Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Крыніцы

Шамякин Иван Петрович

Шрифт:

— Юрка! Насі цэглу!

— Ратуй электрастанцыю! Змые!

— Гліны! Гліны давайце!

Адзін малы спатыкнуўся, упаў у ваду, a падняўшыся, спалохана азірнуўся і, відаць, баючыся, што дастанецца ад маці, кінуўся да двара. Наўздагон яму свіснулі, кінулі камяком гліны, i яна прыліпла да яго спіны. Засмяяўшыся, дзеці тут жа забыліся пра свайго баязлівага сябра. Найбольш актыўнай i спрытнай групе малых удалося збудаваць даволі-такі моцную плаціну, i спынены ручай пачаў разлівацца ў бакі. Даніла Платонавіч спыніўся непадалёк i з любоўю сачыў за руплівай працай дзяцей.

— Будаўнікі! —

сказаў ён Раісе.

Але дзяўчыну мала цікавілі дзеці i ix гульня. Яна была ў тым пераходным узросце, калі забываюдца дзіцячыя гульні, калі дзяўчына лічыць сябе ўжо дарослай i баіцца, што цікавасць да малодшых будзе вытлумачана як уласная нясталасць.

Яна глядзела ўперад. Насустрач ім, не спяшаючыся i вельмі асцярожна абыходзячы лужыны i мокрую траву, ішоў інтэлігентна апрануты чалавек: у саламяным капелюшы, у белым, чыстым, старанна выпрасаваным пінжачку, з-пад якога выглядвала ярка вышытая кашуля, у цёмна-сініх бастонавых штанах i ў белых туфлях.

Чалавек быў малады, высокі, з дробнымі рысамі твару, які можна было б назваць прыгожым, калі б яго не псавалі вочы — глыбока запалыя пад вузкім пукатым ілбом.

Вітаючыся, ён зняў капялюш, махнуў ім над схіленай галавой. Рудаватыя валасы былі прычэсаны набок i закрывалі лоб: відаць, ён разумеў, што гэтая частка твару ў яго не самая прыгожая.

— Схіляю галаву перад мудрасцю i юнасцю, — без усмешкі сказаў ён замест звычайных слоў прывітання.

Раіса неяк адразу ажывілася.

— Віктар Паўлавіч, ведаеце, Касцянка ледзь не забіла маланка! — паведаміла яна з дзіцячай непасрэднасцю.

— Маланка? Ну-у? Цікава. А якога Касцянка?

— Ну, Сяргея Касцянка.

— А-а, тэта — што дзяцей многа?

Раісе стала неяк няёмка, што ён не ведае Сяргея Касцянка.

— Ды не ж… механік МТС. Брат нашага Алёшы Касцянка. — І яна пачырванела.

— А-а… таго. Цікава…

Пакуль яны так размаўлялі, Даніла Платонавіч моўчкі стаяў, абапёршыся на кій, i глядзеў на дзяцей.

На маладога настаўніка ён глянуў няветліва, калі той пачаў прыкідвацца, што не ведае Касцянка.

Арэшкін, відаць, заўважыў гэты позірк Данілы Платонавіча, бо, перапыніўшы размову з Раісай на паўслове, звярнуўся да яго:

— Навіна, Даніла Платонавіч! К нам едзе…

Ён пачаў гэта такім голасам, што Раіса не вытрымала i ca смехам дадала:

— …рэвізор!

— Горш… Новы дырэктар школы.

— Гэта не навіна, — сказаў Шаблюк, праводзячы кіем ад лужыны канаўку i любуючыся, як адразу ж за кіем бяжыць вада.

— Навіна — што ён у дарозе. Мне пазванілі з райана, што выехаў з райцэнтра.

— І вы ідзеце сустрэць?

— Я? Мне, дарагі Даніла Платонавіч, неўласціва пачуццё, якое называюць падха-лі-і-маж. — Ён засмяяўся, здаволены сваім жартам. — Я гуляю… пасля навальніцы… Азон… Раса…

— Ну, гуляйце, гуляйце. — І Даніла Платонавіч хутка рушыў далей. Раіса, дагнаўшы яго, пачула, як стары бурчаў:

— Азон… Раса…

Прытомнасць да Сяргея вярнулася яшчэ там, на сядзібе МТС, калі яму пачалі рабіць штучнае дыханне. Ён не адразу зразумеў, што з ім здарылася. У памяці захавалася, як ён саскочыў з машыны i пад праліўным дажджом бег да канторы, а далей — адзін агонь, гэткі ж, як некалі пад Берлінам, калі яго раніла i

кантузіла разрывам цяжкага снарада. Толькі ўбачыўшы над сабой заклапочаны, спалоханы твар старой фельчарыцы Анны Ісакаўны, ён здагадаўся, што з ім нешта здарылася. Калі яго прыўзнялі, каб некуды несці, Сяргей запярэчыў, але ён не чуў, што гаварылі людзі, толькі бачыў, як варушыліся ix вусны, не чуў шуму дажджу i не пачуў свайго ўласнага голасу — ці здолеў ён сказаць што? Гэта ўстрывожыла яго, i ён, як сапраўды хворы, аддаў сябе на волю людзей. Яго завезлі на ўрачэбны пункт на машыне i паклалі на канапе ў маленькім белым пакойчыку. Крыху павесялелая Анна Ісакаўна зрабіла ўкол, дала панюхаць нашаіыр. Пасля гэтага ён адчуў боль у галаве.

Нарэшце ўсе выйшлі, i ён застаўся адзін. Яму хацелася падняцца, пайсці за людзьмі i неадкладна паехаць у калгас з запасной часткай для камбайна — дзеля гэтага ён прыязджаў у майстэрню. Але ў галаве страшэнна шумела, i ён баяўся падымацца, каб часам не страціць раўнавагу.

А можа, гэта дождж шуміць? Не, дажджу няма. Весела блішчыць раса на лісцях густога бэзу, адна галінка якога цягнецца ў хату, i кроплі падаюць на падаконнік, на маленькі столік, на якім стаяць розныя шкляначкі i бутэлечкі.

«Яе гаспадарка, — падумаў ён з пяшчотай, i тут жа яго апанаваў страх: — А раптам слых не вернедца? Тады ён ніколі больш не пачуе яе голасу. Ды што голас! Тады канец усім надзеям i радасці ў жыцці… Глухі, інвалід…»

Сяргей заплюшчыў вочы: заснуць бы, каб прачнуцца здаровым. Ён паляжаў так колькі хвілін, i раптам у вушах стала горача, быццам вылілася вада, як гэта бывае пасля нырання. І адразу ён пачуў далёкі голас, адразу пазнаў яго. Ён уздрыгнуў: ці не трызненне гэта? Здаралася i раней часам, што ён вось гэтак чуў яе голас, іншы раз у сне, а то i наяве, калі адзін ішоў па полі ці ляжаў дзе-небудзь на ўзлеску, глядзеў у неба i думаў — думаў пра яе i пра сябе.

Голас набліжаўся, мацнеў. І Сяргей зразумеў з вялікай радасцю, што гэта не голас набліжаецца, а да яго вяртаецца слых, сама ж Наталля Пятроўна побач, у суседнім пакоі, за прыадчыненымі дзвярамі.

— Ох, дайце мне вады, Анна Ісакаўна. Сэрда, здаецца, выскачыць. Я так бегла!

— А навошта было бегчы! Я ўсё зрабіла.

Сяргей падхапіўся, забыўшыся на боль у рудэ i галаве, хутка паправіў сваё адзенне, зашпіліў гузікі. І, нядужаму, яму хацелася перад ёй быць у найлепшым выглядзе. Але нехта ўправіўся разуць яго i не пакінуў чаравікаў, а ён з раніцы хадзіў па полі, па сухой раллі, i ногі ў яго былі запыленыя, брудныя. Сяргею стала сорамна, ён не ведаў, куды падзець ногі. Калі ён заглядваў пад каналу, шукаючы чаравікі, у пакой увайшла Наталля Пятроўна. Ён выпрастаўся, пачырванеў.

— Куды гэта вы? — адначасова здзіўлена i пагрозліва спытала яна i рашуча загадала: — Лажы-цеся! Лажы-цеся! — і, паклаўшы яму рукі на плечы, амйль сілком прымусіла легчы на каналу. Ёй расказалі, у якім ён стане, i Наталля Пятроўна, узрадаваная, убачыўшы яго на нагах, знарок шэптам спытала:

— Як вушы?

— Чую. Толькі вы на парог — i я адразу пачуў.— Ён, відаць, сам верыў у такі дуд.

Анна Ісакаўна, якая ўвайшла следам за ўрачом, моўчкі выйшла i нячутна зачыніла за сабой дзверы.

Поделиться:
Популярные книги

Кровь на эполетах

Дроздов Анатолий Федорович
3. Штуцер и тесак
Фантастика:
альтернативная история
7.60
рейтинг книги
Кровь на эполетах

Рейдер 2. Бродяга

Поселягин Владимир Геннадьевич
2. Рейдер
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
7.24
рейтинг книги
Рейдер 2. Бродяга

Хуррит

Рави Ивар
Фантастика:
героическая фантастика
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Хуррит

Запрети любить

Джейн Анна
1. Навсегда в моем сердце
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Запрети любить

Имперский Курьер

Бо Вова
1. Запечатанный мир
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
фантастика: прочее
5.00
рейтинг книги
Имперский Курьер

Как я строил магическую империю

Зубов Константин
1. Как я строил магическую империю
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Как я строил магическую империю

Газлайтер. Том 14

Володин Григорий Григорьевич
14. История Телепата
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Газлайтер. Том 14

Законы Рода. Том 11

Flow Ascold
11. Граф Берестьев
Фантастика:
юмористическое фэнтези
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Законы Рода. Том 11

Надуй щеки! Том 3

Вишневский Сергей Викторович
3. Чеболь за партой
Фантастика:
попаданцы
дорама
5.00
рейтинг книги
Надуй щеки! Том 3

Граф Суворов 8

Шаман Иван
8. Граф Суворов
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Граф Суворов 8

Сердце для стража

Каменистый Артем
5. Девятый
Фантастика:
фэнтези
боевая фантастика
9.20
рейтинг книги
Сердце для стража

Связанные Долгом

Рейли Кора
2. Рожденные в крови
Любовные романы:
современные любовные романы
остросюжетные любовные романы
эро литература
4.60
рейтинг книги
Связанные Долгом

Купец IV ранга

Вяч Павел
4. Купец
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Купец IV ранга

Корпулентные достоинства, или Знатный переполох. Дилогия

Цвик Катерина Александровна
Фантастика:
юмористическая фантастика
7.53
рейтинг книги
Корпулентные достоинства, или Знатный переполох. Дилогия