Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Леаніды не вернуцца да Зямлі (Нельга забыць)
Шрифт:

Андрэй перайшоў раку па аксамітным бервяне і лёг у пульхны зялёны мох. Ён не баяўся змей, ён цяпер наогул нічога не баяўся. Калі ў сэрцы небасхіл, — чалавек не можа памерці. Яго нельга забіць. Смерці няма. Яе выдумалі. Яе зусім не будзе.

Радасць ахапіла ўсю істоту Андрэя. Радасць з той прычыны, што ён малады, здаровы, што вакол яго родная зямля, што зрынутыя дрэвы ляжаць поруч з ім, жывым, што ён кахае.

Дрэвы варушылі галінамі над яго галавой.

…I потым, калі ён стаяў на кручы, пад буслянкай, шум дрэў зноў падпяваў ягоным думкам.

Ён стаяў на адхоне,

і магілы кладоў былі ззаду, а наперадзе была далячынь, адкуль ляцеў вецер толькі для таго, каб устрапаць яму чуб.

Бусляняты спрабавалі лётаць. Яны нязграбна плавалі ў вячэрнім аранжавым ззянні, дыбалі нагамі ў паветры, плылі над ракой, над светам, які цяпер зноў належаў яму.

Андрэй не бачыў, што Іван Століч, сышоўшы на бераг, ускараскаўся на строму і стаіць непадалёку, разумнымі вачыма разглядаючы пададзеную наперад, імпэтную постаць хлопца. Ён страпянуўся толькі тады, калі рука Івана апусцілася яму на плячо.

— Што з табою, сынок?

I з той вышэйшай праніклівасцю, якою адрозніваюцца людзі, што многа пакутавалі, спытаў:

— Зразумеў, што кахаеш кагось?

— Здаецца, так, бацька, — проста адказау Андрэй.

Століч павесіў попельна-сівую галаву.

— Прабачце, — сказаў Андрэй.

— Чаго ўжо там… Ты добры хлопец, Андрэй. Ты і так памятаў вельмі доўга. Усё мае канец. Прорвы і тыя заплываюць. Прыйшоў і твой час.

— Бацька, — сказаў Андрэй, — я не вінаваты.

— Ніхто не вінаваты. Ні я, ні мая бедная дзяўчынка, ні тая, твая… А ты вінаваты менш за ўсіх… Добрая хоць жанчьша?

— Вельмі.

— Добра. Толькі вось аб чым я прашу цябе. Не забывай мяне. Наведвай… з ёю. Ты знаеш, усё маё жыццё — гэта была Алёна. I ты застаўся для мяне часткай яе. Апошняй часткай.

— Я не забуду… дзядзька Іван. Гэтага не забываюць.

— Ну добра… "Ныня адпушчаешы"… Бывай шчаслівы, сын.

I ён пайшоў унiз да чаўна. Пайшоў ненатуральна прамы, вiдавочна iмкнучыся не хiлiцца пад цяжарам забыцця, таго, якое парушыла апошнюю сувязь яго Алёны з зямлёй.

Грынкевiч успомнiў мiнулае. Ён прымусiў сябе ўспомнiць яго. Але ўспамiн не мучыў.

— Мір табе, Алёнка, — ціха сказаў ён, — даруй мне.

Прыцемкі заснавалі зямлю. Чырвоны шчыт месяца выплыў за ракой. I ў паўзмроку ўсё яшчэ чуліся ўсхлёпы крылаў, пошчак буславых дзюб і віск.

Пад вялізным месяцам чынілася справа жыцця: буслы рыхтаваліся ў вечна новы палёт.

Р а з д з е л X

Яе не было ў Маскве ўвесь верасень. Кожны дзень Андрэй прыходзіў у знаёмы будынак з надзеяй яшчэ да таго, як пачуе голас, нейкім шостым пачуццём, усёй істотай адчуць, што яна тут. I кожны раз нясцерпным было расчараванне: пусты дом, пустыя калідоры, пустая аўдыторыя.

I галоўнае, няма адказу на дасланую кнігу.

Ніколі яшчэ чаканне не было такім вострым. Нават потым. Ён проста прагнуў хутчэй пабачыць маленькую постаць з жоўтым партфелем у руцэ. А постаці не было і не было.

Андрэй неяк вiдавочна падзiчэў. Нават Янiс здаваўся яму зараз занадта шумлiвым. Хацелася цiшынi. I ён палюбiў Архангельскае. Не Архангельскае

экскурсiённых дзён, а Архангельскае будняў, калi пачынаюць падаць лiсты i парк журботна скiдае сваю прыгажосць.

Дзіўна, але ў гэтым бясконцым роздуме нават каханне яго зрабілася слабейшым. Ён радзей думаў аб ёй, менш бачыў яе ў сне. Ён не ведаў, што каханне проста зайшло ўглыбіню, што чалавек заўжды ідзе на такую бессвядомую маскіроўку пачуццяў, калі каханага доўга няма поруч, што чалавек супраціўляецца дарэмнаму раскіданню кахання або нянавісці.

А Масква была ў тую восень, як назнарок, нечувана прыгожай, пакорліва-мяккай. Паркі спакойна аддаваліся зазімкам. З кожыым днём меншала сонца на вуліцах і большала затое ў садах. Падмаскоўе мякка гудзела электрычкамі ў сумна-прыбраных, прасторных гаях. А глыбокай ноччу ў парках паміралі пад белай пудрай намаразі вялікія кветкі апошніх вяргінь. Малыя кветкі вяргінь яшчэ трымаліся і сяк-так зносілі начную шэрань і дзённыя дажджы.

І вось аднойчы ён, падымаючыся па сходах, адчуў, што нешта змянілася. Нешта было не так. У самім паветры, у мурах будынка, ва ўласным сэрцы.

Ён зайшоў у калідор, назнарок не заглядаючы ў канцылярыю. Назнарок спіною да дзвярэй пайшоў да вешалкі. Ён ведаў: яна сядзіць у крэсле ля акна. На ёй неадменна кофтачка жаўтаватага колеру і цёмная, званочкам, спадніца. Але нешта яшчэ павінна было быць, чужое, іншае, тое, чаго не было.

Па дарозе Андрэй зірнуў у расклад заняткаў, нічога ў ім не пабачыў, акрамя чорных радкоў, і нарэшце зайшоў у пакой.

Яна сапраўды была там, сапраўды сядзела ў крэсле, сапраўды была апранута так, як яму ўяўлялася. I сапраўды было ў яе абліччы нешта чужое. Ён нават не адразу заўважыў, Ага, замест вузла валасоў — іншае. Валасы сабраныя пад патыліцай у завіты… хвост ці што? Андрэй не ведаў, як гэта завецца. Але яму гэта не спадабалася. Гэта было таксама вельмі прыгожа, але неяк знішчала асноўную прыгажосць яе аблічча: выраз высокай разумнай чысціні.

Дарэчы кажучы, ён потым паспрабаваў гадзіны дзве паўтараць сам сабе: "Не трэба гэтага, патрэбен стары вузел, ён робіць вас высакароднай, падобнай на старажытную грачанку". I сапраўды, у наступны раз яна з'явілася са старым вузлом. Магчыма, праўда, што яна заўважыла чыйсьці насцярожаны позірк і зразумела, што старая прычоска ей больш да твару.

Але гэта было потым, а зараз Андрэй быў уражаны, і гэта адабрала ў яго рэшткі разважлівасці і смеласці. Толькі тут ён адчуў, што ён дурань, што каханне нікуды не ўцякло, што яно проста было ў засадзе і зараз возьме яго без бою.

Пакутліва адчуваючы ўласную дурнаватую ўсмешку, адчуваючы, што ўся кроў кінулася яму ў твар, ён падышоў да Галіны Іванаўны і зрабіў чарговае глупства: пацалаваў ёй руку. Немагчыма ж, немагчыма было цалаваць руку той, другой. I тады ён склаўся амаль напалам (крэсла было нізкім) і паціснуў вузкую руку з тонкімі пальцамі:

— Дзень добры.

— Дзень добры, Андрэй. Я атрымала вашу кнігу. Але мяне не было ў Маскве.

Андрэй ведаў, што гэта няпраўда. Але гэта было ўсё адно. Яна магла рабіць усё. Яна была вышэй усяго такога.

Поделиться:
Популярные книги

Солдат Империи

Земляной Андрей Борисович
1. Страж
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
6.67
рейтинг книги
Солдат Империи

Игра Кота 2

Прокофьев Роман Юрьевич
2. ОДИН ИЗ СЕМИ
Фантастика:
фэнтези
рпг
7.70
рейтинг книги
Игра Кота 2

Возвышение Меркурия. Книга 12

Кронос Александр
12. Меркурий
Фантастика:
героическая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Возвышение Меркурия. Книга 12

Дракон - не подарок

Суббота Светлана
2. Королевская академия Драко
Фантастика:
фэнтези
6.74
рейтинг книги
Дракон - не подарок

(Не)нужная жена дракона

Углицкая Алина
5. Хроники Драконьей империи
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
6.89
рейтинг книги
(Не)нужная жена дракона

Жена на четверых

Кожина Ксения
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
эро литература
5.60
рейтинг книги
Жена на четверых

Барон меняет правила

Ренгач Евгений
2. Закон сильного
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Барон меняет правила

Газлайтер. Том 3

Володин Григорий
3. История Телепата
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
аниме
5.00
рейтинг книги
Газлайтер. Том 3

Душелов. Том 2

Faded Emory
2. Внутренние демоны
Фантастика:
фэнтези
боевая фантастика
аниме
5.00
рейтинг книги
Душелов. Том 2

Возвышение Меркурия. Книга 5

Кронос Александр
5. Меркурий
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Возвышение Меркурия. Книга 5

Болотник

Панченко Андрей Алексеевич
1. Болотник
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
6.50
рейтинг книги
Болотник

Курсант: назад в СССР 9

Дамиров Рафаэль
9. Курсант
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Курсант: назад в СССР 9

Отверженный VI: Эльфийский Петербург

Опсокополос Алексис
6. Отверженный
Фантастика:
городское фэнтези
альтернативная история
аниме
5.00
рейтинг книги
Отверженный VI: Эльфийский Петербург

Кодекс Крови. Книга Х

Борзых М.
10. РОС: Кодекс Крови
Фантастика:
фэнтези
юмористическое фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Кодекс Крови. Книга Х