Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Казкi (на белорусском языке)
Шрифт:

Застаўся стары кравец адзiн са сваёй казой. Ранiцай, што рабiць, павёў яе сам пасвiць. Знайшоў зялёныя кусты, памiж якiмi расла трава-дзеравей. Яе вельмi любяць козы, от ён i ўзрадаваўся:

– Тут, мая мiлая козачка, хоць раз удоваль наясiся.

Да самага вечара пасвiў кравец сваю казу. Пасля пытае:

– Цi сытая ты, каза мая?

I яна адказала:

– Я такая сытая, што не змагу з'есцi болей нi лiсцiка.

– Ну, тады iдзi дадому.

Адвёў кравец казу ў стойла, моцна прывязаў.

А далей думае, дай-ка праверу казу. Вярнуўся i перапытвае:

– Ну, козачка, сытая сёння?

Але каза адказала тое самае, калi яе пасвiлi сыны:

– Ад чаго мне быць сытаю? Скакала цераз магiлку, з'ела адну былiнку. Ме-ме!..

Пачуў гэта кравец i аслупянеў. Зразумеў: за нiшто выгнаў сваiх сыноў з дому. I ўздумаў ён адпомсцiць казе. Узяў сваю брытву, нагнуў казе галаву i пагалiў яе. Хай з такой меткаю ўсе ведаюць: яна - няўдзячнае стварэнне. Пасля адхлiстаў яе бiзуном i выгнаў з двара.

Застаўся кравец адзiн-адзiнюткi ў сваёй хаце. Засумаваў, хацеў, каб вярнулiся сыны, але ж нiхто не ведаў, дзе яны.

Старэйшы сын паступiў на вучэнне да аднаго сталяра. Быў руплiвым, старанным вучнем. А калi закончыў вучобу, майстар падарыў яму столiк. З выгляду - звычайны столiк, зроблены з простага дрэва, але меў ён адну незвычайную якасць. Варта паставiць яго i сказаць: "Столiк, накрыйся!" - то добры столiк iмгненна накрываўся чыстым маленькiм абрусам, ставiлiся на яго талеркi з вараным ды смажаным, вiдэльцы, нажы. Сядай i частуйся!

Малады майстар, задаволены i вясёлы, пачаў вандраваць па свеце. Ён не засмучаўся, якая гасцiнiца была на яго шляху, бо мог сытна паесцi i ў полi, i на лузе.

Урэшце надумаўся сын вярнуцца дамоў. Бацька, вiдаць, перастаў гневацца на яго, а з такiм чароўным столiкам прыме да сябе ахвотна.

Але па дарозе дамоў здарылася з iм бяда. Прыпынiўся на начлег у адной гасцiнiцы. Гасцей там было поўным-поўна. Яны запрасiлi яго вячэраць за свой стол.

– Не, - сказаў малады сталяр, - навошта я вас буду аб'ядаць, лепш вы будзьце маiмi гасцямi.

Усе думалi, што хлопец жартуе, але ён паставiў свой драўляны столiк пасярод пакоя i сказаў:

– Столiк, накрыйся!

Iмгненна на iм з'явiлiся такiя стравы, якiх сам гаспадар гасцiнiцы не мог прапанаваць.

– Частуйцеся, дарагiя госцi!
– прапанаваў сталяр.

Пастаяльцаў не трэба было доўга ўгаворваць, падселi яны да столiка i давай уплятаць ласункi. Толькi з'ядуць адно, з'яўляецца новае. Гаспадар гасцiнiцы бачыў усё гэта i вельмi зайздросцiў.

Сталяр i госцi весялiлiся да позняй ночы. А як толькi ўлеглiся спаць, гаспадар гасцiнiцы i падмянiў чароўны столiк сваiм, звычайным.

Ранiцай сталяр заплацiў грошы за начлег, узяў столiк, не адчуваючы зладзейства, i пайшоў сваiм шляхам-дарогай. Апоўднi быў ужо дома. Бацька сустрэў яго з вялiкай радасцю, спытаў:

– Ну,

дарагi сынок, чаму ты навучыўся?

– Стаў я, бацечка, сталяром.

– Што ж, гэта добрае рамяство. А што ты зарабiў за гэты час, з якiм багаццем вярнуўся дамоў?

– Бацечка, самае дарагое, што я займеў, то вось гэты столiк.

Агледзеў яго кравец дый кажа:

– Што ж, зроблены ён няважна, стары столiк.

– Але гэта "столiк-накрыйся", - адказаў сын i растлумачыў пра яго чарадзействы.

Вось сабралiся ў бацькавай хаце госцi. Узяў сын свой столiк, паставiў пасярод пакоя i загадаў:

– Столiк, накрыйся!

Але столiк застаўся пустым. Зразумеў бедны сталяр, што столiк яму падмянiлi ў гасцiнiцы. Сорамна зрабiлася перад родзiчамi. Пасмяялiся яны над iлгуном i нi з чым вярнулiся дамоў.

Кравец зноў заняўся сваiм шытвом. А сын дапамагаў яму. Так i зараблялi сабе на хлеб.

Сярэднi сын трапiў на вучобу да млынара. Пры развiтаннi з iм гаспадар сказаў:

– Ты добра працаваў, i за гэта дару табе асла. Ён, праўда, своеасаблiвы, у запрэжку не прыгодны, мяхоў цягаць не будзе.

– Дык навошта ён мне такi?

– Гэты асёл золата выплёўвае, - растлумачыў млынар.
– Трэба паставiць яго на хустку, сказаць: "Брыклябрыт!", жывёлiна пачне выплёўваць залатоўкi i ззаду, i спераду.

– О, гэта справа добрая!
– падзякаваў падмайстар млынару i пайшоў падарожнiчаць па свеце.

Калi заканчвалiся грошы, ён ставiў асла на хустку, даваў каманду: "Брыклябрыт!" i заставалася толькi падабраць дождж залатовак. Добра яму жылося. Куды не прыйдзе, падаюць яму ўсё самае лепшае i дарагое. Грошай жа меў поўны кашалёк!

Пабачыў свету, наездзiўся малады млынар i вырашыў праведаць бацьку. Падумаў, калi з'явiцца дадому з такiм залатым аслом, то, напэўна, не прыгадае бацька даўнейшы гнеў на яго, сустрэне добра.

I здарылася так, што трапiў ён у тую самую гасцiнiцу, у якой яго старэйшаму брату падмянiлi столiк-накрыйся. Як звычайна, сустрэў падарожнiка ветлiвы гаспадар. Адразу хацеў вызвалiць яго ад асла, узяць i прывязаць у стойле. Малады млынар запярэчыў:

– Не, не, свайго шэрага я сам адвяду ў стойла i сам прывяжу. Я павiнен ведаць, дзе ён будзе знаходзiцца.

Гаспадару гэта падалося дзiўным. Ён падумаў, што яго новы клiент вельмi бедны, бо сам хоча даглядаць свайго асла. Але той дастаў з кiшэнi дзве залатоўкi i загадаў добра накармiць асла. Гаспадар аж вочы вылупiў: адкуль у гэтага млынара такiя грошы?

Паабедаў госць, просiць рахунак. Тут ужо гаспадар мелу не пашкадаваў: налiчыў за абед у два разы болей, чым трэба, ды яшчэ запатрабаваў дзве залатоўкi наверх. Сунуў хлопец руку ў кiшэню, а золата ў ёй няма.

– Гаспадар, пачакайце крыху, - сказаў ён.
– Я зараз прынясу вам грошы.

Поделиться:
Популярные книги

Сила рода. Том 1 и Том 2

Вяч Павел
1. Претендент
Фантастика:
фэнтези
рпг
попаданцы
5.85
рейтинг книги
Сила рода. Том 1 и Том 2

Девяностые приближаются

Иванов Дмитрий
3. Девяностые
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
7.33
рейтинг книги
Девяностые приближаются

Как я строил магическую империю 3

Зубов Константин
3. Как я строил магическую империю
Фантастика:
попаданцы
постапокалипсис
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Как я строил магическую империю 3

Адвокат Империи 7

Карелин Сергей Витальевич
7. Адвокат империи
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
альтернативная история
аниме
фантастика: прочее
5.00
рейтинг книги
Адвокат Империи 7

Боярышня Евдокия

Меллер Юлия Викторовна
3. Боярышня
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Боярышня Евдокия

Прометей: владыка моря

Рави Ивар
5. Прометей
Фантастика:
фэнтези
5.97
рейтинг книги
Прометей: владыка моря

Полное собрание сочинений в 15 томах. Том 1. Дневники - 1939

Чернышевский Николай Гаврилович
Чернышевский, Николай Гаврилович. Полное собрание сочинений в 15 томах
Проза:
русская классическая проза
5.00
рейтинг книги
Полное собрание сочинений в 15 томах. Том 1. Дневники - 1939

А небо по-прежнему голубое

Кэрри Блэк
Фантастика:
фэнтези
5.00
рейтинг книги
А небо по-прежнему голубое

Собрание сочинений В. К. Арсеньева в одной книге

Арсеньев Владимир Клавдиевич
5. Абсолют
Приключения:
исторические приключения
5.00
рейтинг книги
Собрание сочинений В. К. Арсеньева в одной книге

Чародеи. Пенталогия

Смирнов Андрей Владимирович
Фантастика:
фэнтези
7.95
рейтинг книги
Чародеи. Пенталогия

Попаданка. Финал

Ахминеева Нина
4. Двойная звезда
Фантастика:
городское фэнтези
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Попаданка. Финал

Блудное Солнце. Во Славу Солнца. Пришествие Мрака

Уильямс Шон
Эвердженс
Фантастика:
боевая фантастика
6.80
рейтинг книги
Блудное Солнце. Во Славу Солнца. Пришествие Мрака

Адвокат Империи 3

Карелин Сергей Витальевич
3. Адвокат империи
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
аниме
фэнтези
фантастика: прочее
5.00
рейтинг книги
Адвокат Империи 3

Измена. Жизнь заново

Верди Алиса
1. Измены
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Измена. Жизнь заново