Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Казкi (на белорусском языке)
Шрифт:

– Вядома!
– сказаў Маленькi Клаўс.
– Толькi я не магу цягнуць цябе ў мяшку да ракi, ты вельмi цяжкi. А вось калi хочаш, дайдзi сам ды залезь у мяшок, а я з задавальненнем цябе скiну ў ваду!

– Дзякуй!
– сказаў Вялiкi Клаўс.
– Але калi я не атрымаю там статак, я цябе паб'ю, так i ведай!

– Ну-ну, не злуйся, - сказаў Маленькi Клаўс, i яны пайшлi да ракi.

Калi статак убачыў ваду, дык кiнуўся да яе; жывёле вельмi хацелася пiць.

– Паглядзi, як яны спяшаюцца!
– сказаў Маленькi Клаўс.
– Бач, як засумавалi па вадзе: дамоў, на дно, вiдаць, захацелася!

Але ты спярша памажы мне, а не дык я цябе паб'ю!
– сказаў Вялiкi Клаўс i залез у вялiкi мяшок, якi ляжаў на спiне ў аднаго з быкоў.
– Ды пакладзi мне ў мяшок камень, а то я, мусiць, не пайду на дно!

– Пойдзеш!
– сказаў Маленькi Клаўс, але ўсё-такi паклаў у мяшок вялiкi камень, моцна завязаў мяшок i спiхнуў яго ў ваду. Боўць! I Вялiкi Клаўс пайшоў прама на дно.

– Ох, баюся, не знойдзе ён там нi кароў, нi быкоў!
– сказаў Маленькi Клаўс i пагнаў свой статак дамоў.

ЦЫРАВАЛЬНАЯ IГОЛКА

Жыла-была цыравальная iголка; яна лiчыла сябе такой тонкай, што ўявiла, быццам яна швейная iголка.

– Глядзiце, глядзiце, што вы трымаеце!
– сказала яна пальцам, калi яны вымалi яе.
– Не выпусцiце мяне! Упаду на падлогу - чаго добрага, згублюся: я занадта тонкая!

– Быццам бы!
– адказалi пальцы i моцна схапiлi яе за талiю.

– Вось бачыце, я iду з цэлай свiтай!
– сказала цыравальная iголка i пацягнула за сабою доўгую нiтку, толькi без вузельчыка.

Пальцы ўторкнулi iголку проста ў кухарчыну пантофлю, - скура на пантофлi трэснула, i трэба было зашыць дзiрку.

– Фу, якая чорная работа!
– сказала цыравальная iголка, - я не вытрымаю! Я зламлюся!

I сапраўды зламалася.

– Ну вось, я ж казала, - прамовiла яна, - я занадта тонкая!

"Цяпер яна нi на што не годная", - падумалi пальцы, але iм ўсё-такi давялося моцна трымаць яе: кухарка накапала на зламаны канец iголкi сургуч i потым закалола ёй хустку.

– Вось цяпер я - брошка!
– сказала цыравальная iголка.
– Я ведала, што буду карыстацца павагай: у кiм ёсць толк, з таго заўсёды выйдзе нешта вартае.

I яна засмяялася сама сабе, - бо нiхто ж не бачыў, каб цыравальныя iголкi смяялiся ўголас, - яна сядзела ў хустцы, нiбы ў карэце i аглядалася па баках.

– Дазвольце спытацца, вы з золата?
– звярнулася яна да суседкi-шпiлькi. Вы вельмi сiмпатычная, i ў вас уласная галоўка... Толькi маленькая! Пастарайцеся яе адгадаваць, - не кожнаму ж дастаецца сургучная галоўка!

Пры гэтым цыравальная iголка так фанабэрыста выпрасталася, што вылецела з хусткi проста ў ракавiну, куды кухарка якраз вылiвала памыi.

– Выпраўляюся ў плаванне!
– сказала цыравальная iголка.
– Толькi б не згубiцца!

Але яна згубiлася.

– Я занадта тонкая, я не створана для гэтага свету!
– сказала яна, лежачы ў вулiчнай канаве.
– Але я ведаю сабе кошт, а гэта заўсёды прыемна.

I цыравальная iголка цягнулася ў струнку, не трацячы добрага настрою.

Над ёю праплывала ўсялякая ўсялячына: трэскi, саломiнкi, кавалкi газетнай паперы...

– Бач, як плывуць!
– казала цыравальная iголка.
– Яны i ў розум не возьмуць тое, хто хаваецца тут пад iмi.
– Гэта я тут хаваюся! Я тут сяджу! Вунь плыве трэска: у яе толькi i думак, што аб трэсках. Ну, трэскай яна век i застанецца!

Вось саломiнку нясе... А круцiцца, круцiцца як! Не задзiрай так носу! Глядзi, каб не наскочыць на камень! А вунь газетны абрывак плыве. Даўно ўжо забыцца паспелi, што на iм надрукавана, а ён бач як разгарнуўся!.. Я ляжу цiха, смiрна. Я ведаю сабе кошт, i гэтага ў мяне не адбяруць!

Аднойчы каля яе нешта заблiшчэла, i цыравальная iголка ўявiла, што гэта брыльянт. Гэта быў бутэлечны асколак, але ён зiхацеў, i цыравальная iголка загаварыла з iм. Яна назвала сябе брошкай i спыталася ў яго:

– Вы, мусiбыць, брыльянт?

– Так, нешта накшталт гэтага.

I абое думалi адно пра другое i пра самiх сябе, што яны сапраўднай каштоўнасцi, i гутарылi мiж сабой аб недасведчанасцi i фанабэрыстасцi свету.

– Так, я жыла ў каробцы ў адной дзяўчыны, - распавядала цыравальная iголка.
– Дзяўчына гэтая была кухаркай. У яе на кожнай руцэ было па пяць пальцаў. I вы ўявiць сабе не можаце, да чаго даходзiла iх напышлiвасць! А занятак жа ў iх быў толькi адзiн - вымаць мяне i класцi назад у каробку!

– А яны блiшчэлi?
– спытаўся бутэлечны асколак.

– Блiшчэлi?
– адказала цыравальная iголка.
– Не, бляску ў iх не было, затое колькi гонару!.. Iх было пяць братоў, усе - уроджаныя "пальцы"; яны заўсёды стаялi ў рад, хоць i былi рознай велiчынi. Крайнi - Таўстун, - мiж iншым, адстояў ад iншых, ён быў тоўсты карантыш, i спiна ў яго гнулася толькi ў адным месцы, таму ён мог кланяцца толькi раз; затое ён казаў, што калi яго адсякуць, дык чалавек не прыдатны болей для вайсковай службы. Другi - Ласунок - тыцкаў свой нос усюды: i ў салодкае i ў кiслае, тыцкаў i ў сонца i ў месяц; ён жа нацiскаў на пяро, калi трэба было пiсаць. Наступны - Цыбаты - глядзеў на ўсiх звысоку. Чацверты - Залатаперст - насiў вакол поясу залаты пярсцёнак. I, нарэшце, самы маленькi - Пер-музыка нiчога не рабiў i вельмi гэтым ганарыўся. Так, яны толькi i ведалi, што выхваляцца, i вось - я кiнулася ў ракавiну.

– А цяпер мы сядзiм ды блiшчам!
– сказаў бутэлечны асколак.

У гэты час вады ў канаве прыбыло, i яна хлынула цераз край i знесла з сабой асколак.

– Ён прасунуўся!
– уздыхнула цыравальная iголка.
– А я засталася ляжаць! Я занадта тонкая, занадта далiкатная, але я ганаруся гэтым, i гэта высакародны гонар!

Яна ляжала, выцягнуўшыся ў струнку, i перадумала шмат думак.

– Я проста гатовая думаць, што нарадзiлася ад сонечнага промня, - такая я тонкая! Праўда, здаецца, быццам сонца шукае мяне пад вадой! Ах, я такая тонкая, што нават бацька мой сонца не можа мяне знайсцi! Не абламалася б тады маё вочка*, я б, здаецца, заплакала! Хаця, не, плакаць непрыстойна!

* Iгольнае вушка па-дацку называецца iгольным вочкам.

Аднойчы прыйшлi вулiчныя хлапчукi i пачалi корпацца ў канаўцы, вышукваючы старыя цвiкi, манеткi ды iншыя скарбы. Перапэцкалiся яны страшэнна, але гэта прыносiла iм задавальненне!

– Ай!
– закрычаў раптам адзiн з iх; ён накалоўся аб цыравальную iголку. Глядзi, якая штуковiна!

– Я не штуковiна, а паненка!
– заявiла цыравальная iголка, але яе нiхто не пачуў. Сургуч з яе сышоў, i яна ўся пачарнела, але ў чорным заўсёды выглядаеш больш стрункай, i iголка ўяўляла, што стала яшчэ танчэй за ранейшае.

Поделиться:
Популярные книги

Бастард Императора. Том 8

Орлов Андрей Юрьевич
8. Бастард Императора
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Бастард Императора. Том 8

Хроники Темных Времен (6 романов в одном томе)

Пейвер Мишель
Хроники темных времен
Фантастика:
фэнтези
8.12
рейтинг книги
Хроники Темных Времен (6 романов в одном томе)

Боярышня Евдокия

Меллер Юлия Викторовна
3. Боярышня
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Боярышня Евдокия

Виктор Глухов агент Ада. Компиляция. Книги 1-15

Сухинин Владимир Александрович
Виктор Глухов агент Ада
Фантастика:
фэнтези
героическая фантастика
боевая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Виктор Глухов агент Ада. Компиляция. Книги 1-15

Барин-Шабарин 2

Гуров Валерий Александрович
2. Барин-Шабарин
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Барин-Шабарин 2

Прорвемся, опера! Книга 3

Киров Никита
3. Опер
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Прорвемся, опера! Книга 3

Зауряд-врач

Дроздов Анатолий Федорович
1. Зауряд-врач
Фантастика:
альтернативная история
8.64
рейтинг книги
Зауряд-врач

Бастард Императора. Том 2

Орлов Андрей Юрьевич
2. Бастард Императора
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Бастард Императора. Том 2

Наследие Маозари 4

Панежин Евгений
4. Наследие Маозари
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Наследие Маозари 4

Школа. Первый пояс

Игнатов Михаил Павлович
2. Путь
Фантастика:
фэнтези
7.67
рейтинг книги
Школа. Первый пояс

Хроники странного королевства. Шаг из-за черты. Дилогия

Панкеева Оксана Петровна
73. В одном томе
Фантастика:
фэнтези
9.15
рейтинг книги
Хроники странного королевства. Шаг из-за черты. Дилогия

Мир Возможностей

Бондаренко Андрей Евгеньевич
1. Мир Возможностей
Фантастика:
фэнтези
рпг
5.00
рейтинг книги
Мир Возможностей

Замуж второй раз, или Ещё посмотрим, кто из нас попал!

Вудворт Франциска
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Замуж второй раз, или Ещё посмотрим, кто из нас попал!

Довлатов. Сонный лекарь 2

Голд Джон
2. Не вывожу
Фантастика:
альтернативная история
аниме
5.00
рейтинг книги
Довлатов. Сонный лекарь 2