Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Казкi (на белорусском языке)
Шрифт:

– Прывязаў я яго да вяроўкi, пацягнуў дадому, ды па дарозе яго, пэўна, сабакi з'елi.

– Неразумна ты зрабiў, Ганс, - кажа матухна.
– Табе трэба было сала на галаве несцi.

– Добра, - кажа Ганс, - у другi раз так i зраблю.

I зноў сабраўся Ганс у дарогу.

Мацi кажа:

– Ты куды сабраўся, Ганс?

Ганс адказвае:

– Грэтэль праведаць, матухна.

Мацi кажа:

– Глядзi, будзь разумны.

Ганс адказвае:

– Буду, матухна.

Мацi кажа:

Бывай, Ганс.

Ганс адказвае:

– Бывай, матухна.

Прыйшоў Ганс да Грэтэль.

– Добры дзень, Грэтэль.

– Добры дзень, Ганс. Што ты мне прынёс у падарунак?

– Нiчога не прынёс, - кажа Ганс.
– Ты мне што-небудзь падары.

Грэтэль падарыла Гансу цяляцi.

Ганс кажа:

– Бывай, Грэтэль.

Грэтэль кажа:

– Бывай, Ганс.

Узяў Ганс цяляцi, узвалiў яго сабе на галаву i панёс.

Нясе ён цяляцi на галаве, а цяляцi рвецца, брыкаецца, не хоча ў Ганса на галаве сядзець. Скiнуў Ганс цяляцi ў канаву, а сам прыйшоў дадому ўвесь у сiняках i гузаках.

– Добры вечар, матухна, - кажа Ганс.

– Добры вечар, Ганс, - кажа матухна.
– Дзе ты быў?

– У Грэтэль я быў, - кажа Ганс.

– Што ты ёй падарыў?
– пытае матухна.

– Нiчога не падарыў. Сам ад яе цяляцi атрымаў.

– А дзе ж цяляцi, Ганс?
– пытае матухна.

– Ды я яго на галаве нёс, - кажа Ганс, - а яно дарогай брыкалася-брыкалася i столькi мне гузакоў на iлбе наставiла, што я яго ў канаву кiнуў.

– Неразумна ты зрабiў, Ганс, - кажа матухна.
– Ты б цяляцi дубцом пагнаў, травой пакармiў i ў нас у двары да плоту прывязаў.

– Добра, - кажа Ганс, - у другi раз так i зраблю.

Вось зноў сабраўся Ганс у дарогу.

Мацi кажа:

Ты куды Ганс, сабраўся?

Ганс адказвае:

– Да Грэтэль, матухна.

Мацi кажа:

– Глядзi, будзь разумны.

Ганс адказвае:

– Буду, матухна.

Мацi кажа:

– Бывай, Ганс.

Ганс адказвае:

– Бывай, матухна.

Прыйшоў Ганс да Грэтэль.

– Добры дзень, Грэтэль.

– Добры дзень, Ганс. Што ты прынёс мне ў падарунак?

– Нiчога не прынёс, - кажа Ганс.
– Ты мне што-небудзь падары.

– Грэтэль кажа:

– Няма чаго мне табе падарыць, Ганс. Я сама з табой пайду.

Узяў Ганс добры дубчык i пагнаў Грэтэль да сябе дадому.

А дома травы ёй кiнуў i моцна-моцна прывязаў яе да плоту.

Прыходзiць Ганс да мацi.

– Добры вечар, матухна, - кажа Ганс.

– Добры вечар, Ганс, - кажа матухна.
– Дзе ты быў?

– У Грэтэль я быў, - кажа Ганс.

– Што ты ёй падарыў?
– пытае матухна.

– Нiчога не падарыў, - кажа Ганс.
– Сюды яе прывёў.

– А дзе яна?
– кажа матухна.

– Ды я яе да плоту

ў двары прывязаў i травы ёй пакiнуў.

Пабегла мацi ў двор, а Грэтэль там ужо няма, - толькi вяроўка на плоце матляецца. Збегла Грэтэль.

Так яе Ганс з той пары i не бачыў.

РУМПЕЛЬШЦIЛЬЦХЕН

Жыў калiсьцi на свеце млынар. Быў ён бедны, але была ў яго прыгажуня-дачка. Аднойчы надарылася яму гутарыць з каралём. I вось, каб выклiкаць да сябе павагу, кажа ён каралю:

– Ёсць у мяне дачка, якая можа прасцi з саломы залатую пражу...

Кажа кароль млынару:

– Справа гэта мне вельмi падабаецца. Калi дачка ў цябе такая мастачка, як ты кажаш, то прывядзi яе заўтра да мяне ў палац, я пагляджу, як яна гэта ўмее рабiць.

Прывёў млынар дзяўчыну да караля, адвёў яе кароль у пакой, у якiм было шмат саломы, даў ёй калаўрот, верацяно i сказаў:

– А цяпер прымайся за працу. Але калi ты за ноч да ранiцы не перапрадзеш усю салому ў залатую пражу, то чакай смерцi.

Потым ён сам замкнуў яе, i засталася яна ў пакоi адна.

Вось сядзiць бедная млынарова дачка, не ведае што ёй прыдумаць, як сваё жыццё выратаваць, бо не ўмела яна з саломы залатой пражы прасцi. I зрабiлася ёй так страшна, што яна заплакала. Раптам адчыняюцца дзверы i да яе ў пакой уваходзiць маленькi чалавечак i кажа:

– Добры дзень, маладая млынарка! Чаму ты так горка плачаш?

– Вой, - адказала дзяўчына, - я павiнна перапрасцi салому ў залатую пражу, але не ведаю, як гэта зрабiць.

А чалавечак i кажа:

– Што ты мне дасi, калi я табе яе перапраду?

– Свае каралi, - адказала дзяўчына.

Узяў чалавечак у яе каралi, падсеў да калаўрота, i - турр-турр-турр - тры разы пакруцiцца кола - вось i намотана поўнае матавiла залатой пражы. I так працаваў ён да самай ранiцы i перапраў усю салому, i ўсе матавiлы былi поўныя залатой пражы.

Толькi пачало сонца ўзыходзiць, а кароль ужо тут як тут: убачыў залатую пражу, вельмi здзiвiўся, абрадваўся, але сэрца яго яшчэ больш зрабiлася прагным да золата. I ён загадаў адвесцi млынарову дачку ў другi пакой, а быў ён большы першага i таксама поўны саломы, i загадаў ёй - калi яна даражыць сваiм жыццём - перапрасцi ўсю салому за ноч.

Не ведала дзяўчына, што ёй рабiць, як свайму гору памагчы. Але зноў адчынiлiся дзверы, з'явiўся маленькi чалавечак i спытаў:

– Што ты дасi мне, калi я перапраду табе салому ў золата?

– Дам я табе з пальца пярсцёнак, - адказала дзяўчына.

Узяў чалавечак пярсцёнак, пачаў зноў гудзець калаўротам i да ранiцы перапраў усю салому ў блiскучую залатую пражу.

Убачыўшы цэлыя кучы залатой пражы, кароль абрадваўся, але i гэтага яму было мала, i ён загадаў адвесцi млынарову дачку ў яшчэ большы пакой, якi быў увесь завалены саломай, i сказаў:

Поделиться:
Популярные книги

Сердце Дракона. Том 12

Клеванский Кирилл Сергеевич
12. Сердце дракона
Фантастика:
фэнтези
героическая фантастика
боевая фантастика
7.29
рейтинг книги
Сердце Дракона. Том 12

Гимназистка. Клановые игры

Вонсович Бронислава Антоновна
1. Ильинск
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Гимназистка. Клановые игры

Предназначение

Ярославцев Николай
1. Радогор
Фантастика:
фэнтези
2.30
рейтинг книги
Предназначение

Бестужев. Служба Государевой Безопасности. Книга четвертая

Измайлов Сергей
4. Граф Бестужев
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Бестужев. Служба Государевой Безопасности. Книга четвертая

Земная жена на экспорт

Шах Ольга
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.57
рейтинг книги
Земная жена на экспорт

Барон нарушает правила

Ренгач Евгений
3. Закон сильного
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Барон нарушает правила

Замуж второй раз, или Ещё посмотрим, кто из нас попал!

Вудворт Франциска
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Замуж второй раз, или Ещё посмотрим, кто из нас попал!

Отцы-основатели. Весь Саймак - 10.Мир красного солнца

Саймак Клиффорд Дональд
10. Отцы-основатели. Весь Саймак
Фантастика:
научная фантастика
5.00
рейтинг книги
Отцы-основатели. Весь Саймак - 10.Мир красного солнца

Блуждающие огни 3

Панченко Андрей Алексеевич
3. Блуждающие огни
Фантастика:
боевая фантастика
космическая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Блуждающие огни 3

На грани

Кронос Александр
5. Лэрн
Фантастика:
фэнтези
боевая фантастика
5.00
рейтинг книги
На грани

Кодекс Крови. Книга III

Борзых М.
3. РОС: Кодекс Крови
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Кодекс Крови. Книга III

Мы живем дальше

Енна
Фантастика:
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Мы живем дальше

Страж. Тетралогия

Пехов Алексей Юрьевич
Страж
Фантастика:
фэнтези
9.11
рейтинг книги
Страж. Тетралогия

Циклопы. Тетралогия

Обухова Оксана Николаевна
Фантастика:
детективная фантастика
6.40
рейтинг книги
Циклопы. Тетралогия