Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Леаніды не вернуцца да Зямлі (Нельга забыць)
Шрифт:

— Я хачу сказаць табе нешта. Не забывай Ганну. Чуеш? Не забывай. Мне цяжка казаць табе гэта, але яшчэ цяжэй пакінуць цябе аднаго.

— Я не кахаю яе.

— Ведаю. Але мне цяжка пакінуць цябе аднаго. Дай мне слова… Яна будзе добрай да цябе… Дай слова…

— Не магу, — сказаў Андрэй. — Ты выправішся, ты будзеш са мной.

Яна адразу неяк звянула, і нават цень ласкавай усмешкі з'явіўся ў шэрых глыбокіх вачах.

— Так, — сказала яна. — Вядома. Я рада, што ты не даў слова.

Ад гэтага ценю

ўсмешкі ў сэрцы Грынкевіча зноў аджыла слабая надзея. Яна ўсміхалася да яго, яна магла і павінна была жыць.

За вокнамі невыразна цямнелі дрэвы. З-за іх далятаў прыглушаны шум вячэрняга горада. Там, у дрэвах, быў, напэўна, ветрык, але такі слабы, што яго можна было заўважыць толькі па рэдкіх, слабеючых уздыхах у лістоце.

У палаце цьмяна гарэла святло, адзін чалавек схіляўся над другім, а вакол стаялі маўклівыя, небывала сур'ёзныя ўрачы.

Але яны зараз не існавалі ні для яе, ні для яго.

— Андрэйка, — сказала яна, — як ты пакутуеш… Ох, як я цябе буду кахаць.

Андрэй сеў ля яе. Было вельмі-вельмі ціха. I тады Ірына абвяла позіркам людзей у белым і сказала:

— Пакіньце нас адных.

"Мы зрабілі ўсё, што магчыма", — казалі вочы Глінскага, але ўголас ён сказаў другое:

— Нельга. Я павінен застацца.

— Пакіньце нас адных, — паўтарыла яна.

Глінскі абвёў вачыма калег. Потым ягоны позірк спыніўся на твары Ірыны, на безудзельна-адчайным твары мужчыны.

— Пакіньце, — ціха сказаў ён.

Яны выйшлі. Гусцеў змрок за акном, і ўздыхі ўсё яшчэ ляцелі з начной лістоты. Усё радзей і радзей.

— Пацалуй мяне, — сказала яна.

I ён бязважка, каб не зрабіць ёй балюча, але палка прыпаў да яе вуснаў сваімі дрыжачымі вуснамі, быццам імкнуўся пераліць у яе ганебны збытак уласных сіл.

— Праспявай мне нешта ціхае, — сказала яна, прыціскаючыся да яго.

— Добра.

— Толькi пачакай. Яшчэ два словы.

Ён гладзіў яе валасы.

— Дай мне слова, Андруша, — трывожна сказала яна. — Дай слова.

Ён ведаў, аб чым гэта, і згодна хітнуў галавою. Толькі каб супакоіць яе.

— Ну вось, — уздыхнула яна. — Мне спакойна. Спявай.

Андрэй заспяваў ціха. Заспяваў тую калыханку, што, як усе калыханкі Беларусі, падобная на трапяткі пяшчотны ўздых. Яна слухала, гледзячы на яго, а зітханні ўсё даляталі з лістоты. Радзей, радзей.

Яны былi такiмi слабымi, гэтыя зiтханнi.

А голас вёў і вёў перарывістую песню:

Вавёрка ў закутку

Пражу прадзе,

Кола залатое

Сонна гудзе…

Сціхні, мой ветрык,

Вавёрка спіць,

Аб арэхах срэбных

Вавёрка сніць…

Спіць яна…

Спіць…

Вочы закрывае,

Зашыўшыся ў дом,

Цёплым хвастом,

Рудым хвастом…

Рудым…

Зiтханнi даляталi з лiстоты.

Радзей. Усё радзей. Знiклi.

Закрываючы вочы,

яна сказала:

— А я і не думала, што вашы калыханкі такія… Я засну, любы.

— Спі, - сказаў ён,

Прыціскаючы яго руку да сваіх грудзей, яна апусціла веі.

Яна спала, i яго рукi былi ў яе руках…

…Потым пачалася агонія.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .

Ён сядзеў, трымаючы ў руках яе рукі, якія пачалі астываць. Нерухомы над нерухомай. Безудзельны над безудзельнай. Ён верыў, што пакуль яе рукі ў яго руках — у іх не можа знікнуць цеплыня.

I ён ні ўва што больш не верыў.

Пальцы халаднелі. Пальцы былі ўжо зусім халодныя. I тады ён вызваліўся і склаў на грудзях гэтыя бедныя рукі, а сам стаў чакаць. Пакуль ён мог спадзявацца на дзіва, ён не павінен быў кінуць, здрадзіць, аддаць у рукі цемры.

Ён чакаў, пакуль не перастаў спадзявацца, а потым з цяжкасцю разарваў свае апошнія абдоймы і назаўсёды, цяпер ужо назаўсёды, адарваўся ад яе. Сеў і стаў глядзець.

Здаецца, спала. У куточках вуснаў цень загадкавай усмешкі, а бровы злёгку, быццам здзіўлена, узняты.

Куды ты заглядаеш, мая апошняя, у якую таямніцу, невядомую мне? Чаму здзіўлены твае бровы?

I што зараз рабіць мне?

Зямная персць, зямная юдоль — будзьце вы благаславёны, будзьце вы пракляты.

I што зараз рабіць мне, калі ты не пускаеш мяне ў сваю таямніцу?

Хто адкажа? Хто адпомсціць? Хто суцешыць?

Цень усмешкі і здзіўленыя бровы. Куды ты заглядаеш? Куды?

Потым ён устаў і выйшаў. Яна не адказвала.

Бы ў тумане, пабачыў, твары Яшы, Сашанькі, твар Яніса, Ганны, спіну Глінскага, які стаяў ля акна.

— За што ж гэта, Андрэй? — глуха спытаў Якаў.

Хіба ён ведаў за што? Ён не ведаў. Не ведаў нават, чаму прыўзняты бровы.

— Адкасніцеся ад яго, — сказаў Яніс. — Нашто яму вашы словы?

I ён моцна абняў Андрэя за плечы.

Туман знік у вачах Грынкевіча ад гэтай грубай сяброўскай ласкі. Ён ведаў, Янісу таксама цяжка. Ён ведаў, што і Яніс плача, як ён, без слёз. Адным сэрцам.

— Правядзі мяне да выхаду, — глуха сказаў ён.

Яны спыніліся ў скверы, які спаў усімі галінамі, усімі птушынымі гнёздамі на іх.

Рукі Яніса ляжалі на плячах Андрэя.

— Мацуйся, мой родны.

Андрэй выцягнуў з кішэні і паклаў на далонь Яніса бумажнік.

— Вось, — сказаў ён. — Зрабі ўсё, каб адправіць яе ў Сухадол. Яна хацела быць там. Апошняе жаданне. Прабач, я проста не магу сам хадзіць паўсюль… Я толькі павязу.

— Я разумею цябе, — сказаў Яніс. — А як ты?

— З часам і я… — сказаў Андрэй. — Я абавязкова пайду туды, калі наблізіцца канец… Мы ляжам поруч. У маёй зямлі. Каб наводдаль бачыць буслянку, а пад гарою Дняпро.

Поделиться:
Популярные книги

Волчья воля, или Выбор наследника короны

Шёпот Светлана
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Волчья воля, или Выбор наследника короны

Возвышение Меркурия

Кронос Александр
1. Меркурий
Фантастика:
героическая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Возвышение Меркурия

Газлайтер. Том 14

Володин Григорий Григорьевич
14. История Телепата
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Газлайтер. Том 14

По осколкам твоего сердца

Джейн Анна
2. Хулиган и новенькая
Любовные романы:
современные любовные романы
5.56
рейтинг книги
По осколкам твоего сердца

Виконт, который любил меня

Куин Джулия
2. Бриджертоны
Любовные романы:
исторические любовные романы
9.13
рейтинг книги
Виконт, который любил меня

Убивать чтобы жить 5

Бор Жорж
5. УЧЖ
Фантастика:
боевая фантастика
космическая фантастика
рпг
5.00
рейтинг книги
Убивать чтобы жить 5

Гимназистка. Клановые игры

Вонсович Бронислава Антоновна
1. Ильинск
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Гимназистка. Клановые игры

Вонгозеро

Вагнер Яна
1. Вонгозеро
Детективы:
триллеры
9.19
рейтинг книги
Вонгозеро

Измена. Ты меня не найдешь

Леманн Анастасия
2. Измены
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Измена. Ты меня не найдешь

Последняя Арена 7

Греков Сергей
7. Последняя Арена
Фантастика:
рпг
постапокалипсис
5.00
рейтинг книги
Последняя Арена 7

Идеальный мир для Лекаря 21

Сапфир Олег
21. Лекарь
Фантастика:
фэнтези
юмористическое фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 21

Ротмистр Гордеев

Дашко Дмитрий Николаевич
1. Ротмистр Гордеев
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Ротмистр Гордеев

Возвышение Меркурия. Книга 17

Кронос Александр
17. Меркурий
Фантастика:
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Возвышение Меркурия. Книга 17

Курсант: назад в СССР 9

Дамиров Рафаэль
9. Курсант
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Курсант: назад в СССР 9