Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Казкi (на белорусском языке)
Шрифт:

Госць узяў абрус i накiраваўся ў стойла да свайго асла. Цiкаўны гаспадар следам за iм. Дый падгледзеў, як з асла сыпалася золата.

– От якая чартаўшчына!
– здзiвiўся гаспадар.
– Новенькiя грошы сыплюцца з асла!

У тую ноч яму не спалася. Калi госць улёгся адпачываць, ён вывеў са стойла залатога асла, а на яго месца прывязаў iншага.

Ранiцай малады млынар пакрочыў дадому. Побач з iм iшоў асёл, але то была ўжо не чароўная жывёлiна, а звычайная. Толькi хлопец не ведаў пра гэта.

Бацька

сустрэў i сярэдняга сына ласкава, вельмi ўзрадаваўся яго вяртанню.

– Ну, скажы, сынок, чаму навучыўся?

– Стаў я млынаром, мiлы бацечка!

– А што прынёс у хату з далёкiх падарожжаў?

– Ды вось аднаго толькi асла.

– Аслоў i тут удоваль, - заўважыў бацька.
– Лепш бы ты прывёў добрую казу.

– Так-то яно так, - адказаў сын.
– Але ж гэты асёл не просты, а залаты. Клiчце родзiчаў, я ўсiх зраблю багатымi.

– Талкова!
– узрадаваўся кравец.
– Можа, i мне цяпер не трэба будзе з iголкай мучыцца.

Пабег ён склiкаць усiх родзiчаў у госцi. Яны хутка сабралiся, i малады млынар пачаў сваё чарадзейства.

Раскiнуў хустку пасярод пакоя, прывёў асла, паставiў на яе. Крыкнуў:

– Брыклябрыт!

У беднага млынара аж твар выцягнуўся, калi ён убачыў, што з асла ўпала зусiм не золата. Зразумеў: яму ў дарозе падмянiлi асла. Пачаў ён прабачэння прасiць у гасцей. А ў бацькi тым больш, бо давялося старому краўцу зноў брацца за сваю iголку.

Малодшы брат трапiў на вучобу да аднаго токара. Рамяство гэта тонкае, вось i давялося яму вучыцца даўжэй за ўсiх. За стараннасць i добрыя паводзiны майстар падарыў яму мяшок, сказаў:

– Ведай, ляжыць у гэтым мяшку дубiнка.

– Навошта яна? Ад яе толькi цяжар.

– Слухай, - растлумачыў майстар, - калi цябе хто пакрыўдзiць, то варта табе сказаць: "Дубiнка, з мяшка!" - i яна iмгненна выскачыць i кiнецца дубасiць таго, хто цябе зняважыў. Ды так стане весела танцаваць па яго спiне, што той тыдзень не пашавелiцца. Запомнi яшчэ: яна не прыпынiцца да таго часу, калi ты не скажаш: "Дубiнка, у мяшок!"

Падзякаваў малады токар свайму гаспадару, закiнуў мяшок за плечы i пайшоў падарожнiчаць ды грошы зарабляць. Даводзiлася яму карыстацца i дубiнкай з мяшка. Пераканаўся: яна старанна выконвала яго загады, аднолькава спрытна ўпраўлялася цi то з кафтанам, цi то з курткай, не вельмi чакала пакуль iх хто здыме.

Вось аднойчы пад вечар завiтаў малады токар у тую самую гасцiнiцу, у якой яго братоў ашукалi. А браты яму паспелi напiсаць, якая з iмi бяда здарылася тут.

Паклаў хлопец свой мяшок на стол, пачаў баяць пра розныя дзiвы, якiя яму давялося пабачыць.

– Бываюць гэткiя столiкi-самаборы, - сказаў ён, ёсць яшчэ аслы залатыя i ўсякая ўсячына. Рэчы добрыя, што й казаць, але яны нiчога нявартыя перад багаццем, якое я здабыў. Ляжыць яно вось у гэтым мяшку.

Тут сквапны гаспадар i

натапырыў вушы: што ляжыць у мяшку, можа, самацветы?

Надышоў час класцiся спаць. Госць улёгся на лаву i паклаў пад галаву замест падушкi свой мяшок. Гаспадар пачакаў крыху i давай зладзейнiчаць. Ухапiўся за таямнiчы мяшок, пацiху цягне на сябе. Хацеў падмянiць яго iншым.

А токар гэтага моманту i чакаў. Раптам як крыкне: "Дубiнка, з мяшка!" Як жа выскачыла дубiнка, як надавала гаспадару пад бакi, той аж пачаў прасiць лiтасцi. Але чым гучней ён крычаў, тым мацней дубiнка трэсла яго.

I сказаў тады токар:

– Калi ты не вернеш "столiк-накрыйся" i залатога асла, то дубiнка не перастане танцаваць па табе.

– Вой, - застагнаў гаспадар, - я ўсё ахвотна вярну, толькi скажы свайму дамавiку, каб ён вярнуўся ў мяшок.

– Добра, памiлую цябе, але глядзi, беражыся!

Крыкнуў токар:

– Дубiнка, у мяшок!

I дубiнка ў тое ж iмгненне пакiнула гаспадара гасцiнiцы, ускочыла ў мяшок.

Ранiцай адправiўся токар са "столiкам-накрыйся" i залатым аслом дамоў. Узрадаваўся бацька, убачыўшы малодшага сына, спытаў у яго, чаму ён навучыўся ў чужых краях.

– Дарагi бацечка, я токарам стаў.

– Гэта тонкае рамяство, - пахвалiў бацька i сказаў: - Ну, а што прынёс з падарожжаў?

– Дарагую штучку, мiлы бацечка, - дубiнку ў мяшку.

– Што?
– закрычаў кравец.
– Дубiнку? Цi варта было несцi яе здалёку. Яе можна вычасаць з любога дрэва.

– Так, але, мiлы бацечка, мая дубiнка чароўная, - супакоiў сын бацьку, расказаў яму яе тайну.
– От бачыш, дзякуючы гэтай дубiнцы я вярнуў назад столiк-накрыйся i залатога асла, якiя адняў ад братоў зладзеяваты гаспадар гасцiнiцы. Клiчце iх сюды ды запрашайце ўсю радню!

Стары кравец не зусiм паверыў малодшаму сыну, але што зробiш, склiкаў у сваю хату ўсю радню. Вось раскiнуў токар на ўвесь пакой хустку, прывёў залатога асла i сказаў свайму брату:

– Ну, мiлы братка, пагавары з iм.

I сказаў млынар:

– Брыклябрыт!

I сталi дажджом падаць на хустку залатыя чырвонцы. Асёл рабiў гэта да таго часу, пакуль усе госцi не набралi столькi золата, як панесцi. (А па табе, мой дружа, вiдаць, што i ты не супраць бы пабываць там. Што ж, даруй, гэта казка).

Пасля токар прынёс столiк i сказаў:

– Ну, братка, пагавары з iм.

I толькi сталяр прамовiў: "Столiк, накрыйся!", а ён ужо накрыты абрусам, i ўвесь устаўлены смачнымi стравамi. Пачалося такое баляванне, якога не было ў хаце краўца за ўсё яго доўгае жыццё. Вясёлая i задаволеная вярталася радня дамоў.

I схаваў кравец у шафе iголку i нiткi, метр i прас ды стаў жыць-пажываць разам з сынамi ў радасцi i ў багаццi.

Ну, а куды ж падзелася каза, з-за якой кравец прагнаў з дому сваiх сыноў?

Поделиться:
Популярные книги

Секреты серой Мыши

Страйк Кира
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
6.60
рейтинг книги
Секреты серой Мыши

Самый богатый человек в Вавилоне

Клейсон Джордж
Документальная литература:
публицистика
9.29
рейтинг книги
Самый богатый человек в Вавилоне

Держать удар

Иванов Дмитрий
11. Девяностые
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Держать удар

Пророк, огонь и роза. Ищущие

Вансайрес
Фантастика:
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Пророк, огонь и роза. Ищущие

Блуждающие огни 2

Панченко Андрей Алексеевич
2. Блуждающие огни
Фантастика:
боевая фантастика
космическая фантастика
попаданцы
альтернативная история
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Блуждающие огни 2

Рейдер 2. Бродяга

Поселягин Владимир Геннадьевич
2. Рейдер
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
7.24
рейтинг книги
Рейдер 2. Бродяга

Хроники странного королевства. Возвращение (Дилогия)

Панкеева Оксана Петровна
Хроники странного королевства
Фантастика:
фэнтези
9.30
рейтинг книги
Хроники странного королевства. Возвращение (Дилогия)

Том 13. Письма, наброски и другие материалы

Маяковский Владимир Владимирович
13. Полное собрание сочинений в тринадцати томах
Поэзия:
поэзия
5.00
рейтинг книги
Том 13. Письма, наброски и другие материалы

Правильный попаданец

Дашко Дмитрий Николаевич
1. Мент
Фантастика:
альтернативная история
5.75
рейтинг книги
Правильный попаданец

Медиум

Злобин Михаил
1. О чем молчат могилы
Фантастика:
фэнтези
7.90
рейтинг книги
Медиум

Последний Паладин. Том 2

Саваровский Роман
2. Путь Паладина
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Последний Паладин. Том 2

На границе империй. Том 4

INDIGO
4. Фортуна дама переменчивая
Фантастика:
космическая фантастика
6.00
рейтинг книги
На границе империй. Том 4

Цвет сверхдержавы - красный. Трилогия

Симонов Сергей
Цвет сверхдержавы - красный
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
8.06
рейтинг книги
Цвет сверхдержавы - красный. Трилогия

Хозяйка расцветающего поместья

Шнейдер Наталья
Фантастика:
попаданцы
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Хозяйка расцветающего поместья