Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Крыніцы

Шамякин Иван Петрович

Шрифт:

А спярша жадаю вам прыемнай сустрэчы з раманам «Крыніцы».

Алесь Марціновіч

Іван Шамякін

Крыніцы

1

Упоўдзень над вёскай прашумела навальніца. Хмара праляцела за некалькі хвілін, шугануўшы касым ліўнем. Але маланка нарабіла бяды. На сядзібе МТС раскалола стары дуб, якому, як людзі казалі, было не менш за дзвесце гадоў, i кантузіла механіка Сяргея Касцянка.

Вестка гэтая, як звычайна, перабольшаная, умомант абляцела вёску.

— Забіла Касцянка!

— Сяргея Касцянка забіла!

З усіх бакоў, не зважаючы на дождж, людзі беглі да МТС. Але Сяргея ўжо завезлі на ўрачэбны пункт. Даведаўшыся, што ён жывы, людзі супакоіліся і, прамоклыя, вярталіся назад у вёску. Радаваліся дажджу, хоць у разгары была ўборка i на полі там-сям, дзе ўбіралі жняяркамі, стаялі бабкі. Але дождж, вядома, прынясе больш карысці, чым шкоды: пасля амаль месячнай спякоты начала жоўкнуць бульба, вянуць гародніна. Цяпер была надзея, што ўсё гэта ажыве i дасць добры ўраджай.

Сядзіба апусцела ўжо, калі па сцежцы, што ішла па-за гародамі, не па гадах шпарка падышоў стары чалавек з кійком, у прамоклым парусінавым касцюме.

— Што з ім? — з трывогай за Сяргея спытаў ён кульгавага вартаўніка.

— Нічога. Жывы. У бальніцу павезлі.

Стары зняў саламяны капялюш, чыстай хусцінкай выцер твар, лысіну i тут жа сеў на ржавае трактарнае кола, якое ляжала каля дуба.

— Даніла Платонавіч, вы б пад страху або ў кантору зайшлі,— параіў вартаўнік і, як бы адчуўшы няёмкасць ад таго, што стары паважаны чалавек сядзіць на дажджы, а ён стаіць пад страхой, адышоў ад майстэрні. Бокам абышоў дуб, баязліва паглядаючы на яго, быдцам маланка ўсё яшчэ сядзела там, у свежай расколіне.

— Ды i ад дуба гэтага далей… Ліха ведае, чаго так часта ў яго б'е. І громаадводы навокал, i ўсё адно… — Ён кіўнуў на высокі шост, па якім да зямлі спускаўся дрот.

Даніла Платонавіч не адказаў. Ён сядзеў, нахіліўшыся, абапёршыся на свой ядлоўцавы сукаваты кій, i цяжка дыхаў.

— Сяргей Сцяпанавіч з машыны саскочыў i ў кантору бег, каб ад дажджу схавацца… Толькі ён — да дуба, а яно i трахнуло якраз. Бач, як развярнула… Стыхія!.. А Сяргей Сцяпанавіч неяк жартаваў, што самая вялікая маланка каштуе руб дваццаць капеек. — Вартаўнік засмяяўся. — Вось табе i руб дваццаць!

Нечакана перад імі з'явіліся дзяўчына год семнаццаці, босая, расчырванелая, з мокрымі валасамі.

Яиа непрыязна глянула на вартаўніка i клапатліва нахілілася над старым.

— Даніла Платонавіч, вам нядобра? Я вас правяду дадому, — i пагразіла: — Вось будзе вам ад Наталлі Пятроўны!

Ён узняў галаву, i добрая ўсмешка асвятліла яго маршчыністы твар.

— А-а, Рая?.. Дзякую, Рая, — i нечакана легка падняўся, паглядзеў на дуб.

Дуб сапраўды быў магутны — камель у тры абхваты. І нямала ён пабачыў на сваім вяку навальніц! На яго целе было ўжо некалькі шрамаў — зарослых расколін. Верхавіна яго засохла. Даніла Платонавіч помніць яе зялёнай, кашлатай, тады дуб узвышаўся над усёй аколіцай i быў відаць за многа кіламетраў ад Крыніц. А цяпер ясакары вышэй за яго. Цяпер на ім засталіся толькі дзве таўшчэзныя галіны, адна з якіх цягнулася ўгару, а другая — раскінула

сваё вецце далёка ўбок i пад цяжарам лісця нахілілася ўніз. Маланка адшчапіла гэтую ніжнюю галіну, i яна павісла ўздоўж камля.

Выглянула сонца, радасна пырснула праменнямі, але дождж яшчэ ішоў, сляпы, дробны. Сонца зайграла на мокрых лісцях дуба. А над ракой i сінім лесам, дзе стаяла хмара i ад яе цягнуліся да зямлі блакітныя ніткі касога дажджу, вялізнай размаляванай дугой устала вясёлка. Там усё яшчэ грымеў гром, але ўжо ціха i буркліва, быццам быў нечым нездаволены i пагражаў, што ён яшчэ вернецца i тады няхай не чакаюць ад яго літасці.

— Не загаіць старому такую рану, засохне, — сумна сказаў Даніла Платонавіч, адводзячы ад дуба позірк.

— Спілаваць бы яго… Хоць гром не біў бы, — адгукнуўся вартаўнік.

Даніла Платонавіч дакорліва кіўнуў галавой.

— Ты, Пракоп, усё спілаваў бы. Ты ўласны сад высек…

— А навошта ён мне, сад? Абы падатак плаціць.

— Калі-небудзь пашкадуеш, Пракоп. — Даніла Платонавіч звярнуўся да дзяўчыны, толькі зараз адказваючы на яе клопаты аб ім: — Я, Раіса, яшчэ не такі стары чалавек, каб мяне праводзіць дахаты… Я яшчэ ого які дужы! Зойдзем да Наташы — як там Сяргей? Напалохаў ён мяне… Крычаць — Касцянка забіла!.. А я у садзе быў, бачыў, як ударыла ў дуб…

— Вы за ўсіх турбуецеся, Даніла Платонавіч.

— A хіба можна быць спакойным, калі б сапраўды забіла чалавека? Ты была б спакойнай? — з дакорам спытаў стары.

Раіса не адказала.

Дождж перЭстаў. Прыпякала сонца. Ад мокрага касцюма старога i сукенкі дзяўчыны ўзнімалася лёгкая пара.

…Данілу Платонавічу Шаблюку, гэтаму «не такому старому чалавеку», як ён сказаў пра сябе, ішоў семдзесят пяты год. І кожны, хто бачыў яго ўпершыню, дакладна вызначаў яго ўзрост — ён выглядаў ні маладзейшым, ні старэйшым за свае гады.

Тэта быў чалавек вышэй сярэдняга росту, гады не высушылі i не сагнулі яго дзябёлую постаць, трымаўся ён проста i хадзіў яшчэ шпарка i ўпэўнена, хоць i абапіраўся на кій.

Але яго загрубелы ад усіх непагод твар спаласавалі глыбокія маршчыны, яны ляжалі складкамі на шырокім ілбе, пад яснымі разумнымі вачамі, пераразалі пастарэчаму крыху абвіслыя шчокі. Ён насіў невялікія сівыя вусы, але акуратна галіў бараду.

Крынічане ведалі, што яшчэ якія два-тры гады назад Даніла Платонавіч выглядаў значна дужэйшым, i ў яго руках ніколі не бачылі кія. Падкасіла старога настаўніка хвароба пасля смерці жонкі, з якой ён прайшоў усё сваё доўгае жыццё. Ён два месяцы праляжаў у ложку i цяпер яшчэ быў нядужы.

Раіса была яго вучаніца i суседка — ix хаты стаялі побач.

…Хораша на вуліцы пасля дажджу!

Зазелянелі вербы, кветнікі, на лісцях дрэў, любісціку i вяргінь, на траве блішчала раса, i ў кожнай празрыстай кроплі адлюстроўвалася яскравае жнівеньскае сонца. Мільёны сонцаў зіхацелі на зямлі.

Пасярод вуліцы цурчаў ручай, жоўтая вада з шумам i бульканием шпарка кацілася ў бок рэчкі, пакідаючы шматкі бруднай пены. Па вадзе, падкасаў'шыся, бегалі хлапчукі i дзяўчаткі, будавалі земляныя «плаціны». Але вада рвала ix, i тады аб'яўляўся аўрал: крычалі, папракалі адзін аднаго, камандавалі:

Поделиться:
Популярные книги

Кровь на эполетах

Дроздов Анатолий Федорович
3. Штуцер и тесак
Фантастика:
альтернативная история
7.60
рейтинг книги
Кровь на эполетах

Рейдер 2. Бродяга

Поселягин Владимир Геннадьевич
2. Рейдер
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
7.24
рейтинг книги
Рейдер 2. Бродяга

Хуррит

Рави Ивар
Фантастика:
героическая фантастика
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Хуррит

Запрети любить

Джейн Анна
1. Навсегда в моем сердце
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Запрети любить

Имперский Курьер

Бо Вова
1. Запечатанный мир
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
фантастика: прочее
5.00
рейтинг книги
Имперский Курьер

Как я строил магическую империю

Зубов Константин
1. Как я строил магическую империю
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Как я строил магическую империю

Газлайтер. Том 14

Володин Григорий Григорьевич
14. История Телепата
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Газлайтер. Том 14

Законы Рода. Том 11

Flow Ascold
11. Граф Берестьев
Фантастика:
юмористическое фэнтези
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Законы Рода. Том 11

Надуй щеки! Том 3

Вишневский Сергей Викторович
3. Чеболь за партой
Фантастика:
попаданцы
дорама
5.00
рейтинг книги
Надуй щеки! Том 3

Граф Суворов 8

Шаман Иван
8. Граф Суворов
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Граф Суворов 8

Сердце для стража

Каменистый Артем
5. Девятый
Фантастика:
фэнтези
боевая фантастика
9.20
рейтинг книги
Сердце для стража

Связанные Долгом

Рейли Кора
2. Рожденные в крови
Любовные романы:
современные любовные романы
остросюжетные любовные романы
эро литература
4.60
рейтинг книги
Связанные Долгом

Купец IV ранга

Вяч Павел
4. Купец
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Купец IV ранга

Корпулентные достоинства, или Знатный переполох. Дилогия

Цвик Катерина Александровна
Фантастика:
юмористическая фантастика
7.53
рейтинг книги
Корпулентные достоинства, или Знатный переполох. Дилогия