Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Казкi (на белорусском языке)
Шрифт:

Русалачку апранулi ў шоўк i муслiн, i яна стала першай прыгажуняй пры двары, але заставалася па-ранейшаму нямой, не магла нi спяваць, нi гаварыць.

Неяк аднаго разу да прынца i яго царскiх бацькоў паклiкалi дзяўчат-рабынь, прыбраных у шоўк i золата. Яны заспявалi, адна з iх спявала асаблiва хораша, i прынц пляскаў у ладкi i ўсмiхаўся ёй. Засумавала русалачка: калiсьцi i яна магла спяваць, i непараўнальна лепш! "Ах, каб ён ведаў, што я назаўсёды рассталася са сваiм голасам, толькi каб быць каля яго!"

Потым дзяўчаты пачалi танцаваць пад гукi дзiвоснай музыкi;

тут i русалачка падняла свае белыя прыгожыя рукi, стала на дыбачкi i паплыла ў лёгкiм, паветраным танцы; так не танцаваў яшчэ нiхто! Кожны рух падкрэслiваў яе прыгажосць, а вочы яе казалi сэрцу больш чым спевы рабынь.

Усе былi ў захапленнi, асаблiва прынц; ён назваў русалачку сваiм маленькiм знайдышам, а русалачка ўсё танцавала i танцавала, хоць кожны раз, калi ногi яе дакраналiся да зямлi, ёй было так балюча, быццам яна iшла па вострых нажах. Прынц сказаў, што яна заўсёды павiнна быць каля яго, i ёй было дазволена спаць на аксамiтнай падушцы перад дзвярыма яго пакоя.

Ён загадаў пашыць ёй мужчынскi касцюм, каб яна магла суправаджаць яго вярхом. Яны ездзiлi па духмяных лясах, дзе ў свежай лiстоце спявалi птушкi, а зялёныя галiны дакраналiся да яе плячэй. Яны ўзбiралiся на высокiя горы, i хаця з яе ног сачылася кроў i ўсе бачылi гэта, яна смяялася i працягвала падымацца следам за прынцам на самыя высокiя вяршынi; там яны любавалiся аблокамi, якiя плылi каля iх ног, нiбы чароды птушак, што адляталi ў чужыя краiны.

А ноччу ў палацы прынца, калi ўсе спалi, русалачка спускалася па мармуровай лесвiцы, ставiла палымнеючыя, як у агнi, ногi ў халодную ваду i думала пра родны дом i пра марское дно.

Аднаго разу ўночы ўсплылi з вады поплеч яе сёстры i заспявалi журботную песню; яна кiўнула iм, яны пазналi яе i расказалi ёй, як засмуцiла яна iх усiх. З таго часу яны наведвалi яе кожную ноч, а аднойчы яна ўбачыла воддаль нават сваю старую бабулю, якая ўжо шмат гадоў не падымалася з вады, i самога цара марскога з каронай на галаве, яны працягвалi да яе рукi, але не адважвалiся падплысцi да зямлi так блiзка, як сёстры.

З кожным днём прынц усё больш i больш адчуваў замiлаванасць да русалачкi, але ён любiў яе толькi як прыгожае, добрае дзiця, ажанiцца ж з ёю i зрабiць яе прынцэсай яму i ў галаву не прыходзiла, а мiж тым ёй патрэбна было стаць яго жонкай, iнакш, калi б ён аддаў сваё сэрца i руку другой, русалачка стала б пенай марской.

"Цi любiш ты мяне больш за ўсiх на свеце?" - здавалася, пыталiся русалаччыны вочы, калi прынц абдымаў яе i цалаваў у лоб.

– Так, я люблю цябе!
– гаварыў прынц.
– У цябе добрае сэрца, ты адданая мне больш за ўсiх i падобная на маладую дзяўчыну, якую я бачыў аднойчы i, напэўна, болей ужо не ўбачу! Я плыў на караблi, карабель патануў, хвалi выкiнулi мяне на бераг паблiзу нейкага храма, дзе служаць богу маладыя дзяўчаты; самая малодшая з iх знайшла мяне на беразе i выратавала мне жыццё; я бачыў яе ўсяго два разы, але толькi яе адну ў цэлым свеце мог бы я пакахаць! Ты падобная на яе i амаль выцеснiла з майго сэрца яе вобраз. Яна належыць святому храму, i вось мая шчаслiвая зорка паслала мне цябе; нiколi я не расстануся з табой!

"На

жаль, ён не ведае, што гэта я выратавала яму жыццё!
– думала русалачка.
– Я вынесла яго з хваляў марскiх на бераг i паклала ў гаi, каля храма, а сама схавалася ў марской пене i глядзела, цi не прыйдзе хто-небудзь да яго на дапамогу. Я бачыла гэтую прыгожую дзяўчыну, якую ён любiць больш за мяне!
– I русалачка глыбока ўздыхала, плакаць яна не магла.
– Але тая дзяўчына належыць храму, нiколi не вернецца! Я ж знаходжуся каля яго, бачу яго кожны дзень, магу служыць яму, любiць яго, аддаць за яго жыццё!"

Але вось пачалi пагаворваць, што прынц жэнiцца з чароўнай дачкой суседняга караля i таму рыхтуе свой раскошны карабель у плаванне. Прынц паедзе да суседняга караля быццам бы для таго, каб пазнаёмiцца,з яго краiнай, а на самай жа справе, каб пабачыць прынцэсу; з iм едзе вялiкая свiта. Русалачка на ўсе гэтыя размовы толькi кiвала галавой i смяялася - яна ж лепш за ўсiх ведала прынцавы думкi.

– Я павiнен ехаць, - казаў ён ёй.
– Мне трэба пабачыць вельмi прыгожую прынцэсу; гэтага патрабуюць мае бацькi, але яны не будуць прымушаць мяне жанiцца з ёю, а я нiколi не пакахаю яе! Яна ж не падобная на тую прыгажуню, на якую падобная ты. Калi ж мне давядзецца нарэшце выбраць сабе нявесту, дык я лепш выберу цябе, мой нямы знайдыш з гаваркiмi вачыма!

I ён цалаваў яе ружовыя вусны, забаўляўся з яе доўгiмi валасамi i клаў сваю галаву на яе грудзi, дзе бiлася сэрца, якое так хацела чалавечага шчасця i кахання.

– Ты ж не баiшся мора, мая нямая малышка?
– казаў ён, калi яны ўжо стаялi на караблi, якi павiнен быў адвезцi iх у краiну суседняга караля.

I прынц пачаў расказваць ёй пра буру i пра штыль, пра дзiўную рыбу, што жыве на глыбiнi, i пра тое, што бачылi там нырцы, а яна ж лепш за ўсiх ведала, што ёсць на марскiм дне.

Яснай месячнай ноччу, калi ўсе, акрамя рулявога, спалi, яна села каля самага борта i пачала глядзець у празрыстыя хвалi, i ёй падалося, што яна бачыць бацькоўскi палац; старая бабуля ў сярэбранай кароне стаяла на вышцы i глядзела праз хвалiстыя струменi вады на кiль карабля. Потым на паверхню мора ўсплылi яе сёстры; яны журботна глядзелi на яе i працягвалi да яе свае белыя рукi, а яна кiўнула iм галавой, усмiхнулася i хацела расказаць аб тым, як ёй добра тут, але да яе падышоў карабельны юнга, i сёстры нырнулi ў ваду, а юнга падумаў, што гэта мiльганула ў хвалях белая марская пена.

Ранiцай карабель увайшоў у гавань прыгожай сталiцы суседняга каралеўства. У горадзе зазванiлi ў званы, з высокiх вежаў пачулiся гукi рагоў; на пляцах стаялi палкi салдат з блiскучымi штыкамi i трапяткiмi сцягамi. Пачалося свята, балi iшлi за балямi, але прынцэсы яшчэ не было - яна выхоўвалася дзесьцi далёка ў манастыры, куды яе аддалi навучацца каралеўскай дабрадзейнасцi. Нарэшце прыехала i яна.

Русалачка прагна глядзела на яе i не магла не прызнаць, што больш мiлага i больш прыгожага твару яна яшчэ не бачыла. Скура на твары прынцэсы была такая пяшчотная, празрыстая, а з-за доўгiх цёмных веек усмiхалiся сiнiя лагодныя вочы.

Поделиться:
Популярные книги

Третий. Том 3

INDIGO
Вселенная EVE Online
Фантастика:
боевая фантастика
космическая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Третий. Том 3

Игра Кота 3

Прокофьев Роман Юрьевич
3. ОДИН ИЗ СЕМИ
Фантастика:
фэнтези
боевая фантастика
8.03
рейтинг книги
Игра Кота 3

Надуй щеки! Том 2

Вишневский Сергей Викторович
2. Чеболь за партой
Фантастика:
попаданцы
дорама
фантастика: прочее
5.00
рейтинг книги
Надуй щеки! Том 2

i f36931a51be2993b

Admin
Старинная литература:
прочая старинная литература
5.00
рейтинг книги
i f36931a51be2993b

Отверженный. Дилогия

Опсокополос Алексис
Отверженный
Фантастика:
фэнтези
7.51
рейтинг книги
Отверженный. Дилогия

Отцы-основатели.Весь Саймак - 9.Грот танцующих оленей

Саймак Клиффорд Дональд
9. Отцы-основатели. Весь Саймак
Фантастика:
научная фантастика
5.00
рейтинг книги
Отцы-основатели.Весь Саймак - 9.Грот танцующих оленей

Изгой Проклятого Клана. Том 2

Пламенев Владимир
2. Изгой
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
фантастика: прочее
5.00
рейтинг книги
Изгой Проклятого Клана. Том 2

Золушка по имени Грейс

Ром Полина
Фантастика:
фэнтези
8.63
рейтинг книги
Золушка по имени Грейс

Все романы Роберта Шекли в одной книге

Шекли Роберт
2. Собрание сочинений Роберта Шекли в двух томах
Фантастика:
фэнтези
научная фантастика
5.00
рейтинг книги
Все романы Роберта Шекли в одной книге

Клан

Русич Антон
2. Долгий путь домой
Фантастика:
боевая фантастика
космическая фантастика
5.60
рейтинг книги
Клан

Дом для демиурга Том 2: Реальность сердца

Kriptilia
2. Триада
Фантастика:
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Дом для демиурга Том 2: Реальность сердца

Хроники странного королевства. Двойной след (Дилогия)

Панкеева Оксана Петровна
79. В одном томе
Фантастика:
фэнтези
9.29
рейтинг книги
Хроники странного королевства. Двойной след (Дилогия)

Последнее желание

Сапковский Анджей
1. Ведьмак
Фантастика:
фэнтези
9.43
рейтинг книги
Последнее желание

Бастард Императора. Том 5

Орлов Андрей Юрьевич
5. Бастард Императора
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Бастард Императора. Том 5