Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Кніганошы

Караткевіч Уладзімір Сямёнавіч

Шрифт:

...Яго падпусцілі зусім блізка. Потым Вольке выйшаў з хмызоў.

– Здавайся, Корч, - сказаў ён.
– Адхадзіў.

Стары кніганоша без боязі ўзняў вочы і раптам зрабіў некалькі хуткіх крокаў ад афіцэра, быццам самі ногі прымусілі яго ўцякаць. Потым спыніўся - магчыма, таму, што ўцякаць не было куды, бо за спіною абрывалася зямля, а магчыма, і проста з-за абыякавасці.

– Адхадзіў, - сказаў ён.
– Твая праўда.

Куды ж цяпер?

– Мая справа, - абарваў яго Вольке.
– Можа ў турму. А можа мы і тут з табою... скончым. Папсуў ты нам крыві, сволач.

– Не пайду я ў турму, - спакойна сказаў кніганоша.
– І кулі твае мне не трэба. Сабе зберажы.

Вольке і салдаты рушылі на яго. Але ён зрабіў некалькі крокаў, быццам разбягаючыся, і спыніўся над самым урвішчам. Ногі не слухаліся.

І тады ён, быццам прымушаючы сябе, голасна сказаў:

– Ну!!!

Вялікія, расплясканыя ступакі яго яшчэ стаялі на зямлі, а цела ўжо хілілася і хілілася...

А потым сарвалася ўніз.

Ён ударыўся аб валун, што выступаў са стромы. І рамяні, відаць, парваліся, бо далей цела і кораб падалі па сабе.

Кораб разваліўся.

Чалавек ужо нерухома ляжаў на прыбярэжным жвіры, а кнігі ўсё яшчэ падалі. Цяжкія турманамі куляліся па камянях, адхону, лёгкія галубамі ляцелі ў паветры.

І многія - лебедзямі плылі па вадзе.

...Цела старога, відаць, забралі нейкія сваякі. Ва ўсякім разе, калі малодшы афіцэр, дачуўшыся, прыбег на месца здарэння, трупа там ужо не было.

...Праз нейкі тыдзень Буткевіч, даведаўшыся ад местачковых баб, дзе жыве Гануся, прыйшоў у вёску Плавуцічы і знайшоў яе хату. Дзяўчына нідзе не паказвалася, а яму было ўжо цяжка, амаль немагчыма без яе. Бадай што, цяпер гэта была зусім не рамантычная гісторыя, а нешта больш складанае і больш балючае.

Пан прапаршчык падышоў да хаты, вельмі небагатай і безнадзейна шэрай ад старасці. Затравелая сцежка вяла да ганка.

Націснуў на клямку, але ў сенцах нікога не было. Ніхто як быццам нават не чуў, што ён ходзіць па двары.

Адчыніў дзверы ў хату і ўбачыў яе за дзіўным заняткам. Дзяўчына сядзела на падлозе босая і без хусткі. І ён бачыў цяпер яе бялявыя хвалістыя валасы. Яна сядзела і ўмацоўвала рамяні на новым лубяным корабе.

– Гануся, - толькі і мог сказаць.

Яна прыўзняла вочы. І ён убачыў у іх толькі халодную пагарду. Нават гневу не было ў гэтых вачах.

Паспрабаваў быў падысці.

Адыдзі, - сказала яна.
– Адыдзі і глянь на печ.

На печы Буткевіч убачыў дваіх дзяцей - хлопчыка год шасці і дзяўчынку год чатырох.

– Стрыечнікі, - сказала Гануся.
– Сіроты... На тое, каб іх гадаваць... Эх вы, людзі!

– Я ж не ведаў...

– Ён не ведаў, - сказала яна.
– Дык ведай: і татка... і брат... мае... Думаеш - не плакала, дык і не мае. Гонару многа яшчэ перад вамі плакаць. Нашы гэта ведаюць.

І жэстам, поўным прыроднага спрыту, закінула лёгкі кораб за плячо.

– Сіротамі не астануцца... Мне цяпер іх гадаваць.

Вусны яе задрыжалі.

– Ідзі адсюль. Духу каб твайго не было.
– Яна горка ўсміхнулася.
– Падумала была я, ды хутка раздумала. І дзякуй Богу. Ідзі, рабі сваю справу.

...Вечар быў страшны для Буткевіча. Не ведаючы, што рабіць, як пазбыцца неадчэпных думак, ён узяў кнігу «Апавяданняў на беларускай гаворцы» і пачаў гартаць. І тут яго чакаў яшчэ адзін удар.

Пачытаўшы з гадзіну, ён моўчкі пайшоў у пакой паручніка, які якраз сядзеў у крэсле і, пакурваючы, пакутаваў ад суму. Працягнуўшы яму кнігу, Буткевіч спытаў:

– Ну... Дык «чы добра мы зрабілі, пакінуўшы вунію»?

– Вы што, - спытаў Вольке, - блёкату наеліся?

– Ён даводзіць... ён даводзіць, што... добра. І вось у канцы... Мы не паглядзелі ў канцы. Тут надпіс: «Дазволена цэнзураю».

– Ну і што?
– з неўразуменнем спытаў Вольке.

– А тое, што гэта наша... прабачце, ваша кніга, якая выпадкова трапіла за мяжу і прыйшла ў гэтым корабе назад.

– Не можа быць, - сказаў Вольке.
– Іх забараняюць.

– Адну, відаць, дазволілі. Даўно. За подласць. За абарону вашага, забітага добрымі людзьмі, вырадка.

Ён рашуча дадаў:

– Заўтра я падам у адстаўку, Вольке. І вы падтрымаеце мяне. І няхай суд, а я з'еду з кардона зараз, цяпер. Калі армія займаецца тым, што ловіць людзей і забівае іх за малітоўнікі, - дык... я хацеў на такую армію.

– Вы звар'яцелі, Буткевіч, - сказаў Вольке.

– Я проста прачытаў адну крамольную кнігу, - з сумнай палёгкаю адказаў Буткевіч.
– Яны нядрэнна зрабілі, што перанеслі яе цераз мяжу... Трэба паспрабаваць, трэба вярнуць адну тут... жанчыну. Я мяркую, што яшчэ не позна.

Поделиться:
Популярные книги

На Ларэде

Кронос Александр
3. Лэрн
Фантастика:
фэнтези
героическая фантастика
стимпанк
5.00
рейтинг книги
На Ларэде

Боярышня Дуняша 2

Меллер Юлия Викторовна
2. Боярышня
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Боярышня Дуняша 2

Невеста напрокат

Завгородняя Анна Александровна
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
6.20
рейтинг книги
Невеста напрокат

На границе империй. Том 6

INDIGO
6. Фортуна дама переменчивая
Фантастика:
боевая фантастика
космическая фантастика
попаданцы
5.31
рейтинг книги
На границе империй. Том 6

Таня Гроттер и магический контрабас

Емец Дмитрий Александрович
1. Таня Гроттер
Фантастика:
фэнтези
8.52
рейтинг книги
Таня Гроттер и магический контрабас

Фараон

Распопов Дмитрий Викторович
1. Фараон
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Фараон

Я - борец! Назад в СССР

Гудвин Макс
1. Быстрее! Выше! Сильнее!
Приключения:
прочие приключения
5.00
рейтинг книги
Я - борец! Назад в СССР

Первый среди равных. Книга V

Бор Жорж
5. Первый среди Равных
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Первый среди равных. Книга V

Газлайтер. Том 1

Володин Григорий
1. История Телепата
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
аниме
5.00
рейтинг книги
Газлайтер. Том 1

Идеальный мир для Лекаря 12

Сапфир Олег
12. Лекарь
Фантастика:
боевая фантастика
юмористическая фантастика
аниме
5.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 12

Случайная жена для лорда Дракона

Волконская Оксана
Фантастика:
юмористическая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Случайная жена для лорда Дракона

Система компиляции

Демидов Джон
1. Система компиляции
Фантастика:
героическая фантастика
рпг
5.00
рейтинг книги
Система компиляции

Тайный наследник для миллиардера

Тоцка Тала
Любовные романы:
современные любовные романы
5.20
рейтинг книги
Тайный наследник для миллиардера

Первый среди равных. Книга VII

Бор Жорж
7. Первый среди Равных
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
фантастика: прочее
5.00
рейтинг книги
Первый среди равных. Книга VII