Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Казкi (на белорусском языке)
Шрифт:

– Я з ёй танцую.

Вось надышоў вечар, i сабралася Папялушка iсцi дамоў; i хацелася каралевiчу яе праводзiць, але яна так лоўка ўвiльнула, што ён нават гэтага не заўважыў. Але пайшоў каралевiч на хiтрасць: ён загадаў абмазаць усю лесвiцу смалой; i калi яна ад яго ўцякала, дык туфлiк з яе левай нагi застаўся на адной з прыступак. Каралевiч падняў туфлiк, i быў ён такi маленькi i прыгожы! I ўвесь з чыстага золата.

Наступнай ранiцай пайшоў каралевiч з тым туфлiкам да бацькi Папялушкi i кажа:

– Маёй жонкай будзе толькi

тая, да чыёй нагi падыдзе гэты туфлiк.

Абрадавалiся абедзве сястры - ногi iх былi вельмi прыгожыя. Старэйшая пайшла ў пакой, каб прымераць туфлiк, i мацi была з ёю. Але нiяк не магла яна ўздзець туфлiк на нагу: перашкаджаў вялiкi палец. Тады мацi падала ёй нож i кажа:

– А ты адсячы вялiкi палец; калi станеш каралевай, усё роўна пешшу хадзiць табе не прыйдзецца.

Адсекла дзяўчына палец, абула з цяжкасцю туфлiк, сцяла вусны ад болю i выйшла да каралевiча. Узяў ён яе ў нявесты, пасадзiў на каня i паехаў.

I трэба было iм ехаць каля магiлы. А сядзелi там на арэхавым дрэўцы два галубкi, i заспявалi яны:

– Ты прыгледзься - чаравiк

Ды ўвесь жа ў крывi,

Чаравiчак, бачна, цесны,

Зачакалася нявеста.

Паглядзеў каралевiч на яе нагу, бачыць: кроў цячэ. Павярнуў ён назад каня, прывёз самазваную нявесту дамоў i сказаў, што гэта нявеста несапраўдная, няхай, маўляў, абуе туфлiк другая сястра.

Пайшла тая ў пакой, пачала прымяраць туфлiк, а той не лезе: пятка аказалася занадта вялiкая. Тады мацi падала ёй нож i кажа:

– А ты адсячы кавалак пяткi: калi будзеш каралевай, пешшу табе ўсё роўна хадзiць не прыйдзецца.

Адсекла дзяўчына кавалак пяткi, з цяжкасцю ўсунула нагу ў туфлiк, сцяла вусны ад болю i выйшла да каралевiча. Узяў ён яе сабе ў нявесты, пасадзiў на каня i паехаў.

Ехалi яны каля арэхавага дрэўца. Там сядзелi два галубкi, убачылi iх i заспявалi:

– Ты прыгледзься - чаравiк

Ды ўвесь жа ў крывi,

Чаравiчак, бачна, цесны,

Зачакалася нявеста.

Глянуў ён на яе нагу, бачыць: кроў цячэ з туфлiка, i белыя панчохi ўсе чырвоныя ад крывi. Павярнуў ён каня i прывёз самазваную нявесту назад у яе дом.

– I гэта таксама несапраўдная, - сказаў ён, - цi няма ў вас яшчэ дачкi?

– Ды вось, - сказаў бацька, - ад жонкi-нябожчыцы маленькая няцямлiвая Папялушка, - дык куды ёй там быць нявестай!

Але каралевiч папрасiў, каб яе прывялi да яго; а мачаха кажа:

– Ды не, яна такая брудная, яе нельга нiкому на вочы паказваць.

Але каралевiч захацеў абавязкова яе ўбачыць; i давялося прывесцi да яго Папялушку. Памыла яна рукi i твар, i ён падаў ёй залаты туфлiк. Села яна на лаўку, зняла з нагi свой цяжкi драўляны чаравiк i лёгка абула туфлiк. Прыйшоўся ён ёй у самы раз. Вось устала яна, паглядзеў каралевiч ёй у твар i пазнаў тую самую прыгажуню, з якой танцаваў, i ўсклiкнуў:

– Вось гэта i ёсць сапраўдная мая нявеста!

Спалохалася мачаха, а з ёй i зводныя сёстры, пабялелi

ад страху i злосцi; а каралевiч узяў Папялушку, пасадзiў на каня i паскакаў з ёй.

Калi ехалi яны каля арэхавага дрэўца, пачулi двух белых галубкоў:

– Ты прыгледзься - чаравiк,

Але ў iм няма крывi.

Чаравiк, вiдаць, не цесны,

Вось яна - твая нявеста!

Галубкi гэта вымавiлi, адразу зляцелi з дрэва i паселi на плечы Папялушцы: адзiн на правае плячо, другi - на левае. Так i засталiся там сядзець.

Калi надышоў час вяселля, з'явiлiся вераломныя сёстры. Хацелi падлiзацца да Папялушкi i падзялiць з ёй шчасце. I калi вясельны поезд накiраваўся ў царкву, старэйшая сястра сядзела справа, а малодшая - злева; i вось выклявалi галубы кожнай з iх па воку. А потым, калi вярталiся назад з царквы, старэйшая сястра сядзела злева, а малодшая - справа; i выклявалi галубы кожнай з iх яшчэ па воку.

Так вось былi яны пакараны за злосць сваю i хiтрасць на ўсё сваё жыццё слепатой.

ДВАНАЦЦАЦЬ ПАЛЯЎНIЧЫХ

Жыў каралевiч, i была ў яго нявеста, якую ён вельмi любiў. Ён цешыўся сваiм шчасцем, але раптам атрымаў вестку, што яго бацька захварэў, памiрае i хоча перад смерцю з iм развiтацца. I сказаў каралевiч тады сваёй любай:

– Я павiнен ехаць, мне давядзецца цябе пакiнуць на нейкi час, дык вось, даю табе на памяць пярсцёнак. Калi я стану каралём, вярнуся назад i забяру цябе.

Сеў ён на каня i паскакаў. Калi ён прыехаў дамоў, бацька памiраў. Ён сказаў яму перад сконам:

– Дарагi мой сын, апошнi раз хацеў пабачыцца з табой перад смерцю, абяцай мне, што ты жэнiшся па маёй волi...

I назваў ён адну каралеўну, якая павiнна была стаць яго жонкай. Сын быў так засмучаны, што не падумаў i сказаў:

– Добра, дарагi мой татачка, хай будзе па вашай волi.

I кароль памёр.

Надышоў час памiнак, i сын павiнен быў выканаць волю бацькi. Ён накiраваў да той каралеўны сватоў, i яе бацькi далi згоду выдаць дачку за яго замуж. Але пачула пра вяселле першая нявеста i так зажурылася з прычыны яго нявернасцi, што ледзь не памерла з гора. I сказаў тады ёй бацька:

– Дачушка мая любая, навошта ты так перажываеш? Што хочаш, тое я i зраблю для цябе.

Падумала дзяўчына хвiлiнку i кажа:

– Дарагi мой татачка, хачу, каб было ў мяне адзiнаццаць падобных на мяне i тварам, i постаццю, i ростам дзяўчат.

I адказаў кароль:

– Калi тваё жаданне можа быць выканана - яно будзе выканана.

I загадаў ён шукаць па ўсяму каралеўству падобных на дачку дзяўчат: i тварам, i постаццю, i ростам.

Неўзабаве прывялi iх да каралеўны, i яна загадала пашыць iм дванаццаць аднолькавых паляўнiчых касцюмаў, i павiнны былi адзiнаццаць дзяўчат прыбрацца ў гэтыя паляўнiчыя касцюмы, а каралеўна надзела дванаццаты. Потым яна развiталася са сваiм бацькам i разам з дзяўчатамi прыехала на сядзiбу свайго колiшняга жанiха.

Поделиться:
Популярные книги

Как я строил магическую империю 3

Зубов Константин
3. Как я строил магическую империю
Фантастика:
попаданцы
постапокалипсис
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Как я строил магическую империю 3

Гимназистка. Клановые игры

Вонсович Бронислава Антоновна
1. Ильинск
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Гимназистка. Клановые игры

На границе империй. Том 8. Часть 2

INDIGO
13. Фортуна дама переменчивая
Фантастика:
космическая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
На границе империй. Том 8. Часть 2

Ученик

Губарев Алексей
1. Тай Фун
Фантастика:
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Ученик

Студент из прошлого тысячелетия

Еслер Андрей
2. Соприкосновение миров
Фантастика:
героическая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Студент из прошлого тысячелетия

Шайтан Иван 3

Тен Эдуард
3. Шайтан Иван
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
7.17
рейтинг книги
Шайтан Иван 3

Завод-3: назад в СССР

Гуров Валерий Александрович
3. Завод
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Завод-3: назад в СССР

Идеальный мир для Лекаря 8

Сапфир Олег
8. Лекарь
Фантастика:
юмористическое фэнтези
аниме
7.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 8

Истинная со скидкой для дракона

Жарова Анита
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Истинная со скидкой для дракона

Темный Лекарь 6

Токсик Саша
6. Темный Лекарь
Фантастика:
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Темный Лекарь 6

На границе империй. Том 10. Часть 2

INDIGO
Вселенная EVE Online
Фантастика:
космическая фантастика
5.00
рейтинг книги
На границе империй. Том 10. Часть 2

Темный Лекарь 5

Токсик Саша
5. Темный Лекарь
Фантастика:
фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Темный Лекарь 5

Кротовский, вы сдурели

Парсиев Дмитрий
4. РОС: Изнанка Империи
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
рпг
5.00
рейтинг книги
Кротовский, вы сдурели

Таня Гроттер и магический контрабас

Емец Дмитрий Александрович
1. Таня Гроттер
Фантастика:
фэнтези
8.52
рейтинг книги
Таня Гроттер и магический контрабас