Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Крыніцы

Шамякин Иван Петрович

Шрифт:

Сюжэт у многім традыцыйны. Але гэтая традыцыйнасць «спра-цоўвае» толькі на ўзроўні з'яўлення Лемяшэвіча ў Крыніцах. Тут ён вельмі падобны на шмат каго, хто прыязджаў на вёску, каб зрабіць жыццё там шчаслівым i заможным. A ў астатнім Лемяшэвіч, безу-моўна, вылучаецца з шэрагу колішніх пасланцоў партыі. Найперш сва-ёй сумленнасцю, прынцыповасцю. І, як хутка высвятляецца, Міхась Кірылавіч для вёскі чалавек ніколькі не чужы, паколькі добра ведае сельскае жыццё. І нават разбіраецца ў тэхналогіі вырошчвання сельскагаспадарчых культур.

Навошта падобнае настаўніку, тым. больш дырэктару школы? А вы запытайцеся ў сваіх дзядуль i бабуль, асабліва калі яны самі ў свой час настаўнічалі на вёсцы. I ў даваенны, i

ў пасляваенны час педагог лічыўся там па сутнасці інтэлігентам нумар адзін. Ён з'яўляўся на сяле i першым агітатарам, i першым прапагандыстам. На яго ўскладаліся абавязкі па выпуску розных «баявых лісткоў», насценных газет. У час сяўбы ён нязменна прысутнічаў у полі. Пачыналася жніво — таксама ішоў на палетак. І на ферме быў чалавекам зусім не чужым. Іншая рэч, што многія глядзелі на ўсё гэта як на «абязалаўку». Ды i ў тым, пра што гаварылі, што прапагандавалі, не вельмі разбіраліся.

І вось Лемяшэвіч… Як той «прамень святла ў цёмным царстве» двурушнасці, паказухі. Ці трэба гаварыць, як цяжка яму даводзіцца. Але Міхась Кірылавіч i адступаць не прывык, ды i на кампрамісы надта не ідзе. Таму i ўзнікаюць у яго канфлікты i ca старшынёй мясцовага калгаса Махначом, i з завучам школы Арэшкіным, чалавекам недалёкім… Ды ўсё гэта, як кажуць, паўбяды. Як кажуць, гарэлым запахла, калі Лемяшэвіч не спадабаўся першаму сакратару райкома партыі. А Арцём Захаравіч Бародка прывык, што яму ніхто не пярэчыць. I ўвогуле любіць ён…ламаць людзей. Каб кожны станавіўся такім, якім таго хоча бачыць Бародка. Інакш чалавеку нездабраваць!

У той жа «Аўтабіяграфіі» Іван Шамякін прызнаваўся: «Бародку я падгледзеў у жыцці». Сапраўды, падобнага чалавека i кіраўніка не так лёгка i прыдумаць. Іншая рэч, калі мець «пад рукой» прататыпа, куды прасцей выпісваць яго характар. А характар у Арцёма Захаравіча няпросты. Яшчэ які няпросты. Ды i сам ён пры ўсёй, здавалася б, прамалінейнасці паводзін ніяк не ўкладваецца ў схему, згодна якой можна засведчыць, што хто-хто, а тэты на нешта добрае няздатны.

Уся бяда (і складанасць) у тым, што людзі, падобныя Бародку, усё ж індывідуальнасці. Аднак з адмоўным патэнцыялам. Больш таго, пры неабходнасці яны могуць умела маскіравацца. Для прыкладу, Бародка любіць падкрэсліваць сваю ролю ў аднаўленні разбуранай вайной гаспадаркі: «Я прыехаў — паўраёна зямлянак было. А зараз ніводнай. Я вывеў людзей з зямлянак! Я пабудаваў райцэнтр, заводы!.. Палюбуйцеся, — велічным жэстам паказаў ён на акно». І на самой справе гэта так. Як i нельга сумнявацца ў тым, што яго рашучасць, нават ваяўнічасць неабходны тады, калі трэба прыняць канкрэтныя меры.

Але Бародка даўно прывык адчуваць сябе адзіным гаспадаром раёна (пра такіх сёння кажуць «чырвоны памешчык»), Яго слова — закон. Яго меркаванне — адзіна правільнае. Яго рашэнне — загад да дзеяння i выканання.

Праўда, у нечым з'яўляючыся псіхолагам, Арцём Захаравіч можа дазволіць сабе i такое: «Давайце, таварышы, параімся». Таму i дазваляе, бо ўпэўнены — ніхто не асмеліцца яго асабліва пакры-тыкаваць. Наконт гэтага, між іншым, прама ў вочы Бародку сказаў старшыня райвыканкома Валатовіч: «Ты бязлітасна i часта бестактоўна крытыкуеш усіх i кожнага, але ніхто не адважыцца крытыкаваць цябе…»

Ды, як. кажуць, быў ужо i час не той, i людзі не тыя. Пісьменнік вельмі глыбока пранікае ў сэнс змен, што адбыліся ў жыцці грамадства ў пачатку 50-х гадоў. І тым самым выкрывае не толькі Бародку, a i саму «бародкаўшчыну» як сацыяльную з'яву. I ніколькі не ідзе насуперак жыццёвай праўдзе, калі паказвае, што на чарговай партыйнай канферэнцыі камуністы ўжо не маглі прагаласаваць, каб Бародка працягваў заставацца першым сакратаром райкома партыі. Але i тут аўтар не прыхільнік лёгкага развенчвання Арцёма Захаравіча. Супраць яго кандыдатуры было пададзена семдзесят восем галасоў. Гэта — большасць,

але i не такая вялікая, калі прыняць над увагу, што за Бародку галасавалі шэсцьдзесят чатыры чалавекі. Значыць, было шмат тых, каму яго метады кіраўніцтва падабаліся. Яны спадзяваліся на Бародку як на таго, хто дазволіць i самім ім заставацца на сваіх месцах паўнапраўнымі гаспадарамі становішча. Яны жылі ў сваім часе, i ніяк ім не хацелася перамен.

Што да Бародкі, дык пасля галасавання Арцём Захаравіч нарэшце адчуў: яго час прайшоў. Вельмі псіхалагічна дакладна перадае Іван Шамякін гэты момант. Калі паведамілі вынікі, Бародка, «неяк па-старэчы ссутуліўшыся, пайшоў за сцэну.

Малашэнка паклікаў:

— Арцём Захаравіч!

Бародка не аглянуўся».

«Гэты вобраз — найбольшая мастацкая ўдача» — так пісаў у свой час пра раман Алесь Адамовіч. Дарэчы, «Крыніцы» выклікалі шырокае абмеркаванне на старонках газеты «Літаратура i мастацтва». А пачатак гаворкі паклаў сваім артыкулам «Крыніцы б'юць з глыбінь» менавіта A. Адамовіч. Выступілі таксама Якаў Герцовіч, Дзмітрый Палітыка, Алесь Кучар, Уладзімір Жыжэнка… Не абышлося i без заўваг аўтару. Праўда, яны рабіліся, як кажуць, заднім ходам. Як не прыслухацца да меркавання наконт гэтага В. Каваленкі, які ўважліва разгледзеў раман «Крыніцы» параўнальна нядаўна, зірнуўшы на яго ўжо i як на частку гісторыі беларускай літаратуры: «Не зусім справядлівы папрок i за ілюстрацыйнасць. Крытыкі нібы забывался, — гэта было заўважана ў свой час Я. Казекам, — што ацэньвалі яны ра. ман пасля XX з'езда партыі, калі ў грамадскім жыцці прасвятліліся шмат якія праблемы, пастаўленыя ў творы, а раман жа быў задуманы i пісаўся пераважна да XX з'езда. Для таго часу нават пастаноўка важнай праблемы мела немалое значэнне i была бясспрэчнай заслугай пісьменніка».

Аднак гэта не значыць, што Іван Шамякін абмежаваўся наказам толькі грамадскіх, працоўных узаемаадносін людзей. У рамане не абыдзена ўвагай i асабістае жыццё персанажаў. На высокія пачуцці здатны, як правіла, тыя, хто хоча адчуваць сябе ва ўсім шчаслівым. Хоць гэта таксама не заўсёды даецца лёгка. Шукаючы сапраўднае шчасце, чалавек таксама многае пераасэнсоўвае. Падобнае адбываец-ца з вясковай доктаркай Наталляй Пятроўнай. Ёй падабаўся Сяргей Касцянок, але вось з'явіўся Лемяшэвіч… І ўвогуле, героям І. Шамякіна нішто чалавечае не чужое, a імкненне да шчасця ўспрымаецца як душэўная патрэба, І ў гэтым сэнсе аптымістычна гучыць апошйі абзац рамана.

У самых маладых герояў, Алёшы i Раі, як кажуць, усё яшчэ наперадзе.

«— Ты шчаслівы, Алёша, — сказала Рая, маючы, відаць, на ўвазе толькі тое, што ён лягчэй, чым яна i ўсе ix сябры, паступіць вучыцца. Але Алёша падумаў шырэй — што цяпер ён сапраўды можа лічыць сябе шчаслівым, хоць ніколі раней не задумваўся над тым, што такое шчасце — тое шчасце, да якога так імкнуцца людзі. Імкнуцца гэтак жа няспынна, як няспынна струменяць свае чыстыя воды вечна жывыя крыніцы».

Дарэчы, па раману «Крыніцы» быў зняты аднайменны мастацкі фільм, i ў ім вельмі хораша i да месца гучыць песня пра гэтыя самыя крыніцы — чыстыя i незамутнёныя. Пра крыніцы, што бруяць ля Крыніц,

Калі раман «Крыніцы» стане для вас першымі подступамі да творчасці народнага пісьменніка Беларусі Івана Шамякіна, дык ведайце, што пісьменнік адзін з самых прызнаных майстроў нацыянальнай прозы. З поспехам ён выступае ў самых розных жанрах — апавяданні, аповесці, п'есе, публіцыстыцы.

Усё ж перавагу аддае раману. Вось толькі некаторыя: «Глыбокая плынь», «У добры час», «Сэрца на далоні», «Атланты i карыятыды», «Вазьму твой боль», «Петраград — Брэст», «Зеніт», «Злая зорка»… Нядаўна ў часопісе «Маладосць» быў апублікаваны новы раман «Вялікая княгіня» — пра Алену, дачку вялікага князя маскоўскага Івана, жонку вялікага князя літоўскага Аляксандра, пра яе вернасць праваслаўю.

Поделиться:
Популярные книги

Кровь на эполетах

Дроздов Анатолий Федорович
3. Штуцер и тесак
Фантастика:
альтернативная история
7.60
рейтинг книги
Кровь на эполетах

Рейдер 2. Бродяга

Поселягин Владимир Геннадьевич
2. Рейдер
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
7.24
рейтинг книги
Рейдер 2. Бродяга

Хуррит

Рави Ивар
Фантастика:
героическая фантастика
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Хуррит

Запрети любить

Джейн Анна
1. Навсегда в моем сердце
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Запрети любить

Имперский Курьер

Бо Вова
1. Запечатанный мир
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
фантастика: прочее
5.00
рейтинг книги
Имперский Курьер

Как я строил магическую империю

Зубов Константин
1. Как я строил магическую империю
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Как я строил магическую империю

Газлайтер. Том 14

Володин Григорий Григорьевич
14. История Телепата
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Газлайтер. Том 14

Законы Рода. Том 11

Flow Ascold
11. Граф Берестьев
Фантастика:
юмористическое фэнтези
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Законы Рода. Том 11

Надуй щеки! Том 3

Вишневский Сергей Викторович
3. Чеболь за партой
Фантастика:
попаданцы
дорама
5.00
рейтинг книги
Надуй щеки! Том 3

Граф Суворов 8

Шаман Иван
8. Граф Суворов
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Граф Суворов 8

Сердце для стража

Каменистый Артем
5. Девятый
Фантастика:
фэнтези
боевая фантастика
9.20
рейтинг книги
Сердце для стража

Связанные Долгом

Рейли Кора
2. Рожденные в крови
Любовные романы:
современные любовные романы
остросюжетные любовные романы
эро литература
4.60
рейтинг книги
Связанные Долгом

Купец IV ранга

Вяч Павел
4. Купец
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Купец IV ранга

Корпулентные достоинства, или Знатный переполох. Дилогия

Цвик Катерина Александровна
Фантастика:
юмористическая фантастика
7.53
рейтинг книги
Корпулентные достоинства, или Знатный переполох. Дилогия