Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Казкi (на белорусском языке)
Шрифт:

Дарога ляжала праз алiўкавы гай, i здавалася, што едзеш дзе-небудзь на радзiме, памiж роднымi вузлаватымi вербамi. Хутка карэта спынiлася каля адзiнокай гасцiнiцы. Ля варот яе сядзела мноства жабракоў-калек, i самы бадзёры з iх здаваўся "дасягнуўшым сталасцi старэйшым сынам голаду". Адны калекi былi сляпыя; у другiх высахлi ногi - гэтыя поўзалi на руках; у трэцiх на знявечаных руках не было пальцаў. Быццам сама галеча цягнулася да падарожнiкаў з гэтай кучы рыззя i лахманоў. "Ессеlenza, miserabili!"* хрыпелi яны, паказваючы свае выродлiвыя канечнасцi.

*

Пан, дапамажы няшчасным! (iт.).

Падарожнiкаў сустрэла гаспадыня гасцiнiцы, босая, непрычасаная, у бруднай кофце. Дзверы ў пакоях трымалiся на вяроўках, пад столлю пырхалi кажаны, цагляная падлога была ўся на вышчэрблiнах, а смурод стаяў такi, што хоць сякеру вешай...

– Лепш ужо няхай яна накрые нам стол у стайнi, - сказаў нехта з падарожнiкаў.
– Там, прынамсi, ведаеш, чым дыхаеш.

Адчынiлi акно, каб напусцiць свежага паветра, але тут у пакой працягнулiся высахлыя рукi i пачулася адвечнае ныццё: "Ессеlenza, miserabili!".

Сцены пакоя былi спрэс спiсаны, i палова надпiсаў брудна лаяла "цудоўную Iталiю".

Прынеслi абед: вадзянiсты суп з перцам i прагорклым алiўкавым алеем, пасля прыпраўленую такiм жа алеем салату i, нарэшце, нясвежыя яйцы i смажаныя пеўневыя грабеньчыкi - у якасцi ўпрыгожання банкету; нават вiно здавалася не вiном, а нейкай мiкстурай.

На ноч дзверы забарыкадзiравалi чамаданамi, i аднаму падарожнiку даручылi стаяць на варце, а астатнiя заснулi. Вартавым аказаўся студэнт-багаслоў. Ну i духата была ў пакоi! Гарачыня нясцерпная, камары, - а тут яшчэ "miserabili", якiя стагналi ў сне, перашкаджаючы заснуць.

– Так, падарожнiчаць, канечне, было б нядрэнна, - уздыхнуў студэнт, - каб не было ў нас цела. Няхай бы яно ляжала сабе ды адпачывала, а дух лятаў бы, дзе яму заўгодна. А то, куды б я нi прыехаў, усюды журба смокча мне сэрца. Хацелася б чагосьцi большага, чым iмгненная радасць быцця. Так, так, большага, вышэйшага, найвышэйшага! Але дзе яно? У чым? Што гэта такое? Не, я ўжо ведаю, да чаго iмкнуся, чаго хачу. Я хачу прыйсцi да канечнай i шчаслiвейшай мэты зямнога быцця, самай шчаслiвай з усiх.

Толькi ён вымавiў апошнiя словы, як апынуўся ў сябе дома. На вокнах вiселi доўгiя белыя фiранкi, пасярод пакоя на падлозе стаяла чорная труна, а ў ёй смяротным сном спаў багаслоў. Яго жаданне споўнiлася: цела яго адпачывала, а душа вандравала. "Нiкога нельга назваць шчаслiвым раней, чым ён памрэ", сказаў Саламон; i цяпер яго словы зноў пацвердзiлiся.

Кожны памерлы - гэта сфiнкс, неразгаданая загадка I гэты "сфiнкс" у чорнай труне ўжо не мог адказаць на тое пытанне, якое ён сам сабе задаваў за два днi да смерцi.

О, злая смерць! Ты ўсюды сееш страх.

Твае сляды - магiлы ды маленне.

Дык што ж, i думка знiшчаная ў прах?

А я нiкчэмная здабыча тлення?

Што стогнаў хор праз цемру i слату!

Ты адзiнока доўгi век пражыў,

I лёс быў твой цяжэйшы за плiту,

Што на магiлу нехта палажыў.

У пакоi з'явiлiся дзве жанчыны. Мы iх ведаем: то былi фея Смутку i

веснiца Шчасця, i яны схiлiлiся над памерлым.

– Ну, - спытала фея Смутку, - многа шчасця прынеслi чалавецтву твае галёшы?

– Што ж, таму хто, ляжыць тут, яны, прынамсi, далi вечную асалоду! адказала фея Шчасця.

– О, не, - сказала фея Смутку.
– Ён сам пайшоў са свету раней свайго тэрмiну. Ён яшчэ не настолькi акрэп духоўна, каб авалодаць тымi скарбамi, якiмi павiнен быў авалодаць па самiм сваiм прызначэннi. Ну, я акажу яму дабрадзейства!
– I яна сцягнула галёшы са студэнта.

Смяротны сон перапынiўся. Мярцвяк уваскрэс i падняўся. Фея Смутку знiкла, а з ёй i галёшы. Напэўна, яна вырашыла, што цяпер яны павiнны належыць ёй.

КВЕТКI МАЛЕНЬКАЙ IДЫ

– Бедныя мае кветачкi зусiм завялi!
– сказала маленькая Iда.
– Учора ўвечары яны былi такiя прыгожыя, а цяпер апусцiлi галоўкi! Чаму гэта? спытала яна студэнта, якi сядзеў на канапе.

Яна вельмi любiла гэтага студэнта, - ён умеў расказваць дзiвоснейшыя гiсторыi i выразаць з паперы цiкавыя карцiнкi: сардэчкi з малюпасенькiмi танцоўшчыцамi ўнутры, кветкi i выключныя палацы з дзвярыма i вокнамi, якiя можна было адчыняць. Вялiкi мастак на забавы быў гэты студэнт!

– Што з iмi здарылася?
– спытала яна зноў i паказала яму свой павялы букет.

– Ведаеш што?
– сказаў студэнт.
– Кветкi выправiлiся ноччу на баль, вось i апусцiлi цяпер галоўкi!

– Ды цi ж кветкi танцуюць!
– сказала маленькая Iда.

– Танцуюць!
– адказаў студэнт.
– Па начах, калi навокал цёмна i мы ўсе спiм, яны так весела скачуць адна з адной, такiя балi наладжваюць - проста дзiва!

– А дзецям нельга прыйсцi да iх на баль?

– Чаму ж, - сказаў студэнт, - бо маленькiя маргарыткi i ландышы таксама танцуюць.

– А дзе танцуюць самыя прыгожыя кветкi?
– спытала Iда.

Ты ж бывала за горадам, там, дзе вялiзны палац, у якiм летам жыве кароль i дзе такi дзiўны сад з кветкамi? Памятаеш лебедзяў, якiя падплывалi да цябе за хлебнымi крошкамi? Вось там i бываюць сапраўдныя балi!

– Я яшчэ ўчора была там з мамай, - сказала маленькая Iда, - але цяпер на дрэвах больш няма лiсця, а ў садзе няма кветак. Куды яны падзявалiся? Улетку iх так багата!

– Яны ўсе ў палацы, - адказаў студэнт.
– Трэба табе сказаць, што як толькi кароль i прыдворныя пераедуць у горад, кветкi адразу ж уцякаюць з саду ў палац, i там для iх надыходзiць вясёлы час! Вось бы табе паглядзець! Дзве самыя прыгожыя ружы садзяцца на трон - гэта кароль з каралевай. А чырвоныя пеўнiкавыя грабеньчыкi становяцца каля iх, стаяць i кланяюцца, - гэта камер-юнкеры. Потым прыходзяць iншыя цудоўныя кветкi, i пачынаецца баль. Пяцынты i крокусы робяцца маленькiмi марскiмi кадэтамi i танцуюць з паненкамi - блакiтнымi фiялкамi; а цюльпаны i вялiкiя жоўтыя лiлеi - гэта пажылыя дамы, i яны сочаць за тым, каб усе танцавалi адметна i наогул паводзiлi сябе прыстойна.

Поделиться:
Популярные книги

Как я строил магическую империю

Зубов Константин
1. Как я строил магическую империю
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Как я строил магическую империю

Лейб-хирург

Дроздов Анатолий Федорович
2. Зауряд-врач
Фантастика:
альтернативная история
7.34
рейтинг книги
Лейб-хирург

Ветер и искры. Тетралогия

Пехов Алексей Юрьевич
Ветер и искры
Фантастика:
фэнтези
9.45
рейтинг книги
Ветер и искры. Тетралогия

Бастард Императора. Том 6

Орлов Андрей Юрьевич
6. Бастард Императора
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
аниме
фэнтези
фантастика: прочее
5.00
рейтинг книги
Бастард Императора. Том 6

Часовое сердце

Щерба Наталья Васильевна
2. Часодеи
Фантастика:
фэнтези
9.27
рейтинг книги
Часовое сердце

Отборная бабушка

Мягкова Нинель
Фантастика:
фэнтези
юмористическая фантастика
7.74
рейтинг книги
Отборная бабушка

Держать удар

Иванов Дмитрий
11. Девяностые
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Держать удар

Дворянская кровь

Седой Василий
1. Дворянская кровь
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
7.00
рейтинг книги
Дворянская кровь

Бастард Императора. Том 7

Орлов Андрей Юрьевич
7. Бастард Императора
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Бастард Императора. Том 7

Кодекс Крови. Книга VIII

Борзых М.
8. РОС: Кодекс Крови
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Кодекс Крови. Книга VIII

Если твой босс... монстр!

Райская Ольга
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.50
рейтинг книги
Если твой босс... монстр!

Сочинения в трех томах. Том 1

Леблан Морис
Большая библиотека приключений и научной фантастики
Детективы:
классические детективы
5.00
рейтинг книги
Сочинения в трех томах. Том 1

На границе империй. Том 7. Часть 2

INDIGO
8. Фортуна дама переменчивая
Фантастика:
космическая фантастика
попаданцы
6.13
рейтинг книги
На границе империй. Том 7. Часть 2

Плохой парень, Купидон и я

Уильямс Хасти
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Плохой парень, Купидон и я