Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Казкi (на белорусском языке)
Шрифт:

Садоўнiк сапраўды мог распараджацца кветнiкамi, садам i агародам, ён даглядаў iх i апрацоўваў старанна i захоплена. Гаспадары былi гэтым вельмi задаволены, але не хавалi ад садоўнiка, што ў iншых маёнтках iх частавалi такiмi фруктамi i паказвалi такiя кветкi, да якiх яшчэ вельмi далёка iхнiм кветкам i фруктам. Гэтыя словы засмучалi садоўнiка, бо ён усёй душой хацеў, каб сад у ягоных гаспадароў быў лепшы ў свеце, i дзеля гэтага шчыраваў без стомы. Рукi ён меў працавiтыя, а сэрца добрае.

Аднойчы гаспадары запрасiлi да сябе садоўнiка i сказалi яму ласкава i паблажлiва, як i трэба гаспадарам,

што ўчора яны былi ў гасцях у сваiх знакамiтых сяброў i тыя пачаставалi iх яблыкамi i грушамi, ды такiмi сакавiтымi, такiмi пахучымi, што самi яны, гаспадары Ларсена, i ўсе iншыя госцi былi ў захапленнi. Гаспадары не сумняваюцца, што тыя фрукты прывезены з-за мяжы, але чаму б Ларсену не паспрабаваць вырасцiць гэткiя ж i ў iхняй сядзiбе, калi толькi капрызныя плады могуць прыстасавацца да мясцовага клiмату? Як сведчылi чуткi, яблыкi i грушы, якiя яны елi ў гасцях, былi куплены ў горадзе ў самага буйнога гандляра фруктамi; да яго i паслалi гаспадары садоўнiка, каб даведацца, з якой краiны прывезены гэтыя плады, i выпiсаць адтуль чаранкi.

Садоўнiк добра ведаў гэтага гандляра, бо па загаду гаспадароў прадаваў яму лiшкi фруктаў са свайго саду.

I вось выправiўся ён у горад, каб спытацца ў гандляра, адкуль той атрымаў хвалёныя яблыкi i грушы.

– З вашага ўласнага саду!
– адказаў гандляр i паказаў Ларсену яблыкi i грушы, якiя той адразу пазнаў.

Вось дык узрадаваўся садоўнiк! Ён паспяшаўся да сваiх гаспадароў i сказаў, што яблыкi i грушы, якiя яны елi ў гасцях, - з iхняга ўласнага саду. Гаспадары не паверылi сваiм вушам.

– Не можа быць, Ларсен!
– казалi яны.
– Калi вы хочаце пераканаць нас, што гэта праўда, прынясiце распiску ад гандляра.

I Ларсен прынёс яе гаспадарам.

– Дзiўна!
– усклiкнулi яны.

Пасля гэтага кожны дзень гаспадарам падавалi вялiзныя вазы з цудоўнымi яблыкамi i грушамi з iхняга ўласнага саду. Цэлымi карзiнамi рассылалi гэтыя фрукты суседзям, у iншыя гарады i нават за мяжу. Гаспадарам гэта было вельмi прыемна. Аднак яны нiколi не прамiналi выпадку, каб нагадаць садоўнiку, што апошнiя дзве восенi былi вельмi спрыяльныя для фруктовых садоў i ўсе садаводы мелi добры ўраджай.

Прайшло няшмат часу. Гаспадары былi запрошаны ў палац на абед. На наступны дзень яны паклiкалi да сябе садоўнiка i расказалi яму, што на каралеўскi стол падавалi незвычайна салодкiя i сакавiтыя дынi з уласнай каралеўскай цяплiцы.

– Iдзiце да прыдворнага садоўнiка, шаноўны Ларсен, i папрасiце, каб ён даў вам хоць крышку насення гэтых незвычайных дыняў.

– Але каралеўскi садоўнiк сам атрымаў ад мяне гэтае насенне!
– радасна ўсклiкнуў садоўнiк.

– Калi так, значыць, ён здолеў вырасцiць з iх цудоўныя дынi, - сказалi гаспадары, - дынi, якiя падавалi на стол, былi лепшыя адна за другую!

– Выходзiць, што ганарыцца трэба мне, - сказаў Ларсен.
– Сёлета ў каралеўскага садоўнiка дынi не ўдалiся; i вось ён убачыў, якiя цудоўныя дынi растуць у садзе вашай мiласцi, пакаштаваў iх i некалькi штук заказаў для каралеўскага стала.

– Цi не лiчыце вы, Ларсен, што на каралеўскi стол падавалi дынi з нашага саду?

– Нi кроплi ў гэтым не сумняваюся, - адказаў Ларсен.

Ён пайшоў да каралеўскага

садоўнiка i атрымаў у яго пасведчанне, дзе гаварылася, што дынi, якiя падавалiся на абедзе ў каралеўскiм замку, былi прывезены з саду, якi належыць панам-гаспадарам Ларсена.

Гаспадары былi здзiўлены. Яны расказвалi пра гэты выпадак усiм i кожны раз паказвалi сведчанне каралеўскага садоўнiка. А насенне дыняў, як яшчэ раней чаранкi яблынь i груш, яны пачалi рассылаць у розныя краiны.

Тым часам з розных мясцiн прыходзiлi звесткi, што дасланыя чаранкi прыжылiся, яблынi i грушы даюць цудоўныя плады, якiя названы iмем радавой панскай сядзiбы. Назву сядзiбы пiсалi зараз на ангельскай, нямецкай i французскай мовах.

Хiба можна было марыць пра гэта раней?

– Каб толькi садоўнiк не зазнаўся, - занепакоiлiся гаспадары.

Але Ларсен думаў зусiм пра iншае: ён iмкнуўся захаваць за сабой славу аднаго з лепшых садоўнiкаў краiны i кожны год ствараць якi-небудзь новы выдатны гатунак садавiны альбо гароднiны. I ён ствараў iх, але ў падзяку за працу яму часта даводзiлася чуць, што першыя ўславiўшыя яго фрукты - яблыкi i грушы - былi ўсё ж самыя лепшыя, а ўсе iншыя ўжо не маглi з iмi зраўняцца. Дынi, праўда, вельмi смачныя, ды ўсё ж далёка не такiя, як яблыкi i грушы. Трускалкi таксама выдатныя, але не лепшыя за тыя, якiя ёсць у iншых. А калi аднойчы ў садоўнiка не ўрадзiла радыска, гаспадары толькi i гаварылi пра няўдалую радыску, нiбыта забылiся пра ўсе iншыя гатункi садавiны i гароднiны.

Можна было падумаць, што гаспадары атрымлiваюць задавальненне, калi гавораць: "Сёлета ў вас усё ўрадзiлася дрэнна, шаноўны Ларсен!" Яны былi проста шчаслiвыя, калi сцвярджалi: "Дрэнна сёлета ў вас урадзiлася!"

Некалькi разоў на тыдзень садоўнiк прыносiў у пакоi свежыя букеты, падабраныя з дзiўна тонкiм густам; у гэтых букетах кожная кветачка ўдала спалучалася з iншымi кветкамi i станавiлася яшчэ прыгажэйшай.

– У вас выдатны густ, Ларсен, - казалi гаспадары.
– Але не забудзьцеся, што гэтым талентам вы абавязаны не самому сабе, а Богу.

Аднойчы садоўнiк прынёс гаспадарам вялiзную крыштальную вазу, у якой плаваў лiст белага гарлачыка, а на iм, апусцiўшы ў ваду доўгае сцябло, красавалася ярка-блакiтная кветка велiчынёй са сланечнiк.

– Iндыйскi лотас!
– усклiкнулi гаспадары.

Яны нiколi ў жыццi не бачылi падобнай кветкi. Яны загадалi днём выстаўляць яе на сонца, а вечарам асвятляць штучным святлом. I кожны, хто бачыў гэтую кветку, быў у захапленнi, называў яе цудам.

Гэтак назвала яе нават знакамiтая панi каралеўства - маладая прынцэса. Яна была разумная i добрая дзяўчына.

Гаспадары палiчылi за гонар паднесцi прынцэсе блакiтную кветку, i яна забрала яе ў палац. Тады спусцiлiся яны ў сад, каб паглядзець, цi няма там падобнай кветкi, але не знайшлi яе. Паклiкалi садоўнiка i спыталi дзе ён узяў блакiтны лотас.

– Мы шукалi, але не знайшлi такiх кветак нi ў аранжарэi, нi на клумбах у садзе, - сказалi яны.

– Там iх i не было, - усмiхнуўся садоўнiк.
– Гэтая сцiплая кветка расце на градках у агародзе. Але, праўда яна незвычайна прыгожая! Яна падобная на блакiтны кактус, а на самай справе гэта толькi кветка артышока.

Поделиться:
Популярные книги

Инвестиго, из медика в маги

Рэд Илья
1. Инвестиго
Фантастика:
фэнтези
городское фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Инвестиго, из медика в маги

Новый Рал 4

Северный Лис
4. Рал!
Фантастика:
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Новый Рал 4

Герцогиня в ссылке

Нова Юлия
2. Магия стихий
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Герцогиня в ссылке

(Бес) Предел

Юнина Наталья
Любовные романы:
современные любовные романы
6.75
рейтинг книги
(Бес) Предел

Котенок. Книга 3

Федин Андрей Анатольевич
3. Котенок
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Котенок. Книга 3

На границе империй. Том 10. Часть 1

INDIGO
Вселенная EVE Online
Фантастика:
космическая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
На границе империй. Том 10. Часть 1

Девяностые приближаются

Иванов Дмитрий
3. Девяностые
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
7.33
рейтинг книги
Девяностые приближаются

Флеш Рояль

Тоцка Тала
Детективы:
триллеры
7.11
рейтинг книги
Флеш Рояль

Александр Агренев. Трилогия

Кулаков Алексей Иванович
Александр Агренев
Фантастика:
альтернативная история
9.17
рейтинг книги
Александр Агренев. Трилогия

Папина дочка

Рам Янка
4. Самбисты
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Папина дочка

Прометей: каменный век

Рави Ивар
1. Прометей
Фантастика:
альтернативная история
6.82
рейтинг книги
Прометей: каменный век

Экономка тайного советника

Семина Дия
Фантастика:
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Экономка тайного советника

Комбинация

Ланцов Михаил Алексеевич
2. Сын Петра
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Комбинация

На границе империй. Том 9. Часть 3

INDIGO
16. Фортуна дама переменчивая
Фантастика:
космическая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
На границе империй. Том 9. Часть 3