лисина Александра
3. Гибрид
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
технофэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Белые погоны

Часовое сердце

Щерба Наталья Васильевна
2. Часодеи
Фантастика:
фэнтези
9.27
рейтинг книги
Часовое сердце

Враг из прошлого тысячелетия

Еслер Андрей
4. Соприкосновение миров
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Враг из прошлого тысячелетия