Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Казкi (на белорусском языке)
Шрифт:

Але раптам зноў нехта прайшоў побач i павiтаўся з iм, а ён ад радасцi, што арэ на пяцi конях, зноў ляснуў пугай i закрычаў:

– Гэй вы, мае конiкi!

– Вось я табе нападганяю тваiх конiкаў!
– сказаў Вялiкi Клаўс.

Узяў ён молат, якiм заганяюць у зямлю слупы, каб прывязваць коней, i так стукнуў каню па галаве, што забiў яго.

– Эх, няма цяпер у мяне нiводнага каня!
– прамовiў Маленькi Клаўс i заплакаў.

Потым ён зняў з каня скуру, добра высушыў яе на ветры, паклаў у мех, ускiнуў мех на спiну i пайшоў у горад прадаваць скуру.

Iсцi

давялося вельмi далёка, праз вялiкi цёмны лес, а тут яшчэ непагода разгулялася, i Маленькi Клаўс заблудзiўся. Толькi выбраўся ён на дарогу, як зусiм сцямнела, а да горада было яшчэ далёка, ды i дамоў назад няблiзка; да ночы нiяк не дайсцi яму нi туды, нi сюды.

Пры дарозе быў вялiкi сялянскi двор; аканiцы ў доме былi ўжо зачынены, але скрозь шчылiны свяцiўся агонь.

"Вось тут я, напэўна, знайду сабе прытулак на ноч", - падумаў Маленькi Клаўс i пастукаўся.

Гаспадыня адчынiла дзверы, даведалася, што яму трэба, i загадала iсцi сваёй дарогай: мужа яе не было дома, а без яго яна не магла прымаць гасцей.

– Ну, тады я пераначую на двары!
– сказаў Маленькi Клаўс, i гаспадыня зачынiла дзверы.

Каля дома стаяў вялiкi стог сена, а памiж стогам i домам - хляўчук з роўнай саламянай страхой.

– Вунь там я i лягу!
– сказаў Маленькi Клаўс, убачыўшы гэтую страху. Цудоўная пасцель! Спадзяюся, бусел не заляцiць i не схопiць мяне за нагу!

Гэта ён сказаў таму, што на страсе дома ў сваiм гняздзе стаяў жывы бусел.

Маленькi Клаўс узлез на страху хлява, лёг на саломе i пачаў варочацца з боку на бок, шукаючы больш зручнае становiшча. Аканiцы закрывалi толькi нiжнюю частку вокнаў, i яму была вiдаць уся святлiца.

А ў святлiцы стаяў вялiкi стол, чаго-чаго толькi на iм не было: i вiно, i мяса, i смачнейшая рыба; за сталом сядзелi гаспадыня i дзяк, - больш нiкога.

Гаспадыня налiвала госцю вiна, а ён уплётваў рыбу, - ён быў вялiкi да яе ахвотнiк.

"Вось бы мне далучыцца!" - падумаў Маленькi Клаўс i, выцягнуўшы шыю, заглянуў у акно. Божа, якi цудоўны пiрог ён убачыў! Вось дык банкет!

Але тут ён пачуў, што нехта пад'язджае да дома, - гэта вярнуўся дамоў муж гаспадынi. Ён быў вельмi добры чалавек, але яго непакоiла дзiўная хвароба: ён цярпець не мог дзякаў. Варта яму было сустрэць дзяка - як ён вар'яцеў. Таму дзяк i прыйшоў у госцi да яго жонкi ў той час, калi мужа не было дома, а добрая жанчына iмкнулася пачаставаць яго на славу. Абодва яны вельмi напалохалiся, пачуўшы, што гаспадар вярнуўся, i гаспадыня папрасiла госця хутчэй залезцi ў вялiкi пусты куфар, якi стаяў у куце. Дзяк паслухаўся, - бо ведаў, што гаспадар цярпець не мог дзякаў, - а гаспадыня хутка прыхавала ўсе пачастункi ў печы; калi б муж бачыў усё гэта, ён, вядома, спытаў бы, каго яна збiралася частаваць.

– Ах, - цяжка ўздыхнуў Маленькi Клаўс на страсе, гледзячы, як яна хавала ежу i вiно.

– Хто там?
– спытаў селянiн i глянуў на Маленькага Клаўса.
– Чаго ж ты ляжыш тут? Хадзем лепей у святлiцу!

Маленькi Клаўс. растлумачыў, што ён заблудзiўся i папрасiўся начаваць.

– Добра, - сказаў селянiн, - начуй. Толькi найперш трэба нам з табой падмацавацца з дарогi.

Жонка

прыняла iх абодвух вельмi ласкава, падрыхтавала стол i дастала з печы вялiкi чыгун кашы.

Селянiн прагаладаўся i еў з апетытам, а ў Маленькага Клаўса з галавы не выходзiла рыба, смажанае мяса i пiрог, якiя былi прыхаваны ў печы.

Пад сталом, каля ног Маленькага Клаўса, ляжаў мяшок з конскай скурай, з той самай, якую ён нёс прадаваць. Каша не лезла яму ў горла, i вось ён прыцiснуў мяшок нагой, - сухая скура гучна затрашчала.

– Цсс!
– сказаў Маленькi Клаўс, а сам зноў наступiў на мяшок, i скура затрашчала яшчэ мацней.

– Што там у цябе?
– спытаў гаспадар.

– Ды гэта ўсё мой вядзьмак, - сказаў Маленькi Клаўс.
– Гаворыць, што не трэба нам есцi кашу, - ён ужо начараваў для нас поўную печ усяго: там i мяса, i рыба, i пiрог!

– Вось дык штука!
– закрычаў селянiн, хутка адкрыў печ i ўбачыў там выдатныя стравы. Мы ж ведаем, што iх схавала туды яго жонка, а ён падумаў, што гэта ўсё вядзьмак нарабiў!

Жонка не стала нiчога гаварыць i тут жа ўсё паставiла на стол, а муж з госцем пачалi ўплётваць i мяса, i рыбу, i пiрог. Але вось Маленькi Клаўс зноў наступiў на мяшок, скура затрашчала.

– А што ён толькi што сказаў?
– спытаў селянiн.

– Ды вось, кажа, што начараваў нам яшчэ тры бутэлькi вiна, яны таксама ў печы, - адказаў Маленькi Клаўс.

Давялося гаспадынi выцягнуць i вiно. Селянiн выпiў шклянку, другую, i яму стала так весела! Так, такога ведзьмака, як у Маленькага Клаўса, ён не супраць быў займець!

– А можа ён вызваць чорта?
– спытаў селянiн.
– Вось на каго б я паглядзеў; мне ж цяпер весела!

– Магчыма, - сказаў Маленькi Клаўс, - мой вядзьмак можа зрабiць усё, што я захачу. Праўда?
– спытаў ён у мяшка, а сам наступiў на яго, i зноў скура затрашчала.

– Чуеш? Ён адказвае "так". Толькi чорт вельмi пачварны, не варта i глядзець на яго!

– Ну, а я яго нiколечкi не баюся. А якi ён на выгляд?

– Ды вылiты дзяк!

– Цьфу!
– плюнуў селянiн.
– Вось брыдота! Трэба табе сказаць, што я бачыць не магу дзякаў! Але ўсё роўна, я ж ведаю, што гэта чорт, i мне будзе не так прыкра! Да таго ж я цяпер набраўся храбрасцi, гэта вельмi дарэчы! Толькi няхай ён не падыходзiць вельмi блiзка!

– А вось я зараз скажу ведзьмаку!
– вымавiў Маленькi Клаўс, наступiў на мяшок i прыслухаўся.

– Ну што?

– Ён загадвае табе пайсцi i адкрыць вунь той куфар у куце: там прыцiх чорт. Толькi прытрымлiвай вечка, а то ён выскачыць.

– А ты памажы прытрымаць!
– сказаў селянiн i падышоў да куфра, куды жонка схавала дзяка.

Дзяк быў нi жывы нi мёртвы са страху. Селянiн прыадчынiў вечка i заглянуў у куфар.

– Тфу! Бачыў, бачыў!
– закрычаў ён i адскочыў убок.
– Якраз наш дзяк. Вось брыдота!

Такую непрыемнасць трэба было запiць, i яны пiлi да позняй ночы.

– Ведзьмака гэтага ты мне прадай!
– сказаў селянiн.
– Прасi колькi хочаш, хоць поўную мерку грошай!

– Не, не магу, - сказаў Маленькi Клаўс.

Поделиться:
Популярные книги

Север и Юг. Великая сага. Компиляция. Книги 1-3

Джейкс Джон
Приключения:
исторические приключения
5.00
рейтинг книги
Север и Юг. Великая сага. Компиляция. Книги 1-3

Корпорация «Исполнение желаний»

Мелан Вероника
2. Город
Приключения:
прочие приключения
8.42
рейтинг книги
Корпорация «Исполнение желаний»

Вечный. Книга II

Рокотов Алексей
2. Вечный
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
рпг
5.00
рейтинг книги
Вечный. Книга II

Фиктивный брак

Завгородняя Анна Александровна
Фантастика:
фэнтези
6.71
рейтинг книги
Фиктивный брак

Николай I Освободитель. Книга 2

Савинков Андрей Николаевич
2. Николай I
Фантастика:
героическая фантастика
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Николай I Освободитель. Книга 2

Даррелл. Тетралогия

Мельцов Илья Николаевич
Даррелл
Фантастика:
фэнтези
боевая фантастика
5.00
рейтинг книги
Даррелл. Тетралогия

Измена. Верни мне мою жизнь

Томченко Анна
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Измена. Верни мне мою жизнь

Архонт

Прокофьев Роман Юрьевич
5. Стеллар
Фантастика:
боевая фантастика
рпг
7.80
рейтинг книги
Архонт

Хозяин Теней 3

Петров Максим Николаевич
3. Безбожник
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
фантастика: прочее
5.00
рейтинг книги
Хозяин Теней 3

Совершенный: Призрак

Vector
2. Совершенный
Фантастика:
боевая фантастика
рпг
5.00
рейтинг книги
Совершенный: Призрак

Диверсант. Дилогия

Корчевский Юрий Григорьевич
Фантастика:
альтернативная история
8.17
рейтинг книги
Диверсант. Дилогия

Блокада. Знаменитый роман-эпопея в одном томе

Чаковский Александр Борисович
Проза:
военная проза
7.00
рейтинг книги
Блокада. Знаменитый роман-эпопея в одном томе

Все ведьмы – стервы, или Ректору больше (не) наливать

Цвик Катерина Александровна
1. Все ведьмы - стервы
Фантастика:
юмористическая фантастика
5.00
рейтинг книги
Все ведьмы – стервы, или Ректору больше (не) наливать

Идеальный мир для Лекаря

Сапфир Олег
1. Лекарь
Фантастика:
фэнтези
юмористическое фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря