Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Ланцуг

Федарэнка Андрэй

Шрифт:

«А добра, што яна замужам, — думаў Валодзін, ідучы з пляжа на сняданак. — А то сапраўды давялося б раман закручваць — во дзе было б!..»

Увечары яны зноў убачыліся. Сядзелі ў кавярні на набярэжнай, запівалі віном гарачыя шашлыкі, любаваліся прыродай. Валодзін трымаў на каленях малую Лізку. Вечаровае сонца, белыя чайкі, зялёныя абрысы скал, спакойная сінеча мора, лірыка пачатку восені, светлы сум адлятаючага лета…

Валодзін размяк ад віна, ад мяса, ад прыгожага краявіду, ад маладой жанчыны побач, і пацягнула яго на ўспаміны.

— Як шкада, што мы нікуды не з’ездзілі. У Судак, Феадосію, у тую ж Ялту…

Ён расказаў, як даўно, яшчэ студэнтам, упершыню патрапіў

у Ялту, з грашыма толькі на зваротны білет і на маленькую порцыю пяльменяў у суткі, наіўна думаючы, што пераб’ецца адной экзотыкай і святым духам. Начаваў абы-дзе: на лаўках, на пляжы і на асфальце, які ўночы астываў да мінуса, а ўдзень Валодзін бадзяўся каля шашлычных, і кружылася галава ад паху, а музыка іграла, а людзі гулялі і куплялі што хацелі… І ён даў сабе слова прыехаць сюды калі-небудзь іншым чалавекам, не затурканым галодным звярком, а такім, як яны, гаспадаром жыцця…

— Спраўдзілася жаданне, — сказала Алеся.

— Прыехаў. У Ялце пабываў. І ўбачыў не свой ранейшы горад, а цяперашні — раскошны, мільянерскі… Я падрос і Ялта падрасла. І аказалася, нямнога ж я дасягнуў у параўнанні з тым студэнцікам, і лепш бы я хваліўся не тым, што чалавек кніжны, а тым, што пры грашах: беднасць, канечне, не загана, але звычайнае свінства…

Апускалася сонца і ляжала ад яго праз усё мора на спакойнай вадзе шырокая паласа, дрыжэла і пералівалася; колер імпрэсіяністаў — прыкладна як бэзавае накласці на залацістае.

— І я зразумеў: не трэба ні за чым гнацца, усё роўна не здагоніш (казаў Валодзін адваротнае сваім ранішнім словам), і калі і выбірацца ў розныя падарожжы-вандроўкі, дык таму, каб лепш разумець каштоўнасць свайго, яшчэ больш цаніць тое, што маеш, што пад носам…

Тут Валодзін з Алесяю заўважылі, што малая Лізка, ашчаперыўшы яго за шыю, спіць, як кацяня. Так ён яе — жывую, цёплую, і данёс да самага дома, а там асцярожна перадаў маці. Алеся панесла яе ў дом, а ён застаўся чакаць.

Як хутка, раптоўна цямнее на поўдні! З нічога згусцілася ноч, цёмная, шчыльная, працягні руку — памацаць можна. Над галавой на небе буйныя, з кулак, зоркі незвычайнай яркасці, а побач праз плоцік на клумбе такія ж буйныя белыя кветкі дурнап’яну, якія распускаюцца толькі пад ноч. Ад іх паху адразу забалела галава. Вельмі душна было. На вулічных слупах загарэліся ліхтары, і цемра крыху адступіла. Выйшла Алеся.

— Спіць…

Яны няспешна пайшлі назад да мора. Упершыню яны засталіся ўдваіх.

Валодзін бачыў — не так бачыў, як адчуваў, што Алеся таксама хоча пагаварыць, нешта сказаць яму. Але ніяк не мог спыніцца.

— Вось… Значыць, едзеш… Значыць, так мы і не патрапілі ў Ялту… Шкада. Ялта — горад Багдановіча і Чэхава. Памятаеш Чэхава?

— Каго-каго? — яна няўцямна зірнула на яго. — Чэхава?! — і засмяялася.

— Ну, дык і я ж пра тое! Піша — стаяць з малаточкам за дзвярамі кожнага шчаслівага і стукам нагадваць, што ёсць няшчасныя. З малаточкам… Шчаслівых наадварот — трэба аберагаць, раўняцца на іх, зайздросціць ім, а беды іх і без малаточкаў знойдуць! Ці — спяшайцеся рабіць дабро, пакуль маладыя. А якое дабро, што гэта такое — не сказана. Або вазьмі ты «Сабачку з дамаю». Ах ды ох, ён ірве на сабе валасы, яна ламае рукі, бо замужам, а ён жанаты. Калі б гэта пісаў не класік і каб не кідкая назва, — сярдзіта казаў Валодзін, — ніхто гэтага не чытаў бы і фільма не ставіў бы, бо ўвесь сэнс, уся рамантыка тут акурат у незавершанасці. А вазьмі звядзі іх, пажані, ды яшчэ перанясі ў наш час, у цяперашні свет — яны праз гадзіну завыюць… Класікі. Да сарака гадоў ледзь дажывалі… Не — калі ты геній, дык навучы мяне, як спакайней і даўжэй пражыць — тады я паверу ў тваю геніяльнасць!..

Так жа? Ты згодная?

Яны зайшлі на пірс, дайшлі да самага краю. Справа і злева, і спераду жыло, шумела мора, а ззаду, з набярэжнай падала на пірс святло, і калі Алеся папраў-ляла валасы, бліснуў пярсцёнак.

— Дзякуй табе…

— За што?

— Што ходзіш са мной, расказваеш… Ніколі ў жыцці такіх разумных людзей не бачыла… І добрых.

Яму стала і прыемна, і крыху сорамна. Ён балбатаў ад няма чаго рабіць, для ўласнага задавальнення, а яна, відаць, успрымала ўсё ўсур’ёз. А ён… «Закруцім раман»… Нічога ёй не падараваў, нікуды не звазіў… Нават не паслухаў яе толкам. І яму захацелася неяк выправіцца, хоць бы сказаць ёй прыемнае слова.

— Ведаеш, Алеся, калі б ты не была замужняя…

— Замужняя? — перапытала яна. — Вось цана гэтаму замуству, — сцягнула з пальца пярсцёнак і кінула ў ваду з пірса. Валодзін ахнуў, інстынктыўна памкнуўся ўслед, каб падхапіць, і ледзь не зваліўся. Яна, смеючыся, падтрымала яго.

— Кідаюць манеткі, каб вярнуцца, вось і я нешта кінула. Няма ў мяне ніякага мужа. І не было ніколі…

Дык вось што яна насіла ў сабе ўвесь час, вось у чым парывалася прызнацца яму цэлы вечар! Зрэшты, уся яе гісторыя ўклалася ў некалькі сказаў. Яшчэ ў школе пакахала жанатага, зацяжарыла ад яго. Ён не развёўся, яна нарадзіла Лізку. Можаш уявіць, Валодзін, як жыць у адным мястэчку, хадзіць па адных вуліцах, працаваць у магазіне — заўсёды на чужых вачах, ледзь не штодня бачыць яго, жонку яго… І вырвацца нікуды і ніяк.

Яна расказвала проста, даверліва, як вельмі блізкаму чалавеку. Валодзін разгублена памаўчаў, потым спытаў:

— Пярсцёнак чаго купляла?

— Сама не ведаю… Каб менш чапляліся. Ну, што, хадзем, за малую баюся… Правядзеш мяне? — узяла яго пад руку.

І пакуль яны ішлі, усё імгненна прадумаў і зразумеў Валодзін.

— Слухай, Алеся… Табе трэба ратавацца — гэта ясна! Слухай: вось калі б — ну так, проста дапусцім — калі б знайшоўся чалавек, старэйшы за цябе, у Мінску… Не я, іншы! І прапанаваў табе… Забраў цябе з дачкою ў Мінск. Ён бы атрымаў маладую прыгожую добрую жонку, пэўны аўтарытэт, сямейную ўтульнасць, яна — у сэнсе ты — сталічную рэгістрацыю і выграбанне з пекла… Але галоўнае, у кожнага ў любы час поўная воля разбегчыся! Як бы кантракт.

Ніхто ні з кім нічым не звязаны. Само сабой, той чалавек не пара табе, стары, буркатлівы, са сваімі звычкамі… Праўда, не злы. Калі б такі чалавек знайшоўся — пайшла б?

Яна нічога не адказала, толькі мацней сціснула яму пальцы. І Валодзін зразумеў: не проста пайшла — пабегла б.

На доўгай вуліцы толькі на двух слупах гарэлі ліхтары, у пачатку і ў канцы, а пасярэдзіне было цёмна. Валодзін з Алесяю якраз праходзілі цёмны адрэзак.

«Ну, давай! — загадваў сабе Валодзін. — Збярыся! Скажы, што гэты чалавек перад табой, гэта я, яна чакае гэтага!..»

Але Валодзін збіраўся-збіраўся, разяўляў-разяўляў рот, набіраў-набіраў у грудзі паветра — ды так нічога і не сказаў. Хай мо заўтра, яшчэ ж будзе заўтра…

Выйшлі да святла, да Алесінага дома. Развіталіся.

— Прыйдзеш нас правесці? — спытала яна звычайным голасам, у якім не было ні расчаравання, ні крыўды.

— Пытаеш — канечне!..

Нездарма так парыла. Сярэдначы пачаўся лівень і пляжыў да раніцы, з громам, з белымі маланкамі — іх відаць было нават праз заплюшчаныя вочы. Валодзін не спаў і чуў, як зусім блізка стогне, рвецца, бухае мора, як гуляе па двары вецер і трашчыць пад акном старое арэхавае дрэва. Страшнавата было яму, кантынентальнаму чалавеку, у чаканні, што вось-вось вецер падыме і панясе гэты катэджык разам з табою ў белы свет…

Поделиться:
Популярные книги

Отверженный VIII: Шапка Мономаха

Опсокополос Алексис
8. Отверженный
Фантастика:
городское фэнтези
альтернативная история
аниме
5.00
рейтинг книги
Отверженный VIII: Шапка Мономаха

Вечный. Книга I

Рокотов Алексей
1. Вечный
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
рпг
5.00
рейтинг книги
Вечный. Книга I

Проданная невеста

Wolf Lita
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.80
рейтинг книги
Проданная невеста

Обгоняя время

Иванов Дмитрий
13. Девяностые
Фантастика:
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Обгоняя время

Законы Рода. Том 11

Flow Ascold
11. Граф Берестьев
Фантастика:
юмористическое фэнтези
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Законы Рода. Том 11

Возвышение Меркурия. Книга 16

Кронос Александр
16. Меркурий
Фантастика:
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Возвышение Меркурия. Книга 16

Нечто чудесное

Макнот Джудит
2. Романтическая серия
Любовные романы:
исторические любовные романы
9.43
рейтинг книги
Нечто чудесное

1941: Время кровавых псов

Золотько Александр Карлович
1. Всеволод Залесский
Приключения:
исторические приключения
6.36
рейтинг книги
1941: Время кровавых псов

Имя нам Легион. Том 6

Дорничев Дмитрий
6. Меж двух миров
Фантастика:
боевая фантастика
рпг
аниме
5.00
рейтинг книги
Имя нам Легион. Том 6

Краш-тест для майора

Рам Янка
3. Серьёзные мальчики в форме
Любовные романы:
современные любовные романы
эро литература
6.25
рейтинг книги
Краш-тест для майора

Жестокая свадьба

Тоцка Тала
Любовные романы:
современные любовные романы
4.87
рейтинг книги
Жестокая свадьба

Законы Рода. Том 6

Flow Ascold
6. Граф Берестьев
Фантастика:
юмористическое фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Законы Рода. Том 6

На границе империй. Том 8. Часть 2

INDIGO
13. Фортуна дама переменчивая
Фантастика:
космическая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
На границе империй. Том 8. Часть 2

Вернуть невесту. Ловушка для попаданки

Ардова Алиса
1. Вернуть невесту
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
8.49
рейтинг книги
Вернуть невесту. Ловушка для попаданки