Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Леаніды не вернуцца да Зямлі (Нельга забыць)
Шрифт:

Пятро пачаў адпіхвацца ад берага. Але перад гэтым амаль з пяшчотай агледзеў зношанае вясло і сказаў салодкім голасам:

— Во, брат, у мяне вясельца якое. Тандэт.

Скора ўсе яны ўжо ляжалі на сене, на дне чаўна, а Андрэй стырнаваў, седзячы на карме. Вусы пены расплываліся за кармою, табакаў матор, плылі вакол нізкія берагія. затокі, зарослыя гускай.

Тэніску ён скінуў. Спіну прыемна прыпякала сонца, грудзі абвяваў ветрык, кідаючы зрэдку на скуру кроплі вады.

Такая была цішыня. I, аднак, нейкае тамленне не пакідала душы. Пайшоў справа высокі

адхон. Злева ўсё яшчэ цягнуўся нізкі бераг.

Коршак ганяў над вадою кулічкоў-пясчанікаў. Заўважыўшы коршака, тыя ляцелі стайкаю на другі бераг, чыркаючы па вадзе. А калі ён пералятаў за імі, - зноў ляцелі на ранейшае месца.

Дзядзька раптам прыўзняў галаву.

— Глядзі, Андрэй, — ціха сказаў ён.

На правым ад іх беразе ўзвышаўся самотны пагорак, зарослы чорнай альхой. Можна было яшчэ разабраць, дзе быў спуск да вады. Больш не было нічога.

— Месца, дзе быў паром, — сказаў дзядзька і зняў брыль.

Моўчкі, з суровымі тварамі, праплывалі яны міма месца даўняй трагедыі.

— Вось табе, ваша сіяцельства, — буркнуў дзядзька. — Ты даўно ўжо косці парыш, імя тваё забылі. А праўнук забітых жыве. А мы жывём. Нас так проста з зямлі не скалупнеш, кашы вы яшчэ мала елі.

Андрэй ведаў некаторую схільнасць дзядзькі да меладраматызму і таму маўчаў. А Століч, дык той глядзеў на дзядзьку нават з павагай.

— Гораў… Гораў… Горава, — думаў Андрэй.

I раптам з неверагоднай яснасцю зразумеў, адкуль было тамленне.

Не хапала яе. Не хапала гукаў яе голасу, не хапала растрапаных пасмачаў, шэрых рахманых вачэй, пяшчотнай выразнасці рухаў.

Не хапала да болю. Хоць крычы.

"Што са мной?" — падумаў ён.

I раптоўна падмываючая хваля радасці ахапіла яго.

"Здаецца… здаецца, гэта прыйшло… Нарэшце гэта прыйшло… Няўжо?!"

Дзядзька паглядзеў на Андрэя дзіўнымі вачыма, так змяніўся той.

Ну вядома ж, гэта было так. Вядома, не хапала яе. Ён проста быў упэўнены, што не можа болей пакахаць, таму і не думаў пра яе… А зараз як быццам амыліся вочы. I свет такі шырокі. I вецер дыхае новым жыццём. Ну не, жыццё яшчэ не скончана. Жыццё яшчэ можна пачаць спачатку, вось тут, на гэтай вялікай рацэ, у гэтую хвіліну.

Ён падбавіў матору абаротаў. Цяпер човен ляцеў, як вялізная белая чайка, і, плаўна разгортваючыся, плылі міма яго рачныя берагі.

Дзядзька глядзеў на постаць Андрэя вачыма, поўнымі радасці за яго і болю за сябе.

— Архангел. А я вось і не заўважыў, як стаў старым хрэнам.

Дзень быў на схіле, калі яны пад'ехалі да вёскі Кручы, што ўтульна ўстаткавалася на стромых адхонах Дняпра.

Добрай спёкай дыхалі цёмна-кучаравыя сады. На самай высокай кручы, над могілкамі, стаяла магутная сасна. Верхавіну яе разбіла перуном. I там прымасціўся бусел. Стаяў зараз на гняздзе і размаўляў сам з сабой на незразумелай, пэўна, афрыканскай, мове.

I цямнеў пад гэтай кручай вялізны стары памешчыцкі парк.

— Кручы, — сказаў дзядзька, — тут Ахонька жыве. Вось яшчэ з ім было. Паехаў ён красці лес. Падбіў на гэта двух шафёраў. Адзін з іх кажа: "Ты глядзі,

калі лес крадзены, — я не паеду". Ахонька пакрыўдзіўся. "Што ты, — кажа, — вось квітанцыя". I паказвае квітанцыю, якой два гады. Ну, прыехалі. "Вось гэту, — кажа, — палясоўшчык дазволіў. Гэту. Гэту…" Ну, пляжаць. Аж бачаць, шыбуе палясоўшчык. Давай запісваць нумары машын. Ахоня тады руку ў кішэнь і на яго. Той бегчы. Ахоня за ім. Той бегчы. Ахоня за ім. Загнаў аж за Тошчыцу. Той ужо і бегчы не можа. Спыніўся. Ахоня руку з кішэні — раз. Той аж вочы закрыў. Потым адкрывае, а Ахоня яму рыўцом да носа. "На, — кажа, — дзвесце рублёў". Той толькі сплюнуў. "Цьфу, — кажа, — свіння". Аднак грошы ўзяў.

Андрэй слухаў яго, бессэнсоўна ўсміхаючыся сваім думкам. На зямлі было добра. I зусім яшчэ нічога не было страчана. I ўсё было для Ірыны. I Дняпро, які яна, вядома, палюбіць, і Кручы, дзе ён можа пабудаваць ёй дом, і бусел, які не абміне іхняй хаты сынам і дачкой.

Свет быццам увесь споўніўся музыкай. Звінелі нават кучаравыя аблокі, плывучы на ўсход, да яе. I нават засуш, якая ў тое лета катавала палі, здалася не такой ужо жахлівай.

Вядома, дождж прыйдзе. Ён не можа не прыйсці, як не можа не прыйсці каханне ў змучанае смагай сэрца.

Андрэй ведаў: дождж прыйдзе.

Цяпер яму здаваўся нясцерпным той месяц, які ён правядзе без яе. Сум зваліўся так нечакана, што ён не паспеў падрыхтавацца. На шчасце, прыступ быў кароткі, а потым зноў вярнулася радасць.

…За Кручамі яны спыніліся. Наторгалі гусцёрак. Дзядзька да іх злавіў яшчэ два акуні і зараз свяшчэннадзейнічаў над юшкай. Расклаў цяпельца з сухіх лазовых галін, каб юшка прыпахвала дымком, паклаў рыбу, некалькі бульбін, чатыры цыбуліны з не да канца абдзёртай жоўтай лушпайкай (каб юшка была прыемнага бурштынавага колеру), паклаў перцу, а потым асцярожна ўліў у юшку дзве лыжкі гарэлкі.

Астатнія тым часам адплылі рыбаліць. Андрэй застаўся ля дзядзькі адзін.

— Юшка, брат, будзе першы гатунак. Нават Трыфанавіч (ён сказаў іначай) будзе задаволены.

Андрэй маўчаў. Гэта не было галоўным. Галоўным было тое, што на свеце жыла яна.

"А Алёна? — варухнулася думка. — Што ж Алёна, — адказаў другі голас, — была б жывая, кахаў бы яе. А зараз нічога не зробіш…"

Але ўсё ж яму стала сорамна. Асабліва чамусьці перад Іванам Столічам. Быццам ён, Андрэй, здрадзіў нечаму вялікаму, што яны кляліся любіць, знайшоў святло, у той час, як у бацькі няма, і яшчэ і не можа быць суцяшэння.

Юшку з'елі з насалодай… Пасля гэтага дзядзька застаўся ля маторкі, а астатнія паплылі па плыні. Дзядзька павінен быў дагнаць іх пасля. Андрэю не было чаго рабіць, і ён сказаў дзядзьку, што пойдзе да Кручаў пехтурою і там пачакае ўсіх.

Ісці трэба было праз лес. Андрэй натрапіў на глухую лясную рачулку.

Чорная, з зялёнымі адценнямі, як пяро качкі, яна змяілася паміж карчоў, варушыла павесмамі водарасцяў, быццам хтось у вадзе павольна часаў зялёны лён. Чырвоныя мухаморы гдядзеліся ў чорны лак вады.

Поделиться:
Популярные книги

Ректор

Назимов Константин Геннадьевич
3. Врачеватель
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Ректор

Земная жена на экспорт

Шах Ольга
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.57
рейтинг книги
Земная жена на экспорт

Держать удар

Иванов Дмитрий
11. Девяностые
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Держать удар

Королевская кровь-13. Часть 1

Котова Ирина Владимировна
14. Королевская кровь
Фантастика:
городское фэнтези
фэнтези
эпическая фантастика
5.00
рейтинг книги
Королевская кровь-13. Часть 1

Разборки авторитетов

Сухов Евгений Евгеньевич
Я – вор в законе
Детективы:
боевики
7.69
рейтинг книги
Разборки авторитетов

Попытка возврата. Тетралогия

Конюшевский Владислав Николаевич
Попытка возврата
Фантастика:
альтернативная история
9.26
рейтинг книги
Попытка возврата. Тетралогия

Воевода

Ланцов Михаил Алексеевич
5. Помещик
Фантастика:
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Воевода

Око воды. Том 2

Зелинская Ляна
6. Чёрная королева
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.57
рейтинг книги
Око воды. Том 2

Каторжник

Шимохин Дмитрий
1. Подкидыш
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Каторжник

Ведьмак (большой сборник)

Сапковский Анджей
Ведьмак
Фантастика:
фэнтези
9.29
рейтинг книги
Ведьмак (большой сборник)

Семь Нагибов на версту

Машуков Тимур
1. Семь, загибов на версту
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Семь Нагибов на версту

Часовая башня

Щерба Наталья Васильевна
3. Часодеи
Фантастика:
фэнтези
9.43
рейтинг книги
Часовая башня

Новый Рал 9

Северный Лис
9. Рал!
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
фантастика: прочее
5.00
рейтинг книги
Новый Рал 9

Неправильный боец РККА Забабашкин 3

Арх Максим
3. Неправильный солдат Забабашкин
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Неправильный боец РККА Забабашкин 3