Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Казкi (на белорусском языке)
Шрифт:

– Так, так, абяцаю табе ўсё, што хочаш, толькi дастань мне мой мяч!
– А сама пра сябе падумала: "Што там неразумнае жабяня балбоча? Сядзiць яно ў вадзе сярод жабаў ды квакае, - дзе ўжо яму быць чалавеку сябрам?"

Атрымаўшы ад яе абяцанне, жабяня нырнула ў ваду, спусцiлася на самае дно, хутка выплыла наверх, трымаючы ў роце мяч, i кiнула яго на траву. Пабачыўшы зноў сваю прыгожую цацку, каралеўна вельмi ўзрадавалася, падняла яе з зямлi i пабегла.

– Пачакай, пачакай!
– крыкнула жабяня.
– Вазьмi i мяне з сабою, мне

ж за табою не ўгнацца!

Але што з таго, што яно гучна крычала ёй услед сваё "ква-ква"? Яна i слухаць яго не хацела, спяшаючыся дамоў. А пасля i зусiм забылася пра беднае жабяня, i давялося яму зноў спусцiцца ў свой калодзеж.

На другi дзень яна села з каралём i прыдворнымi за стол i стала есцi са сваёй залатой талерачкi. Раптам - топ-шлёп-шлёп - узбiраецца хтосьцi па мармуровай лесвiцы i, узабраўшыся наверх, стукаецца ў дзверы i гаворыць:

– Маладая каралеўна, адчынi мне дзверы!

Яна пабегла паглядзець, хто б гэта мог да яе пастукацца. Адчыняе дзверы, бачыць - сядзiць церад ёю жабяня. Iмгненна зачынiла яна дзверы i села зноў за стол, але зрабiлася ёй так страшна-страшна. Заўважыў кароль, як моцна б'ецца ў яе сэрцайка, i кажа:

– Дзiця маё, чаго ты так спужалася? Цi не велiкан якi-небудзь схаваўся за дзвярыма i хоча цябе выкрасцi?

– Ах, не, - сказала каралеўна, - гэта зусiм не велiкан, а брыдкае жабяня.

– А што яму ад цябе трэба?

– Ах, мiлы бацюхна, ды вось сядзела я ўчора ў лесе ля калодзежа i гуляла, i ўпаў у ваду мой залаты мяч. Я горка заплакала, а жабяня дастала мне яго i стала патрабаваць, каб я ўзяла яго ў сябры, а я i паабяцала яму, - але нiколi я не думала, каб яно магло выбрацца з вады. А вось цяпер яно з'явiлася i хоча сюды ўвайсцi.

А тым часам жабяня пастукалася зноў i крыкнула:

– Прывiтанне, каралеўна,

Дзверы адчынi!

Цi ж магла забыцца ты,

Што мне абяцала ўчора,

Помнiш, ля калодзежа?

Прывiтанне, каралеўна,

Дзверы адчынi!

Тады кароль сказаў:

– Ты сваё абяцанне павiнна выканаць. Iдзi i адчынi яму дзверы.

Яна пайшла, адчынiла дзверы, i вось жабяня скокнула ў пакой, паскакала ўслед за ёю, даскакала да яе крэсла, села i гаворыць:

– Возьмi i пасадзi мяне побач з сабою.

Яна не адважвалася, але кароль загадаў ёй выканаць яго жаданне. Яна пасадзiла жабяня на крэсла, а яно на стол пачало прасiцца; пасадзiла яна яго на стол, а яно кажа:

– А цяпер падсунь да мяне блiжэй сваю залатую талерачку, будзем есцi з табою разам.

Хаця яна i выканала гэта, але было вiдаць, што без вялiкай ахвоты.

Пачало жабяня есцi, а каралеўне i кавалак у горла не лезе. Нарэшце яно сказала:

– Я наелася ўволю i стамiлася, - зараз аднясi мяне ў сваю спаленьку, пасцялi мне сваю шаўковую пасцельку, i мы ляжам з табою разам спаць.

Як заплакала тут каралеўна, - страшна ёй стала халоднага жабяняцi, баiцца да яго i даткнуцца, а яно яшчэ ў цудоўнай, чыстай пасцельцы з ёю збiраецца

спаць. Разгневаўся кароль i гаворыць:

– Хто табе ў бядзе дапамог, тым грэбаваць не варта.

Узяла яна тады жабяня двума пальцамi, панесла яго да сябе ў спаленьку, пасадзiла ў кутку, а сама легла ў пасцельку. А яно скокнула i кажа:

– Я стамiлася, мне таксама спаць хочацца, - вазьмi мяне да сябе, а не, дык я твайму бацьку пажалюся.

Раззлавалася тут каралеўна i стукнула яго з усiх сiл аб сцяну.

– Ну, ужо цяпер, паскуднае жабяня, ты супакоiшся!

Але толькi ўпала яно на зямлю, як раптам абярнулася каралевiчам з цудоўнымi, ласкавымi вачамi, якi стаў з таго часу, па волi яе бацькi, яе мiлым сябрам i мужам. Ён расказаў ёй, што яго зачаравала злая вядзьмарка, i нiхто б не змог вызвалiць яго з калодзежа, акрамя яе адной, i што заўтра яны рушаць у яго каралеўства.

Вось леглi яны спаць i заснулi. А на наступную ранiцу, толькi пабудзiла iх сонейка, пад'ехала да палаца карэта з васьмерыком белых коней, i былi ў iх белыя султаны на галаве, а вупраж з залатых ланцугоў, i стаяў на запятках слуга каралевiча, а быў то верны Гейнрых. Калi яго гаспадар быў абернуты ў жабяня, верны Гейнрых так бедаваў i маркоцiўся, што загадаў акаваць сабе сэрца трыма жалезнымi абручамi, каб не разарвалася яно ад гора i смутку.

I павiнен быў у гэтай карэце ехаць малады кароль у сваё каралеўства. Пасадзiў верны Гейнрых маладых у карэту, а сам стаў на запяткi i цешыўся, што гаспадар яго пазбавiўся ад злога закляцця.

Вось праехалi яны частку дарогi, раптам каралевiч чуе - ззаду нешта трэснула. Азiрнуўся ён i крыкнуў:

– Гейнрых, трэснула карэта!

– Справа, мой гаспадар, не ў гэтым,

То абручык з сэрца спаў,

Што тугой мяне сцiскаў,

Як у калодзежы жылi,

Ды рой там з жабкамi вялi.

Вось зноў i зноў затрашчала нешта ў дарозе, каралевiч думаў, што гэта трэснула карэта, але то былi абручы, што зляцелi з сэрца вернага Гейнрыха, таму што гаспадар яго пазбавiўся ад злога закляцця i стаў зноў шчаслiвым.

ЛIС I КОШКА

Здарылася аднаго разу так, што напаткала кошка ў лесе спадара лiса. "Ён разумны ды такi спрактыкаваны, што яго ва ўсiм свеце паважаюць", - падумала кошка i лагодна прамовiла да яго:

– Добры дзень, шаноўны спадар лiс, як маецеся? Як упраўляецеся ў наш цяжкi час? Усё ж такое дарагое.

Глянуў лiс на кошку, акiнуў яе зняважлiвым паглядам з галавы да ног i памарудзiў, не ведаючы, цi варта адказваць.

Нарэшце ён сказаў:

– Ах ты, няшчасная варкатуха, дурнiца бязглуздая, галодная жабрачка ды мышаедка! Як гэта табе на розум прыйшло пытацца, як мне паводзiцца? Як ты насмелiлася? Чаму цябе там вучылi? Якiя навукi прайшла?

– Я ведаю толькi адну навуку, - сцiпла адказала кошка.

– Што ж гэта за навука?
– спытаўся лiс.

– Калi за мною ўлягуць сабакi, дык я ўмею ўскочыць на дрэва i ўратавацца.

Поделиться:
Популярные книги

Возвращение Безумного Бога

Тесленок Кирилл Геннадьевич
1. Возвращение Безумного Бога
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Возвращение Безумного Бога

Кодекс Охотника. Книга VIII

Винокуров Юрий
8. Кодекс Охотника
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Кодекс Охотника. Книга VIII

70 Рублей - 2. Здравствуй S-T-I-K-S

Кожевников Павел
Вселенная S-T-I-K-S
Фантастика:
боевая фантастика
постапокалипсис
5.00
рейтинг книги
70 Рублей - 2. Здравствуй S-T-I-K-S

Служанка. Второй шанс для дракона

Шёпот Светлана
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Служанка. Второй шанс для дракона

Сын Тишайшего

Яманов Александр
1. Царь Федя
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
фэнтези
5.20
рейтинг книги
Сын Тишайшего

Последний реанорец. Том I и Том II

Павлов Вел
1. Высшая Речь
Фантастика:
фэнтези
7.62
рейтинг книги
Последний реанорец. Том I и Том II

Новик

Ланцов Михаил Алексеевич
2. Помещик
Фантастика:
альтернативная история
6.67
рейтинг книги
Новик

Измена. Право на сына

Арская Арина
4. Измены
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Измена. Право на сына

Ну, здравствуй, перестройка!

Иванов Дмитрий
4. Девяностые
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
6.83
рейтинг книги
Ну, здравствуй, перестройка!

На границе империй. Том 9. Часть 5

INDIGO
18. Фортуна дама переменчивая
Фантастика:
космическая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
На границе империй. Том 9. Часть 5

Кодекс Крови. Книга III

Борзых М.
3. РОС: Кодекс Крови
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Кодекс Крови. Книга III

Сотник

Ланцов Михаил Алексеевич
4. Помещик
Фантастика:
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Сотник

Переиграть войну! Пенталогия

Рыбаков Артем Олегович
Переиграть войну!
Фантастика:
героическая фантастика
альтернативная история
8.25
рейтинг книги
Переиграть войну! Пенталогия

Вечный. Книга V

Рокотов Алексей
5. Вечный
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
рпг
5.00
рейтинг книги
Вечный. Книга V