Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Краявiд з ментолавым пахам (на белорусском языке)
Шрифт:

– Скажыце, у вас ёсць прайгравальнiк?

– Не, я аддаю перавагу магнiтафону.

– Прайгравальнiк таксама добрая рэч.
– У ягоным голасе прысутнiчаў яўны водцень, просьбы.

– Вядома, - суха пагадзiўся я. Да мяне вярталася раздражненне.

– Я хачу пакiнуць вам прайгравальнiк. Лiчыце гэта падарункам.

Я стрымана падзякаваў i абвёў пакой вачыма, аднак неспадзяванага прэзента нiдзе не заўважыў.

Нiчога не ўдакладняючы, я выразна паглядзеў на гадзiннiк, потым на дзве валiзы з гаспадаровым скарбам i прапанаваў паднесцi iх да тралейбуснага прыпынку. Ён адмовiўся. Выкладзеныя за год наперад грошы давалi мне права зноў кiнуць падкрэслены позiрк на гадзiннiк.

Ён паважыў у руках

валiзы i замiж таго, каб рушыць да выхаду, паставiў iх назад.

– Скажыце... вы любiце... Шапэна?

Цяжка было даць веры, аднак у яго словах мне пачуўся вiдавочны страх.

– Вы кампазiтар?
– холадна ўдакладнiў я. Усе гэтыя неабавязковыя пытаннi з зацягнутымi пярэрвамi i загадкавай эмацыйнай падкладкаю iмклiва падвышалi градус майго раздражнення.

– Кампазiтар?.. Не зусiм. Я проста хацеў...

– У Шапэна мне падабаюцца прэлюдыi, толькi вельмi прашу нiчога больш мне не дарыць.

Адкуль я мог ведаць, што ў тыя хвiлiны было сказана самае iстотнае за ўвесь вечар?

Перад дзвярыма гаспадар яшчэ раз апусцiў валiзы на падлогу.

– Ён там, у шафе.

– Хто?
– Ува мне падымаўся калючы клубок злосцi.

– Прайгравальнiк, - прабачлiва, нават лiслiва растлумачыў ён.
– У сценнай шафе каля ложка.

Я адчуў тое самае, што i ў выпадку з ключамi: немаведама чаму ён хацеў пакiнуць гэты прайгравальнiк у старой кватэры.

Зачынiўшы нарэшце дзверы, я сеў за стол, паклаў перад сабою ўсе тры камплекты ключоў i з затоенай радасцю падумаў, што, прынамсi, год буду пазбаўлены вiзiтаў чалавека, што мае схiльнасць без дай прычыны дарыць прайгравальнiкi i пытацца, цi любiце вы Шапэна.

Назаўтра я прывёз на таксоўцы сумкi з рэчамi, а ўвечары адкаркаваў пляшку сухога херасу i аддаўся цiхамiрным лятункам аб тым, як за год перачытаю тут штабель чужых кнiг i напiшу адну сваю. Я прадбачыў, што атрымаецца зборнiк апавяданняў свабоднага саракагадовага чалавека, якi своечасова звёў падрахункi з мiнулым. Памятаючы Борхесава папярэджанне пра непрадказальнасць гэтага ўзросту для мужчыны наогул i для лiтаратара - асаблiва, зазiраць далей не хацелася.

Вiно скончылася нечакана хутка. Дапiваючы апошнi глыток, я сустрэўся вачыма з масянжовай стодкаю Шывы на кнiжнай палiцы. Гэтае чатырохрукае стварэнне i падкiнула мне iдэю правесцi ў новым жытле iнвентарызацыю.

Стараючыся не згадваць самога гаспадара, я прызнаў, што iнтэр'ер ягонае кватэры можа прэтэндаваць на пэўную неардынарнасць i найперш - дзякуючы сцяне, якую ад столi да падлогi займала мапа Эўропы. Прычым яна, гэтая жоўта-зялёна-брунатная з плямамi блакiту мапа, была не проста наклееная на тынк накшталт шпалераў, але ўзятая, нiбы жывапiснае палатно, у адмысловую драўляную асаду, што на пару пядзяў адступала ад паверхнi, ствараючы своеасаблiвую перспектыву. Мапа як быццам адкрывалася воку з шырокага вакна, куды злева не трапляла толькi Пiрэнейская паўвыспа, а справа - Уральскi хрыбет. Унiзе лiнiя абрэзу праходзiла прыкладна на шыраце Крыма, пад якiм уладкаваўся стол-кнiжка. Праваруч гэтага "вакна" цягнулася сцяна, цалкам занятая самаробнымi палiцамi з кнiгамi ды трыма тузiнамi пустых рознакалiберных пляшак з размаiтымi налепкамi, што захапiлi ўвесь верхнi ярус. На трэцяй зверху палiцы ў атачэннi дзесятка шматкалерных бляшанак з-пад пiва i атабарыўся чараваты шматрукi бажок з круцельскiм выразам на iльсняна-тлустым твары. Бажок пазiраў у сапраўднае вакно. Суседнi дом стаяў вельмi блiзка, i шчытная чорная штора, якая спадала нiжэй за падваконне, не выглядала лiшняй.

Годнае месца ў пакоi належала шырокаму ложку-канапе злева ад дзвярэй. Сцяну над ложкам закрывалi панелi з бардовай скуры. (Таго разу я не звярнуў увагi, што сям-там скура падрапаная нечым вострым кшталту кацiных кiпцюроў.) Збоку ад вакна, над спальным кутком, сцяну аздабляў гадзiннiк у драўляным корпусе з вакенцамi i вежачкамi.

Праўда, сам гадзiннiк быў электронны i мераў час не стрэлкамi, а зялёнымi лiчбамi.

Не падымаючыся з ложка, можна было нацiснуць на некалькi ўштукаваных у панель жоўтых клавiшаў. Першая ўключала дабiты чорна-белы тэлевiзар, другая люмiнiсцэнтную лямпу над пiсьмовым сталом памiж вакном i мапаю, трэцяя вентылятар на столiку-кнiжцы, дзве наступныя сваiх функцыяў анiяк не выявiлi, а апошняя прынесла прыемную неспадзяванку: дзесьцi пры падлозе ўтульна запалiлася мяккая падсветка мапы. Калi патушыць астатняе святло, "вакно ў Эўропу" глядзелася асаблiва маляўнiча.

Дзверы пакоя мелi матавае шкло i адчынялiся ўсярэдзiну. Выхад у пад'езд вартаваў, седзячы на пыльнай антрэсолi, памаранчавы плюшавы сабачка. Я выйшаў на лесвiчную пляцоўку i нацiснуў гузiк званка. Сабачка заскакаў i зайшоўся вясёлым брэхам. Дзверы зачынялiся на ланцужок i на тры замкi. Я падумаў, што гэта занадта, i наважыў карыстацца двума. У сумешчанай з туалетам ваннай нiчога прыкметнага, апрача вялiкага павука, не сустрэлася.

Усё, што я пiшу зараз, можа здацца занудлiва-неiстотным, але я адчуваю неабходнасць зафiксаваць гэтыя дробязi, бо неўзабаве лiтаральна кожная з iх набудзе велiзарную значнасць.

Канец вечара быў далёка, i я прыступiў да больш блiзкага знаёмства з пакiнутымi аматарам Шапэна рэчамi.

У сценнай шафе пры ложку ляжалi дзве коўдры i дзве падушкi. На нiжняй палiцы стаяў прэзентаваны прайгравальнiк. Падбор кружэлак выглядаў досыць страката: Вiвальдзi, сярэднявечная лютневая музыка, "The Beatles", санаты Чурлёнiса, "Песняры" i два маленькiя дыскi дзiцячых казак. Запiсаў Шапэна насуперак чаканню не аказалася.

У дадатак да мапы i гадзiннiка ў кватэры прысутнiчала яшчэ адна рэч з прэтэнзiяй на арыгiнальнасць. Памiж дзвярыма i кнiжнымi палiцамi месцiўся акаваны меддзю куфар, зроблены, вiдавочна, не вясковым майстрам, а гарадскiм iмiтатарам, якому не хапiла густу, i ён прымалацiў на пярэднi бок пяць медных лiтараў: SEZAM. (Светлыя драпiны на фарбаванай драўлянай падлозе, якiя сведчылi, што гэтую частку абсталюнку - i няраз - падцягвалi да дзвярэй, я заўважу значна пазней.)

Куфар быў пад самае вечка наладаваны розным жалеззем i iнструментамi, паўзверх якiх ляжала вераўчаная турыстычная лесвiца з кiпцямi-зачэпамi. З выгляду яна наўрад паспела паўдзельнiчаць у сур'ёзных падарожжах. Пакруцiўшы знаходку ў руках, я змецiў заводскую налепку з даўжынёю - 10 м i механiчна адзначыў, што гэтага якраз хапае, каб спусцiцца па сцяне з майго трэцяга паверха.

Пакiнуўшы ў спакоi куфар, я заняўся кнiгамi. Перад сном заманулася пачытаць, i я зняў з палiцы лiмонавы том Акутагавы Руноске. Памiж старонак "Жыцця iдыёта" знайшоўся лiсток з вучнёўскага сшытка ў кратку. Дзiцячая рука фламастэрам намалявала на iм пяцiпавярховiк з жаночым тварам у вакне трэцяга паверха. Малюнак не меў у сабе нiчога незвычайнага, а вось надпiс мяне збянтэжыў i нават трохi занепакоiў.

ГЭТА НЕ МОЖА

БОЛЬШ ПРАЦЯГВАЦЦА

НЕ МОЖА

Словы, дзе хавалася трывога, а мо i роспач, належалi вiдавочна не дзiцёнку, хоць i былi напiсаныя буйнымi друкаванымi лiтарамi, што тоўпiлiся i, як сляпыя, натыкалiся адна на адну. Так мог пiсаць чалавек на моцным падпiтку альбо ў скрайняй расхваляванасцi.

Тут, безумоўна, таiлася нейкая загадка, i яе бударажлiвае адчуванне абяцала пераўтварыцца ў сюжэт, а потым у навелу.

Паляжаўшы колькi хвiлiнаў у цемры, я павярнуўся да сцяны-мапы i ўключыў падсветку. На жоўта-зялёнай прасторы хутка ўдалося знайсцi Парыж, а за iм Лондан i Стакгольм. Дом аддзяляла ад вулiцы такая адлегласць, што шум транспарту сюды не далятаў. Чорныя кропкi з назвамi эўрапейскiх сталiцаў зрушылiся з месца i закружылiся ў карагодзе. Я дрымотна нацiснуў клавiшу на панелi i, засынаючы, паспеў усцешана падумаць, якiя цiхiя вечары чакаюць мяне наперадзе.

Поделиться:
Популярные книги

Загадки Лисы

Началова Екатерина
3. Дочь Скорпиона
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Загадки Лисы

Лолита

Набоков Владимир Владимирович
Проза:
классическая проза
современная проза
8.05
рейтинг книги
Лолита

Последний реанорец. Том I и Том II

Павлов Вел
1. Высшая Речь
Фантастика:
фэнтези
7.62
рейтинг книги
Последний реанорец. Том I и Том II

Поющие в терновнике

Маккалоу Колин
Любовные романы:
современные любовные романы
9.56
рейтинг книги
Поющие в терновнике

Надуй щеки! Том 5

Вишневский Сергей Викторович
5. Чеболь за партой
Фантастика:
попаданцы
дорама
7.50
рейтинг книги
Надуй щеки! Том 5

Личный аптекарь императора

Карелин Сергей Витальевич
1. Личный аптекарь императора
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Личный аптекарь императора

Секретарша генерального

Зайцева Мария
Любовные романы:
современные любовные романы
эро литература
короткие любовные романы
8.46
рейтинг книги
Секретарша генерального

Офицер империи

Земляной Андрей Борисович
2. Страж [Земляной]
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
альтернативная история
6.50
рейтинг книги
Офицер империи

Воевода

Ланцов Михаил Алексеевич
5. Помещик
Фантастика:
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Воевода

Первый среди равных. Книга V

Бор Жорж
5. Первый среди Равных
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Первый среди равных. Книга V

Бракованная невеста. Академия драконов

Милославская Анастасия
Фантастика:
фэнтези
сказочная фантастика
5.00
рейтинг книги
Бракованная невеста. Академия драконов

Тайны затерянных звезд. Том 2

Лекс Эл
2. Тайны затерянных звезд
Фантастика:
боевая фантастика
космическая фантастика
космоопера
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Тайны затерянных звезд. Том 2

Барону наплевать на правила

Ренгач Евгений
7. Закон сильного
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Барону наплевать на правила

Хозяин Теней 2

Петров Максим Николаевич
2. Безбожник
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Хозяин Теней 2