Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Крылаты рэвальвер (на белорусском языке)
Шрифт:

Уэплер змоўк.

– I?
– нацiскаў на яго Вулф.

– Я выйшаў з будынка. Пакрочыў па парку i праз некаторы час, супакоiўшыся, патэлефанаваў мiсiс Мiён, i яна сустрэлася са мной у парку. Я расказаў ёй пра рэакцыю Мiёна i папрасiў пакiнуць яго i паехаць куды-небудзь разам са мной. Яна не згадзiлася.
– Уэплер змоўк на некалькi хвiлiн, а потым працягваў: Iснуюць дзве складаныя акалiчнасцi, якiя вы павiнны ведаць, каб ведаць усё.

– Калi яны маюць непасрэднае дачыненне да справы, то так.

– Яны сапраўды маюць непасрэднае дачыненне. Па-першае, мiсiс Мiён мела i мае цяпер свае грошы. Гэта была дадатковая прынада Мiёну. Мне - не. Я расказваю вам усё як ёсць.

– Дзякуй. Ну, а па-другое?

Па-другое, у мiсiс Мiён была прычына, каб не рваць з iм адразу. Я спадзяюся, вы ведаеце, што Мiён быў вядучым тэнарам у тэатры "Метраполiтэн" на працягу пяцi цi шасцi гадоў, а тут раптам голас знiк - часова. Джыфард, той самы барытон, ударыў яго кулаком па шыi i пашкодзiў гартань - гэта здарылася на пачатку сакавiка, - i Мiён не змог закончыць сезон. Яму зрабiлi аперацыю, але голас не вяртаўся, таму не дзiва, што ён быў у змрочным настроi, i мiсiс Мiён не хацела кiдаць яго аднаго ў такiм стане. Я паспрабаваў угаварыць яе, але яна была непахiсная. У той дзень усё атрымалася не так, як трэба: i ад таго, што такое здарылася са мной першы раз у жыццi, i ад таго, што Мiён сказаў пад час нашай з iм размовы, - у вынiку я страцiў разважлiвасць, кiнуў яе адну ў парку, зайшоў у бар у цэнтры горада i пачаў замаўляць там шклянку за шклянкай. Прайшло шмат часу, выпiў я многа, але не сп'янеў. Недзе каля сямi гадзiн я вырашыў зноў сустрэцца з Пегi i забраць яе з сабой, каб яна не заставалася там яшчэ на адну ноч.

Паддаючыся вось такому настрою, я спынiўся на Iст-Энд авеню, падняўся на дванаццаты паверх i прастаяў там, вiдаць, хвiлiн дзесяць, вагаючыся даткнуцца да кнопкi званка. Нарэшце я пазванiў, пакаёўка ўпусцiла мяне i паклiкала мiсiс Мiён, але тут я, вiдаць, перастаў валодаць сабой, бо ў мяне хапiла розуму толькi на тое, каб прапанаваць ёй разам пагаварыць з Мiёнам. Яна згадзiлася, мы паднялiся наверх i...

– На лiфце?

– Не, па лесвiцы, што ў самой кватэры. Зайшлi ў студыю. Мiён ляжаў на падлозе. Мы падышлi блiжэй. У верхняй частцы галавы была вялiкая дзiрка навылёт. Ён быў мёртвы. Я вывеў мiсiс Мiён са студыi, падтрымаў яе, але на лесвiцы - занадта вузкай, каб па ёй маглi iсцi побач два чалавекi, - яна ўпала i пакацiлася ўнiз, адолеўшы такiм чынам палову прыступак. Я аднёс Пегi ў яе пакой, паклаў на ложак i пайшоў у залу, каб адтуль патэлефанаваць, але па дарозе падумаў, што спярша трэба зрабiць яшчэ адну рэч.

Я выйшаў з кватэры, з'ехаў на лiфце на першы паверх, паклiкаў швейцара i лiфцёраў i спытаўся ў iх, хто падымаўся ў кватэру Мiёна, на дванаццаты або на трынаццаты паверх, папалуднi. Яны назвалi прозвiшчы, i я iх запiсаў. Потым вярнуўся ў кватэру i патэлефанаваў у палiцыю.

Пасля гэтага я раптам уцямiў, што недасведчаны чалавек не павiнен рабiць заключэнне - жывы чалавек цi не, таму я патэлефанаваў доктару Лойду, якi таксама жыве ў гэтым будынку. Той адразу ж прыйшоў, i я завёў яго ў студыю. Не паспеў ён прабыць там тры-чатыры хвiлiны, як з'явiўся першы палiцэйскi, i канечне...

– Прабачце, - раздражнёна перабiў яго Вулф.
– Калi ўсё адразу, дык часам гэта бывае зашмат. Вы нават не закранулi той праблемы, з якой сутыкнулiся.

– Я дайду i да яе...

– Але вы зробiце гэта, я спадзяюся, хутчэй, калi хочаце, каб я вам дапамог. Я ўжо ўсё ўспомнiў. Доктар i палiцыя аб'явiлi яго мёртвым. Дула рэвальвера было засунута ў рот, i куля выбiла кавалак чэрапа. Рэвальвер, што ляжаў побач на падлозе, належаў забiтаму i захоўваўся там жа ў студыi. Нiякiх слядоў барацьбы цi нейкiх iншых пашкоджанняў на целе не было заўважана. Страта голасу была выдатным матывам для самазабойства. Таму пасля традыцыйнага расследавання, аддаўшы належную ўвагу той акалiчнасцi, што дула зараджанага рэвальвера цяжка засунуць у рот чалавеку, не выклiкаўшы з яго боку пратэсту, здарэнне квалiфiкавалi як самагубства. Я не памыляюся?

Мiсiс Мiён i Ўэплер кiўком

галавы пацвердзiлi тое, што сказаў Вулф.

– Што, палiцыя аднавiла расследаванне? Цi пайшлi якiя плёткi?

Пегi i Ўэплер адмоўна пакруцiлi галовамi.

– Тады працягвайце. У чым праблема?

– Праблема ў нас самiх, - сказала Пегi.

– Як гэта? Што з вамi не так?

– Усё не так, - зноў загаварыла мiсiс Мiён, суправаджаючы свой расказ жэстамi.
– Дакладней, я мела на ўвазе не ўсё, а якраз адну рэч. Пасля смерцi мужа i заканчэння традыцыйнага расследавання я на нейкi час з'ехала. Калi вярнулася - на працягу двух месяцаў, што прайшлi з таго часу, мы з Фрэдам некаторы час былi разам, - усё было неяк не так. Пазаўчора, у пятнiцу, я паехала на выхадныя да знаёмых у Канекцiкут, i Фрэд быў там. Я не ведала, што Фрэд збiраецца туды ехаць, а ён не ведаў, што туды прыеду я. Мы абмяркоўвалi ўсё з iм учора,i ўдзень i ўвечары, i сёння ранiцай i вырашылi пайсцi да вас i прасiць дапамогi - ва ўсякiм разе я так вырашыла, а Фрэд не адпусцiў мяне адну.

Пегi нахiлiлася ўперад i працягвала гаварыць з гранiчнай шчырасцю:

– Вы абавязкова павiнны дапамагчы нам, мiстэр Вулф. Я так моцна кахаю яго - так моцна!
– i ён кажа, што кахае мяне, i я ведаю, што гэта так! Учора ўдзень мы вырашылi, што пажэнiмся ў кастрычнiку, а ўвечары завязалася размова - i справа не ў словах, якiя вымаўляем, а ў выразе вачэй, калi сустракаемся позiркамi. Мы проста не можам пажанiцца, пакуль у нашых вачах застаецца пытанне, i мы будзем старацца хаваць яго...
– Яе крыху скаланула.
– Гадамi цi да канца жыцця? Мы не здолеем! Мы ведаем, што не здолеем - гэта будзе жахлiва! А ўся справа ў пытаннi: хто забiў Альберта? Зрабiў гэта ён? Цi я? Я сапраўды не веру, што гэта зрабiў Фрэд, а ён не верыць, што гэта зрабiла я - спадзяюся, што ён не верыць, - але ў нашых вачах застаецца пытанне, i мы ведаем, што яно не знiкае.

Яна працягнула ў бок Вулфа абедзве рукi.

– Мы хочам, каб вы дапамаглi знайсцi на яго адказ!

– Глупства, - хмыкнуў Вулф.
– Вас трэба адшлёпаць па адным месцы цi адвесцi да псiхiятра. У палiцэйскiх могуць быць свае недахопы, але яны ўсё ж не такiя зломкi. Калi ўсё iх задаволiла...

– Але ў гэтым якраз уся справа! Яны б не былi задаволены, калi б мы расказалi ўсю праўду.

– Вось як, - узняў бровы Вулф.
– Вы iм зманiлi?

– Так. Цi калi i не зманiлi, дык i не сказалi iм праўды. Мы iм не сказалi, што, калi першы раз зайшлi ў пакой разам i ўбачылi Альберта, рэвальвер там не ляжаў. Яго наогул не было вiдаць.

– Сапраўды? Вы ўпэўнены ў гэтым?

– Цалкам. Я нiколi i нiчога так ясна не ўспрымала, як тую сцэну, кожную яе дэталь. Рэвальвера там не было.

– Вы згодны з гэтым, сэр?
– спытаў Вулф, зiрнуўшы ў бок Уэплера.

– Так. Яна кажа праўду.

– Ну, што ж, - уздыхнуў, здаючыся, Вулф.
– Бачу, вы сапраўды трапiлi ў непрыемнае становiшча. Лупцоўкай тут не абыдзешся.

Я крутануўся ў крэсле, адчуўшы халадок у нiжняй частцы пазваночнiка. У старадаўняй будынiне з чырвонай цэглы - доме Нiра Вулфа - было цiкава жыць i працаваць Фрыцу Брэнеру, кухару i эканому, Тэадору Хорстману, якi апекаваўся дзесяццю тысячамi архiдэй у аранжарэях на даху, i мне, Арчы Гудвiну, для каго асноўным полем дзеяння быў вялiкi кабiнет на першым паверсе.

Зразумела, я лiчыў сваю работу самай цiкавай, бо ў даверанага памочнiка славутага прыватнага дэтэктыва заўсёды ёсць магчымасць наслухацца пра самыя розныя падзеi - ад крадзяжу пацерак да аферы, звязанай з шантажом. Шчыра кажучы, не ад усiх клiентаў я пачынаў сумаваць. Але толькi ад адных спраў мяне працiнаў халадок: ад спраў, звязаных з забойствам. I калi гэтая пара закаханых галубкоў казала праўду, гэта i быў якраз той самы выпадак.

Да таго як яны пайшлi, я больш чым за дзве гадзiны паспеў спiсаць два блакноты.

Поделиться:
Популярные книги

Законы Рода. Том 8

Flow Ascold
8. Граф Берестьев
Фантастика:
юмористическое фэнтези
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Законы Рода. Том 8

Око воды. Том 2

Зелинская Ляна
6. Чёрная королева
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.57
рейтинг книги
Око воды. Том 2

Повелитель механического легиона. Том VI

Лисицин Евгений
6. Повелитель механического легиона
Фантастика:
технофэнтези
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Повелитель механического легиона. Том VI

Жена на пробу, или Хозяйка проклятого замка

Васина Илана
Фантастика:
попаданцы
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Жена на пробу, или Хозяйка проклятого замка

Зомби

Парсиев Дмитрий
1. История одного эволюционера
Фантастика:
рпг
постапокалипсис
5.00
рейтинг книги
Зомби

Час Презрения

Сапковский Анджей
4. Ведьмак
Фантастика:
фэнтези
9.29
рейтинг книги
Час Презрения

Прорвемся, опера!

Киров Никита
1. Опер
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Прорвемся, опера!

Измена. Верни мне мою жизнь

Томченко Анна
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Измена. Верни мне мою жизнь

Гридень. Начало

Гуров Валерий Александрович
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Гридень. Начало

Секретарша генерального

Зайцева Мария
Любовные романы:
современные любовные романы
эро литература
короткие любовные романы
8.46
рейтинг книги
Секретарша генерального

Идеальный мир для Лекаря 21

Сапфир Олег
21. Лекарь
Фантастика:
фэнтези
юмористическое фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 21

Связанные Долгом

Рейли Кора
2. Рожденные в крови
Любовные романы:
современные любовные романы
остросюжетные любовные романы
эро литература
4.60
рейтинг книги
Связанные Долгом

Кодекс Крови. Книга I

Борзых М.
1. РОС: Кодекс Крови
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Кодекс Крови. Книга I

Комбинация

Ланцов Михаил Алексеевич
2. Сын Петра
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Комбинация