Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Леаніды не вернуцца да Зямлі (Нельга забыць)
Шрифт:

— Нічога, — пацалаваў яе Андрэй. — Не сумуй за іх. Яны шукалі. Як мы.

— Так, — сказала яна. — А цяпер дай мне лекі. Я вельмі хачу хутчэй быць здаровай. Для цябе. I прыгожай хачу быць. Нават сёння. Потым ты прычэшаш мяне. Я магу і сама, але ты робіш гэта лепей.

— Не трэба самой, — сказаў ён. — Беражы сілы. Яны табе сёння вельмі прыдадуцца.

Так праходзіў гэты неверагодна шчаслівы, споўнены сонечнымі зайчыкамі і птушынымі спевамі, споўнены да краёў любоўнай увагаю і адначасова трывожны

дзень.

Толькі кожны з іх хаваў трывогу.

…У тры гадзіны апоўдні Андрэя выгналі. Трэба было рыхтаваць Ірыну да аперацыі. Выганяць прыйшоў Глінскі.

— Ну, — дабрадушна сказаў ён, — давай адсюль, хлопча, давай. Яна ў добрым стане, ты аб гэтым паклапаціўся. А зараз — марш. Астатняе аддай ужо нам…

Зусім не саромеючыся гэтага чалавека, Андрэй абняў яе за плечы і пачаў ціха казаць на вуха:

— Ты толькі спакойна. Ты не бойся. Усё будзе добра. Я буду тут, поруч.

— Я не баюся, — сказала яна. — Гэта ж я iду да цябе.

Андрэй устаў.

— Да спаткання, — сказаў ён.

— Да спаткання, — усміхнулася яна.

Глінскі пасуровеў.

— Ды пацалуйцеся ж вы, — сказаў ён. — Пацалуйцеся вы, урэшце. Як маленькія, не разумеюць усёй карысці… Некалькі дзён ёй нельга будзе… Ну!

Андрэй схіліўся і пацалаваў яе.

…Пакуль яе рыхтавалі да аперацыі, ён хваляваўся, але ведаў: асаблівай небяспекі не было на бліжэйшыя тры гадзіны. Ён вырашыў прыйсці акурат у шэсць. Каб яна адчувала, што ён чакае, што ён тут.

Дамовіўся з Сашанькай, каб яна кожную палову гадзіны выходзіла да яго і казала, як справы. Паспрабаваў сказаць пару слоў Яшу і Глінскаму, каб яны…

Але першы кінуў толькі пару падбадзёрваючых слоў, а другі наогул абарваў Андрэя.

Так, ён зараз быў непатрэбны тут.

Толькі Сашанька паглядзела на яго спагадліва, вільготнымі вачыма і мякка сказала:

— Усё будзе добра, Андруша… Ідзіце вы лепей пад'ешце, пакуль не пачалося.

Ён падумаў, што яаа мае рацыю, і выйшаў са сквера на залітую сляпячым сонцам шумлівую вуліцу. Вуліца жыла звычайным жыццём, і, можа, гэта было б нават правільна, каб да аперацыі рыхтавалі звычайнага хворага, а не жанчыну ў росквіце год, уражаную людскою рукой!

У нейкай сталовай, падобнай на студэнцкую, ён сеў за стол і спытаў сабе абед. Яму вельмі хацелася есці, але як толькі ён апусціў лыжку ў суп, адразу адчуў, што не здолее праглынуць і кроплі, - як завязала.

Выйшаў. Адчуваючы ўсё ж, што ён можа зваліцца з ног, не дачакаўшыся канца аперацыі, ён зайшоў у вулічную кавярню пад тэнтам і выпіў там тры чашкі кавы. Цяпер сэрца білася зусім па-іншаму, напоўнена і моцна, а вочы прыдбалі, здавалася, асабліва бязлітасную яснасць погляду на навакольны свет.

Стрэлкі гадзінніка паўзлі марудна. Ён сядзеў і, апёршыся на столік, на якім слаба

дымела некранутая чацвёртая чашка, глядзеў у той бок, дзе за скверам бачны быў інстытут. Папяроса таксама сцяліла валокны, шызыя з боку тытуню, жаўтаватыя і цяжкія — з муштука. Тры струменьчыкі: празрысты, шызы і дымны. I ўсе яны чэзнулі, па меры таго як кава стыла, а папяроса згасала.

Ён устаў і рушыў у інстытут, хаця да аперацыі было яшчэ з паўгадзіны. Назіральнік з боку пабачыў бы яго занадта выразныя рухі і зразумеў бы, што гэты чалавек шалёна нервуецца, але сам ён думаў, што ён спакойны.

…Шэсць гадзін. Дзень хіліцца да вечара, Ад дрэў ляглі ўжо вячэрнія цені. Зараз яе вязуць у аперацыйную, Трэба быць бліжэй да яе. Хоць бы ў вестыбюлі.

У вестыбюлі той самы гардэроб, тая ж брыдкая кніга на стале, кніга існаванняў і сконаў, кніга лёсаў.

Дзверы без стуку хістаюцца за праходзячымі: туды-сюды, туды-сюды, у розныя бакі. Белыя дзверы на дзве палавіны.

За аднымі з такіх дзвярэй яна. Пэўна, пачалі. Хто б зрабіў, каб іхнія рукі былі спрытнымі і ўдалымі, каб шчасліва скончылася ўсё?

Бог? Ён, Андрэй, не верыць у бога. А веруючым, пэўна, лягчэй.

Як гэта ў малітве: "Захавай дом мой". Не, ён не памятае. А можа, гэта і не ў праваслаўнай малітве?

Мозг, здавалася, нічога не мог, а на самай справе заўважаў ўсё так зорка, як ніколі.

…Вось правезлі на пахілых драбінках вялізны сіні балон з надпісам «вадарод»… Балон… Пакуль не правялі газавую лінію — давядзецца мець балоны. Ёй нельга, каб холадна… Добры дом…

— Што з вамі? — дакранулася да яго пляча Сашанька. — Вам дрэнна?

— Чаму? — здзівіўся Андрэй.

— Вы бледны, як смерць.

— Нічога, — голас гучаў, як чужы. — Як там?

— Цудоўна, — адказала Сашанька. — Усё ідзе як трэба… Я выйду праз гадзіну.

— Я, пэўна, пачакаю ў скверыку, — тым самым голасам сказаў ён.

Занадта прамы, ён накіраваўся да дзвярэй. Сашанька паглядзела на яго і пахітала галавой.

Ён выйшаў проста ў добры майскі прысмерак і сеў на лаўку. Успомніўся хлопчык, што дзесяць дзён таму весела ішоў на спатканне з маці. Дурны хлопчык!

Ну, а хіба ён, Андрэй, болыы разумны, калі думае аб газе, аб дзецях, чорт ведае аб чым у час, калі яна так пакутуе?

I раптам ён зразумеў, што ўвесь гэты час ён толькі вонкава думае аб іншых прадметах, што ўвесь гэты час у душы жыў і катастрафічна нарастаў жах, нясцерпны жах і бязмерная боязь за яе.

Сэрца падала ўніз. Цьмянела ў вачах. Каб быў голас, ён з насалодаю закрычаў бы па-жывёльнаму, дзіка, нема.

Ніколі, ніколі яшчэ ў жыцці не было такога жаху. Нават тады, калі ўцякала партызанская армія і «фокевульфы» ныралі над самымі галовамі.

Поделиться:
Популярные книги

Бастард Императора. Том 6

Орлов Андрей Юрьевич
6. Бастард Императора
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
аниме
фэнтези
фантастика: прочее
5.00
рейтинг книги
Бастард Императора. Том 6

Нищенка в Королевской Академии магии. Зимняя практика 2

Майер Кристина
2. Нищенка а Академии
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Нищенка в Королевской Академии магии. Зимняя практика 2

Морана

Кулаков Алексей Иванович
Фантастика:
фэнтези
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Морана

Отвергнутая невеста генерала драконов

Лунёва Мария
5. Генералы драконов
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Отвергнутая невеста генерала драконов

Любовь Носорога

Зайцева Мария
Любовные романы:
современные любовные романы
9.11
рейтинг книги
Любовь Носорога

"Искажающие реальность" Компиляция. Книги 1-14

Атаманов Михаил Александрович
Искажающие реальность
Фантастика:
боевая фантастика
космическая фантастика
киберпанк
рпг
5.00
рейтинг книги
Искажающие реальность Компиляция. Книги 1-14

Измена. Право на счастье

Вирго Софи
1. Чем закончится измена
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Измена. Право на счастье

Тот самый сантехник. Трилогия

Мазур Степан Александрович
Тот самый сантехник
Приключения:
прочие приключения
5.00
рейтинг книги
Тот самый сантехник. Трилогия

Генерал-адмирал. Тетралогия

Злотников Роман Валерьевич
Генерал-адмирал
Фантастика:
альтернативная история
8.71
рейтинг книги
Генерал-адмирал. Тетралогия

Камень Книга двенадцатая

Минин Станислав
12. Камень
Фантастика:
боевая фантастика
городское фэнтези
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Камень Книга двенадцатая

На границе империй. Том 9. Часть 3

INDIGO
16. Фортуна дама переменчивая
Фантастика:
космическая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
На границе империй. Том 9. Часть 3

Ополченец

Криптонов Василий Анатольевич
1. Мир падающих звезд
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Ополченец

Титан империи

Артемов Александр Александрович
1. Титан Империи
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Титан империи

Черный Маг Императора 15

Герда Александр
15. Черный маг императора
Фантастика:
юмористическое фэнтези
попаданцы
аниме
сказочная фантастика
фэнтези
фантастика: прочее
5.00
рейтинг книги
Черный Маг Императора 15