Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Казкi (на белорусском языке)
Шрифт:

Ён прабраўся туды прыцемкам, пералез цераз каменную агароджу, але моцна перапалохаўся, пабачыўшы перад сабою вядзьмарку.

– Як ты смееш лазiць у мой сад, - сказала яна, з гневам на яго паглядзеўшы, - i красцi ў мяне, як злодзей, мой зялёны рапунцэль? Табе дрэнна будзе за гэта.

– Ах, - адказаў ён, - вы ўжо мяне даруйце, я ж адважыўся на гэта па неабходнасцi: мая жонка пабачыла з акенца ваш зялёны рапунцэль i адчула такое жаданне пакаштаваць яго, што, мабыць, памерла б, каб яго не пакаштавала.

Гнеў у вядзьмаркi

трошкi прайшоў, i яна сказала яму:

– Калi гэта праўда, што ты гаворыш, дык я дазволю табе набраць рапунцэлю столькi, колькi ты пажадаеш, але пры адной умове: ты павiнен будзеш аддаць мне дзiця, якое народзiцца ў тваёй жонкi. Яму будзе ў мяне добра, я буду пра яго клапацiцца, як родная мацi.

I ён ад страху пагадзiўся на ўсё. Калi жонцы прыйшоў час нараджаць i яна нарадзiла дачку, зараз жа з'явiлася вядзьмарка, назвала дзiця Рапунцэль i забрала яго з сабою.

Стала Рапунцэль самай прыгожай дзяўчынкай на свеце. Калi ёй споўнiлася дванаццаць гадоў, вядзьмарка заперла яе ў вежу, што знаходзiлася ў лесе; у той вежы не было нi дзвярэй, нi лесвiцы, толькi на самым яе версе было маленькае акенца. Калi вядзьмарцы хацелася забрацца на вежу, яна станавiлася ўнiзе i крычала:

– Рапунцэль, Рапунцэль, прачнiся,

Спусцi свае косачкi данiзу.

А былi ў Рапунцэль даўгiя цудоўныя валасы, тонкiя, быццам з залатой пражы. Пачуе яна голас вядзьмаркi, распусцiць свае косы, падвяжа iх уверх да аконнага кручка, i ўпадуць валасы на цэлых дваццаць аршынаў унiз, - i ўзбiраецца тады вядзьмарка, ухапiўшыся за iх, наверх.

Прайшло некалькi гадоў, i здарылася каралеўскаму сыну праязджаць на канi праз лес, дзе стаяла вежа. Раптам ён пачуў спеў, i быў ён такiм прыемным, што каралеўскi сын спынiўся i стаў прыслухоўвацца. Гэта спявала Рапунцэль сваiм дзiвосным голасам песню, бавячы ў адзiноце час. Схацелася каралевiчу ўзабрацца наверх, i ён стаў шукаць уваход у вежу, але знайсцi яго было немагчыма. Ён паехаў дамоў, але спеў так запаў яму ў душу, што ён кожны дзень выязджаў у лес i слухаў яго.

Вось стаяў ён за дрэвам i пабачыў, як з'явiлася вядзьмарка, i пачуў, як яна закрычала:

– Рапунцэль, Рапунцэль, прачнiся,

Спусцi свае косачкi данiзу!

Спусцiла Рапунцэль свае косы ўнiз, i ўзлезла вядзьмарка да яе наверх.

"Калi гэта i ёсць тая лесвiчка, па якой узбiраюцца наверх, дык i мне хацелася б аднойчы паспрабаваць шчасця", - i на другi дзень, калi пачало ўжо змяркацца, пад'ехаў каралевiч да вежы i крыкнуў:

– Рапунцэль, Рапунцэль, прачнiся,

Спусцi свае косачкi данiзу!

I адразу ж упалi валасы ўнiз, i каралевiч узабраўся наверх.

Рапунцэль, калi пабачыла, што да яе ўвайшоў чалавек, якога яна нiколi не бачыла, спачатку моцна спалохалася. Але каралевiч ласкава з ёю загаварыў i расказаў, што яго сэрца было так кранута яе спевам i не было яму нiдзе спакою, i вось ён вырашыў яе абавязкова пабачыць.

Тады Рапунцэль перастала палохацца, i калi

ён запытаўся ў яе, цi згодна яна выйсцi за яго замуж, - а быў ён малады i прыгожы, - яна падумала: "Ён будзе любiць мяне больш, чым старая фраў Готэль", - i дала сваю згоду i працягнула да яго рукi. Яна сказала:

– Я ахвотна пайду разам з табою, але не ведаю, як мне спусцiцца ўнiз. Калi ты будзеш да мяне прыходзiць, бяры ўсялякi раз з сабою кавалак шоўку; я буду плесцi з яго лесвiчку, i калi яна будзе гатова, я спушчуся ўнiз, i ты павязеш мяне на сваiм канi.

Яны дамовiлiся, што ён будзе прыходзiць да яе па вечарах, таму што днём прыходзiла старая. Вядзьмарка нiчога не прыкмячала да тых часоў, пакуль аднойчы Рапунцэль не загаварыла з ёю i не сказала:

– Скажы мне, фраў Готэль, чаму мне цябе цягнуць наверх цяжэй, чым маладога каралевiча? Ён падымаецца да мяне ў адно iмгненне.

– Ах ты, мярзотная дзяўчынка!
– закрычала вядзьмарка.
– Што я чую? Я лiчыла, што схавала цябе ад усiх, а ты мяне ўсё-ткi падманула!
– i яна ўчапiлася ў раз'юшанасцi ў цудоўныя валасы Рапунцэль, абматала iх некалькi разоў вакол левай рукi, а праваю схапiла нажнiцы i - чык-чык!
– адрэзала iх, i дзiвосныя косы ўпалi на зямлю.

I была вядзьмарка такою бязлiтаснай, што завяла няшчасную Рапунцэль у глухi гушчар; каб давялося ёй там жыць у вялiкай беднасцi i горы.

А ў той жа самы дзень, калi яна прагнала Рапунцэль, яна прывязала вечарам адрэзаныя косы да аконнага кручка i, калi з'явiўся каралевiч i крыкнуў:

– Рапунцэль, Рапунцэль, прачнiся,

Спусцi свае косачкi данiзу!

дык i спусцiла вядзьмарка валасы ўнiз.

I ўзабраўся каралевiч наверх, але не знайшоў там сваёй любай Рапунцэль, а пабачыў вядзьмарку. Яна зiрнула на яго сваiм злосным, з'едлiвым позiркам.

– Ага!
– крыкнула яна насмешлiва.
Ты хочаш звезцi сваю каханую, але прыгажунi-птушачкi няма болей у гняздзечку, i яна ўжо не пяе. Яе знесла кошка, а табе да таго ж яна выдзярэ вочы. Ты страцiў Рапунцэль навек, не бачыць яе табе больш нiколi!

Каралевiч быў не ў сабе ад гора i ў роспачы выскачыў з вежы; яму ўдалося захаваць жыццё, але калючыя шыпы кустоўя, на якiя ён упаў, выкалалi яму вочы. I ён блукаў сляпы па лесе, харчуючыся толькi адным карэннем ды ягадамi, i ўвесь час сумаваў i плакаў па страчанай iм любай жонцы.

Гэтак блукаў ён некалькi гадоў у горы i роспачы i зайшоў нарэшце ў густы гушчар, дзе жыла ў бядоце Рапунцэль разам з дзецьмi-блiзнятамi, з хлопчыкам i дзяўчынкаю.

Раптам пачуў каралевiч чыйсцi голас; ён здаўся яму такiм знаёмым, i ён пайшоў насустрач яму; i калi падышоў ён блiжэй, дык Рапунцэль яго пазнала, кiнулася да яго на шыю i горка заплакала. Але ўпалi дзве слязiнкi яму на вочы, i ён зноў стаў бачыць, як раней. I ён прывёў яе ў сваё каралеўства, дзе сустрэлi яго з радасцю, i яны жылi доўгiя-доўгiя гады ў шчасцi i заможнасцi.

Поделиться:
Популярные книги

Глинглокский лев. (Трилогия)

Степной Аркадий
90. В одном томе
Фантастика:
фэнтези
9.18
рейтинг книги
Глинглокский лев. (Трилогия)

Кодекс Крови. Книга II

Борзых М.
2. РОС: Кодекс Крови
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Кодекс Крови. Книга II

Лучше подавать холодным

Аберкромби Джо
4. Земной круг. Первый Закон
Фантастика:
фэнтези
8.45
рейтинг книги
Лучше подавать холодным

На границе империй. Том 8. Часть 2

INDIGO
13. Фортуна дама переменчивая
Фантастика:
космическая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
На границе империй. Том 8. Часть 2

Единственная для темного эльфа 3

Мазарин Ан
3. Мир Верея. Драконья невеста
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Единственная для темного эльфа 3

Довлатов. Сонный лекарь 2

Голд Джон
2. Не вывожу
Фантастика:
альтернативная история
аниме
5.00
рейтинг книги
Довлатов. Сонный лекарь 2

Кодекс Крови. Книга ХI

Борзых М.
11. РОС: Кодекс Крови
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Кодекс Крови. Книга ХI

Его нежеланная истинная

Кушкина Милена
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Его нежеланная истинная

Ритуал для призыва профессора

Лунёва Мария
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
7.00
рейтинг книги
Ритуал для призыва профессора

Том 13. Письма, наброски и другие материалы

Маяковский Владимир Владимирович
13. Полное собрание сочинений в тринадцати томах
Поэзия:
поэзия
5.00
рейтинг книги
Том 13. Письма, наброски и другие материалы

Невеста напрокат

Завгородняя Анна Александровна
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
6.20
рейтинг книги
Невеста напрокат

Сумеречный Стрелок 4

Карелин Сергей Витальевич
4. Сумеречный стрелок
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Сумеречный Стрелок 4

Очешуеть! Я - жена дракона?!

Амеличева Елена
Фантастика:
юмористическая фантастика
5.43
рейтинг книги
Очешуеть! Я - жена дракона?!

Взлет и падение третьего рейха (Том 1)

Ширер Уильям Лоуренс
Научно-образовательная:
история
5.50
рейтинг книги
Взлет и падение третьего рейха (Том 1)