Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Крылаты рэвальвер (на белорусском языке)
Шрифт:

Праз паўтары гадзiны з'явiўся Фрэд, яны разам паднялiся ў студыю i ўбачылi, што Альберт усё-такi быў там, але ўжо мёртвы.

Пасля выразнай выявы дня ў пакой прыйшла ноч, поўная загадак, але Вулф засяродзiў увагу толькi на тым, што было, на яго думку, iстотным. Ужо трэцюю гадзiну iшла размова, i я пачаў трэцi блакнот. Вулф цалкам праiгнараваў некаторыя моманты, якiя трэба было высветлiць: напрыклад, цi была ў Альберта звычка пераходзiць дазволеныя межы ў адносiнах да яшчэ чыiх-небудзь дачок цi жонак, i калi так, то трэба было запiсаць прозвiшчы. З расказу Фрэда i Пегi я прыйшоў да высновы, што ў Альберта быў вольны

погляд наконт чужых жонак, але, вiдаць, гэта не цiкавiла Вулфа.

У канцы размовы ён зноў загаварыў пра рэвальвер i, не пачуўшы ад суразмоўцаў нiчога новага, зрабiўся пахмурным i з'едлiвым. Калi яны ў каторы ўжо раз паўтарылi тое самае, ён нарэшце са злосцю зiрнуў у iх бок i спытаў:

– Хто з вас хлусiць?

Здавалася, што гэта iх пакрыўдзiла.

– Так у вас нiчога не атрымаецца, - з горыччу сказаў Фрэд Уэплер.
– I ў нас таксама.

– Было б недарэчным, - запярэчыла Пегi Мiён, - прыйсцi сюды, даць вам гэты чэк i хлусiць. Ну, цi не так?

– Значыць, вы недарэчныя, - холадна адказаў Вулф. Ён ткнуў пальцам у бок Пегi.
– Паслухайце, ва ўсё гэта можна было б паверыць, нiчога з пачутага не здаецца неверагодным, акрамя адной рэчы. Хто паклаў рэвальвер на падлогу побач з целам? Калi вы абое першы раз зайшлi ў студыю, яго там не было, вы абое гатовы прысягнуць, i я веру вам. Вы выйшлi са студыi i пайшлi ўнiз; вы, мiсiс Мiён, упалi, i ён аднёс вас у ваш пакой. Вы былi непрытомная. Так?

– Не, - адказала Пегi, не адводзячы вачэй ад пiльнага позiрку Вулфа.
– Я магла б дайсцi сама, але ён - ён хацеў мяне аднесцi на руках.

– Не сумняваюся. Ён так i зрабiў. Вы засталiся ў сваiм пакоi. Фрэд спусцiўся на першы паверх, каб скласцi спiс тых, каго можна было западозрыць у забойстве, - мiж iншым, прадэманстраваўшы тым самым вартую захаплення прадбачлiвасць, - вярнуўся, патэлефанаваў у палiцыю, потым доктару, якi прыйшоў адразу, бо жыве ў гэтым самым доме. Прайшло не болей пятнаццацi хвiлiн памiж тым, як вы i мiстэр Уэплер выйшлi са студыi, i тым, як туды зайшлi ён i доктар.

У дзвярах, што вядуць са студыi ў агульны калiдор, умацаваны замок, якi аўтаматычна зашчоўкваецца, калi дзверы зачыняюцца, i дзверы гэтыя былi зачынены. Туды нiхто не мог зайсцi на працягу тых пятнаццацi хвiлiн. Вы кажаце, што ўсталi з ложка i пайшлi ў залу i што нiхто не змог бы прайсцi тым шляхам, не заўважаны вамi. Пакаёўка i кухар былi на кухнi, не ведаючы, што адбываецца ў доме. Такiм чынам, нiхто не заходзiў у студыю, i нiхто не клаў рэвальвера на падлогу.

– Нехта гэта зрабiў, - запярэчыў Фрэд.

– Мы не ведаем, у каго быў ключ, - настойвала на сваiм Пегi.

– Вы ўжо гэта гаварылi, - перайшоў у атаку Вулф.
– Нават калi ўсе мелi ключы, я гэтаму не веру i нiхто гэтаму не паверыць.
– Ён перавёў позiрк у мой бок.
– Арчы, вы паверыце?

– Такое можа быць толькi ў кiно, - прызнаўся я.

– Бачыце, - звярнуўся Вулф да Пегi i Фрэда.
– Мiстэр Гудвiн не ставiцца да вас прадузята - наадварот. Ён гатовы за вас пайсцi ў агонь: паглядзiце - ён не паспявае рабiць свае запiсы, бо з замiлаваннем сочыць, як вы пазiраеце адно на аднаго. Але ён згодны са мной, што вы хлусiце. Калi нiхто iншы не мог пакласцi рэвальвер на падлогу, гэта зрабiў адзiн з вас. Мне трэба гэта ведаць. Абставiны прымусiлi вас гэта зрабiць альбо вы палiчылi, што яны вас вымушаюць.

Вулф

зiрнуў на Фрэда.

– Скажам, вы выцягнулi шуфлядку туалетнага столiка, шукаючы нюхальную соль, а там - рэвальвер, i па паху з дула зразумелi, што з яго нядаўна стралялi, а потым паклалi ў шуфлядку, як вы адразу сцямiлi, каб выклiкаць падазрэнне да яе. I што б вы зрабiлi? Якраз тое, што вы i зрабiлi на самай справе: аднеслi рэвальвер наверх, паклалi каля цела, не сказаўшы ёй пра гэта нi слова. Альбо...

– Лухта, - рэзка перапынiў яго Фрэд.
– Абсалютная лухта.

Вулф зiрнуў у бок Пегi.

– Альбо рэвальвер у сваёй спальнi знайшлi вы, пасля таго як ён пайшоў унiз. Зразумела, вы...

– Гэта абсурдна, - рашуча перабiла его Пегi.
– Як рэвальвер мог з'явiцца ў маёй спальнi, калi толькi я сама яго там не паклала? Мой муж быў жывы а палове шостай, я прыйшла дадому яшчэ раней i была толькi ў зале i ў спальнi, пакуль у сем гадзiн не прыйшоў Фрэд. Так што, калi толькi вы не лiчыце, што...

– Добра, - пагадзiўся Вулф.
– Не ў спальнi. Можа, у iншым месцы. Я не змагу працягваць расследаванне, пакуль не дазнаюся пра гэта ад вас. Не мог жа рэвальвер, каб яго чорт узяў, пераляцець з аднаго месца на другое. Я прадбачу шмат хлуснi ад iншых, урэшце ад некага аднаго, але ад вас хачу пачуць праўду.

– Вы яе пачулi, - заявiў Фрэд.

– Не. Я яе не пачуў.

– Тады, значыць, мы зайшлi ў тупiк, - сказаў Фрэд i падняўся.
– Ну, што, Пегi?

Яны глянулi адно на аднаго, i перад iх вачыма зноў прамiльгнула ўсё, што адбылося. Калi падышла чарга да слоў у сцэнарыi: "Цудоўна павiнна быць заўсёды", - Фрэд зноў сеў у крэсла.

Вулф, не маючы ролi ў сцэнарыi спектакля, уварваўся туды без запрашэння.

– Я лiчу, - заўважыў ён суха, - што ў выпадку тупiка ўсякая гульня спыняецца.

Карацей кажучы, усё цяпер залежала ад мяне. Калi Вулф дэманстратыўна адмаўляўся ад гульнi, нiчога не магло яго зварушыць. Я ўстаў, узяў з яго стала той самы прыгожы чэк ружовага колеру, паклаў на свой стол, прыцiснуў яго прэс-пап'е, сеў у крэсла i ўсмiхнуўся, гледзячы на Вулфа.

– Дапусцiм, што праўда на вашым баку, Вулф, - заўважыў я, - што само па сабе не з'яўляецца тым, што вы называеце ападыктычным, калi-небудзь нам варта скласцi спiс клiентаў, якiя сядзелi вось тут i хлусiлi нам. Напрыклад, Майк Уолш, i Калiда Фротс, i той тып з кафетэрыя, Прат, - ды такiх набяруцца дзесяткi. Але грошы плацiлi добрыя, i я не настолькi затрымаўся ў запiсах, каб не здолець нагнаць. Няўжо ўсё, што я зрабiў, было дарэмна?

– Наконт гэтых запiсаў, - цвёрда заўважыў Фрэд Уэплер, - я хачу ўдакладнiць адну рэч.

Вулф глянуў у яго бок. Iх позiркi сустрэлiся.

– Мы прыйшлi сюды, - сказаў ён, - каб канфiдэнцыяльна расказаць аб сваёй праблеме i прапанаваць вам яе вырашыць. Паколькi нас абвiнавачваюць у хлуснi, я засумняваўся, цi варта працягваць нашу размову, i толькi калi мiсiс Мiён пажадае, я згодны весцi гаворку далей. Але кажу вам адкрыта, калi раструбiце тое, што мы расказалi, альбо паведамiце палiцыi цi каму-небудзь яшчэ, што, згодна з нашымi словамi, рэвальвера ў студыi, калi мы туды ўвайшлi, не было, мы ад гэтых слоў адмовiмся, нягледзячы на ўсе вашы чортавы запiсы. Мы будзем адмаўляць, не адступаючы нi на крок!
– Ён зiрнуў на спадарожнiцу.
– Менавiта так, Пегi! Згодная?

Поделиться:
Популярные книги

Полное собрание сочинений в одной книге

Зощенко Михаил Михайлович
Проза:
классическая проза
русская классическая проза
советская классическая проза
6.25
рейтинг книги
Полное собрание сочинений в одной книге

На Ларэде

Кронос Александр
3. Лэрн
Фантастика:
фэнтези
героическая фантастика
стимпанк
5.00
рейтинг книги
На Ларэде

На границе империй. Том 7. Часть 5

INDIGO
11. Фортуна дама переменчивая
Фантастика:
боевая фантастика
космическая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
На границе империй. Том 7. Часть 5

Начальник милиции. Книга 6

Дамиров Рафаэль
6. Начальник милиции
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Начальник милиции. Книга 6

Черный дембель. Часть 3

Федин Андрей Анатольевич
3. Черный дембель
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Черный дембель. Часть 3

Доктора вызывали? или Трудовые будни попаданки

Марей Соня
Фантастика:
юмористическая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Доктора вызывали? или Трудовые будни попаданки

Невест так много. Дилогия

Завойчинская Милена
Невест так много
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
7.62
рейтинг книги
Невест так много. Дилогия

Отмороженный 8.0

Гарцевич Евгений Александрович
8. Отмороженный
Фантастика:
постапокалипсис
рпг
аниме
5.00
рейтинг книги
Отмороженный 8.0

Жена фаворита королевы. Посмешище двора

Семина Дия
Фантастика:
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Жена фаворита королевы. Посмешище двора

Идеальный мир для Лекаря 7

Сапфир Олег
7. Лекарь
Фантастика:
юмористическая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 7

Рота Его Величества

Дроздов Анатолий Федорович
Новые герои
Фантастика:
боевая фантастика
8.55
рейтинг книги
Рота Его Величества

Сын Петра. Том 1. Бесенок

Ланцов Михаил Алексеевич
1. Сын Петра
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
6.80
рейтинг книги
Сын Петра. Том 1. Бесенок

Разные стороны

Васильев Андрей Александрович
7. Акула пера в Мире Файролла
Фантастика:
фэнтези
киберпанк
рпг
9.15
рейтинг книги
Разные стороны

Ведьмак (большой сборник)

Сапковский Анджей
Ведьмак
Фантастика:
фэнтези
9.29
рейтинг книги
Ведьмак (большой сборник)