Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Леаніды не вернуцца да Зямлі (Нельга забыць)
Шрифт:

Зялёная трава, кураслеп рассыпаў па ёй сваё тлустае золата, і маленькія браткі падміргваюць сінімі вачыма. Але гэта не галоўнае. Там, на краі лугоў, зліўшыся з гэтым, молада-зялёным і залатым, уросшы ў гэты просты пейзаж, відзён зграбны-зграбны белы прамакутнічак са сціплым зялёным купалам.

Яны мімаволі паскараюць крокі. Царква плыве да іх, адрываючыся ад зямлі, як кветка, раскрытая небу, як неапалімая купіна, палаючая белым агнём.

Там-сям купы ліп падступаюць да яе. I вось бліжэй, і вось бачна ўжо сухая бяроза,

што схілілася над старыцай.

— Што гэта? — уражана спытаў Андрэй.

— А гэта і ёсць тое, дзеля чаго варта жыць. Дзіва чалавечага генія.

Яна ішла поруч з ім, невысокая, з мяккімі шэрымі вачыма, у якіх ззяў зараз добры і чысты агонь захаплення.

Царква набліжалася.

Пэўна, нехта заўважыў іх маленькімі мурашкамі ў лугах і проста, бы ў свой дом, адчыніў ім дзверы. Быццам сама яна даверліва адчынілася ім.

Два вузкія перашыйкі паміж Нерлю і старыцай вялі да яе, і ў яснай, як сляза, вадзе старыцы плавалі струхлелыя чаўны, якія нельга было адрозніць ад старажытных.

Простая, зграбная, дасканалая на дасканалай зямлі, яна чакала іх, і вакол не было ані душы, быццам яна сама вырасла з гэтых лугоў і, зажурыўшыся, стаяла над княжычам, што загінуў тут на паляванні восем стагоддзяў таму.

"Пяшчотная мая!" — падумаў Андрэй, і камяк падкаціў яму да горла.

Ён не мог не думаць цяпер. I думкі былі балюча добрымі і ўзвышанымі.

"Я чэрствы і грубы, — думаў ён, — я не верыў, што можна плакаць, гледзячы на каменні. Я веру ў гэта цяпер. Птушкай ускінуся перад табою. Сірынам заспяваю, прыжмурыўшы вочы сярод маладых дрэў, Феніксам згару і ўваскрэсну з попелу".

Яны зайшлі ў сярэдзіну царквы. Нічога не было там: чыстыя белыя сцены, цішыня, святло, што падала невядома адкуль, квадратны алтарны камень.

Ніякіх украс, толькі львы з чалавечымі лікамі глядзяць з верхавін чатырох квадратных калон, і на іхніх вуснах застыла таямніча-сумная, хітраватая і зажмураная, усёразумеючая ўсмешка.

— Божа, — сказаў Андрэй, — я шукаў яе паўсюль, а адшукаў тут.

Праз вокны глядзеў у царкву дзень, спявалі пад ветрам лугі, а тут, зусім поруч, стаяла тая, што паказала яму ўсё гэтае дзіва, добры-добры друг, чалавек з растрапанымі валасамі, скручанымі на патыліцы ў вялізны цяжкі вузел.

Аб чым вашыя летуценні? Га, недарэчныя ільвы?

Строгі халадок даходзіў да самага сэрца, снежнае святло выціскала вільгаць з вачэй.

I гэтыя шэрыя вочы побач.

"Вось стану на дыбачкі, - думаў Андрэй, — адарвуся ад зямлі, павольна палячу туды, пад купал, купаючыся ў слупах белага святла. I гэты добры-добры чалавек поруч".

"Куды знікла зараза смерці? — думаў Андрэй. — Не, чалавек не звер на зямлі, калі можа ствараць такое. Стократ варта паходзіць ад такіх продкаў. Усім жыццём імкнуцца стварыць вешта падобнае. Можа, і не атрымаецца, але імкніся".

А жанчына поруч узняла

руку і паправіла пасмачку валасоў.

"Усё паўторнае на зямлі, і толькі ты адна непаўторная, — думаў Андрэй. — Тысячы разоў яшчэ будуць праліваць кроў і крыўдзіць, але хто, хто наважыцца пырснуць чалавечай крывёю на гэтыя белыя каменні, запэцкаць тваю белую нявіннасць і чысціню?"

Яны зноў перайшлі парог і пабачылі бязмежныя залатыя лугі.

I Андрэй доўга яшчэ глядзеў на яе з лугоў.

I здарылася дзіва. Быццам нябачны горад явіў позіркам самы дасканалы свой твор, схаваўшы ўсё астатняе.

I заззялі вакол лугі, і вясёлка абаперлася пятой у ваду ля царквы, запрашаючы дзіва ўзысці на аблокі і явіць сябе ўсім людзям.

"Не, продкі не адышлі, - думаў Андрэй, яны тут і заўжды будуць тут: як песня, якую мы атрымалі ад іх, як іхнія радасць і боль. Яны расквітаюць усмешкай на нашых вуснах, і іхняя журба — гэта наша журба.

I калі мы плачам — мы плачам іхнімі слязьмі.

Бо ніхто не ўцячэ ад іх, як не ўцячэ ад сябе. I ніякая хмара не заб'е майго імкнення да неба ў слупах святла, таго святла, што залівае храм на Нерлі.

Продкі мае, любыя мае, мір вам.

Мір вам з вашай тутою, з думамі, якія зніклі, з клопатамі, якія не датычацца вас.

Прыйдзе дзень, i мяне не будзе. Але свет не застанецца без слоў.

I давеку будуць гучаць пацалункі пад старымі вязамі.

Прыйдзе дзень, і мяне не будзе. Але будзе вечнай зямная цеплыня.

I давеку ля кіёскаў, ззяючы вясёлкаю на сонцы, будзе асядаць са шклянак на шчокі дзяўчат пяшчотны вадзяны пылок.

А на цёплай зямлі ў буркатлівых галубоў лапкі ў вякі вякоў будуць каралавымі.

Дзякуй табе, белая".

Ён ішоў і ўсміхаўся сваім думкам,

"Калісьці я памру. I калі я памру, калі рот мой, які спяваў і цалаваў, калі рукі мае, што рабілі і песцілі, будуць тлом і прахам, — мой нябачны подых застанецца ў гэтых белых мурах, як уздыхі тысяч забытых продкаў.

I я буду ўдзячны табе за тое, што, як яны, я не схіліў каленяў у гэтых мурах, што я, быццам яны, проста пастаяў тут і выйшаў абноўлены і ўсёразумеючы, цвёрда абапіраючыся на меч".

Яны ішлі лугам, а за іхнімі спінамі згасала ў сяйве майскага дня вясёлка над белым дзівам.

— Як свечачка, — цiха сказала Горава.

Яна, Грынкевіч і Галіна Іванаўна ішлі наперадзе, далёка адарваўшыся ад усіх.

— Вось, — сказала Галіна Іванаўна, — а вы са сваімі сваркамі. Што вам зрабіў Вайвадс?

Андрэю не хацелася вяртацца на зямлю. Таму ён адказаў неахвотна:

— Я не на Вайвадса.

— На каго ж? Няўжо на Марыйку Крат?

— На яе.

— Ды што яна такое сказала?

— Яна можа казаць што хоча. Але крыўдзіць людзей я ёй не дам.

Горава ўважліва паглядзела на Андрэя. Грынкевіч падумаў, што яна ўсё зразумела і што ўсё гэта дрэнна.

Поделиться:
Популярные книги

Ректор

Назимов Константин Геннадьевич
3. Врачеватель
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Ректор

Земная жена на экспорт

Шах Ольга
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.57
рейтинг книги
Земная жена на экспорт

Держать удар

Иванов Дмитрий
11. Девяностые
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Держать удар

Королевская кровь-13. Часть 1

Котова Ирина Владимировна
14. Королевская кровь
Фантастика:
городское фэнтези
фэнтези
эпическая фантастика
5.00
рейтинг книги
Королевская кровь-13. Часть 1

Разборки авторитетов

Сухов Евгений Евгеньевич
Я – вор в законе
Детективы:
боевики
7.69
рейтинг книги
Разборки авторитетов

Попытка возврата. Тетралогия

Конюшевский Владислав Николаевич
Попытка возврата
Фантастика:
альтернативная история
9.26
рейтинг книги
Попытка возврата. Тетралогия

Воевода

Ланцов Михаил Алексеевич
5. Помещик
Фантастика:
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Воевода

Око воды. Том 2

Зелинская Ляна
6. Чёрная королева
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.57
рейтинг книги
Око воды. Том 2

Каторжник

Шимохин Дмитрий
1. Подкидыш
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Каторжник

Ведьмак (большой сборник)

Сапковский Анджей
Ведьмак
Фантастика:
фэнтези
9.29
рейтинг книги
Ведьмак (большой сборник)

Семь Нагибов на версту

Машуков Тимур
1. Семь, загибов на версту
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Семь Нагибов на версту

Часовая башня

Щерба Наталья Васильевна
3. Часодеи
Фантастика:
фэнтези
9.43
рейтинг книги
Часовая башня

Новый Рал 9

Северный Лис
9. Рал!
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
фантастика: прочее
5.00
рейтинг книги
Новый Рал 9

Неправильный боец РККА Забабашкин 3

Арх Максим
3. Неправильный солдат Забабашкин
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Неправильный боец РККА Забабашкин 3