Казкi (на белорусском языке)
Шрифт:
Каралева ўбачыла, якая прыгажуня яе падчарка, i яшчэ больш зазлавала на Элiзу. Злая мачаха меркавала ператварыць Элiзу, як i яе братоў, у дзiкага лебедзя, але гэтага яна не магла зрабiць: кароль захацеў пабачыць сваю дачку.
I вось ранiцай каралева пайшла ў мармуровую купальню, якую ўпрыгожвалi цудоўныя дываны i мяккiя падушкi. У кутку купальнi сядзелi тры жабы. Каралева ўзяла iх у рукi i пацалавала. Потым яна сказала першай жабе:
– Калi Элiза ўвойдзе ў купальню, сядзь ёй на галаву - няхай зробiцца яна такой жа дурной i лянiвай, як ты.
Другой жабе каралева сказала:
– А ты скокнi Элiзе
– загадала каралева трэцяй жабе.
– Няхай стане яна злой, каб нiхто яе не любiў.
I каралева кiнула жабаў у празрыстую ваду. Вада адразу зрабiлася зялёнай i памутнела. Каралева паклiкала Элiзу, распранула яе i загадала ўвайсцi ў ваду. Як толькi Элiза ступiла ў ваду, адна жаба ўскочыла ёй на скронь, другая на лоб, а трэцяя на грудзi. Але Элiза нават не заўважыла гэтага. А тры жабы, калi дакранулiся да Элiзы, ператварылiся ў тры чырвоныя макi. I Элiза выйшла з вады такой жа прыгожай, якой i ўвайшла.
Тады злая каралева нацёрла Элiзу сокам грэцкага арэха, i бедная Элiза зрабiлася зусiм чорная. А потым мачаха вымазала ёй твар смярдзючай маззю i раскудлацiла яе прыгожыя валасы. Цяпер нiхто не змог бы пазнаць Элiзу. Толькi стары сабака, якi сядзеў на ланцугу, з прыветным брэхам кiнуўся да яе, ды ластавачкi, якiх яна часта кармiла хлебнымi крыхамi, прашчабяталi ёй сваю песню. Ды хто ж будзе звяртаць увагу на гаротных жывёл?
Горка заплакала Элiза i ўпотай пайшла з палаца. Цэлы дзень iшла яна па палях i балотах, прабiралася да лесу. Элiза i сама добра не ведала, куды ёй iсцi. Яна ўсё думала пра братоў, якiх злая мачаха таксама выгнала з дому. Элiза вырашыла шукаць iх усюды, пакуль не знойдзе.
Калi Элiза дабралася да лесу, была ўжо ноч, i бедная дзяўчынка зусiм збiлася з дарогi. Яна лягла на мяккi мох, а галаву паклала на пень. У лесе было цiха i цёпла. Сотнi светлячкоў, быццам зялёныя агеньчыкi, мiльгалi ў траве, а калi Элiза дакранулася рукой да кусцiка, нейкiя блiскучыя жучкi пасыпалiся з лiсця зорным дажджом.
Усю ноч снiлiся Элiзе браты: усе яны зноў былi дзецi, разам гулялi, пiсалi алмазнымi грыфелямi на залатых дошках i разглядвалi чароўную кнiжку з малюнкамi, за якую было аддадзена паўкаралеўства. Малюнкi ў кнiжцы былi жывыя: птушкi спявалi i людзi выскоквалi са старонак кнiгi i размаўлялi з Элiзай i яе братамi; але як толькi Элiза перагортвала старонку, людзi хавалiся зноў iнакш у малюнках была б вялiкая блытанiна.
Калi Элiза прачнулася, сонца было ўжо высока; яна нават не магла добра разгледзець яго за густой лiстотай дрэў. Толькi рэдкiя сонечныя промнi прабiвалiся памiж галiнамi i бегалi залатымi зайчыкамi па траве. Непадалёк чулася бульканне ручая. Элiза падышла да ручая i нахiлiлася над iм. Вада ў ручаi была чыстая i празрыстая. Калi б не вецер, што пагойдваў галiнкi дрэў i кустоў, можна было б падумаць, што i дрэвы i кусты намаляваны на дне ручая так выразна адбiвалiся яны ў спакойнай вадзе.
Элiза ўбачыла ў вадзе свой твар i вельмi спалохалася - такi быў ён чорны i страшны. Але вось яна зачарпнула рукою вады, пацёрла вочы, лоб, i твар у яе зноў зрабiўся белы, як i раней. Тады Элiза распранулася i ўвайшла ў прахалодны чысты ручай. Вада адразу ж змыла з яе сок грэцкага арэха i смярдзючую мазь, якой нацёрла Элiзу мачаха.
Потым Элiза
Уночы зрабiлася зусiм цёмна, нават светлячкi не свяцiлi ў iмхах. Элiза ўляглася на траву i заснула.
Ранiцай яна накiравалася далей i раптам сустрэла бабулю з кошыкам ягад. Бабуля дала дзяўчыне жменю ягад, а Элiза спытала ў яе, цi не праязджалi тут, па лесе, адзiнаццаць прынцаў.
– Не, - сказала бабуля, - прынцаў я не бачыла, але ўчора я бачыла тут на рацэ адзiнаццаць лебедзяў у залатых каронах.
I бабуля вывела Элiзу да стромы, пад якой працякала рака. Элiза развiталася з бабуляй i пайшла па беразе ракi.
Доўга iшла Элiза, i раптам перад ёю адкрылася бяскрайняе мора. Нi аднаго ветразя не было бачна на моры, нiводнага чоўна не было поблiз.
Элiза села на камень ля самага берага i задумалася: што ж ёй рабiць, куды iсцi далей?
Да ног Элiзы падбягалi марскiя хвалi, яны неслi з сабою дробныя каменьчыкi. Вада сцёрла вострыя краi каменьчыкаў, i яны былi зусiм гладкiя i круглыя.
I дзяўчына падумала: "Колькi працы патрэбна, каб цвёрды камень зрабiць гладкiм i круглым! А вось вада робiць гэта. Мора нястомна i цярплiва коцiць свае хвалi i перамагае самыя цвёрдыя камянi. Дзякуй вам за гэта, што вы навучылi мяне, светлыя хуткiя хвалi! Я буду, як i вы, нястомна працаваць. Сэрца гаворыць мне, што калi-небудзь вы аднясеце мяне да маiх любых братоў!"
На беразе, сярод сухiх водарасцяў, Элiза знайшла адзiнаццаць белых лебядзiных пёрак. На пёрках яшчэ блiшчэлi кроплi - расы цi слёзаў, хто ведае? Вакол было пуста, але Элiза не адчувала сябе адзiнокай. Яна глядзела на мора i не магла наглядзецца.
Вось насоўваецца на мора вялiкая чорная хмара, вецер мацнее, i мора таксама чарнее, хвалюецца i бурлiць. Але хмара прайшла, па небе плывуць ружовыя воблакi, вецер сцiхае, i мора ўжо спакойнае, цяпер яно падобнае на пялёстак ружы. То зялёнае робiцца яно, то белае. Але як бы цiха нi было ў паветры i якое б спакойнае нi было мора, ля берага заўжды шумiць прыбой, заўжды прыкметна лёгкае хваляванне - вада цiха ўздымаецца, нiбы грудзi соннага дзiцяцi.
Калi сонца пачало заходзiць, Элiза ўбачыла дзiкiх лебедзяў. Як доўгая белая стужка, яны ляцелi адзiн за адным. Iх было адзiнаццаць. На галаве ў кожнага лебедзя ззяла невялiчкая залатая карона. Элiза адышла ад стромы i схавалася ў кусты. Лебедзi апусцiлiся непадалёк ад яе i залопалi сваiмi вялiкiмi белымi крыламi.
У гэтую самую хвiлiну сонца схавалася пад вадой - i раптам з лебедзяў упала iх белае пер'е, i ўжо не адзiнаццаць белых лебедзяў стаялi перад Элiзай, а адзiнаццаць прыгожых прынцаў. Элiза гучна крыкнула - яна адразу пазнала сваiх братоў, хаця за доўгi час яны вельмi змянiлiся. Элiза кiнулася да iх у абдымкi i пачала называць iх iмёны.