Клубок гадзюк (на белорусском языке)
Шрифт:
Супакойцеся, дзядзечка, я не збiраюся рабiць з яго святога. Я згаджаюся з Вамi, што чалавек гэты быў страшны, а часам нават жудасны. Але ў самыя апошнiя днi азарэнне прыйшло i да яго.
А цi не здаецца Вам, дзядзечка, што Ваш бацька быў бы зусiм другiм чалавекам, калi б мы былi не такiмi. Не папракайце мяне, калi ласка, што я хачу кiнуць у Вас камень. Я ведаю i высока цаню Вашы вартасцi. Ведаю я i тое, што дзядуля бываў жорсткi i несправядлiвы з Вамi i маёй мамай. На нашу агульную бяду ён думаў, што мы прыкладныя хрысцiяне... Не спрачайцеся: пасля дзядулевай смерцi я пазнаёмiлася з людзьмi, у якiх, вядома, ёсць свае недахопы, свае слабасцi, але жывуць яны так, як таго патрабуе вера, i сэрцы iх перапоўнены мiласэрнасцю. Калi б дзядуля жыў сярод такiх людзей, магчыма, даўно ўбачыў бы ён тую дарогу, на якую стаў толькi перад самай смерцю.
Яшчэ раз хачу сказаць: я не збiраюся абвiнавачваць нашу сям'ю, каб абялiць i
Спадзяюся, дзядзечка, што Вы пачуеце мяне, i з нецярпеннем чакаю адказу.
Янiна.