Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Казкi (на белорусском языке)
Шрифт:

Калючкi ўжо ўсю вопратку падралi на ведзьме, да крывi пакалолi яе, а музыка ўсё iграў i iграў; i скакала ведзьма да таго часу, пакуль мёртвая не звалiлася на зямлю.

Вось так яны нарэшце выратавалiся, i сказаў Раланд:

– А цяпер я пайду да свайго бацькi i папрашу, каб ён наладзiў нам вяселле.

– Ну а я застануся тут, - сказала дзяўчына, - буду цябе чакаць. А каб мяне нiхто не пазнаў, ператваруся ў прыдарожны слуп з чырвонага каменя.

Раланд знiк, а дзяўчына стаяла чырвоным слупом каля дарогi i чакала свайго любага. Тым часам Раланд вярнуўся дамоў,

але яго прывабiла другая дзяўчына, i ён забыў пра сваю любую.

Доўга-доўга стаяла бедная дзяўчына ў полi, i калi Раланд так i не вярнуўся да яе, яна засумавала, ператварылася ў кветку i падумала: "Няхай хто-небудзь наступiць на мяне i растопча..."

Але здарылася так, што на тым прыдарожным полi пасвiў сваiх авечак пастух. Ён заўважыў кветку, бо яна была вельмi прыгожая, сарваў яе, прынёс дамоў i схаваў сабе ў сундучок. I з таго часу пайшлi ў доме пастуха цудадзейныя справы. Устане ён ранiцою, зiрне, а ўся работа ўжо зроблена: пакой падмецены, стол i лаўкi чыстыя, у печы агонь гарыць, поўнае вядро вады стаiць. А як вернецца дамоў апоўднi - i стол ужо накрыты, i посуд з рознай ежай на iм.

I нiяк не можа пастух зразумець, як гэта ўсё само сабой робiцца - у сябе ж дома ён нiколi нiкога чужога не заўважаў, ды i хто б мог у маленькай хатцы схавацца? Усё гэта яму пэўна падабалася, але ж было i страшна; i тады ён накiраваўся да адной мудрай жанчыны за парадай.

Жанчына сказала:

– Тут нейкае чараўнiцтва, мабыць. Ты як-небудзь на досвiтку прыслухайся, цi не рухаецца што-небудзь па хаце, а калi што заўважыш - накiнь хуценька на тое самае хустку. Вось i зловiш...

Пастух так i зрабiў, як сказала яму жанчына, i на другую ранiцу, толькi-толькi пачало вiднець, ён убачыў: сундучок адчынiўся i з яго выйшла кветачка. Умомант падскочыў да яе пастух i накiнуў белую хустку. Здарылася неверагоднае: у тую ж хвiлiну перад iм вырасла цудоўная дзяўчына.

Яна расказала пастуху ўсё: пра тое, што была яна кветкай i ўвесь гэты час клапацiлася аб яго гаспадарцы, расказала i пра свой лёс. Дзяўчына вельмi спадабалася пастуху, i ён папрасiў яе выйсцi за яго замуж. Але яна адказала:

– Не, я хачу застацца вернай свайму любаму, Раланду, хоць ён мяне i пакiнуў.

Але яна абяцала пастуха не пакiдаць i весцi па-ранейшаму яго гаспадарку.

А якраз надышоў час вяселля Раланда. I былi па вясковай старой традыцыi запрошаны на вяселле ўсе навакольныя дзяўчаты пець у гонар жанiха i нявесты песнi.

Пачула аб гэтым адданая любаму дзяўчына i так засумавала, што вось-вось сэрца разарвецца ад гора, i яна не пажадала iсцi на вяселле. Але за ёю ўсё ж прыйшлi дзяўчаты i ўзялi яе з сабой.

Вось надышла яе чарга пець песню, але яна запела толькi тады, калi засталася адна, без дзяўчат. Iнакш яна не магла. Як толькi пачуў яе песню Раланд, ускочыў са свайго месца i ўсклiкнуў:

– Мне гэты голас знаёмы! Вось яна, мая сапраўдная нявеста, нiякай iншай я не жадаю!

I ўсё, што ён паспеў забыць, раптам зноў ажыло, вярнулася зноў у сэрца, як у родны дом.

I адсвяткавала тады адданая дзяўчына вяселле са сваiм любым Раландам, знiклi яе пакуты, прыйшоў час радасцi i весялосцi.

ПАПЯЛУШКА

Захварэла

аднойчы ў аднаго багача жонка i адчула, што канец ёй прыходзiць. Паклiкала яна да сябе сваю адзiную дачку i гаворыць:

– Любае маё дзiця, будзь сцiплай i ласкавай, i Бог табе заўсёды дапаможа, а я буду глядзець на цябе з неба i заўсёды буду каля цябе.

Потым закрыла яна вочы i памерла. Дзяўчынка хадзiла кожны дзень на магiлу да мацi i плакала, i была цiхмянай i ласкавай.

Вось надышла зiма, i снег накрыў белым саванам магiлу, а калi вясной зноў засвяцiла сонейка, узяў багач сабе ў жонкi другую жанчыну.

Прывяла мачаха ў дом сваiх дачок. Былi яны прыгожыя i тварам белыя, але сэрцам злосныя i жорсткiя. I наступiў тады цяжкi час для беднай падчарыцы.

– Няўжо гэтая дурнiца будзе сядзець у нас у пакоi?
– сказала мачаха.
– Хто хоча есцi хлеб, няхай яго спачатку заробiць. Ану, хутчэй на кухню, будзеш гаспадыняй.

Адабралi яны ў яе прыгожае адзенне, надзелi на яе старую зрэбную кашулю i далi ёй драўляныя чаравiкi.

– Паглядзiце вы на гэтую гордую прынцэсу, бачыце, як убралася ў строi, гаварылi яны, смеючыся, i адвялi яе на кухню.

I павiнна была яна там з ранiцы да вечара выконваць чарнавую работу: падымацца раненька-рана, насiць ваду, палiць у печы, кухарыць i мыць. Акрамя таго, зводныя сёстры ўсяляк iмкнулiся як можна мацней яе засмуцiць насмiхалiся над ёю, высыпалi гарох i сачавiцу ў попел, i ёй трэба было сядзець i выбiраць iх адтуль.

Вечарам, калi яна ад працы вельмi стамлялася, ёй даводзiлася класцiся спаць не ў ложак, а на падлогу, побач з печчу, на попеле. I таму, што была яна заўсёды ў попеле, у пыле i гразi, празвалi яе сёстры Папялушкай. Давялося аднойчы бацьку збiрацца ехаць на кiрмаш, i спытаў ён у сваiх падчарыц, што прывезцi iм у падарунак.

– Прыгожыя строi, - сказала адна.

– Жэмчуг i каштоўныя камянi, - папрасiла другая.

– Ну, а ты што, Папялушка, хочаш?

– Прывязi мне, тата, галiнку, што на зваротным шляху першая зачэпiць цябе за шапку.

Накупляў бацька сваiм падчарыцам прыгожых сукенак, жэмчугу i самацветных каменьчыкаў, i калi вяртаўся дамоў праз лясок, галiнка арэхавая сцебанула яго, ды так моцна, што i шапку ў яго з галавы збiла. Ён адламаў гэтую галiнку i ўзяў яе з сабой. А дома падарыў падчарыцам тое, што яны прасiлi, а Папялушцы аддаў арэхавую галiнку.

Падзякавала яму Папялушка, пайшла на магiлу да мацi i пасадзiла там арэхавую галiнку. I так моцна плакала, што слёзы ручаём цяклi з яе вачэй i шчодра палiлi гэтую галiнку. Вось вырасла галiнка i стала прыгожым дрэвам. Тройчы на дзень прыходзiла Папялушка да дрэва, плакала i малiлася; i кожны раз прылятала да дрэва белая птушка; i, калi Папялушка загадвала якое-небудзь жаданне, птушка скiдвала ёй тое, што яна прасiла.

Але вось аднойчы сталася так, што кароль наладзiў банкет, якi павiнен быў доўжыцца ажно тры днi, i склiкаў на яго ўсiх прыгожых дзяўчат краiны, з тым, каб сын яго мог выбраць сабе жонку. Калi зводныя сёстры даведалiся, што iм таксама трэба з'явiцца на банкет, яны паклiкалi Папялушку i кажуць ёй:

Поделиться:
Популярные книги

Как я строил магическую империю 3

Зубов Константин
3. Как я строил магическую империю
Фантастика:
попаданцы
постапокалипсис
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Как я строил магическую империю 3

Гимназистка. Клановые игры

Вонсович Бронислава Антоновна
1. Ильинск
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Гимназистка. Клановые игры

На границе империй. Том 8. Часть 2

INDIGO
13. Фортуна дама переменчивая
Фантастика:
космическая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
На границе империй. Том 8. Часть 2

Ученик

Губарев Алексей
1. Тай Фун
Фантастика:
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Ученик

Студент из прошлого тысячелетия

Еслер Андрей
2. Соприкосновение миров
Фантастика:
героическая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Студент из прошлого тысячелетия

Шайтан Иван 3

Тен Эдуард
3. Шайтан Иван
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
7.17
рейтинг книги
Шайтан Иван 3

Завод-3: назад в СССР

Гуров Валерий Александрович
3. Завод
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Завод-3: назад в СССР

Идеальный мир для Лекаря 8

Сапфир Олег
8. Лекарь
Фантастика:
юмористическое фэнтези
аниме
7.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 8

Истинная со скидкой для дракона

Жарова Анита
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Истинная со скидкой для дракона

Темный Лекарь 6

Токсик Саша
6. Темный Лекарь
Фантастика:
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Темный Лекарь 6

На границе империй. Том 10. Часть 2

INDIGO
Вселенная EVE Online
Фантастика:
космическая фантастика
5.00
рейтинг книги
На границе империй. Том 10. Часть 2

Темный Лекарь 5

Токсик Саша
5. Темный Лекарь
Фантастика:
фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Темный Лекарь 5

Кротовский, вы сдурели

Парсиев Дмитрий
4. РОС: Изнанка Империи
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
рпг
5.00
рейтинг книги
Кротовский, вы сдурели

Таня Гроттер и магический контрабас

Емец Дмитрий Александрович
1. Таня Гроттер
Фантастика:
фэнтези
8.52
рейтинг книги
Таня Гроттер и магический контрабас