Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Клубок гадзюк (на белорусском языке)
Шрифт:

* Паводле бiблейскай легенды, Ноевы сыны - Сiм i Яфет - пачцiва накрылi бацьку плашчом, калi той выпiў многа вiна i голы заснуў.

Не хацеў наш адвакат прайграваць працэсу нi перад самiм сабой, нi перад намi i пайшоў на махлярства, напалову падсвядома (ахвотна дапускаю гэта): ён вырашыў ператварыць сваё паражэнне ў нейкую маральную перамогу, пачаў крычаць пра сваю бескарыслiвасць, пра адрачэнне ад усяго... Ну, а калi падумаць, то што яму заставалася рабiць?! Але мяне такiмi выкрутасамi не возьмеш, ды i ты, Жэнеўева, як чалавек са здаровым розумам, згодзiшся са мной, што ў нас няма падстаў раставаць ад замiлавання i ўдзячнасцi.

Ёсць у гэтай споведзi яшчэ адно бацькава прызнанне, якое вельмi супакоiла мяне. У гэтым пытаннi я асаблiва строга правяраў сябе, i, павiнен шчыра сказаць, маё патрабавальнае сумленне доўга пакутавала ад трывогi. Я маю на ўвазе

мае спробы, праўда, марныя, паставiць пад сумненне разумовыя здольнасцi бацькi i прымусiць яго прайсцi абследаванне ў псiхiятрычнай клiнiцы. Трэба адзначыць, што тут адыграла сваю ролю i мая жонка, якая шмат зрабiла, каб пахiснуць маю ўпэўненасць на гэты конт. Ты добра ведаеш, што звычайна я не вельмi лiчуся з яе думкамi - асоба яна вельмi ўжо эксцэнтрычная. Але яна не адступалася ад мяне нi днём, нi ноччу, усе вушы мне пратрубiла. I, ведаеш, некаторыя яе аргументы прымусiлi мяне завагацца. Урэшце яна пераканала мяне, што наш вялiкi адвакат, вопытны фiнансiст i глыбокi псiхолаг - самы ўраўнаважаны чалавек на свеце.

Не трэба, вядома, вялiкай фантазii, каб намаляваць сваiх дзяцей вырадкамi, якiя, ад страху страцiць спадчыну, нi перад чым не спыняюцца i гатовы роднага бацьку здаць у вар'яцкi дом. Бачыш, я асаблiва не падбiраю слоў i гавару зусiм адкрыта... Многа начэй не мог я заснуць. Адзiн Бог ведае, колькi я адпакутаваў.

Дык вось, дарагая мая Жэнеўева, гэты сшытак, асаблiва яго апошнiя старонкi, даюць усе падставы лiчыць, што ў бацькi нашага былi прыступы перамежнага вар'яцтва. Я лiчу нават, што мы стаiм перад фактам даволi рэдкiм i цiкавым з медыцынскага пункту погляду. Варта было б перадаць гэтыя запiскi псiхiятру. Аднак найпершы наш абавязак - нiкому не паказваць гэтага дакумента, якi можа стаць вельмi небяспечным для нашых дзяцей. Таму папярэджваю цябе i прашу адразу спалiць сшытак, як толькi ты скончыш чытаць. Трэба мець абсалютную ўпэўненасць, што гэтыя старонкi не трапяць у рукi чужых людзей.

Мы заўсёды трымалi пад строгiм сакрэтам усё, што датычылася нашых сямейных спраў. Не табе мне гаварыць, якiя меры я прымаў, каб наша ўстрывожанасць псiхiчным станам бацькi не стала нiкому вядомай. Аднак не ўсе члены нашай сям'i выяўлялi неабходную стрыманасць i асцярожнасць. У прыватнасцi, твой нягоднiк-зяць усiм расказваў самыя агiдныя гiсторыi пра бацьку. Гэта дорага нам каштавала: па горадзе пайшлi плёткi, а сёй-той праводзiць паралель памiж неўрастэнiяй Янiны i эксцэнтрычнасцю бацькi, якую яму прыпiсваюць, наслухаўшыся балбатнi Фiлi.

Паўтараю: парвi i спалi гэты сшытак i нiкому пра яго не гавары. Давай i мы з табой пра яго забудзем. I ўсё ж, павiнен прызнацца, мне шкада яго знiшчаць ёсць там i тонкiя псiхалагiчныя назiраннi, i нават мiлыя пейзажныя замалёўкi. Быў, вiдаць, у бацькi не толькi талент прамоўцы, але i пiсьменнiцкая струнка. Але тым больш у нас падстаў знiшчыць гэты дзённiк. Уявi сабе, што нехта з нашых дзяцей цi ўнукаў возьме ды надрукуе бацькавы запiскi!.. Бяды тады не абярэшся!..

Мы з табой можам называць рэчы сваiмi iмёнамi i павiнны, прачытаўшы гэты сшытак, сказаць сабе ясна i недвухсэнсава: бацька наш не быў псiхiчна нармальным. Вось цяпер да мяне дайшлi словы тваёй дачкi, якiя спачатку я палiчыў хворай фантазiяй: "Дзядуля - адзiны набожны чалавек, якi мне сустрэўся ў жыццi". Бедная Янiна блiзка ўспрыняла туманныя разважаннi i мроi гэтага iпахондрыка. Вораг сваiх блiзкiх, чалавек, ненавiсны ўсiм, i, як ты ўбачыш, няшчасны ў каханнi (ёсць у гэтай споведзi даволi камiчныя падрабязнасцi), раўнiвец, якi не мог дараваць жонцы нявiннага дзявочага флiрту - няўжо на схiле дзён сваiх пачаў ён шукаць уцехi ў малiтве? Не веру я ў гэта. А з тых радкоў, дзе пра гэта гаворыцца, вынiкае зусiм iншае: аўтар пакутаваў разумовым расстройствам, манiяй праследавання; выношваў неадчэпныя думкi, якiя набылi рэлiгiйную форму. Тут i следу нiякага няма ад сапраўднага хрысцiянства. Я-то ў гэтых пытаннях разбiраюся, i гэты лжывы мiстыцызм выклiкае ўва мне толькi агiду.

Магчыма, ты па-жаночы не так паставiшся да ўсяго гэтага. Аднак, калi раптоўная бацькава набожнасць зробiць на цябе ўражанне i ты будзеш гатова паверыць у яе, успомнi, калi ласка, што бацька не ведаў мяжы ў сваёй нянавiсцi, а калi i любiў каго, то толькi на злосць сям'i цi сваёй роднай мацi. А якiя ў яго рэлiгiйныя парывы?
– Ты адразу ўбачыш, што ўсе да аднаго яны проста або ўскосна скiраваны супраць тых прынцыпаў, якiя нам з маленства прывiвала мама. А нястрымны рэлiгiйны мiстыцызм патрэбен яму толькi для таго, каб зручней было нападаць на разумную памяркоўную набожнасць,

якая заўсёды была ў вялiкай пашане ў нашай сям'i. Iсцiна - гэта раўнавага... Зрэшты, не буду больш стамляць цябе сваiмi разважаннямi. Нагаварыў я тут дастаткова, так што табе застаецца толькi пазнаёмiцца з бацькавым дзённiкам. З нецярпеннем буду чакаць адказу. Хутчэй хочацца ведаць тваё ўражанне.

Месца застаецца мала, а трэба яшчэ адказаць на твае пытаннi. Дарагая сястра, мы перажываем цяпер перыяд крызiсу, i нам неабходна вырашыць адну вострую i важную для нас праблему - як быць са спадчынай? Калi мы будзем захоўваць кiпы банкаўскiх бiлетаў у сейфе, то давядзецца пражываць наш капiтал, а гэта ўжо няшчасце. Калi купiць на гэтыя грошы акцыi i стрыгчы купоны, то ўцехi таксама мала: курс акцый увесь час падае. Як бачыш, у любым выпадку мы будзем несцi страты. Таму я лiчу, што разумней за ўсё будзе захаваць крэдытныя бiлеты Французскага банка. Франк сёння каштуе ўсяго чатыры су, але ён забяспечаны вялiкiм залатым запасам. У гэтых справах бацька наш меў багаты вопыт, i мы павiнны браць з яго прыклад. У французаў з'явiлася небяспечная схiльнасць: абавязкова пускаць свой капiтал у якую-небудзь справу. Жэнеўева, нiколi не паддавайся на гэтую спакусу. I яшчэ: цяпер такi час, што жыць трэба прасцей, асаблiва не разганяцца, эканомiць, даражыць кожным франкам. Ну, а калi спатрэбiцца мая парада, я заўсёды да тваiх паслуг, - гэта ты ведаеш. Час, канешне, змрочны, трывожны, але сачыць за справамi на бiржах трэба ўважлiва: кожны дзень можа прынесцi i добры выпадак выкарыстаць капiтал. Я, напрыклад, цяпер усё прыглядаюся да каньяку маркi "Кiна" i анiсавай гарэлкi. Думаю, што крызiсу ў гандлi гэтымi таварамi не чакаецца, трэба толькi дзейнiчаць смела i разам з тым абачлiва.

Ты парадавала мяне прыемнымi весткамi пра Янiну. Не варта баяцца яе празмернай набожнасцi. Самае галоўнае, каб яна забылася пра Фiлi. Усё астатняе само памалу ўладзiцца: Янiна з нашай пароды, а ў нас заўсёды ўмелi не злоўжываць самымi прыемнымi забавамi.

Да пабачэння, дарагая Жэнеўева! У сераду прыеду.

Цалую цябе. Твой брат Хюбэр.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .

Янiна - Хюбэру

Дарагi дзядзечка! Прашу Вашай дапамогi. Мы пасварылiся з мамай. Яна нiяк не хоча паказаць мне дзядулевага "дзённiка". Кажа, што варта мне толькi яго прачытаць i ад маёй павагi да дзядулi нiчога не застанецца. Але калi яна ўжо так беражэ маю добрую памяць пра нябожчыка, то чаму тады кожны дзень паўтарае мне: "Ты i ўявiць сабе не можаш, як непрыгожа ён пiша пра цябе!.. Нават i знешнасцi тваёй не пашкадаваў!.." Яшчэ больш мяне здзiўляе тое, з якой ахвотай яна дала мне прачытаць Ваша пiсьмо, дзе Вы каменцiруеце "дзённiк"...

Мама стамiлася ваяваць са мной i сказала нядаўна, што аддасць мне дзядулевы запiскi, калi Вы палiчыце гэта патрэбным, - яна ва ўсiм спасылаецца на Вас. I вось я звяртаюся да Вас, да Вашага пачуцця справядлiвасцi.

Перш за ўсё дазвольце адразу зняць тую перашкоду, якая датычыць асабiста мяне: як бы жорстка нi гаварыў пра мяне дзядуля ў "дзённiку", паверце: сама я суджу сябе яшчэ больш строга. I яшчэ: я ўпэўнена, што жорсткасць яго не пашыраецца на тую няшчасную жанчыну, якая да самай яго смерцi была побач з iм у Калезе.

Даруйце мне, дзядзечка, але не магу я пагадзiцца з Вамi ў галоўным: я адзiны сведка апошнiх дзён дзядулi i ведаю, якiя былi ў яго пачуццi ў той час. Вы папракаеце яго за туманную, нездаровую набожнасць. Аднак дазвольце Вам сказаць, што ў Калезе ён тройчы сустракаўся з прыхадскiм святаром (першы раз у канцы кастрычнiка i два разы ў лiстападзе). Дарэчы, Вы можаце папытацца пра гэта ў самога святара. Мама гаворыць, што ў "дзённiку", дзе пазначаны ўсе падрабязнасцi дзядулевага жыцця, чамусьцi нiчога не напiсана пра гэтыя сустрэчы. Гутаркi са святаром мелi, безумоўна, iстотны ўплыў на перамены ў душэўным настроi нашага дзядулi, а нiчога не сказана пра iх у дзённiку толькi таму, што ён не паспеў напiсаць пра гэта. Мама ж сама гаворыць, што запiскi абрываюцца на паўслове. Я асабiста не сумняваюся, што смерць забрала дзядулю якраз у той момант, калi ён хацеў сказаць пра сваю споведзь. I дарэмна будзеце вы мне пярэчыць, што калi б ён атрымаў адпушчэнне грахоў, то пайшоў бы да прычасця. Я добра памятаю тыя словы, якiя паўтараў мне дзядуля за дзень да сваёй смерцi: ён усё бедаваў, што яшчэ не варты прыняць прычасце, i вырашыў пачакаць да каляд. Дзядзечка, чаму мама мне не верыць? Чаму яна лiчыць гэта галюцынацыямi? Як цяпер, чую я, як ён гаварыў са мной у гасцiнай пра гэты жаданы для яго калядны дзень. О, якi сумны, цiхi, слабы быў дзядулеў голас!..

Поделиться:
Популярные книги

Измена

Рей Полина
Любовные романы:
современные любовные романы
5.38
рейтинг книги
Измена

Таня Гроттер и магический контрабас

Емец Дмитрий Александрович
1. Таня Гроттер
Фантастика:
фэнтези
8.52
рейтинг книги
Таня Гроттер и магический контрабас

Работа для героев

Калинин Михаил Алексеевич
567. Магия фэнтези
Фантастика:
фэнтези
героическая фантастика
6.90
рейтинг книги
Работа для героев

На границе империй. Том 10. Часть 5

INDIGO
23. Фортуна дама переменчивая
Фантастика:
космическая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
На границе империй. Том 10. Часть 5

Полное собрание сочинений. Том 24

Л.Н. Толстой
Старинная литература:
прочая старинная литература
5.00
рейтинг книги
Полное собрание сочинений. Том 24

Ведьма Вильхельма

Шёпот Светлана
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
8.67
рейтинг книги
Ведьма Вильхельма

Нищенка в Королевской Академии магии. Зимняя практика 2

Майер Кристина
2. Нищенка а Академии
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Нищенка в Королевской Академии магии. Зимняя практика 2

Печать пожирателя 2

Соломенный Илья
2. Пожиратель
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
аниме
сказочная фантастика
5.00
рейтинг книги
Печать пожирателя 2

Игрушка для босса. Трилогия

Рей Ольга
Любовные романы:
современные любовные романы
7.00
рейтинг книги
Игрушка для босса. Трилогия

Назад в СССР 5

Дамиров Рафаэль
5. Курсант
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
6.64
рейтинг книги
Назад в СССР 5

Наследие Маозари 5

Панежин Евгений
5. Наследие Маозари
Фантастика:
фэнтези
юмористическое фэнтези
5.00
рейтинг книги
Наследие Маозари 5

Маршал Советского Союза. Трилогия

Ланцов Михаил Алексеевич
Маршал Советского Союза
Фантастика:
альтернативная история
8.37
рейтинг книги
Маршал Советского Союза. Трилогия

Фиктивный брак

Завгородняя Анна Александровна
Фантастика:
фэнтези
6.71
рейтинг книги
Фиктивный брак

Поющие в терновнике

Маккалоу Колин
Любовные романы:
современные любовные романы
9.56
рейтинг книги
Поющие в терновнике