Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Казкi (на белорусском языке)
Шрифт:

Сказана - зроблена! Толькi пажадай - вось усё, што трэба галёшам шчасця. Лекар раптам увесь неяк змiзарнеў, стаў зусiм малюсенькiм i пачаў сваё незвычайнае падарожжа па сэрцах гледачоў першага рада.

Першае сэрца, у якое ён трапiў, належала адной даме, але бедачына лекар спачатку падумаў, што апынуўся ў артапедычным iнстытуце, дзе лекары лечаць хворых, выдаляючы розныя пухлiны i выпраўляючы калецтвы. У пакоi, куды зайшоў наш лекар, былi развешаны шматлiкiя гiпсавыя злепкi з гэтых выродлiвых частак цела. Уся рознiца толькi ў тым, што ў сапраўдным iнстытуце

злепкi здымаюцца, як толькi хворы туды паступае, а ў гэтым сэрцы яны выраблялiся тады, калi з яго выпiсваўся здаровы чалавек.

Сярод iншых у сэрцы гэтай дамы захоўвалiся злепкi, знятыя з фiзiчных i маральных выродстваў i ўсiх яе сябровак.

Лекар хутка перавандраваў у другое жаночае сэрца, - i на гэты раз яму здалося, што ён уступiў у светлы прасторны храм. Над алтаром лунаў белы голуб - увасабленне цнатлiвасцi. Лекар хацеў было схiлiць каленi, але яму трэба было спяшацца далей, у наступнае сэрца, i толькi ў вушах яго яшчэ доўга гучала музыка аргана. Ён нават адчуў, што стаў яшчэ лепшы i чысцейшы, чым быў раней, i варты цяпер увайсцi ў наступнае свяцiлiшча, якое аказалася беднай каморкай, дзе ляжала хворая мацi. Але ў адчыненыя насцеж вокны лiлiся цёплыя сонечныя промнi, дзiвосныя ружы, што расцвiлi ў скрыначцы пад акном, хiталi галоўкамi, кiваючы хворай, дзве нябесна-блакiтныя птушачкi спявалi песеньку аб дзiцячых радасцях, а хворая мацi прасiла шчасця для сваёй дачкi.

Потым наш лекар на карачках перапоўз у мясную краму; яна была завалена мясам, - i куды б ён нi памкнуўся, усюды натыкаўся на тушы. Гэта было сэрца аднаго багатага, вельмi паважанага чалавека, - яго iмя, напэўна, можна знайсцi ў гарадскiм даведнiку.

Адтуль лекар перавандраваў у сэрца яго жонкi. Яно ўяўляла сабой старую, амаль разбураную галубятню. Партрэт мужа быў узняты ў ёй замест флюгера; да яе былi таксама прымацаваны ўваходныя дзверы, якiя то адчынялiся, то зачынялiся у залежнасцi ад таго, куды паварочваўся муж.

Потым лекар трапiў у пакой з люстранымi сценамi, такi ж, як у палацы Розенборг, але тут люстэркi былi павелiчальнымi, яны ўсё павялiчвалi ў многа разоў. Пасярод пакоя ўзвышалася на троне маленькае "я" ўладальнiка гэтага сэрца i захаплялася сваёй уласнай велiччу.

Адтуль лекар перабраўся ў другое сэрца, i яму падалося, што ён трапiў у вузкi iгольнiк, набiты вострымi iголкамi. Ён было вырашыў, што гэта сэрца якой-небудзь старой дзевы, але памылiўся: яно належала ўзнагароджанаму мноствам ордэнаў маладому вайскоўцу, аб якiм гаварылi, што ён "чалавек з сэрцам i розумам".

Нарэшце бедны лекар выбраўся з апошняга сэрца i, зусiм ашалеўшы, яшчэ доўга нiяк не мог сабрацца з думкамi. Ва ўсiм ён вiнавацiў сваю буйную фантазiю.

"Бог ведае што такое!
– уздыхнуў ён.
– Не, я пэўна сходжу з розуму. I якая дзiкая тут гарачыня! Кроў так i прылiвае да галавы.
– Тут ён успомнiў аб сваiх учарашнiх прыгодах каля бальнiчнай агароджы.
– Вось калi я захварэў!
– падумаў ён.
– Патрэбна своечасова ўзяцца за лячэнне. Кажуць, што ў такiх выпадках больш за ўсё карыснейшая руская лазня. Ах, калi б я ўжо ляжаў на палку".

I

ён сапраўды апынуўся ў лазнi на самым верхнiм палку. Але ляжаў там зусiм апрануты, у ботах i галёшах, а са столi на твар яму капала гарачая вада.

– Ой!
– закрычаў лекар i пабег хутчэй прыняць душ.

Лазеншчык таксама закрычаў: ён спалохаўся, убачыўшы ў лазнi апранутага чалавека.

Наш лекар, не разгубiўшыся, шапнуў яму:

– Не бойся, гэта я на спрэчку, - але, вярнуўшыся дахаты, першым чынам паставiў сабе адзiн вялiкi пластыр са шпанскiх мушак на шыю, а другi на спiну, каб выцягнуць дурноту з галавы.

Наранiцу ўся спiна ў яго набракла крывёю - вось i ўсё, чым яго аддзячылi галёшы шчасця.

V. Ператварэнне палiцэйскага пiсара

Наш знаёмы вартаўнiк мiж тым успомнiў пра галёшы, якiя знайшоў на вулiцы, а пасля пакiнуў у бальнiцы, i забраў iх адтуль.

Але нi лейтэнант, нi суседзi не прызнавалi гэтых галёшаў сваiмi, i вартаўнiк занёс iх у палiцыю.

– Ды яны як дзве кроплi вады падобныя на мае - сказаў адзiн з палiцэйскiх пiсараў, паставiўшы знаходку побач са сваiмi галёшамi i ўважлiва яе разглядаючы.
– Тут i вопытнае вока шаўца не адрознiла б адну пару ад другой.

– Пан пiсар, - звярнуўся да яго палiцэйскi, якi зайшоў з нейкiмi паперамi.

Пiсар паразмаўляў з iм, а калi зноў зiрнуў на абедзве пары галёшаў, то ўжо i сам перастаў разумець, якая з iх яго пара - тая, што стаiць справа, цi тая, што злева.

"Мае, напэўна, вось гэтыя, мокрыя", - падумаў ён i памылiўся: гэта былi якраз галёшы шчасця. Што ж, палiцыя iншы раз таксама памыляецца.

Пiсар надзеў галёшы i, сунуўшы паперы ў кiшэню, а другiя - пад паху (яму трэба было сёе-тое перачытаць i перапiсаць дома), выйшаў на вулiцу. Дзень быў нядзельны, стаяла цудоўнае надвор'е, i палiцэйскi пiсар падумаў, што нядрэнна было б прагуляцца па Фрэдэрыксбергу.

Малады чалавек вызначаўся рэдкiм стараннем i ўседлiвасцю, так што пажадаем яму прыемнай прагулкi пасля многiх гадзiн працы ў душнай канцылярыi.

Спачатку ён iшоў, нi аб чым не думаючы, i галёшам таму ўсё не выпадала зручнага моманту праявiць сваю цудадзейную сiлу.

Але вось ён сустрэў у адной алеi свайго знаёмага, маладога паэта, i той сказаў, што заўтра выпраўляецца падарожнiчаць на ўсё лета.

– Эх, вось вы зноў едзеце, а мы застаемся, - сказаў пiсар.
– Шчаслiвыя вы людзi, лятаеце сабе, дзе хочаце i куды хочаце, а ў нас ланцугi на нагах.

– Так, але iмi вы прыкаваны да хлебнага дрэва, - запярэчыў паэт.
– Вам няма патрэбы клапацiцца аб заўтрашнiм днi, а калi вы састарыцеся, атрымаеце пенсiю.

– Так-то так, але вам усё-такi жывецца намнога раздольней, - сказаў пiсар.
– Пiсаць вершы - што можа быць лепш! Публiка носiць вас на руках, i вы самi сабе гаспадары. Вось паспрабавалi б вы пасядзець у судзе, як мы сядзiм, ды павалтузiцца з гэтымi сумнейшымi справамi!

Паэт пахiтаў галавой, пiсар таксама пахiтаў галавой, i яны разышлiся ў розныя бакi, застаўшыся кожны пры сваiм меркаваннi.

Поделиться:
Популярные книги

Завод-3: назад в СССР

Гуров Валерий Александрович
3. Завод
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Завод-3: назад в СССР

На изломе чувств

Юнина Наталья
Любовные романы:
современные любовные романы
6.83
рейтинг книги
На изломе чувств

АН (цикл 11 книг)

Тарс Элиан
Аномальный наследник
Фантастика:
фэнтези
героическая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
АН (цикл 11 книг)

Обгоняя время

Иванов Дмитрий
13. Девяностые
Фантастика:
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Обгоняя время

Толян и его команда

Иванов Дмитрий
6. Девяностые
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
7.17
рейтинг книги
Толян и его команда

Невеста драконьего принца

Шторм Елена
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.25
рейтинг книги
Невеста драконьего принца

Зубных дел мастер

Дроздов Анатолий Федорович
1. Зубных дел мастер
Фантастика:
научная фантастика
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Зубных дел мастер

Кодекс Охотника. Книга XII

Винокуров Юрий
12. Кодекс Охотника
Фантастика:
боевая фантастика
городское фэнтези
аниме
7.50
рейтинг книги
Кодекс Охотника. Книга XII

Чернозёмные поля

Марков Евгений Львович
Проза:
классическая проза
5.00
рейтинг книги
Чернозёмные поля

Бастард Императора. Том 8

Орлов Андрей Юрьевич
8. Бастард Императора
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Бастард Императора. Том 8

Я граф. Книга XII

Дрейк Сириус
12. Дорогой барон!
Фантастика:
юмористическое фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Я граф. Книга XII

Третий

INDIGO
Фантастика:
космическая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Третий

Поющие в терновнике

Маккалоу Колин
Любовные романы:
современные любовные романы
9.56
рейтинг книги
Поющие в терновнике

Жития Святых (все месяцы)

Ростовский Святитель Дмитрий
Религия и эзотерика:
религия
православие
христианство
5.00
рейтинг книги
Жития Святых (все месяцы)